Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 22.10.2010 № Р-500/2010 "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Латвiйскай Рэспублiкi i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб вызначэннi пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 27 октября 2010 г. N 6/931



Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.

на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь"

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Латвiйскай Рэспублiкi i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб вызначэннi пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi".

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Латвiйскай Рэспублiкi i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб вызначэннi пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:

Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Латвiйскай Рэспублiкi i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб вызначэннi пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 4 кастрычнiка 2010 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 15 кастрычнiка 2010 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.

Закон з'яўляецца актам аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Латвiйскай Рэспублiкi i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб вызначэннi пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi (далей - Пагадненне), падпiсанага ў г. Мiнску 28 студзеня 2010 года ў мэтах вызначэння месца знаходжання i абазначэння пункта стыку дзяржаўных гранiц указаных краiн i садзейнiчання развiццю добрасуседскiх адносiн памiж гэтымi краiнамi.

У Пагадненнi вызначаецца месца знаходжання пункта стыку дзяржаўных гранiц вышэйназваных краiн адносна геаграфiчных аб'ектаў, даецца апiсанне спецыяльнага пагранiчнага знака пункта стыку гранiц, а таксама прадугледжваецца стварэнне сумеснай камiсii для вызначэння i абазначэння дакладнага палажэння стыку гранiц на мясцовасцi.

Згодна з Пагадненнем месца знаходжання пункта стыку дзяржаўных гранiц паказана на Карце раёна стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi, якая з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення.

У адпаведнасцi з абзацам пятым артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь" ратыфiкацыi падлягаюць мiждзяржаўныя i мiжурадавыя дагаворы аб тэрытарыяльным размежаваннi Рэспублiкi Беларусь з iншымi дзяржавамi. На падставе часткi першай артыкула 20 названага Закона ратыфiкацыя мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона.

Канстытуцыйны Суд лiчыць, што Пагадненне з'яўляецца мiжурадавым дагаворам аб тэрытарыяльным размежаваннi Рэспублiкi Беларусь з iншымi дзяржавамi, зыходзячы з наступнага.

Пагадненне мае асобны прадмет рэгулявання - вызначэнне пункта стыку дзяржаўных гранiц. У гэтай якасцi Пагадненне з'яўляецца дапаўненнем да Дагавора аб устанаўленнi дзяржаўнай гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай ад 21 лютага 1994 года.

Мiжнародны дагавор аб устанаўленнi дзяржаўнай гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй адсутнiчае. Таму Пагадненне неабходна разглядаць як дагавор аб тэрытарыяльным размежаваннi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi ў адным пункце.

Такiм чынам, выражэнне згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення ў форме закона аб ратыфiкацыi з'яўляецца абгрунтаваным.

Па форме нарматыўнага прававога акта Закон адпавядае патрабаванням пункта 2 часткi першай артыкула 97 i часткi першай артыкула 104 Канстытуцыi.

Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у межах кампетэнцыi ў адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi.

На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта, парадку яго прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыi.

Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь



вырашыў:

1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Латвiйскай Рэспублiкi i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб вызначэннi пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.



Старшынствуючы -

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList