Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указы Президента РБ

Указ Президента Республики Беларусь от 26.05.2011 № 218 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 снежня 2004 г. № 601"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 27 мая 2011 г. N 1/12565



1. Унесцi ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 снежня 2004 г. N 601 "Аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 195, 1/6077; 2007 г., N 252, 1/9038; 2009 г., N 172, 1/10867) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1.1. у Палажэннi аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, зацверджаным гэтым Указам:

1.1.1. пункт 1 дапоўнiць словамi ", садзейнiчання прафесiйнаму росту работнiкаў культуры i выкладчыкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры";

1.1.2. пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"5. Сродкi фонду могуць выкарыстоўвацца на:

выплату ганарараў за стварэнне твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

набыццё завершаных твораў мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

стварэнне кiнавiдэафiльмаў, канцэртных праграм, пастаноўку спектакляў, арганiзацыю выставак, пленэраў, кангрэсаў, форумаў, сiмпозiумаў, iншых мерапрыемстваў у галiне культуры;

набыццё музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, матэрыялаў i абсталявання для ажыццяўлення творчай дзейнасцi;

выданне твораў мастацтва, матэрыялаў аб культуры i мастацтве, дзеячах лiтаратуры, культуры i мастацтва палiграфiчнымi i аўдыявiзуальнымi сродкамi;

выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне";

рэалiзацыю мер, накiраваных на выяўленне, улiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх кансервацыю, рэстаўрацыю, рэгенерацыю, ажыццяўленне iншых мерапрыемстваў па зберажэнню i памнажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны;

вяртанне i набыццё культурных каштоўнасцей народа Беларусi, у тым лiку тых, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

фiнансаванне вырабаў архiўных копiй кiна-, вiдэа-, фота-, дакументальных матэрыялаў, што належаць да гiсторыi i культуры Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку тых, якiя знаходзяцца за яе межамi;

аплату навучання, у тым лiку стажыровак, у Рэспублiцы Беларусь i за мяжой работнiкаў культуры, выкладчыкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры па спецыяльнасцях, звязаных з практычнай, творчай i навуковай дзейнасцю, а таксама студэнтаў, аспiрантаў, дактарантаў ва ўзросце звыш 31 года ўстаноў адукацыi ў сферы культуры;

аплату працы замежных спецыялiстаў у сферы культуры, выкладчыкаў, запрошаных для правядзення тэарэтычных i практычных заняткаў, майстар-класаў, накiраваных на павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку работнiкаў культуры, выкладчыкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры, а таксама аплату выдаткаў па iх праезду, пражыванню i харчаванню;

набыццё выключных i невыключных правоў на аб'екты iнтэлектуальнай уласнасцi.

Па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, прынятаму на аснове абгрунтаванай прапановы савета фонду, адобранай Мiнiстэрствам культуры, за кошт сродкаў фонду можа ажыццяўляцца мэтавае фiнансаванне iншых асаблiва значных для культуры i мастацтва Беларусi праектаў, у тым лiку на ўмовах, не прадугледжаных дадзеным Палажэннем.";

1.1.3. дапоўнiць Палажэнне пунктам 5-1 наступнага зместу:

"5-1. Для атрымання грашовых сродкаў, якiя выдзяляюцца на мэты, прадугледжаныя ў пункце 5 дадзенага Палажэння, за выключэннем выплаты штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне", дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi падаюць у Мiнiстэрства культуры штогод да 1 сакавiка заяўку на фiнансаванне ў бягучым каляндарным годзе.

Заяўка павiнна ўключаць назву праекта, звесткi аб аўтары (кiраўнiку) праекта, абгрунтаванне праекта, праект каштарыса. Да заяўкi дадаюцца рэкамендацыi не менш як двух кампетэнтных спецыялiстаў, якiя не з'яўляюцца сааўтарамi праекта, копiя статута арганiзацыi (за выключэннем дзяржаўных органаў) без натарыяльнага засведчання (iншага ўстаноўчага дакумента пры ажыццяўленнi дзейнасцi не на падставе статута).

Да заяўкi на фiнансаванне выдання матэрыялаў аб культуры i мастацтве, дзеячах лiтаратуры, культуры i мастацтва дадаецца калькуляцыя не менш як трох выдавецтваў.

Да заяўкi на аплату навучання, у тым лiку стажыровак, у Рэспублiцы Беларусь i за мяжой дадаецца копiя 31-й старонкi пашпарта работнiка культуры, выкладчыка ўстановы адукацыi ў сферы культуры, студэнта, аспiранта, дактаранта ва ўзросце звыш 31 года ўстаноў адукацыi ў сферы культуры.

Да заяўкi на фiнансаванне мер, накiраваных на выяўленне, улiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх кансервацыю, рэстаўрацыю, рэгенерацыю, ажыццяўленне iншых мерапрыемстваў па зберажэнню i памнажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны, дадаецца абгрунтаваная праграма навукова-даследчых работ або навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Савет фонду мае права запатрабаваць iншыя матэрыялы, неабходныя для прыняцця абгрунтаванага рашэння аб падтрымцы заяўкi.

У выпадку неразмеркавання сродкаў фонду дадатковыя заяўкi на фiнансаванне ў бягучым каляндарным годзе могуць прадстаўляцца да 1 верасня гэтага года.

Прадстаўленне дакументаў на выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне" праводзiцца ў парадку, прадугледжаным Палажэннем аб прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiпеня 2009 г. N 384 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., N 173, 1/10868).";

1.1.4. з пункта 7 словы "творчых" i "i абгрунтаваных прапановах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;

1.1.5. пункт 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"8. Заяўкi ў форме абгрунтаваных праектаў разглядаюцца саветам фонду на конкурснай аснове. Падтрымка праектаў ажыццяўляецца ў выглядзе поўнага або частковага фiнансавання.

Рашэнне савета фонду зацвярджаецца распараджэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Праект распараджэння рыхтуецца Мiнiстэрствам культуры ва ўстаноўленым парадку i накiроўваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на разгляд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Да праекта распараджэння прыкладаюцца звесткi па кожнай кандыдатуры аўтараў (кiраўнiкоў) праектаў, прэтэндэнтаў на стажыроўкi, якiя прапануецца падтрымаць са сродкаў фонду, падрыхтаваныя Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь у вынiку арганiзацыi праверкi ў адносiнах да iх.

Аўтары (кiраўнiкi) праектаў штогод не пазней 1 сакавiка прадстаўляюць у Мiнiстэрства культуры справаздачы аб рэалiзацыi праектаў, якiя фiнансавалiся за кошт сродкаў фонду ў мiнулым годзе.

Мiнiстэрства культуры штогод не пазней 1 красавiка прадстаўляе Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб дзейнасцi фонду ў мiнулым годзе.";

1.2. у складзе савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, зацверджаным гэтым Указам, назвы пасад Г.Б.Давыдзькi, М.Я.Фiнберга, А.В.Яфрэмава выкласцi адпаведна ў наступнай рэдакцыi:

"Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь, заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь (старшыня савета фонду)";

"дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь "Нацыянальны акадэмiчны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь", народны артыст Беларусi";

"мастацкi кiраўнiк тэатра-студыi кiнаакцёра, кiнарэжысёр-пастаноўшчык вышэйшай катэгорыi студыi iгравых фiльмаў рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм", народны артыст Беларусi".

2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList