Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 13.07.2011 № 69 "Аб некаторых пытаннях вывучэння моў асобнымi катэгорыямi асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 7 октября 2011 г. N 8/24245 На падставе пунктаў 3 i 5 артыкула 90 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Устанавiць, што: 1.1. пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi вывучэнне беларускай i рускай моў не з'яўляецца абавязковым для асоб з парушэннем слыху (якiя не чуюць або слаба чуюць са стратай слыху ў межах 70 - 90 дэцыбелаў) i асоб з цяжкiмi парушэннямi маўлення. Пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi вывучэнне адной з замежных моў не з'яўляецца абавязковым для асоб з парушэннем слыху, якiя навучаюцца ў другiм аддзяленнi спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната) i асоб з цяжкiмi парушэннямi маўлення; 1.2. адукацыйны працэс пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi навучэнцамi з парушэннем слыху (якiя не чуюць або слаба чуюць са стратай слыху ў межах 70 - 90 дэцыбелаў) у спецыяльных агульнаадукацыйных школах (спецыяльных агульнаадукацыйных школах-iнтэрнатах), установах агульнай сярэдняй адукацыi, iншых арганiзацыях, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - установа адукацыi), з беларускай мовай навучання арганiзуецца на беларускай (пiсьмовая, вусная, дактыльная формы) i жэставай мовах. Адукацыйны працэс пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi навучэнцамi з парушэннем слыху (якiя не чуюць або слаба чуюць са стратай слыху ў межах 70 - 90 дэцыбелаў) ва ўстановах адукацыi з рускай мовай навучання арганiзуецца на рускай (пiсьмовая, вусная, дактыльная формы) i жэставай мовах; 1.3. адукацыйны працэс пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi навучэнцамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення ва ўстановах адукацыi з беларускай мовай навучання арганiзуецца на беларускай мове. Адукацыйны працэс пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi навучэнцамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення ва ўстановах адукацыi з рускай мовай навучання арганiзуецца на рускай мове; 1.4. вывучэнне беларускай або рускай мовы пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi навучэнцамi, якiя азначаны ў абзацы першым падпункта 1.1 дадзенага пункта, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з вучэбным планам другога аддзялення спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната) для дзяцей з парушэннем слыху або вучэбным планам спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната) для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi маўлення адпаведна; 1.5. вывучэнне адной з замежных моў пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi навучэнцамi з парушэннем слыху, якiя навучаюцца ў другiм аддзяленнi спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната), i навучэнцамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення ажыццяўляецца па iх жаданнi. Вывучэнне адной з замежных моў навучэнцамi, якiя азначаны ў абзацы першым дадзенага падпункта, ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзiн, якiя вызначаны на правядзенне факультатыўных заняткаў; 1.6. пры атрыманнi прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi вывучэнне беларускай мовы не з'яўляецца абавязковым для навучэнцаў з парушэннем слыху (якiя не чуюць або слаба чуюць са стратай слыху ў межах 70 - 90 дэцыбелаў) i навучэнцаў з цяжкiмi парушэннямi маўлення, якiя навучалiся ва ўстановах адукацыi з рускай мовай навучання. Пры атрыманнi прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi вывучэнне рускай мовы не з'яўляецца абавязковым для навучэнцаў, якiя азначаны ў абзацы першым дадзенага падпункта i якiя навучалiся ва ўстановах адукацыi з беларускай мовай навучання; 1.7. вывучэнне адной з замежных моў пры атрыманнi прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi навучэнцамi з парушэннем слыху, якiя навучалiся ў другiм аддзяленнi спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната), i навучэнцамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення ажыццяўляецца па iх жаданнi; 1.8. пры атрыманнi прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi вывучэнне беларускай мовы не з'яўляецца абавязковым для асоб з парушэннем слыху (якiя не чуюць або слаба чуюць са стратай слыху ў межах 70 - 90 дэцыбелаў) i асоб з цяжкiмi парушэннямi маўлення, якiя навучалiся ва ўстановах адукацыi з рускай мовай навучання. 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр С.А.Маскевiч УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснiк старшынi Старшыня Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта М.I.Юхiмук А.М.Косiнец 15.06.2011 15.06.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.А.Дворнiк С.Б.Шапiра 11.06.2011 10.06.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта Б.В.Батура П.М.Руднiк 16.06.2011 15.06.2011 УЗГОДНЕНА Старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта М.А.Ладуцька 17.06.2011 |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|