Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 25.07.2011 № 132 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце) i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 января 2012 г. N 8/24653 На падставе абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2011 г. N 969 "О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце). 2. Прызнаць страцiўшымi сiлу: пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 2002 г. N 46 "Об утверждении Положения о специальной общеобразовательной школе (школе-интернате)" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 5, 8/8926); пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 мая 2005 г. N 41 "О внесении изменений и дополнений в Положение о специальной общеобразовательной школе (школе-интернате) для детей с особенностями психофизического развития" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 92, 8/12691); пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 29 жнiўня 2006 г. N 87 "О внесении изменений в некоторые нормативные правовые акты Министерства образования Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 149, 8/14986); пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 15 жнiўня 2008 г. N 66 "О внесении изменений в постановление Министерства образования Республики Беларусь от 31 октября 2002 г. N 46" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 212, 8/19408); пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2010 г. N 4 "О внесении изменений и дополнений в некоторые нормативные правовые акты Министерства образования Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 57, 8/21990); пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 2010 г. N 68 "О внесении изменений в некоторые нормативные правовые акты Министерства образования Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 237, 8/22800). 3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр С.А.Маскевiч УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiнiстр аховы здароўя Першы намеснiк Мiнiстра Рэспублiкi Беларусь працы i сацыяльнай абароны В.I.Жарко Рэспублiкi Беларусь 04.07.2011 П.П.Грушнiк 20.07.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiнiстр фiнансаў Старшыня Рэспублiкi Беларусь Брэсцкага абласнога А.М.Харкавец выканаўчага камiтэта 19.07.2011 К.А.Сумар 19.07.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснiк старшынi Старшыня Вiцебскага абласнога Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.Г.Навацкi У.А.Дворнiк 08.06.2011 19.07.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Намеснiк старшынi Старшыня Гродзенскага абласнога Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта А.Г.Русанаў Б.В.Батура 08.07.2011 19.07.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Магiлёўскага абласнога Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта П.М.Руднiк М.А.Ладуцька 19.07.2011 19.07.2011 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 25.07.2011 N 132 ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак дзейнасцi спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната) (далей, калi iншае не ўстаноўлена дадзеным Палажэннем, - спецыяльная школа). Дадзенае Палажэнне абавязкова для ўжывання ў частцы арганiзацыi адукацыйнай дзейнасцi ўстановамi адукацыi пры рэалiзацыi iмi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi. 2. Для мэт дадзенага Палажэння прымяняюцца тэрмiны i iх азначэннi ў значэннях, устаноўленых Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. 3. Спецыяльная школа - установа спецыяльнай адукацыi, у якой рэалiзуюцца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, праграма выхавання i абароны праў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, ствараюцца ўмовы для гарманiчнага развiцця i сацыялiзацыi навучэнцаў, а таксама могуць рэалiзоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi дашкольнай адукацыi, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi дашкольнай адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграма выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi, адукацыйная праграма прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых). У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце ствараюцца ўмовы для пражывання i харчавання навучэнцаў. 4. Спецыяльная школа з'яўляецца юрыдычнай асобай, можа быць дзяржаўнай або прыватнай формы ўласнасцi i ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, дадзеным Палажэннем, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, статутам спецыяльнай школы, якi зацвярджаецца яе заснавальнiкам. 5. У залежнасцi ад фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў развiцця навучэнцаў ствараюцца наступныя спецыяльныя школы: спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннямi зроку; спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат для дзяцей з парушэннямi зроку; спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату; спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат для дзяцей з парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату; спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннямi псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi); спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат для дзяцей з парушэннямi псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi); спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi маўлення; спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi маўлення; спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннем слыху з першым i (або) другiм аддзяленнямi; спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху з першым i (або) другiм аддзяленнямi. 6. Прыём навучэнцаў у спецыяльную школу ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi артыкула 270 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi. 7. Камплектаванне спецыяльнай школы ажыццяўляецца заснавальнiкам на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi (далей - ЦКРНiР) з улiкам структуры i ступенi цяжкасцi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў навучэнцаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця ў адпаведнасцi з медыцынскiмi паказаннямi i супрацьпаказаннямi да атрымання спецыяльнай адукацыi, зацвярджаемымi Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. 8. Спецыяльная школа мае права ажыццяўляць эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 9. Спецыяльная школа мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь. 10. Спецыяльная школа забяспечвае збiранне, улiк, захоўванне i выкарыстанне архiўных дакументаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь. 11. Медыцынская дапамога навучэнцам спецыяльнай школы ажыццяўляецца ў парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 12. Рашэннi аб рэарганiзацыi i лiквiдаваннi дзяржаўнай спецыяльнай школы прымаюцца яе заснавальнiкам па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. 13. Па пытаннях функцыянавання, якiя не ўрэгуляваны дадзеным Палажэннем, спецыяльная школа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 2 СТРУКТУРА СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛЫ14. Спецыяльная школа можа мець у сваёй структуры адасобленыя падраздзяленнi i структурныя падраздзяленнi. 15. Да адасобленых падраздзяленняў спецыяльнай школы адносяцца фiлiял, прадстаўнiцтва, iншае адасобленае падраздзяленне, якiя ствараюцца i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 16. Да структурных падраздзяленняў спецыяльнай школы адносяцца бiблiятэка, аддзяленне, вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка), рэсурсны цэнтр, вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, iншыя структурныя падраздзяленнi. Вучэбна-вопытныя ўчасткi (гаспадаркi), вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрнi ствараюцца з мэтай арганiзацыi працоўнага навучання, а таксама рэалiзацыi адукацыйнай праграмы падрыхтоўкi рабочых (служачых). Вучэбныя (вучэбна-вытворчыя) майстэрнi спецыяльнай школы забяспечваюцца абсталяваннем i iнструментам са спецыяльнымi прыстасаваннямi, якiя папярэджваюць траўматызм i дазваляюць пераадольваць сенсарныя i рухальныя парушэннi навучэнцаў. 17. Структурныя падраздзяленнi ствараюцца i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дадзеным Палажэннем, статутам спецыяльнай школы, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленнi, якое зацвярджаецца кiраўнiком спецыяльнай школы. Структурнае падраздзяленне можа стварацца як адасобленае падраздзяленне. 18. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа можа мець у сваёй структуры iнтэрнат. ГЛАВА 3 АРГАНIЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛЕ19. Адукацыйны працэс у спецыяльнай школе пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi з улiкам асаблiвасцей, вызначаных артыкулам 268 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, дадзеным Палажэннем. 20. Адукацыйны працэс у спецыяльнай школе носiць карэкцыйную накiраванасць i арганiзуецца з улiкам структуры i ступенi цяжкасцi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў i ўзросту навучэнцаў на падставе вучэбна-праграмнай дакументацыi адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi. 21. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi вызначана артыкулам 279 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi. 22. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў класах. 23. Напаўняльнасць класа ў спецыяльнай школе ў залежнасцi ад структуры i ступенi цяжкасцi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пунктам 13 артыкула 268 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi. Па рашэннi заснавальнiка ў спецыяльнай школе можа быць устаноўлена меншая напаўняльнасць класаў. 24. Колькасць класаў у спецыяльнай школе вызначаецца заснавальнiкам у адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных норм, правiл i гiгiенiчных нарматываў з улiкам умоў, якiя неабходны для арганiзацыi адукацыйнага працэсу. 25. У спецыяльнай школе могуць адкрывацца вячэрнiя класы. 26. У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце) для дзяцей з парушэннямi зроку або ў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце) для дзяцей з парушэннем слыху могуць адкрывацца класы i (або) групы для слепаглухiх навучэнцаў. 27. Навучанне i выхаванне пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь. Выбар мовы навучання i выхавання, вывучэнне моў пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. 28. У спецыяльнай школе вывучэнне вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на базавым узроўнi. 29. Асноўнай формай арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляюцца вучэбныя заняткi: урок, назiранне, экскурсiя i iншыя заняткi. Дадаткова праводзяцца карэкцыйныя, факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымлiваючыя заняткi, практыка, грамадска карысная праца. 30. Вучэбныя заняткi ў спецыяльнай школе, як правiла, праводзяцца ў першую змену. 31. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў i iх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам урокаў, якi складаецца з улiкам патрабаванняў санiтарных норм, правiл i гiгiенiчных нарматываў i зацвярджаецца кiраўнiком спецыяльнай школы. 32. Пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi класы дзеляцца: на групу хлопчыкаў (юнакоў) i групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" ў V - IX (VI - X) класах. Пры напаўняльнасцi групы да 3 навучэнцаў урокi могуць праводзiцца адначасова з навучэнцамi розных класаў у аптымальных для спецыяльнай школы варыянтах аб'яднання навучэнцаў; на групу хлопчыкаў (юнакоў) i групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ("Адаптыўная фiзiчная культура"), як правiла, у V - XI (VI - XII) класах. Пры напаўняльнасцi групы да 3 навучэнцаў вучэбныя заняткi могуць праводзiцца адначасова з навучэнцамi розных класаў у аптымальных для спецыяльнай школы варыянтах аб'яднання навучэнцаў; на 2 групы з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за 6 i не больш за 10 навучэнцаў пры правядзеннi ўрокаў па вучэбных прадметах: "Замежная мова"; "Iнфарматыка" - у VI - XI (VII - XII) класах. 33. Пры распрацоўцы спецыяльнай школай адпаведных вучэбных планаў на бягучы навучальны год на падставе адпаведных вучэбных планаў спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi агульная колькасць вучэбных гадзiн, фiнансуемых з мясцовых бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў (заняткаў), павялiчваецца яе заснавальнiкам у наступных выпадках: правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" з навучэнцамi, якiя па стане здароўя аднесены да спецыяльнай групы. На групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзiны ў тыдзень; дзялення класаў на групы ў адпаведнасцi з пунктам 32 дадзенага Палажэння; прадаўжэння вывучэння навучэнцамi V - XI (XII) класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ў дадзенай спецыяльнай школе, пры наяўнасцi ў кожным класе ад аднаго да пяцi навучэнцаў. На вывучэнне раней вывучаемай замежнай мовы выдзяляецца не менш за 3 вучэбныя гадзiны ў тыдзень на клас. Навучэнцы, якiя прадаўжаюць вывучаць раней вывучаемую замежную мову, не ўлiчваюцца пры вызначэннi колькасцi груп пры дзяленнi на групы адпаведнага класа для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Замежная мова"; выдзялення вучэбных гадзiн для акампанiятара на правядзенне карэкцыйных заняткаў "Лагарытмiка", "Рытмiка i танец", "Музычна-рытмiчныя заняткi"; выдзялення вучэбных гадзiн на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбных дысцыплiнах "Ваджэнне трактароў", "Ваджэнне аўтамабiля", якiя вызначаны тыпавымi вучэбнымi планамi па прафесiях "Вадзiцель колавых трактароў катэгорыi "А", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "В", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "В" i "С"; правядзення грамадска карыснай працы з разлiку 1 вучэбная гадзiна ў тыдзень у III - VIII класах i 2 вучэбныя гадзiны ў тыдзень у IX - XI (XII) класах спецыяльных агульнаадукацыйных школ; рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых). 34. Карэкцыйныя, факультатыўныя i iншыя заняткi, як правiла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Карэкцыйныя i факультатыўныя заняткi ў IX (X) - X (XI) класах могуць праводзiцца ў шосты школьны дзень. 35. Карэкцыйныя i факультатыўныя заняткi, у тым лiку i па асновах бяспекi жыццядзейнасцi i радыяцыйнай бяспекi, а таксама стымулюючыя i падтрымлiваючыя заняткi праводзяцца ў адпаведнасцi з раскладам, якi зацвярджаецца кiраўнiком спецыяльнай школы. 36. Карэкцыя фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў навучэнцаў ажыццяўляецца на карэкцыйных занятках. Карэкцыйныя заняткi накiраваны на выпраўленне i (або) паслабленне фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў навучэнцаў. 37. Карэкцыйныя заняткi, колькасць вучэбных гадзiн на iх правядзенне, якiя адведзены на правядзенне карэкцыйных заняткаў у вучэбных планах спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, размяркоўваюцца з улiкам асаблiвасцей фiзiчнага i (або) псiхiчнага развiцця кожнага навучэнца i зацвярджаюцца рашэннем педагагiчнага савета спецыяльнай школы. 38. Навучэнцы з улiкам меркавання iх законных прадстаўнiкоў, зыходзячы са схiльнасцей, жаданняў i стану здароўя навучэнцаў могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўнi на факультатыўных занятках у межах колькасцi вучэбных гадзiн на правядзенне факультатыўных заняткаў, якая ўстаноўлена вучэбнымi планамi спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi. 39. Для арганiзацыi карэкцыйных, факультатыўных, стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў навучэнцы, як правiла, аднаго або паралельных класаў аб'ядноўваюцца ў групы. Напаўняльнасць груп павiнна складаць не менш як за тры навучэнца. 40. Атэстацыя (бягучая, прамежкавая, вынiковая) навучэнцаў спецыяльнай школы пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з артыкуламi 275, 276 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. 41. У выпадку адсутнасцi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi пры засваеннi навучэнцамi зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi па вынiках атэстацыi (прамежкавай, вынiковай па завяршэннi навучальнага года) спецыяльная школа накiроўвае iх са згоды законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх навучэнцаў у ЦКРНiР для правядзення псiхолага-медыка-педагагiчнага абследавання з мэтай атрымання заключэння, якое змяшчае рэкамендацыi аб навучаннi i выхаваннi па адукацыйным праграмам спецыяльнай адукацыi. 42. Навучэнцам спецыяльнай школы, якiя засвоiлi змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi i паспяхова прайшлi вынiковую атэстацыю за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыi або агульнай сярэдняй адукацыi, выдаюцца адпаведна пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi. Такiя навучэнцы лiчацца атрымаўшымi адпаведна агульную базавую адукацыю або агульную сярэднюю адукацыю. 43. У спецыяльных школах для навучэнцаў з парушэннямi зроку, парушэннямi псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi) або парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату, якiя маюць парушэннi маўлення, аказваецца лагапедычная дапамога настаўнiкам-дэфектолагам (настаўнiкам-лагапедам). Для аказання лагапедычнай дапамогi навучэнцы аб'ядноўваюцца ў групы. 44. Сацыяльна-педагагiчная падтрымка навучэнцаў i аказанне iм псiхалагiчнай дапамогi ажыццяўляецца сацыяльна-педагагiчнай i псiхалагiчнай службай спецыяльнай школы. 45. У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе, якая рэалiзуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, для аказання дапамогi сям'i ў навучаннi i выхаваннi навучэнцаў, стварэння ўмоў для развiцця творчых здольнасцей навучэнцаў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I - IX (X) класаў, парадак дзейнасцi якiх вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. 46. Спецыяльная школа пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi дашкольнай адукацыi, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi дашкольнай адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адпаведных адукацыйных праграм. ГЛАВА 4 АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЯМI ЗРОКУ47. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат) для дзяцей з парушэннямi зроку забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю навучэнцаў, якiя не бачаць, i навучэнцаў, якiя слаба бачаць, карэкцыю iх фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў. 48. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для навучэнцаў з парушэннямi зроку арганiзуецца з выкарыстаннем тыфлатэхнiчных сродкаў, спецыяльнага абсталявання, для навучэнцаў, якiя не бачаць, - i на аснове рэльефна-кропкавай сiстэмы Брайля, для навучэнцаў, якiя слаба бачаць, - i па вучэбных дапаможнiках, якiя выдаюцца павялiчаным шрыфтам. 49. Тэрмiн навучання навучэнцаў з парушэннямi зроку на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi складае 4 гады. Тэрмiн навучання навучэнцаў з парушэннямi зроку, якiя маюць затрымку псiхiчнага развiцця (цяжкасцi ў навучаннi), на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi складае 5 гадоў. 50. Работу па карэкцыi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў развiцця навучэнцаў з парушэннямi зроку ажыццяўляе настаўнiк, якi мае вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" (накiраванне "Спецыяльная адукацыя", спецыяльнасць "Тыфлапедагогiка") або вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" i перападрыхтоўку па накiраваннi "Спецыяльная адукацыя", спецыяльнасць "Тыфлапедагогiка". ГЛАВА 5 АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЯМI ФУНКЦЫЙ АПОРНА-РУХАЛЬНАГА АПАРАТУ51. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат) для дзяцей з парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю i iнтэграцыю ў грамадстве навучэнцаў з парушэннямi функцый апорна-рухальнага аппарату, арганiзацыю рухальнага рэжыму, фiзiчную рэабiлiтацыю, карэкцыю псiхiчных парушэнняў развiцця навучэнцаў. 52. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат) для дзяцей з парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату стварае безбар'ернае асяроддзе для навучэнцаў, якiя не могуць самастойна перамяшчацца, забяспечвае выкарыстанне дапаможных сродкаў i прыстасаванняў, якiя садзейнiчаюць павышэнню iх самастойнасцi i незалежнасцi. 53. Тэрмiн навучання навучэнцаў з парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi складае 4 гады. Тэрмiн навучання навучэнцаў з парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату, якiя маюць затрымку псiхiчнага развiцця (цяжкасцi ў навучаннi), на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi складае 5 гадоў. 54. Работу па карэкцыi псiхiчных парушэнняў развiцця навучэнцаў з парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату ажыццяўляе настаўнiк, якi мае вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" (накiраванне "Спецыяльная адукацыя") або вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" i перападрыхтоўку па накiраваннi "Спецыяльная адукацыя". Работу па карэкцыi фiзiчных парушэнняў развiцця навучэнцаў з парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату ажыццяўляе iнструктар-метадыст па фiзiчнай рэабiлiтацыi (iнструктар па лячэбнай фiзкультуры). ГЛАВА 6 АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ЗАТРЫМКАЙ ПСIХIЧНАГА РАЗВIЦЦЯ (ЦЯЖКАСЦЯМI Ў НАВУЧАННI)55. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат) для дзяцей з парушэннямi псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi) забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю i iнтэграцыю ў грамадстве навучэнцаў з парушэннямi псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi), карэкцыю iх псiхiчных i (або) фiзiчных парушэнняў развiцця. 56. Тэрмiн навучання навучэнцаў з парушэннямi псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi) на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi складае 5 гадоў. 57. Карэкцыйныя заняткi "Развiццё пазнавальнай дзейнасцi" праводзяцца настаўнiкам, якi мае вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" (накiраванне "Спецыяльная адукацыя", спецыяльнасць "Алiгафрэнапедагогiка") або вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" i перападрыхтоўку па накiраваннi "Спецыяльная адукацыя", спецыяльнасць "Алiгафрэнапедагогiка". ГЛАВА 7 АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ЦЯЖКIМI ПАРУШЭННЯМI МАЎЛЕННЯ58. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат) для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi маўлення забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю i iнтэграцыю ў грамадстве навучэнцаў з цяжкiмi парушэннямi маўлення, арганiзацыю моўнага рэжыму, карэкцыю iх псiхiчных i (або) фiзiчных парушэнняў развiцця. 59. Тэрмiн навучання навучэнцаў з цяжкiмi парушэннямi маўлення на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi складае 5 гадоў. 60. Карэкцыйныя заняткi "Карэкцыя парушэнняў вуснага маўлення", "Карэкцыя парушэнняў пiсьмовага маўлення", "Лагарытмiка" праводзяцца настаўнiкам, якi мае вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" (накiраванне "Спецыяльная адукацыя", спецыяльнасць "Лагапедыя") або вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" i перападрыхтоўку па накiраваннi "Спецыяльная адукацыя", спецыяльнасць "Лагапедыя". ГЛАВА 8 АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЕМ СЛЫХУ61. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат) для дзяцей з парушэннем слыху забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю i iнтэграцыю ў грамадстве навучэнцаў з парушэннем слыху, карэкцыю фiзiчных i псiхiчных парушэнняў iх развiцця. 62. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для навучэнцаў з парушэннем слыху арганiзуецца з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры калектыўнага i (або) iндывiдуальнага карыстання, тэхнiчных сродкаў, якiя забяспечваюць перадачу вучэбнага матэрыялу i iншай iнфармацыi на зрокавай аснове. 63. Навучанне i выхаванне навучэнцаў у залежнасцi ад ступенi страты слыху i развiцця вуснага маўлення ажыццяўляюцца ў аддзяленнях (першае i другое), якiя аб'ядноўваюць класы. 64. Тэрмiн навучання навучэнцаў з парушэннем слыху ў першым аддзяленнi спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната) для дзяцей з парушэннем слыху на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi складае 4 гады. 65. Тэрмiн навучання навучэнцаў з парушэннем слыху ў другiм аддзяленнi спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната) для дзяцей з парушэннем слыху на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi складае 5 гадоў. 66. Карэкцыйныя заняткi "Развiццё вуснага маўлення i слыхавага ўспрымання" праводзяцца настаўнiкам, якi мае вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" (накiраванне "Спецыяльная адукацыя", спецыяльнасць "Сурдапедагогiка") або вышэйшую адукацыю па профiлях "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" i перападрыхтоўку па накiраваннi "Спецыяльная адукацыя", спецыяльнасць "Сурдапедагогiка". 67. У першым i другiм аддзяленнях спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната) для дзяцей з парушэннем слыху ствараецца кабiнет слыхавай работы, у якiм працуе настаўнiк-дэфектолаг (сурдапедагог), якi мае вышэйшую або першую квалiфiкацыйную катэгорыю. ГЛАВА 9 КIРАВАННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛАЙ, УЗАЕМААДНОСIНЫ ЎДЗЕЛЬНIКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ68. Непасрэднае кiраванне дзяржаўнай спецыяльнай школай ажыццяўляе дырэктар, якi прызначаецца на ўмовах працоўнага дагавора (кантракта) на пасаду i вызваляецца ад займаемай пасады яе заснавальнiкам па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 69. Асноўным органам самакiравання спецыяльнай школы з'яўляецца савет, якi ўзначальвае яе дырэктар. У спецыяльнай школе ствараецца педагагiчны савет i можа стварацца апякунскi савет, бацькоўскi камiтэт. 70. Структуру i штатны расклад спецыяльнай школы распрацоўвае i зацвярджае дырэктар спецыяльнай школы на падставе тыпавых штатаў i нарматываў колькасцi работнiкаў спецыяльнай школы, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, у межах выдзеленых сродкаў. 71. Дырэктар спецыяльнай школы нясе адказнасць перад дзяржавай, заснавальнiкам, законнымi прадстаўнiкамi навучэнцаў за сваю дзейнасць у адпаведнасцi са службовымi абавязкамi, якiя прадугледжаны квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi, працоўным дагаворам (кантрактам) i статутам спецыяльнай школы. 72. Прыём на работу ў спецыяльную школу педагагiчных, медыцынскiх i iншых работнiкаў, заключэнне (працяг, скасаванне) з iмi працоўнага дагавора (кантракта), прымяненне да iх мер заахвочвання i дысцыплiнарнага спагнання, звальненне ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 73. Працоўныя адносiны работнiкаў у спецыяльнай школе рэгулююцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 74. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi да педагагiчных i медыцынскiх работнiкаў вызначаюцца квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi, зацверджанымi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 10 ФIНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛЫ75. Фiнансаванне дзяржаўнай спецыяльнай школы ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, сродкаў ад дзейнасцi, якая прыносiць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Фiнансаванне прыватнай спецыяльнай школы ажыццяўляецца за кошт сродкаў заснавальнiка, сродкаў ад дзейнасцi, якая прыносiць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Аплата працы супрацоўнiкаў спецыяльнай школы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 76. Матэрыяльна-тэхнiчная база спецыяльнай школы фармiруецца заснавальнiкам у адпаведнасцi з патрабаваннямi, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, уключае ў тым лiку зямельныя ўчасткi, будынкi, абсталяванне, транспартныя сродкi i iншую маёмасць, неабходную для арганiзацыi навучання i выхавання навучэнцаў спецыяльнай школы. 77. Заснавальнiк замацоўвае маёмасць за спецыяльнай школай на праве аператыўнага кiравання. Права распараджэння маёмасцю ажыццяўляецца па ўзгадненнi з заснавальнiкам. 78. Спецыяльная школа нясе перад заснавальнiкам адказнасць за захаванне i эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасцю. 79. Спецыяльная школа павiнна мець памяшканнi, кабiнеты, майстэрнi, пляцоўкi, забяспечаныя мэбляй, iнвентаром, сродкамi навучання, неабходнымi для арганiзацыi адукацыйнага працэсу, памяшканнi для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам, iншую маёмасць у адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных норм, правiл i гiгiенiчных нарматываў. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|