Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14.08.2013 № 710 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 красавiка 2000 г. № 471"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 16 августа 2013 г. N 5/37678



У адпаведнасцi з абзацам другiм артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 мая 2013 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Палажэнне аб народным майстры, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 красавiка 2000 г. N 471 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 37, 5/2944), змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      07.04.2000 N 471
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      14.08.2013 N 710)


ПАЛАЖЭННЕ АБ НАРОДНЫМ МАЙСТРЫ

1. Дадзеным Палажэннем, распрацаваным у адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 56, 2/62), вызначаецца парадак надання статусу народнага майстра ў галiне народнага мастацтва (далей - народны майстар).

2. Статус народнага майстра надаецца фiзiчнай асобе (носьбiту аўтэнтычнай традыцыi ў народным мастацтве), якая творча займаецца стварэннем вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), што характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту народа, выразнай этнiчнай самабытнасцю i ўяўляюць мастацкую каштоўнасць для сучаснай нацыянальнай культуры.

3. Статус народнага майстра надаецца ў мэтах:

падтрымкi народнага мастацтва, творчасцi, народных промыслаў (рамёстваў);

захавання тэхналогiй i асаблiвасцей народных промыслаў (рамёстваў);

стварэння спрыяльных умоў для пераемнасцi мастацкага здабытку беларускай традыцыйнай культуры;

актывiзацыi асветнiцкай дзейнасцi;

вызначэння каштоўнасцей у развiццi накiрункаў народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

4. Статус народнага майстра надаецца фiзiчнай асобе, якая:

4.1. ажыццяўляе творчую дзейнасць у наступных вiдах народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў):

разьба па дрэве;

роспiс па дрэве, тканiне, шкле;

саломапляценне;

пляценне i вырабы з раслiнных матэрыялаў мясцовага паходжання (лаза, чарот, карэнне, бяроста, дранка, лыка i iншае);

аплiкацыя i iнкрустацыя саломкай;

ткацтва на ручных i ткацкiх станках;

ткацтва, пляценне, вiццё паясоў;

вышыўка ручная;

карункапляценне i вязанне карункаў;

ганчарства;

выраб глiнянай цацкi;

кавальства;

бондарства;

выцiнанка;

выраб народных строяў у мясцовых i рэгiянальных традыцыях з захаваннем традыцыйных тэхналогiй ткацтва, вышыўкi;

выраб сувенiрных этнаграфiчных лялек у народных строях;

ручное мастацкае вязанне ў беларускiх народных традыцыях;

мастацкая апрацоўка скуры;

выраб уручную мастацкай мэблi з дрэва;

iнтарсiя;

нiзанне бiсеру;

пiсанкарства (выраб велiкодных яек-пiсанак);

пернiкарства i выраб абраднага печыва (вясельныя караваi i iншае печыва);

iншых вiдах народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);

4.2. пераймала майстэрства або набыла яго ў працэсе самастойнай творчай дзейнасцi;

4.3. у сваiм мастацтве i рамястве апiраецца на традыцыi (мясцовыя, рэгiянальныя, нацыянальныя), творча iх развiвае, праяўляе здольнасцi да iндывiдуальнай iнтэрпрэтацыi;

4.4. прымае ўдзел у выстаўках, святах, конкурсах, фестывалях народнай творчасцi i iншых культурных мерапрыемствах.

5. Статус народнага майстра можа быць нададзены фiзiчнай асобе, якая займаецца творчай дзейнасцю ў галiне выяўленчага мастацтва i творчасць каторай характарызуецца самабытнасцю.

6. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра дасылаецца структурнымi падраздзяленнямi абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб'яднаннем "Белмастацпромыслы", грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi" ў адрас Мiнiстэрства культуры.

7. Да хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра прыкладаюцца вырабы народных промыслаў (рамёстваў) цi iх фотаздымкi, слайды, вiдэаматэрыялы, даведка аб творчай дзейнасцi прэтэндэнта, копii дыпломаў i падзяк за ўдзел у культурных мерапрыемствах, рэкамендацыi структурных падраздзяленняў гарадскiх або раённых выканаўчых камiтэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў), абласных аддзяленняў грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi".

8. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра разглядаецца экспертнай камiсiяй па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах), якая ствараецца i дзейнiчае ў парадку, што вызначаецца Мiнiстэрствам культуры.

Па вынiках разгляду дадзеная камiсiя робiць заключэнне, на падставе якога Мiнiстэрствам культуры выдаецца пасведчанне народнага майстра.






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList