Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14.08.2013 № 711 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 верасня 1997 г. № 1231 i ад 11 студзеня 2006 г. № 25"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 16 августа 2013 г. N 5/37679



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 верасня 1997 г. N 1231 "Аб Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г., N 26-27, ст. 882) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.1. пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА.";

1.2. у Палажэннi аб Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА, зацверджаным гэтай пастановай:

абзац другi пункта 4 пасля слова "культуры" дапоўнiць словам ", iнфармацыi";

пункт 5 дапоўнiць абзацам сёмым наступнага зместу:

"ствараць камiтэты i рабочыя органы ў адпаведнасцi з напрамкамi дзейнасцi ЮНЕСКА.";

пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"6. Персанальны склад Нацыянальнай камiсii, уключаючы яе старшыню i адказнага сакратара, зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Старшыня Нацыянальнай камiсii:

ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю Нацыянальнай камiсii;

прызначае сваiх намеснiкаў i намеснiка адказнага сакратара са складу Нацыянальнай камiсii;

прызначае кiраўнiкоў i каардынуе работу камiтэтаў i рабочых органаў, што ствараюцца ў адпаведнасцi з напрамкамi дзейнасцi ЮНЕСКА;

ажыццяўляе кантроль за выкананнем абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з членства Рэспублiкi Беларусь у ЮНЕСКА i ў адпаведнасцi з яе Статутам i канвенцыямi, ратыфiкаванымi Рэспублiкай Беларусь;

прадстаўляе Рэспублiку Беларусь i Нацыянальную камiсiю ў адносiнах з кiраўнiцтвам ЮНЕСКА i замежнымi партнёрамi.

Намеснiкi старшынi Нацыянальнай камiсii:

арганiзуюць выкананне абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з членства Рэспублiкi Беларусь у ЮНЕСКА i ў адпаведнасцi з яе Статутам i канвенцыямi, ратыфiкаванымi Рэспублiкай Беларусь, у межах сваёй кампетэнцыi;

арганiзуюць работу камiтэтаў i рабочых органаў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з напрамкамi дзейнасцi ЮНЕСКА;

прапаноўваюць персанальны склад камiтэтаў i рабочых органаў для зацвярджэння старшынёй Нацыянальнай камiсii;

ажыццяўляюць кантроль за рэалiзацыяй праектаў ЮНЕСКА ў Рэспублiцы Беларусь;

арганiзуюць удзел Рэспублiкi Беларусь у субрэгiянальных, рэгiянальных i мiжнародных мерапрыемствах ЮНЕСКА;

прадстаўляюць Рэспублiку Беларусь i Нацыянальную камiсiю ў адносiнах з кiраўнiцтвам ЮНЕСКА, кiруючымi i выканаўчымi органамi канвенцый, ратыфiкаваных Рэспублiкай Беларусь, у межах сваёй кампетэнцыi.";

пункты 9 i 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"9. Нацыянальная камiсiя мае прэзiдыум, якi складаецца са старшынi, яго намеснiкаў, адказнага сакратара i намеснiка адказнага сакратара. Прэзiдыум нясе адказнасць за ажыццяўленне прынятага плана работы, прымае памiж пасяджэннямi Нацыянальнай камiсii ўсе неабходныя захады для выканання плана работы Нацыянальнай камiсii.

Нацыянальная камiсiя мае свой валютны разлiковы рахунак, пячатку i бланк са сваёй назвай i выявай лагатыпу ЮНЕСКА.

10. Справаводства i падрыхтоўку матэрыялаў да пасяджэнняў Нацыянальнай камiсii ажыццяўляе сакратарыят. Функцыi сакратарыята выконвае вызначанае Мiнiстрам замежных спраў структурнае падраздзяленне Мiнiстэрства замежных спраў.

Адказны сакратар Нацыянальнай камiсii кiруе работай сакратарыята, прадстаўляе Нацыянальную камiсiю ў iншых арганiзацыях i ў адносiнах з Сакратарыятам ЮНЕСКА, нацыянальнымi камiсiямi iншых дзяржаў, прымае аператыўныя рашэннi па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Нацыянальнай камiсii, прадстаўляе агульнаму сходу Нацыянальнай камiсii праект плана работы, уносiць на разгляд Нацыянальнай камiсii прапановы аб стварэннi камiтэтаў i рабочых органаў.".

2. Склад Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА, зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 2006 г. N 25 "Аб складзе Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 5/17095; 2009 г., N 262, 5/30609; 2010 г., N 27, 5/31121), выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      11.01.2006 N 25
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      14.08.2013 N 711)


СКЛАД НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАМIСII РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА СПРАВАХ ЮНЕСКА

Макей                   - Мiнiстр замежных спраў (старшыня Нацыянальнай
Уладзiмiр Уладзiмiравiч   камiсii)

Амбразевiч              - начальнiк галоўнага ўпраўлення многабаковай
Юрый Георгiевiч           дыпламатыi Мiнiстэрства замежных спраў (адказны
                          сакратар Нацыянальнай камiсii)

Абламейка               - рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта
Сяргей Уладзiмiравiч

Ананiч                  - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна

Баразна                 - рэктар установы адукацыi "Беларуская дзяржаўная
Мiхаiл Рыгоравiч          акадэмiя мастацтваў"

Баштавы                 - загадчык кафедры ЮНЕСКА "Энергазахоўванне i
Вiктар Рыгоравiч          аднаўляльныя крынiцы энергii" Беларускага
                          нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта

Бондар                  - рэктар установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны
Юрый Паўлавiч             ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў"

Бутэвiч                 - намеснiк старшынi грамадскага аб'яднання
Анатоль Iванавiч          "Беларускi фонд культуры"

Васiлеўская             - старшы саветнiк упраўлення глабальнай палiтыкi i
Iна Яўгеньеўна            гуманiтарнага супрацоўнiцтва галоўнага ўпраўлення
                          многабаковай дыпламатыi Мiнiстэрства замежных
                          спраў

Варатнiцкi              - дырэктар Цэнтра iнфармацыйных тэхналогiй
Юрый Iосiфавiч            Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта

Ваўчуга                 - намеснiк Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы
Галiна Уладзiмiраўна      навакольнага асяроддзя

Гагiеў                  - першы намеснiк Мiнiстра спорту i турызму
Аляксандр Славiевiч

Гаеў                    - дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой iнфармацыi
Андрэй Анатольевiч

Гiлеп                   - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi
Уладзiмiр Аляксандравiч   камiтэт Мiжнароднай Рады па помнiках i мясцiнах
                          (IКАМОС)"

Iвашкевiч               - прарэктар па навуковай рабоце Беларускага
Алег Анатольевiч          дзяржаўнага ўнiверсiтэта

Казючыц                 - галоўны спецыялiст упраўлення агульнай сярэдняй
Ала Алегаўна              адукацыi Мiнiстэрства адукацыi

Кiлiн                   - галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэмii
Сяргей Якаўлевiч          навук Беларусi

Красачка                - галоўны саветнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Наталля Уладзiмiраўна     палiтыкi галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення
                          Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Кухарэвiч               - намеснiк Старшынi Нацыянальнага статыстычнага
Алена Iванаўна            камiтэта

Кучар                   - дырэктар установы "Дзяржаўны музей гiсторыi
Зiнаiда Лявонаўна         тэатральнай i музычнай культуры Рэспублiкi
                          Беларусь"

Лапо                    - дырэктар Фундаментальнай бiблiятэкi Беларускага
Пётр Мiхайлавiч           дзяржаўнага ўнiверсiтэта

Маркаў                  - намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай
Марат Сяргеевiч           тэлерадыёкампанii

Маскевiч                - Мiнiстр адукацыi
Сяргей Аляксандравiч

Матульскi               - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальная
Раман Сцяпанавiч          бiблiятэка Беларусi"

Пракапцоў               - дырэктар установы "Нацыянальны мастацкi музей
Уладзiмiр Iванавiч        Рэспублiкi Беларусь"

Рыбянец                 - намеснiк старшынi беларускага камiтэта па
Наталля Максiмаўна        праграме ЮНЕСКА "Чалавек i бiясфера"

Сiвалобава              - начальнiк упраўлення адукацыi i сацыяльна-
Алена Аляксандраўна       культурнай сферы Апарату Савета Мiнiстраў
                          Рэспублiкi Беларусь

Сташкевiч               - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi
Ала Барысаўна             камiтэт мiжнароднага савета музеяў (IСОМ)"

Субцельны               - старшыня Рэспублiканскага грамадскага аб'яднання
Дзмiтрый Юр'евiч          "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА"

Чэрнiк                  - намеснiк Мiнiстра культуры
Васiлiй Мечаслававiч





Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList