Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2147
У апошнiя гады ў рэспублiцы склалася супярэчлiвая сiтуацыя з суадносiнамi вывучаемых у школах замежных моў, якая патрабуе вырашэння.
Упраўленнi i аддзелы народнай адукацыi на месцах у сваёй дзейнасцi па арганiзацыi вывучэння замежных моў кiравалiся ўстаноўленымi Мiнiстэрствам асветы БССР у 1963 i 1974 гадах суадносiнамi замежных моў: англiйскую мову павiнны былi вывучаць 50% вучняў, французскую - 20%, нямецкую - 20%, iспанскую - 10%. З улiкам гэтых суадносiн ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў настаўнiкаў замежнай мовы, фармiраванне заказаў на падручнiкi i iншыя кампаненты навучальна-метадычных комплексаў па прадмету. Вызначэнне вывучаемай замежнай мовы для кожнай канкрэтнай школы з'яўлялася прэрагатывай мясцовых органаў i ажыццяўлялася, як правiла, з улiкам жадання бацькоў, вучняў i агульнадзяржаўных iнтарэсаў.
У апошнiя гады ўзрос попыт на вывучэнне ў школе англiйскай мовы. Вызначылася тэндэнцыя ўвядзення вывучэння ў школах замест выкладаемых у iх нямецкай, французскай i iспанскай моў выключна англiйскай мовы. Такое ўвядзенне, як правiла, ажыццяўляецца непасрэдна адмiнiстрацыяй школ без папярэдняга ўзгаднення з органамi кiравання народнай адукацыяй на месцах. У вынiку колькасць вучняў школ рэспублiкi, якiя вывучаюць англiйскую мову, павялiчылася за апошнiя 3 гады з 51,2% да 57,4%, а ў г.Мiнску - з 53,2% да 65,2% з адпаведным памяншэннем колькасцi школьнiкаў, якiя вывучаюць французскую, нямецкую, iспанскую мовы.
Паўсюднае ўвядзенне англiйскай мовы прывяло да дысбалансу ў забеспячэннi школ падручнiкамi, праблем у забеспячэннi настаўнiкаў французскай, нямецкай i iспанскай моў педагагiчнай нагрузкай, скаргаў з боку бацькоў вучняў, настаўнiкаў гэтых замежных моў. Бессiстэмнае ўвядзенне англiйскай мовы ў школах можа прывесцi да поўнага выцяснення гэтай мовай усiх iншых замежных моў.
Сур'ёзныя недахопы маюцца ў арганiзацыi вывучэння замежных моў у вышэйшых навучальных установах, тэхнiкумах i прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, дзе склалася заганная практыка перавучвання замежных моў. Студэнтаў i навучэнцаў прафесiйных навучальных устаноў, якiя вывучалi ў школе французскую i iспанскую мовы, ставяць перад неабходнасцю вывучаць з азоў iншую замежную мову, часцей за ўсё англiйскую. Гэтыя дзеяннi дыскрэдытуюць намаганнi школы ў справе арганiзацыi вывучэння французскай i iспанскай моў, выклiкаюць абгрунтаваныя прэтэнзii кiраўнiкоў школ, настаўнiкаў, вучняў i iх бацькоў, не спрыяюць павышэнню прэстыжу гэтых замежных моў сярод школьнiкаў i грамадскасцi.
Кiруючыся дзяржаўнымi iнтарэсамi, якiя патрабуюць ажыццяўлення падрыхтоўкi спецыялiстаў розных галiн народнай гаспадаркi, работнiкаў навукi i культуры з валоданнем рознымi замежнымi мовамi, i улiчваючы тыя рэалii, што французская i iспанская мовы з'яўляюцца афiцыйнымi мовамi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых мiжнародных устаноў, i ў мэтах паляпшэння сiтуацыi з вывучэннем замежных моў ЗАГАДВАЮ:
1. На аснове аналiзу сферы функцыянiравання замежных моў у рэспублiцы i ў яе мiжнароднай дзейнасцi з улiкам розных фактараў пашырэння i паглыблення мiжнародных кантактаў як на дзяржаўным узроўнi, так i на ўзроўнi спецыялiстаў народнай гаспадаркi, розных сацыяльных i ўзроставых груп насельнiцтва, праведзенага ў межах распрацоўкi Канцэпцыi выкладання замежных моў у сярэднiх навучальных утановах, устанавiць наступныя суадносiны вывучаемых у iх замежных моў: англiйская мова - 55%, французская - 15%, нямецкая - 20%, iспанская мова - 5%, iншыя мовы - 5%.
2. Абласным, Мiнскаму гарадскому ўпраўленням народнай адукацыi:
2.1. ажыццяўляць рэгуляванне ўстаноўленых працэнтных суадносiн вывучаемых замежных моў у межах абласцей i г.Мiнска;
2.2. у мэтах стабiлiзацыi i паляпшэння сiтуацыi з вывучэннем французскай i iспанскай моў абмежаваць увядзенне ў школах, у якiх выкладаюцца гэтыя замежныя мовы, вывучэння англiйскай мовы; пашырыць сетку школ з вывучэннем французскай i iспанскай моў.
3. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (т. Круглей М.М.) з мэтай задавальнення жадання вучняў i iх бцькоў па авалоданню рознымi замежнымi мовамi распрацаваць i з 1992/93 навучальнага года прапанаваць школам варыянты вучэбных планаў, якiя прадугледжваюць вывучэнне дзвюх замежных моў, адна з якiх вывучаецца па жаданню вучняў.
4. Упраўленню вышэйшых навучальных устаноў i педагагiчнай адукацыi (т. Плескацэвiч М.М.), упраўленню сярэдняй прафесiянальнай падрыхтоўкi (т. Кiрылюк Л.Я.), рэктарам вышэйшых, дырэктарам сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў забяспечыць вывучэнне студэнтамi i навучэнцамi гэтых навучальных устаноў тых замежных моў, якiя яны вывучалi ў школе.
5. Упраўленню кiруючых кадраў, планавання падрыхтоўкi спецыялiстаў (т. Лепiла М.Я.) прывесцi ў адпаведнасць падрыхтоўку спецыялiстаў замежных моў для школ рэспублiкi з патрэбай у iх у разрэзе моў; пашырыць падрыхтоўку настаўнiкаў па здвоеных спецыяльнасцях, адной з якiх з'яўляецца англiйская мова; арганiзаваць падрыхтоўку настаўнiкаў па спецыяльнасцях "педагогiка i методыка пачатковага навучання i замежная мова".
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
|