Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне аб бязвiзавым уездзе грамадзян Рэспублiкi Беларусь на Украiну i грамадзян Украiны ў Рэспублiку Беларусь" (Заключено в г.Киеве 17.12.1992)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2001 г. N 3/250







--------------------------------

<*> Вступило в силу 16 января 1993 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,

з мэтай развiцця прыязных адносiн памiж дзвюма дзяржавамi,

iмкнучыся ўмацаваць палiтычныя, эканамiчныя, гандлёвыя, навукова-тэхнiчныя, культурныя i iншыя сувязi,

лiчачы неабходным забяспечыць дзейную абарону правоў i iнтарэсаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Украiны,

жадаючы ўстанавiць набходныя гарантыi асабовых i маёмасных праваадносiн грамадзян абедзвюх дзяржаў,

дамовiлiся пра наступнае:



Артыкул 1



Грамадзяне адной дзяржавы маюць права ўязджаць, выязджаць i перамяшчацца па тэрыторыi другой дзяржавы пры наяўнасцi сапраўдных дакументаў, якiя засведчваюць iх асобу i пацвярджаюць грамадзянства.



Артыкул 2



Парадак уезду, выезду i перамяшчэння iншаземных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Украiны, рэгулюецца заканадаўствам кожнай з дзяржаў.



Артыкул 3



Грамадзяне адной дзяржавы ўязджаюць, выязджаюць альбо едуць транзiтам праз тэрыторыю другой дзяржавы праз пагранiчныя пункты пропуску i абавязаны прытрымлiвацца неабходных фармальнасцей згодна з яе нацыянальным заканадаўствам.



Артыкул 4



Бакi абавязуюцца прапускаць у трэцiя краiны ў пунктах пропуску, адкрытых для мiжнародных зносiн, грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Украiны, пры наяўнасцi ў iх сапраўдных i належным чынам аформленых дакументаў на права перасячэння гранiцы i будуць прымаць меры, каб не дапусцiць выезду ў трэцiя краiны асоб, якiм выезд закрыты кампетэнтнымi органамi Бакоў гэтага Пагаднення.

З гэтай мэтай кампетэнтныя органы Бакоў будуць абменьвацца неабходнай iнфармацыяй.



Артыкул 5



Кожны з Бакоў з мэтай забеспячэння бяспекi цi захавання грамадскага парадку, а таксама ў выпадках папярэджання ўспышкi эпiдэмiй або прыняцця каранцiнных мераў можа часова спынiць, часткова цi цалкам, дзеянне палажэнняў гэтага Пагаднення.

Паведамленне другога Боку аб часовым спыненнi i далейшым узнаўленнi дзеяння гэтага Пагаднення адбываецца на дыпламатычных каналах у найкарацейшы тэрмiн.



Артыкул 6



Пакуль набудзе сiлу гэтае Пагадненне, Бакi абмяняюцца па дыпламатычных каналах узорамi дзеючых дакументаў, якiя пацвярджаюць грамадства i асобу грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Украiны, а таксама будуць рэгулярна iнфармаваць адзiн аднаго пра змены ў парадку iх выдачы i выкарыстання i пра адпаведныя заканадаўчыя акты, якiя маюць дачыненне да сферы прымянення гэтага Пагаднення.



Артыкул 7



Са згоды Бакоў у гэтае Пагадненне могуць уносiцца дапаўненнi i змены.



Артыкул 8



Гэтае Пагадненне набывае сiлу праз 30 дзён пасля яго падпiсання.

Гэтае Пагадненне заключана на няпэўны тэрмiн i будзе заставацца ў сiле, пакуль адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць па дыпламатычных каналах аб рашэннi спынiць яго дзеянне. У гэтым выпадку Пагадненне спыняе дзеянне праз 90 дзён з даты атрымання другiм Бокам зазначанага паведамлення.



Адбылося ў г. Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь                            За Урад Украiны
                  Подпiс                                             Подпiс








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList