Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2001 г. N 3/247
--------------------------------
<*> Вступило в силу 17 декабря 1992 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
кiруючыся неабходнасцю ўдасканалення арганiзацыi перасячэння гранiцы асобамi i транспартнымi сродкамi, перамяшчэння грузаў,
з мэтай стварэння спрыяльных умоў для развiцця пагранiчных зносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай,
пагадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
1. Перасячэнне гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай будзе адбывацца праз наступныя пункты пропуску:
1.1. Чыгуначныя пункты пропуску:
а) Хацiслаў - Забалоцце, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
б) Гарынь - Удрыцк, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
в) Славечна - Выступовiчы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
г) Церуха - Гарнастаеўка, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
д) Церахоўка - Шчорс, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
е) Iолча - Нiданчычы, грузавыя i пасажырскiя зносiны.
(пп. "е" п. 1.1 статьи 1 введен Протоколом от 12.03.1999)
1.2. аўтадарожныя пункты пропуску:
а) Тамашоўка - Пулемец, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
б) Макраны - Даманава, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
в) Камарын - Славуцiч, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
г) Новая Гута - Новыя Ярыловiчы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
д) Весялоўка - Сянькоўка, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
е) Верхнi Церабежаў - Гарадзiшча, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
(пп. "е" п. 1.2 статьи 1 введен Протоколом от 12.03.1999)
ж) Новая Рудня - Выступовiчы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
(пп. "ж" п. 1.2 статьи 1 введен Протоколом от 12.03.1999)
з) Махро - Дольск, грузавыя i пасажырскiя зносiны.
(пп. "з" п. 1.2 статьи 1 введен Протоколом от 12.03.1999)
2. Пункты пропуску, зазначаныя ў артыкуле 1, будуць адкрытыя кругласутачна для асоб, транспартных сродкаў i перамяшчэння грузаў незалежна ад грамадзянства цi дзяржаўнай прыналежнасцi.
3. На аўтадарожных пунктах пропуску перасячэння гранiцы асобамi можа ажыццяўляцца з прымяненнем транспартных сродкаў цi пешшу.
Артыкул 2
Для перамяшчэння грамадзян, транспартных сродкаў i перавозкi грузаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны будуць адкрыты аўтадарожныя пункты пропуску:
а) Олтуш - Пiша;
б) Исключен. - Протокол от 12.03.1999.
б) Невель - Прыкладнiкi;
в) Дзiвiн - Самары.
(п. "в" статьи 2 введен Протоколом от 12.03.1999)
г) Исключен. - Протокол от 12.03.1999.
Артыкул 3
1. Для перамяшчэння грамадзян, транспартных сродкаў i перавозкi грузаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны будуць адкрыты на ўчастку радёактыўнага забруджання гранiцы аўтадарожныя пункты пропуску:
а) Глушкавiчы - Майдан Капiшанскi;
б) Исключен. - Протокол от 12.03.1999.
б) Аляксандроўка - Вiльча.
2. Парадак перамяшчэння транспартных сродкаў, асоб, грузаў праз тэрыторыю радыёактыўнага забруджання на гэтым участку гранiцы вызначаецца адпаведнымi органамi Бакоў.
3. Тэрмiны адкрыцця пунктаў пропуску, пералiчаных у артыкулах 1, 2, 3, Бакi вызначаюць праз абмен дыпламатычнымi нотамi.
Артыкул 4
1. Перад датай адкрыцця пунктаў пропуску, пра якiя гаворыцца ў артыкулах 1, 2, 3 гэтага Пагаднення, кожны Бок рыхтуе на тэрыторыi сваёй дзяржавы адпаведную iнфраструктуру.
2. Пры распрацоўцы i рэалiзацыi праектаў для пунктаў пропуску адпаведныя органы Бакоў будуць прадугледжваць магчымасць адаптацыi iнфраструктуры дзеля стварэння ўмоў для ажыццяўлення сумеснага пагранiчнага, мытнага i iншага кантролю ў адным пункце пропуску.
Артыкул 5
Адпаведныя органы Бакоў прымуць неабходныя рашэннi, каб наладзiць пагранiчны рух i адкрыць пункты пропуску для мiжнароднага руху. Пры рэалiзацыi гэтых рашэнняў яны будуць прытрымлiвацца прынцыпаў, якiя змяшчаюцца ў артыкуле 4 гэтага Пагаднення.
Артыкул 6
(в ред. Протокола от 12.03.1999)
Вызначэнне новых, адкрыццё, закрыццё цi абмежаванне руху на пунктах пропуску будзе ажыццяўляцца на падставе дамоўленасцi памiж Бакамi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.
Артыкул 7
Спыненне цi абмежаванне руху на асобных пунктах пропуску можа адбыцца пры сур'ёзным пагаршэннi санiтарнага становiшча, грамадскай небяспецы цi ў выпадку стыхiйных бедстваў.
Бок, якi мае намер спынiць цi абмежаваць пагранiчны рух, паведамляе пра гэта другому Боку не пазней чым за 5 дзён перад плануемым закрыццём пункта пропуску цi абмежаваннем руху.
Артыкул 8
Кiраўнiкi пагранiчных службаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны па дамоўленасцi i ўзгадненнi з мытнымi органамi могуць у асобных выпадках дазволiць перасячэнне гранiцы:
1. На пункце пропуску, дзе не прадугледжаны гэты вiд руху.
2. За межамi дзеючага пункту пропуску.
Артыкул 9
(статья 9 введена Протоколом от 12.03.1999)
1. Пытаннi, якiя звязаны з выкананнем гэтага Пагаднення, будуць вырашацца шляхам правядзення кансультацый i перегавораў памiж адпаведнымi органамi Бакоў.
2. Бакi на падставе ўзаемнай згоды могуць уносiць у Пагадненне змяненнi i дапаўненнi.
Артыкул 10
1. Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту падпiсання.
2. Гэтае Пагадненне падпiсана на няпэўны тэрмiн. Яно можа быць дэнансавана кожным Бокам шляхам пiсьмовага паведамлення другога Боку. У гэтым выпадку яно страцiць сiлу пасля сканчэння тэрмiну ў 12 месяцаў з дня паведамлення аб дэнансацыi.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
|