Стр. 1
Страницы: Стр.1 | Стр.2 |
Зарегистрировано в НРПА РБ 16 декабря 2002 г. N 3/547
--------------------------------
<*> Вступил в силу 30 июля 1995 года.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Польшча, названыя ў далейшым "Дагаворныя Бакi", кiруючыся жаданнем далейшага развiцця сяброўскiх адносiн памiж абедзвюма дзяржавамi, а таксама ў мэтах паглыблення i ўдасканалення ўзаемнага супрацоўнiцтва памiж абедзвюма дзяржавамi ў галiне прававых адносiн, вырашылi заключыць гэты Дагавор i дамовiлiся аб нiжэйвыкладзеным:
Частка першая
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Прававая ахова
1. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку карыстаюцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку такой жа прававой аховай маёмасных i немаёмасных правоў, якая прадастаўлена грамадзянам другога Дагаворнага Боку.
2. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку маюць права свабодна звяртацца ў органы другога Дагаворнага Боку, якiя кампетэнтныя ў грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах, выступаць у iх, прад'яўляць iскi, рабiць заявы, а таксама ажыццяўляць iншыя працэсуальныя дзеяннi на тых жа ўмовах, што i грамадзяне другога Дагаворнага Боку.
3. Палажэннi гэтага Дагавора, якiя датычацца грамадзян Дагаворных Бакоў, прымяняюцца адпаведна да юрыдычных асоб, утвораных у адпаведнасцi з заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога яны знаходзяцца.
Артыкул 2. Аказанне прававой дапамогi
Суд i пракуратура, а таксама iншыя органы Дагаворных Бакоў, кампетэнтныя ў грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах, аказваюць у гэтых справах узаемную прававую дапамогу.
Артыкул 3. Парадак зносiн
1. У справах, прадугледжаных гэтым Дагаворам, суд, пракуратура i органы натарыята Дагаворных Бакоў зносяцца праз цэнтральныя органы, калi гэтым Дагаворам не прадугледжана iншае.
2. Iншыя органы Дагаворных Бакоў, кампетэнтныя ў грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах, зносяцца праз суд i пракуратуру, калi гэтым Дагаворам не прадугледжана iншае.
3. Цэнтральныя органы могуць дагаварыцца, што ў справах, якiя ўваходзяць у iх кампетэнцыю, суд i пракуратура Дагаворных Бакоў зносяцца памiж сабой непасрэдна.
4. У гэтым Дагаворы цэнтральнымi органамi з'яўляюцца: з боку Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства юстыцыi, Пракуратура рэспублiкi, Вярхоўны Суд, Вышэйшы Гаспадарчы Суд, з боку Рэспублiкi Польшча - Мiнiстэрства юстыцыi.
Артыкул 4. Мова зносiн
1. Пры выкананнi гэтага Дагавора кожны з Дагаворных Бакоў у зносiнах адзiн з адным карыстаецца сваёй дзяржаўнай мовай, прыкладаючы пераклад на дзяржаўную мову другога Дагаворнага Боку або на рускую цi англiйскую мову.
2. Пераклад просьбы, а таксама, калi гэта неабходна ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага дагавора, пераклад прыкладаемых пiсем i дакументаў павiнны быць выкананы i завераны прысяжным або афiцыйным перакладчыкам.
Артыкул 5. Аб'ём прававой дапамогi
Дагаворныя Бакi аказваюць адзiн аднаму прававую дапамогу ў выкананнi працэсуальных дзеянняў, у складаннi, перасылцы i ўручэннi дакументаў, у перасылцы грамадзянскiх, крымiнальных i iншых катэгорый спраў, прадастаўленнi звестак аб судовай практыцы, аб дзеючым заканадаўстве, а таксама аказваюць адзiн аднаму прававую дапамогу ў iншых выпадках, прадугледжаных гэтым Дагаворам.
Артыкул 6. Змест i форма просьбы аб аказаннi
прававой дапамогi
1. У просьбе аб аказаннi прававой дапамогi павiнны быць указаны:
1) назва выклiкаючага органа;
2) назва выклiкаемага органа;
3) назва справы, па якой звяртаюцца з просьбай аб аказаннi прававой дапамогi;
4) iмёны i прозвiшчы прадстаўнiкоў бакоў, падазроных, абвiнавачваных або асуджаных, iх месца пастаяннага або часовага знаходжання, грамадзянства, род заняткаў, а ў крымiнальных справах, па меры магчымасцi, таксама месца i дата нараджэння, iмёны бацькоў, а ў дачыненнi да юрыдычных асоб - iх назва i месцазнаходжанне;
5) iмёны, прозвiшчы i адрасы прадстаўнiкоў асоб, пералiчаных у падпункце 4 гэтага артыкула;
6) змест просьбы i звесткi, неабходныя для яе выканання, асаблiва iмёны, прозвiшчы i адрасы сведкаў, калi яны вядомыя;
7) у крымiнальных справах дадаткова апiсанне i юрыдычная квалiфiкацыя ўчыненага злачынства.
2. Просьба аб аказаннi прававой дапамогi павiнна быць забяспечана подпiсам правамоцнай асобы i гербавай пячаткай выклiкаючага органа.
3. Пры звароце з просьбай аб аказаннi прававой дапамогi Дагаворныя Бакi карыстаюцца фармулярамi на мовах Дагаворных Бакоў, якiя будуць узаемаўзгоднены.
Артыкул 7. Парадак выканання просьбы аб аказаннi
прававой дапамогi
1. Пры выкананнi просьбы аб аказаннi прававой дапамогi выклiкаемы орган прымяняе заканадаўства сваёй дзяржавы. Аднак ён можа прымянiць па просьбе выклiкаючага органа нормы працэсуальнага заканадаўства Дагаворнага Боку, ад якога зыходзiць просьба, калi яны не супярэчаць заканадаўству выклiкаемага Дагаворнага Боку.
2. Калi выклiкаемы орган некампетэнтны ў выкананнi просьбы, то ён перадае просьбу кампетэнтнаму органу, паведамляючы аб гэтым выклiкаючаму органу.
3. Калi дакладны адрас асобы, якой датычыцца просьба, невядомы, то выклiкаемы орган прыме адпаведныя меры для яго ўстанаўлення.
4. Па просьбе выклiкаючага органа выклiкаемы орган у належны тэрмiн паведамляе выклiкаючаму органу i бакам аб даце i месцы выканання просьбы.
5. Пасля выканання просьбы выклiкаемы орган перасылае матэрыялы выклiкаючаму органу; у выпадку, калi просьба не можа быць выканана, выклiкаемы орган вяртае просьбу выклiкаючаму органу, паведамляючы аб прычыне невыканання просьбы.
Артыкул 8. Парадак уручэння дакументаў
Выклiкаемы орган уручае дакументы ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае ў яго дзяржаве, калi ўручаемыя дакументы складзены на дзяржаўнай мове выклiкаемага Дагаворнага Боку або прыкладаецца завераны пераклад на мову гэтага Дагаворнага Боку. У адваротным выпадку дакументы ўручаюцца адрасату пры ўмове, што ён згодны добраахвотна iх прыняць.
Артыкул 9. Доказ уручэння дакументаў
Доказам уручэння дакументаў з'яўляецца пацвярджэнне аб уручэннi, якое змяшчае подпiсы атрымальнiка i асобы, якая ўручае дакумент, спосаб, месца i дату ўручэння дакумента, або iншае пасведчанне ўручаючага органа, якое пацвярджае факт, спосаб i дату ўручэння. Такое пацвярджэнне або iншае пасведчанне павiнны быць змацаваны гербавай пячаткай выклiкаемага органа. Калi дакумент атрыманы ў двух экзэмплярах, то пацвярджэнне аб уручэннi магчыма размясцiць на адным з iх.
Артыкул 10. Уручэнне дакументаў i апытанне грамадзян
праз дыпламатычныя прадстаўнiцтвы або консульскiя ўстановы
Дагаворныя Бакi маюць права ўручаць дакументы сваiм грамадзянам i праводзiць iх апытанне праз свае дыпламатычныя прадстаўнiцтвы або консульскiя ўстановы. Прымяненне мер прымушэння не дазваляецца.
Артыкул 11. Прызнанне дакументаў
1. Дакументы, якiя складзены i засведчаны кампетэнтным органам аднаго з Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з устаноўленай формай, падпiсаны правамоцнай асобай гэтага органа i змацаваны гербавай пячаткай, маюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку доказную сiлу без неабходнасцi iх легалiзацыi. Гэта ж правiла дзейнiчае ў адносiнах да копiй i перакладаў дакументаў, якiя засведчыў кампетэнтны орган.
2. Дакументы, якiя на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў лiчацца афiцыйнымi, прызнаюцца такiмi ж на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 12. Ахова сведкаў, экспертаў i пацярпеўшых
1. Калi ў ходзе папярэдняга або судовага следства па справе на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку ўзнiкне неабходнасць у асабiстай яўцы сведкi або эксперта, якi знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то неабходна звярнуцца ў адпаведны кампетэнтны орган гэтага Дагаворнага Боку з просьбай аб уручэннi павесткi.
2. Выклiк не павiнен змяшчаць пагрозы прымянення мер прымушэння ў выпадку няяўкi.
3. Сведка або эксперт, якi з'явiўся па выклiку ў орган выклiкаючага Дагаворнага Боку, не можа быць на тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку, нягледзячы на грамадзянства, прыцягнуты да адказнасцi за злачынства або правапарушэнне, арыштаваны, пазбаўлены волi, не можа адбываць пакаранне за дзеяннi, якiя ўчынены iм да перасячэння дзяржаўнай гранiцы выклiкаючага Дагаворнага Боку.
4. Сведка або эксперт страчвае ахову, аб якой iдзе гаворка ў пункце 3 гэтага артыкула, калi не пакiне тэрыторыю выклiкаючага Дагаворнага Боку ў сямiдзённы тэрмiн з дня паведамлення яму выклiкаючым органам аб тым, што яго прысутнасць ужо не патрабуецца. У гэты тэрмiн не ўключаецца час, на працягу якога сведка або эксперт не мог пакiнуць тэрыторыю выклiкаючага Дагаворнага Боку не па ўласнай вiне.
5. Сведка або эксперт мае права на пакрыццё дарожных расходаў, кошту знаходжання i страчанага заработку, а эксперт, акрамя таго, права на атрыманне ўзнагароджання за экспертныя паслугi. У павестцы ўказваецца iнфармацыя аб вiдзе i размеры расходаў, якiя кампенсуюцца сведку або эксперту. Па заяве сведкi або эксперта выклiкаючы Дагаворны Бок выдае аванс на пакрыццё расходаў.
6. Палажэннi пунктаў 1 - 5 гэтага артыкула распаўсюджваюцца на пацярпеўшага, якi павiнен даць паказаннi, а таксама на законнага прадстаўнiка пацярпеўшага або сведкi, якiя не здольныя самастойна ажыццяўляць свае правы, калi iх прысутнасць неабходная.
ПЕРАСЫЛКА ДАКУМЕНТАЎ АБ РЭГIСТРАЦЫI АКТАЎ
ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ I IНШЫХ ДАКУМЕНТАЎ
Артыкул 13
1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў перасылаюць адзiн аднаму па просьбе дакументы аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану.
2. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку могуць накiроўваць свае заявы з просьбай прыслаць дакументы аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану непасрэдна адпаведнаму аддзелу запiсу актаў грамадзянскага стану другога Дагаворнага Боку. Гэтыя дакументы высылаюцца заяўнiку праз дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову таго Дагаворнага Боку, орган якога выдаў гэтыя дакументы, са спагнаннем належнай платы.
Артыкул 14
Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку могуць накiроўваць заявы з просьбай выдаць i прыслаць дакументы аб адукацыi, працоўным стажы i iншыя дакументы, што датычацца iх маёмасных або немаёмасных правоў i iнтарэсаў, непасрэдна адпаведным кампетэнтным органам другога Дагаворнага Боку. Дакументы высылаюцца грамадзянам праз дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову таго Дагаворнага Боку, орган якога выдаў гэтыя дакументы. Дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульская ўстанова пры перадачы заяўнiку дакументаў спаганяе з яго належную плату.
Артыкул 15. Iнфармацыя аб заканадаўстве
1. Цэнтральныя органы Дагаворных Бакоў перадаюць адзiн аднаму важнейшыя заканадаўчыя акты ў галiне грамадзянскага, сямейнага, працоўнага i крымiнальнага права.
2. Цэнтральныя органы Дагаворных Бакоў па просьбе прадастаўляюць адзiн аднаму iнфармацыю аб дзеючым раней або ў цяперашнi час заканадаўстве, а таксама аб практыцы суда, натарыята i пракуратуры.
Артыкул 16. Перадача прадметаў i валютных каштоўнасцей
Калi ў ходзе выканання гэтага Дагавора адбываецца перадача прадметаў або валютных каштоўнасцей з тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку або дыпламатычнаму прадстаўнiцтву цi консульскай установе другога Дагаворнага Боку, то яна адбываецца з выкананнем адпаведных прававых норм заканадаўства таго Дагаворнага Боку, орган якога ажыццяўляе перадачу.
Артыкул 17. Устанаўленне адрасоў i iншых даных
1. Суд i пракуратура кожнага з Дагаворных Бакоў аказваюць адзiн аднаму па просьбе ўзаемную дапамогу пры ўстанаўленнi адрасоў асоб, якiя знаходзяцца на iх тэрыторыi.
2. Калi ў судзе аднаго з Дагаворных Бакоў разглядаюцца справы, якiя вынiкаюць з грамадзянскiх, сямейных, працоўных адносiн да асоб, якiя знаходзяцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то суд другога Дагаворнага Боку пры наяўнасцi просьбы аказвае дапамогу па ўстанаўленню месца працы i размеру даходаў гэтых асоб.
Артыкул 18. Расходы па аказанню прававой дапамогi
1. Кожны з Дагаворных Бакоў сам аплачвае расходы, панесеныя на ўласнай тэрыторыi ў сувязi з аказаннем iм прававой дапамогi.
2. Выклiкаемы орган аднаго Дагаворнага Боку паведамляе выклiкаючаму органу другога Дагаворнага Боку аб размерах панесеных расходаў. Калi выклiкаючы орган спаганяе належную суму расходаў з асобы, абавязанай да ўплаты расходаў, то гэтая сума прысуджаецца таму Дагаворнаму Боку, орган якога яе спаганяе.
Артыкул 19. Адмова ў аказаннi прававой дапамогi
Прававая дапамога не аказваецца, калi яе аказанне можа пагражаць суверэнiтэту або бяспецы дзяржавы або супярэчыць асноўным прынцыпам дзеючага заканадаўства выклiкаемага Дагаворнага Боку.
Частка другая
ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ ПА ГРАМАДЗЯНСКIХ,
СЯМЕЙНЫХ I ПРАЦОЎНЫХ СПРАВАХ
Артыкул 20. Агульныя палажэннi
Калi, згодна з палажэннямi гэтага Дагавора, узбуджэнне вядзення справы ўваходзiць у кампетэнцыю органаў абодвух Дагаворных Бакоў, але вядзенне справы ўзбуджана кампетэнтным органам аднаго з iх, то выключаецца кампетэнцыя адпаведнага органа другога Дагаворнага Боку па гэтай жа справе.
Раздзел першы
ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ Ў ГАЛIНЕ АСАБIСТАГА ПРАВА
Артыкул 21. Праваздольнасць i дзеяздольнасць
1. Праваздольнасць i дзеяздольнасць фiзiчнай асобы вызначаюцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба з'яўляецца.
2. Праваздольнасць юрыдычнай асобы вызначаецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, у адпаведнасцi з якiм яна ўтворана.
Артыкул 22. Прызнанне недзеяздольным
Пры прызнаннi асобы недзеяздольнай прымяняецца заканадаўства i з'яўляецца кампетэнтным, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 23 гэтага Дагавора, суд Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца асоба, якая павiнна быць прызнана недзеяздольнай.
Артыкул 23
1. Калi суд аднаго Дагаворнага Боку вызначыць, што ёсць падставы для прызнання недзеяздольным грамадзянiна другога Дагаворнага Боку, якi мае месца жыхарства або месца знаходжання на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, то ён паведамляе аб гэтым адпаведнаму суду другога Дагаворнага Боку.
2. У выпадках, якiя не церпяць адкладу, суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога асоба мае месца жыхарства або месца знаходжання, можа прыняць у адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы меры, неабходныя для аховы гэтай асобы або яе маёмасцi, аб чым неадкладна паведамiць кампетэнтнаму суду Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба з'яўляецца. Гэтыя меры захоўваюць сваю сiлу да прыняцця мер судом Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба з'яўляецца.
3. Калi суд другога Дагаворнага Боку, якому паведамлена ў адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула, заявiць, што ён прадастаўляе далейшае вядзенне справы суду па месцы жыхарства або месцы знаходжання гэтай асобы, або не выкажацца ў трохмесячны тэрмiн, то суд па месцы жыхарства або месцы знаходжання гэтай асобы можа разгледзець справу аб прызнаннi яе недзеяздольнай у адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы, калi такiя ж падставы для прызнання недзеяздольным прадугледжвае заканадаўства Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба з'яўляецца. Рашэнне аб прызнаннi асобы недзеяздольнай перасылаецца кампетэнтнаму суду другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 24
Палажэннi артыкулаў 22 i 23 гэтага Дагавора прымяняюцца адпаведна пры адмене рашэння аб прызнаннi асобы недзеяздольнай.
Артыкул 25. Прызнанне адсутным без вестак,
прызнанне памёршым i ўстанаўленне факта смерцi
1. Для прызнання асобы адсутнай без вестак, прызнання яе памёршай i ўстанаўлення факта яе смерцi дзейнiчае заканадаўства таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба была ў той час, калi, згодна з апошнiмi звесткамi, яна заставалася ў жывых.
2. Для прызнання асобы адсутнай без вестак, прызнання яе памёршай i ўстанаўлення факта яе смерцi кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба была ў той час, калi, згодна з апошнiмi звесткамi, яна заставалася ў жывых.
3. Суд аднаго Дагаворнага Боку можа прызнаць грамадзянiна другога Дагаворнага Боку адсутным без вестак, прызнаць яго памёршым, а таксама ўстанавiць факт яго смерцi:
1) па просьбе асобы, якая намерваецца ажыццявiць свае правы, што вынiкаюць з права наследавання або маёмасных адносiн памiж мужам i жонкай, адносна нерухомай маёмасцi асобы, якая прызнаецца адсутнай без вестак, прызнаецца памершай, а таксама ў дачыненнi да якой устанаўлiваецца факт смерцi, i калi гэта маёмасць знаходзiцца на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога павiнен вынесцi рашэнне;
2) па просьбе мужа (жонкi) асобы, якая прызнаецца адсутнай без вестак, прызнаецца памёршай, а таксама ў дачыненнi да якой устанаўлiваецца факт смерцi, што пражывае ў час падачы просьбы на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога павiнен вынесцi рашэнне.
4. Рашэнне, вынесенае на падставе пункта 3 гэтага артыкула, мае юрыдычныя вынiкi выключна на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога вынес гэта рашэнне.
Раздзел другi
ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ ПА СЯМЕЙНЫХ СПРАВАХ
Артыкул 26. Заключэнне шлюбу
1. Умовы заключэння шлюбу вызначаюцца для кожнай з асоб, якiя заключаюць шлюб, па заканадаўству таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога кожная з гэтых асоб з'яўляецца.
2. Форма заключэння шлюбу вызначаецца па заканадаўству таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога заключаецца шлюб.
3. Форма заключэння шлюбу, якi рэгiструецца ўпаўнаважаным на гэта дыпламатычным прадстаўнiком або консульскай службовай асобай, вызначаецца па заканадаўству таго Дагаворнага Боку, якi назначыў дыпламатычнага прадстаўнiка або консульскую службовую асобу.
Артыкул 27. Асабiстыя i маёмасныя адносiны
памiж мужам i жонкай
1. Асабiстыя i маёмасныя адносiны памiж мужам i жонкай рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянамi якога яны з'яўляюцца.
2. Калi муж (жонка) з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а жонка (муж) - грамадзянiнам другога Дагаворнага Боку, то ў справах, якiя датычацца асабiстых i маёмасных адносiн памiж мужам i жонкай, прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога яны сумесна пражываюць. Калi адзiн з iх пражывае на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, а другi - на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, суд якога вядзе справу.
3. У справах, якiя датычацца асабiстых i маёмасных адносiн памiж мужам i жонкай, у выпадках, прадугледжаных пунктам 1, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, грамадзянамi якога з'яўляюцца муж i жонка. Калi муж i жонка пражываюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то з'яўляецца кампетэнтным у вырашэннi справы таксама суд гэтага Дагаворнага Боку.
4. У справах, якiя датычацца асабiстых i маёмасных адносiн памiж мужам i жонкай, у выпадках, прадугледжаных пунктам 2, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога сумесна пражываюць муж i жонка. Калi адзiн з iх пражывае на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, а другi - на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то ў вырашэннi справы з'яўляюцца кампетэнтнымi суды абодвух Дагаворных Бакоў.
Артыкул 28. Скасаванне шлюбу
1. У справах аб скасаваннi шлюбу прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, грамадзянамi якога з'яўляюцца муж i жонка ў момант падачы iску. Калi яны маюць месца жыхарства на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства гэтага Дагаворнага Боку.
2. Калi ў момант падачы iску муж з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а жонка - грамадзянкай другога Дагаворнага Боку, то ў справах аб скасаваннi шлюбу прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога яны маюць сумеснае месца жыхарства. Калi адзiн з iх пражывае на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, а другi - на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, перад кампетэнтным органам якога ставiцца пытанне аб вядзеннi справы.
3. У справах аб скасаваннi шлюбу ў выпадках, прадугледжаных пунктам 1, з'яўляецца кампетэнтным орган таго Дагаворнага Боку, грамадзянамi якога з'яўляюцца муж i жонка на момант падачы iску. Калi яны пражываюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то з'яўляецца кампетэнтным таксама орган гэтага Дагаворнага Боку.
4. У справах аб скасаваннi шлюбу ў выпадках, прадугледжаных пунктам 2, з'яўляецца кампетэнтным орган таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражываюць муж i жонка. Калi адзiн з iх пражывае на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, а другi - на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то ў вырашэннi справы з'яўляюцца кампетэнтнымi органы абодвух Дагаворных Бакоў.
5. Суд, кампетэнтны ў вынясеннi рашэнняў па справах аб скасаваннi шлюбу, з'яўляецца кампетэнтным прымаць рашэннi аб бацькоўскiх правах i алiментах на карысць дзяцей, якiя не дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту.
Артыкул 29. Прызнанне шлюбу несапраўдным
1. У справах аб прызнаннi шлюбу несапраўдным прымяняецца заканадаўства Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога шлюб быў заключаны.
2. Кампетэнцыя суда ў справах аб прызнаннi шлюбу несапраўдным вызначаецца ў адпаведнасцi з палажэннямi артыкула 28 гэтага Дагавора.
Артыкул 30. Прававыя адносiны памiж бацькамi i дзецьмi
1. Прававыя адносiны памiж бацькамi i дзецьмi, у тым лiку алiментныя прэтэнзii на карысць дзяцей, рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца дзiця.
2. Устанаўленне i аспрэчванне паходжання дзiцяцi ад пэўнай асобы вырашаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца дзiця з моманту свайго нараджэння.
3. У справах, указаных у пунктах 1 i 2 гэтага артыкула, з'яўляюцца кампетэнтнымi органы таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца дзiця, а таксама органы таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога дзiця мае сваё месца жыхарства.
Артыкул 31. Iншыя алiментныя прэтэнзii
1. У справах аб iншых алiментных прэтэнзiях прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае асоба, якая хадайнiчае аб спагнаннi алiментаў.
2. У справах, аб якiх iдзе гаворка ў пункце 1 гэтага артыкула, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае асоба, якая хадайнiчае аб спагнаннi алiментаў.
Артыкул 32. Усынаўленне
1. Пры вырашэннi пытання аб усынаўленнi прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца ўсынавiцель на момант падачы заявы. Калi ўсынавiцель з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а пражывае на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства гэтага Дагаворнага Боку.
2. Пры вырашэннi пытання аб усынаўленнi прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца ўсынаўляемы, у частцы яго згоды, згоды яго законнага прадстаўнiка, дазволу кампетэнтнага дзяржаўнага органа, а таксама з улiкам абмежаванняў на ўсынаўленне, якiя звязаны з пераменай папярэдняга месца жыхарства ўсынаўляемага на месца жыхарства ў другой дзяржаве.
3. Калi дзiця ўсынаўляецца мужам i жонкай, адзiн з якiх з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а другi - грамадзянiнам другога Дагаворнага Боку, то ўсынаўленне ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, прадугледжанымi заканадаўствам абодвух Дагаворных Бакоў.
4. Палажэннi пунктаў 1 - 3 гэтага артыкула прымяняюцца таксама ў адносiнах да змянення ўсынаўлення i адмены ўсынаўлення.
5. Пытаннi ўсынаўлення, змянення i адмены ўсынаўлення вырашаюцца органам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца ўсынаўляемы на момант падачы заявы. Калi ўсынаўляемы з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а пражывае на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае таксама ўсынавiцель, то ў гэтых справах кампетэнтным з'яўляецца таксама орган гэтага Дагаворнага Боку.
Артыкул 33. Апека i папячыцельства
1. Пытаннi апекi i папячыцельства, калi гэты Дагавор не ўстанаўлiвае iншае, вырашаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца асоба, над якой устанаўлiваецца апека або папячыцельства.
2. У пытаннях апекi i папячыцельства кампетэнтным з'яўляецца орган таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца асоба, у дачыненнi да якой устанаўлiваецца апека або папячыцельства.
Артыкул 34
1. У выпадку неабходнасцi прыняцця мер па апецы або папячыцельству ў iнтарэсах грамадзянiна аднаго Дагаворнага Боку, месца жыхарства, месца знаходжання або маёмасць якога знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, орган другога Дагаворнага Боку неадкладна паведамiць аб гэтым органу, указанаму ў пункце 2 артыкула 33.
2. У выпадках, якiя не церпяць адкладу, кампетэнтны орган другога Дагаворнага Боку, аб якiм iдзе гаворка ў пункце 1 гэтага артыкула, прыме неабходныя часовыя меры ў адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам i неадкладна паведамiць аб гэтым органу, указанаму ў пункце 2 артыкула 33. Часовыя меры захоўваюць сваю сiлу да прыняцця мер органам, указаным у пункце 2 артыкула 33.
Артыкул 35
Калi орган аднаго Дагаворнага Боку, якому паведамлена ў адпаведнасцi з артыкулам 34, пункт 1, заявiць, што ён прадастаўляе далейшыя дзеяннi органу другога Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога знаходзiцца месца жыхарства, месца знаходжання гэтай асобы або дзе знаходзiцца яе маёмасць, або не выкажацца на працягу трох месяцаў, то орган другога Дагаворнага Боку можа правесцi справу аб апецы або папячыцельстве ў адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы.
Раздзел трэцi
ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ Ў МАЁМАСНЫХ СПРАВАХ
Артыкул 36. Нерухомая маёмасць
Прававыя адносiны, якiя датычацца нерухомай маёмасцi, рэгулююцца заканадаўствам, i з'яўляюцца кампетэнтнымi органы таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога нерухомая маёмасць знаходзiцца.
Артыкул 37. Форма юрыдычнай здзелкi
1. Форма юрыдычнай здзелкi вызначаецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога здзелка заключаецца.
2. Форма юрыдычнай здзелкi адносна нерухомай маёмасцi вызначаецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога здзелка заключаецца.
Артыкул 38. Абавязацельствы з дагаворных адносiн
1. Абавязацельствы з дагаворных адносiн рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога заключаны дагавор, калi ўдзельнiкi абавязацельных адносiн не падпарадкоўваюць гэтыя адносiны выбранаму iмi заканадаўству.
2. У справах аб абавязацельствах, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога адказчык мае месца жыхарства або месца знаходжання. Кампетэнтным з'яўляецца таксама суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога мае месца жыхарства або месца знаходжання iсцец, калi на гэтай тэрыторыi знаходзiцца прадмет спрэчкi або маёмасць адказчыка.
3. Кампетэнцыю, указаную ў пункце 2 гэтага артыкула, удзельнiкi абавязацельных адносiн могуць змянiць па дамоўленасцi.
Артыкул 39. Абавязацельствы, якiя ўзнiкаюць
у вынiку прычынення шкоды
1. Абавязацельствы, якiя ўзнiкаюць у вынiку прычынення шкоды, вызначаюцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога мела месца дзеянне, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды. Аднак калi iсцец i адказчык з'яўляюцца грамадзянамi аднаго Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства гэтага Дагаворнага Боку.
2. У справах аб абавязацельствах, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога мела месца дзеянне, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды або на тэрыторыi якога пражывае адказчык. Кампетэнтным з'яўляецца таксама суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае iсцец, калi на гэтай жа тэрыторыi знаходзiцца маёмасць адказчыка.
Артыкул 40. Iскавая даўнасць
Пытаннi iскавай даўнасцi вырашаюцца па заканадаўству Дагаворнага Боку, якое прымяняецца для рэгулявання адпаведных прававых адносiн.
Раздзел чацвёрты
ПЫТАННI АТРЫМАННЯ Ў СПАДЧЫНУ
Артыкул 41. Прынцып раўнапраўя
1. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку могуць атрымлiваць у спадчыну на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку маёмасць i iншыя правы ў ходзе атрымання спадчыны па закону або завяшчанню ў выпадку смерцi спадчынадаўцы на тых жа самых умовах i ў тым жа аб'ёме, што i грамадзяне другога Дагаворнага Боку.
2. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку могуць скласцi завяшчанне на выпадак сваёй смерцi адносна сваёй маёмасцi, якая знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 42. Прымяняемае заканадаўства
1. Прававыя адносiны ў галiне атрымання ў спадчыну рухомай маёмасцi рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляўся спадчынадавец на момант сваёй смерцi.
2. Прававыя адносiны ў галiне атрымання ў спадчыну нерухомай маёмасцi рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога гэта маёмасць знаходзiцца.
3. Устанаўленне таго, цi з'яўляецца маёмасць, якая ўваходзiць у спадчыну, рухомай або нерухомай, рэгулюецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога гэта маёмасць знаходзiцца.
Артыкул 43. Пераход спадчыны да дзяржавы
Калi згодна з заканадаўствам Дагаворнага Боку, якi вызначаны ў артыкуле 42, наследнiкi адсутнiчаюць, то рухомая маёмасць пераходзiць да таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляўся спадчынадавец на момант смерцi, а нерухомая маёмасць пераходзiць ва ўласнасць Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца.
Артыкул 44. Завяшчанне
1. Здольнасць да складання або скасавання завяшчання, а таксама юрыдычныя вынiкi недакладнасцi волевыяўлення вызначаюцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога быў спадчынадавец на момант складання або адмены завяшчання.
2. Форма складання або скасавання завяшчання вызначаецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога быў спадчынадавец на момант складання або адмены завяшчання. Аднак дастаткова выканання заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога завяшчанне складзена або скасавана.
Артыкул 45. Кампетэнцыя органаў у справах
аб атрыманнi спадчыны
1. У справах аб атрыманнi спадчыны, якiя датычацца рухомай маёмасцi, кампетэнтным з'яўляецца орган таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога быў спадчынадавец на момант смерцi.
2. У справах аб атрыманнi спадчыны, якiя датычацца нерухомай маёмасцi, кампетэнтным з'яўляецца орган таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога гэта маёмасць знаходзiцца.
3. У выпадку, калi ўся рухомая маёмасць, якая засталася пасля смерцi грамадзянiна аднаго Дагаворнага Боку, знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то па просьбе наследнiка разгляд справы праводзiць орган другога Дагаворнага Боку, калi маецца згода на гэта ўсiх вядомых наследнiкаў.
Артыкул 46. Раскрыццё i апавяшчэнне завяшчання
Завяшчанне раскрывае i апавяшчае орган таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога знаходзiцца завяшчанне. Копiя завяшчання i копiя пратакола аб раскрыццi i апавяшчэннi завяшчання перасылаюцца органу, кампетэнтнаму ў правядзеннi судовага разгляду спраў аб атрыманнi спадчыны.
Раздзел пяты
ПРАВААДНОСIНЫ ПА ПРАЦОЎНЫХ СПРАВАХ
Артыкул 47
1. Калi бакi працоўных адносiн не прадугледжваюць iншае, то ўзнiкненне, змяненне, скасаванне i спыненне працоўных адносiн, а таксама спрэчкi, што вынiкаюць з iх, рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога работа выконваецца, выконвалася або павiнна была выконвацца.
2. У справах, аб якiх iдзе гаворка ў пункце 1 гэтага артыкула, кампетэнтнымi з'яўляюцца суды таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога работа выконваецца, выконвалася або павiнна была выконвацца. Кампетэнтнымi з'яўляюцца таксама суды таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога знаходзiцца месца жыхарства або месца знаходжання адказчыка, а таксама iстца, калi на гэтай тэрыторыi знаходзiцца прадмет спрэчкi або маёмасць адказчыка.
3. Кампетэнцыю, вызначаную ў пункце 2 гэтага артыкула, бакi працоўнага пагаднення могуць змянiць па дамоўленасцi.
Раздзел шосты
ПРАЦЭСУАЛЬНЫЯ РАСХОДЫ I ЛЬГОТЫ
Артыкул 48. Вызваленне ад забеспячэння расходаў
па вядзенню справы
Ад грамадзян аднаго з Дагаворных Бакоў, якiя пражываюць або знаходзяцца на тэрыторыi любога з гэтых Дагаворных Бакоў i выступаюць перад кампетэнтнымi ў грамадзянскiх, сямейных, працоўных справах органамi другога Дагаворнага Боку, нельга патрабаваць забеспячэння расходаў па вядзенню справы толькi таму, што яны з'яўляюцца замежнымi грамадзянамi або што ў iх няма месца жыхарства або месца знаходжання на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, перад органамi якога яны выступаюць.
Артыкул 49. Вызваленне ад уплаты судовых расходаў
i расходаў па аплаце дапамогi адваката
1. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку карыстаюцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку вызваленнем ад уплаты судовых расходаў i расходаў па аплаце дапамогi адваката на тых жа ўмовах, з тымi ж перавагамi, як i грамадзяне другога Дагаворнага Боку.
2. Вызваленнi, аб якiх iдзе гаворка ў пункце 1 гэтага артыкула, датычацца ўсiх дзеянняў пры вядзеннi справы, у тым лiку выканаўчых дзеянняў.
3. Вызваленне ад пакрыцця расходаў, прадастаўленае па пэўнай справе судом аднаго Дагаворнага Боку, распаўсюджваецца таксама на расходы, якiя ўзнiклi ў выпадку ажыццяўлення дзеянняў пры вядзеннi гэтай жа справы на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 50
1. Для атрымання вызвалення ад уплаты расходаў, указаных у артыкуле 49 гэтага Дагавора, неабходна прад'явiць даведку аб асабiстым, сямейным i маёмасным становiшчы заяўнiка. Такая даведка выдаецца кампетэнтным органам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога знаходзiцца месца жыхарства або месца знаходжання заяўнiка.
2. Калi заяўнiк не пражывае i не знаходзiцца на тэрыторыi якога-небудзь з Дагаворных Бакоў, то даведку можа выдаць дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульская ўстанова таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца заяўнiк.
3. Суд, якi вырашае пытанне аб вызваленнi ад уплаты расходаў, указаных у артыкуле 49 гэтага Дагавора, можа запатрабаваць ад органа, якi выдаў даведку, дадатковых тлумачэнняў або папаўнення даных.
4. У выпадку, калi заканадаўства Дагаворнага Боку, суд якога вырашае пытанне аб вызваленнi ад уплаты расходаў, не патрабуе прадастаўлення даведкi аб асабiстым, сямейным, маёмасным становiшчы, то падставай служыць толькi заява.
Артыкул 51
1. Грамадзянiн аднаго Дагаворнага Боку, якi намерваецца хадайнiчаць аб вызваленнi ад уплаты расходаў, указаных у артыкуле 49 гэтага Дагавора, перад судом другога Дагаворнага Боку, можа прад'явiць такое хадайнiцтва пiсьмова ў адпаведны суд па месцы свайго жыхарства або месцы знаходжання. Гэты суд перасылае кампетэнтнаму суду другога Дагаворнага Боку дакументы, указаныя ў артыкуле 50 гэтага Дагавора.
2. Хадайнiцтва, указанае ў пункце 1 гэтага артыкула, можа быць прад'яўлена адначасова з iскам.
Артыкул 52. Тэрмiны
1. Суд аднаго Дагаворнага Боку, абавязваючы працэсуальны бок або ўдзельнiка працэсу, якi пражывае або знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, да ўплаты судовых расходаў або дапаўнення, якога не хапае ў iску або заяве, адначасова назначае тэрмiн не менш аднаго месяца. Адлiк тэрмiну пачынаецца з даты ўручэння пiсьмовага паведамлення аб гэтым.
2. Калi суд аднаго Дагаворнага Боку назначыць працэсуальным бакам або ўдзельнiкам вядзення справы, якiя пражываюць або знаходзяцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, тэрмiн ажыццяўлення працэсуальнага дзеяння, то пытанне аб выкананнi гэтага тэрмiну вырашае дата штэмпеля паштовага аддзялення таго Дагаворнага Боку, з тэрыторыi якога адпраўлены пiсьмовы дакумент, якi прадстаўляе сабой выкананне дзеяння.
3. У выпадку перадачы ў пэўны тэрмiн патрабуемых суду расходаў на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку вырашальнай у пытаннi захавання назначанага тэрмiну з'яўляецца дата ўнясення iх у банк таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае працэсуальны бок або ўдзельнiк вядзення справы.
4. Пры разглядзе вынiкаў парушэння тэрмiнаў суд ажыццяўляе працэсуальныя дзеяннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы.
Раздзел сёмы
ПРЫЗНАННЕ I ВЫКАНАННЕ РАШЭННЯЎ
Артыкул 53. Прызнанне рашэнняў, якiя
не патрабуюць выканання
1. Уступiўшыя ў законную сiлу рашэннi па грамадзянскiх, сямейных i працоўных справах, якiя не патрабуюць выканання i вынесены судом аднаго Дагаворнага Боку, падлягаюць прызнанню на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без правядзення справы аб прызнаннi пры ўмове, што суд другога Дагаворнага Боку не вынес раней па гэтых жа справах уступiўшыя ў законную сiлу рашэннi або не валодаў па гэтых справах выключнай кампетэнцыяй на падставе гэтага Дагавора, а ў выпадку адсутнасцi такога ўрэгулявання ў Дагаворы - на падставе ўнутранага права гэтага Дагаворнага Боку.
2. Уступiўшыя ў законную сiлу рашэннi па грамадзянскiх, сямейных i працоўных справах, якiя не патрабуюць выканання i вынесены несудовымi органамi аднаго Дагаворнага Боку, падлягаюць прызнанню на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з правiламi артыкулаў 54 - 57 гэтага Дагавора.
ПРЫЗНАННЕ I ВЫКАНАННЕ СУДОВЫХ РАШЭННЯЎ
Артыкул 54
1. Ва ўмовах, прадугледжаных гэтым Дагаворам, Дагаворныя Бакi прызнаюць i выконваюць на сваёй тэрыторыi судовыя рашэннi, вынесеныя на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку:
1) па грамадзянскiх, сямейных i працоўных справах;
2) па крымiнальных справах у частцы, што датычыцца пакрыцця шкоды, прычыненай злачынствам.
2. Судовымi рашэннямi ў тлумачэннi пункта 1 гэтага артыкула лiчацца таксама мiравыя пагадненнi, заключаныя ва ўстаноўленым законам парадку па грамадзянскiх, сямейных i працоўных справах аб маёмасных спрэчках.
Артыкул 55
Рашэннi, пералiчаныя ў артыкуле 54 гэтага Дагавора, падлягаюць прызнанню i выкананню на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, калi:
1) па заканадаўству Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне вынесена, яно ўступiла ў законную сiлу i падлягае выкананню, а па справах аб алiментных абавязацельствах таксама рашэннi, якiя не ўступiлi ў законную сiлу, калi яны могуць быць выкананы;
2) згодна з палажэннямi гэтага Дагавора, а ў выпадках, не прадугледжаных гэтым Дагаворам, згодна з заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана, справа не адносiцца да выключнай кампетэнцыi органаў выклiкаемага Дагаворнага Боку;
3) бок не быў пазбаўлены магчымасцi аховы сваiх правоў, а ў выпадку наяўнасцi абмежаванай працэсуальнай дзеяздольнасцi - адпаведнага прадстаўнiцтва, асаблiва бок, якi не ўдзельнiчаў у вядзеннi справы i атрымаў выклiк на судовае пасяджэнне ў належны тэрмiн i ў належным парадку;
4) па справе памiж тымi ж бакамi i аб тым жа прадмеце, па тых жа падставах не было раней вынесена ўступiўшае ў законную сiлу рашэнне кампетэнтным судом таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана, i калi памiж тымi ж бакамi раней не была ўзбуджана справа ў судзе таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана;
5) рашэнне суда трэцяй дзяржавы памiж тымi ж бакамi i аб тым жа прадмеце, па тых жа падставах не было ўжо прызнана або выканана на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, дзе рашэнне павiнна быць прызнана i выканана;
6) пры вынясеннi рашэння быў прыменены закон, прадугледжаны гэтым Дагаворам, а ў выпадку адсутнасцi такога ўрэгулявання ў Дагаворы - на падставе ўнутранага права Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне было прызнана i выканана.
Артыкул 56
1. Хадайнiцтва аб прызнаннi i выкананнi рашэння можа быць пададзена як непасрэдна ў кампетэнтны суд Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана, так i ў суд, якi вынес рашэнне па справе ў першай iнстанцыi. Суд, якi вынес рашэнне па справе ў першай iнстанцыi, накiроўвае хадайнiцтва кампетэнтнаму суду другога Дагаворнага Боку.
2. Да хадайнiцтва неабходна прыкласцi:
1) рашэнне або яго засведчаную копiю разам з пацвярджэннем, што рашэнне ўступiла ў законную сiлу i часткова або поўнасцю выканана, а па справах аб алiментных абавязацельствах, калi рашэнне не ўступiла ў законную сiлу, разам з пацвярджэннем, што яно падлягае выкананню, калi гэта не вынiкае з самога рашэння;
2) дакумент, якi пацвярджае, што бок, супраць якога было вынесена рашэнне i якi не прымаў удзелу ў вядзеннi справы, атрымаў выклiк аб яўцы ў судовае пасяджэнне ва ўказаны тэрмiн i ў належным парадку ў адпаведнасцi з заканадаўствам Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне вынесена, а ў выпадку абмежаванай працэсуальнай дзеяздольнасцi боку - дакумент, якi пацвярджае, што гэты бок быў належным чынам прадстаўлены;
3) засведчаны пераклад хадайнiцтва i дакументаў, пералiчаных у падпунктах 1 i 2 гэтага пункта, на мову таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана або выканана;
4) копii хадайнiцтва i копii дадаткаў, указаных у падпунктах 1 i 3 гэтага пункта, для ўручэння ўдзельнiкам вядзення справы.
Артыкул 57. Парадак прызнання i выканання судовых рашэнняў
1. У прызнаннi i выкананнi судовых рашэнняў кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана.
2. У вядзеннi справы аб прызнаннi i выкананнi судовага рашэння суд абмяжоўваецца праверкай, цi былi выкананы ўмовы, прадугледжаныя артыкуламi 54 - 56 гэтага Дагавора.
3. Для прызнання i выканання рашэння прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана; гэта датычыцца таксама формы хадайнiцтва аб прызнаннi i выкананнi рашэння.
4. Калi на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога вынес рашэнне, выкананне рашэння прыпынена ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку, то на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку прыпыняецца вядзенне справы аб прызнаннi i выкананнi рашэння або вядзенне справы аб выкананнi судовага рашэння.
5. Пры разглядзе хадайнiцтва аб прызнаннi i выкананнi судовага рашэння суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога гэта рашэнне павiнна быць прызнана i выканана, можа запатрабаваць ад бакоў тлумачэнняў. Гэты суд можа таксама запатрабаваць дадатковых тлумачэнняў ад суда, якi вынес рашэнне.
ВЫКАНАННЕ РАШЭННЯЎ АБ РАСХОДАХ
Артыкул 58
1. Калi асоба, вызваленая на падставе артыкула 49 ад уплаты расходаў па вядзенню справы, будзе абавязана правамоцным рашэннем, вынесеным судом на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, пакрыць гэтыя расходы ўдзельнiку вядзення справы, то кампетэнтны суд другога Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога павiнна наступiць iх прымусовае спагнанне, бясплатна вынесе па хадайнiцтву пастанову аб выкананнi гэтага рашэння.
2. Расходамi па вядзенню справы з'яўляюцца таксама расходы па пацвярджэнню факта ўступлення ў законную сiлу i выканальнасцi рашэння i расходы па перакладу неабходных дакументаў.
Артыкул 59
1. Да хадайнiцтва аб выкананнi рашэння аб выплаце расходаў прыкладаецца судовае рашэнне або засведчаная копiя часткi рашэння, якая вызначае размер расходаў, разам з пацвярджэннем, што рашэнне ўступiла ў законную сiлу i ў якой частцы выканана, а таксама засведчаны пераклад гэтых дакументаў.
2. Суд, якi ў адпаведнасцi з пастановай, указанай у пункце 1 артыкула 58 гэтага Дагавора, вырашае пытанне аб выкананнi рашэння аб выплаце расходаў, абмяжоўваецца праверкай таго, цi ўступiла гэта рашэнне ў законную сiлу i цi магчыма яго выканаць.
3. Суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога расходы па вядзенню справы былi авансам прадастаўлены дзяржавай, мае права звярнуцца ў кампетэнтны суд другога Дагаворнага Боку аб спагнаннi гэтых расходаў. Гэты суд праводзiць прымусовае спагнанне згодна са сваёй кампетэнцыяй без спагнання пошлiн i перадае спагнаныя сумы дыпламатычнаму прадстаўнiцтву або консульскай установе другога Дагаворнага Боку. Палажэннi пунктаў 1 i 2 гэтага артыкула прымяняюцца адпаведна.
Частка трэцяя
ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ ПА КРЫМIНАЛЬНЫХ СПРАВАХ
Раздзел першы
АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ КРЫМIНАЛЬНАГА ПРАСЛЕДАВАННЯ
Артыкул 60. Абавязак узбуджэння крымiнальнага праследавання
1. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязваецца па просьбе другога Дагаворнага Боку ўзбуджаць крымiнальнае праследаванне супраць сваiх грамадзян, а таксама асоб, якiя маюць месца пастаяннага жыхарства або месца знаходжання на яго тэрыторыi, якiя падазраюцца ва ўчыненнi злачынства на тэрыторыi выклiкаючага Дагаворнага Боку, калi гэта дзеянне з'яўляецца злачынствам па заканадаўству абодвух Дагаворных Бакоў.
2. Палажэннi пункта 1 гэтага артыкула прымяняюцца ў выпадках учынення процiпраўных дзеянняў асобай, якая не дасягнула ўзросту прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi.
3. Дагаворныя Бакi могуць звяртацца з просьбай аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання за процiпраўныя дзеяннi, якiя па заканадаўству выклiкаючага Дагаворнага Боку таксама лiчацца злачынствамi, а па заканадаўству выклiкаемага Дагаворнага Боку - адмiнiстрацыйнымi правапарушэннямi.
4. У выпадках, аб якiх iдзе гаворка ў пунктах 1 - 3 гэтага артыкула, кампетэнтныя органы выклiкаемага Дагаворнага Боку прымяняюць заканадаўства сваёй дзяржавы.
5. Калi дзеянне, па якому ўзбуджана крымiнальнае праследаванне, выклiкае прэтэнзii па пакрыццю шкоды i аб гэтым пададзены адпаведныя заявы асоб, якiя панеслi шкоду ад гэтага дзеяння, то гэтыя прэтэнзii разглядаюцца ў крымiнальнай справе.
Артыкул 61. Узбуджэнне крымiнальнага праследавання
за ваенныя злачынствы i злачынствы супраць чалавецтва
У справах аб ваенных злачынствах i злачынствах супраць чалавецтва палажэнне пункта 1 артыкула 60 гэтага Дагавора прымяняецца таксама ў тым выпадку, калi ўказаныя злачынствы ўчынены па-за тэрыторыяй выклiкаючага Дагаворнага Боку.
Артыкул 62. Просьба аб узбуджэннi
крымiнальнага праследавання
1. Просьба аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання павiнна змяшчаць:
1) назву выклiкаючага органа;
2) прозвiшча i iмя падазраваемай асобы, звесткi аб яе грамадзянстве, месцы жыхарства i iншыя звесткi аб асобе;
3) апiсанне i юрыдычную квалiфiкацыю дзеяння, у сувязi з якiм была пададзена просьба аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання.
2. Акрамя таго, да просьбы прыкладаюцца:
1) тэкст палажэнняў крымiнальнага права, а па меры неабходнасцi - таксама iншых палажэнняў заканадаўства выклiкаючага Дагаворнага Боку, iстотных для крымiнальнага праследавання;
2) матэрыялы спраў або iх засведчаныя копii, а таксама рэчавыя доказы;
3) заявы аб пакрыццi шкоды i па меры магчымасцi звесткi аб яе размерах;
4) заявы пацярпеўшых аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання, калi заканадаўства выклiкаючага Дагаворнага Боку гэтага патрабуе.
Артыкул 63. Адсылка падазраваемага або абвiнавачванага
1. Калi ў момант падачы просьбы аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання падазраваемы або абвiнавачваны арыштаваны або затрыманы на тэрыторыi выклiкаючага Дагаворнага Боку, то гэты Дагаворны Бок павiнен забяспечыць яго перадачу на тэрыторыю выклiкаемага Дагаворнага Боку.
2. Калi ў момант падачы просьбы аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання падазраваемы або абвiнавачваны знаходзiцца на волi на тэрыторыi выклiкаючага Дагаворнага Боку, то гэты Дагаворны Бок у выпадку неабходнасцi прыме ў адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам меры да яго звароту на тэрыторыю выклiкаемага Дагаворнага Боку.
Артыкул 64. Абавязковасць паведамленняў
Выклiкаемы Дагаворны Бок паведамляе выклiкаючаму Дагаворнаму Боку аб вынiках разгляду просьбы аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання, а таксама аб вынiках крымiнальнага праследавання асобы, у дачыненнi да якой была накiравана просьба аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання. Па просьбе выклiкаючага Дагаворнага Боку высылаюцца копii рашэнняў па гэтых пытаннях.
Артыкул 65. Вынiкi ўзбуджэння крымiнальнага праследавання
Пасля ўзбуджэння крымiнальнага праследавання ў парадку артыкула 60 гэтага Дагавора кампетэнтныя органы выклiкаючага Дагаворнага Боку не могуць ажыццяўляць вядзенне крымiнальнай справы супраць той жа асобы i за тыя ж дзеяннi. Кампетэнтныя органы выклiкаючага Дагаворнага Боку могуць аднавiць вядзенне крымiнальнай справы супраць той жа асобы за тыя ж дзеяннi ў выпадку прыняцця органам выклiкаемага Дагаворнага Боку рашэння аб адмаўленнi ва ўзбуджэннi крымiнальнага праследавання або аб спыненнi вядзення крымiнальнай справы.
Раздзел другi
ВЫДАЧА 3 МЭТАЙ КРЫМIНАЛЬНАГА ПРАСЛЕДАВАННЯ
I АДБЫЦЦЯ ПАКАРАННЯ
Страницы: Стр.1 | Стр.2 |
|