Зарегистрировано в НРПА РБ 8 апреля 2004 г. N 3/1269
--------------------------------
<*> Вступил в силу 14 марта 1995 года.
Яго Правасхадзiцельства Спадар Мiхаiл Чыгiр, Прэм'ер-Мiнiстр Рэспублiкi Беларусь, у адпаведнасцi з запрашэннем Яго Правасхадзiцельства Спадара Хасана Хабiбi, Першага Вiцэ-Прэзiдэнта Iсламскай Рэспублiкi Iран, ажыццявiў з 12 па 14 сакавiка 1995 года, што адпавядае 21 - 23 эсфанда 1373 года, афiцыяльны вiзiт у Iсламскую Рэспублiку Iран на чале ўрадавай дэлегацыi.
На працягу вiзiту Прэм'ер-Мiнiстр Беларусi быў прыняты Прэзiдэнтам Iсламскай Рэспублiкi Iран i Старшынёй Сходу Iсламскага Савета. Пад час гэтых сустрэч, якiя праходзiлi ў добразычлiвай абстаноўцы, адбылося абмеркаванне i абмен думкамi па пытаннях развiцця двухбаковых адносiн i некаторых праблемах рэгiянальнай i мiжнароднай палiтыкi.
Прэм'ер-Мiнiстр Беларусi i яго iранскi калега правялi два туры рабочых перамоў i дамовiлiся стварыць у бягучым годзе змешаную камiсiю па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва. Бакi таксама прыйшлi да згоды ў найкарацейшыя тэрмiны прызначыць i прадставiць адзiн аднаму кiраўнiкоў беларускай i iранскай частак змешанай камiсii.
Змешаная камiсiя па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва будзе складацца з наступных камiтэтаў:
1. Камiтэт па эканомiцы i гандлю.
На гэты камiтэт ускладаюцца функцыi па рэгуляванню гандлёвых i эканамiчных адносiн памiж дзвюма краiнамi.
З задавальненнем адзначаючы факт падпiсання Гандлёвага пагаднення, Бакi на працягу блiжэйшых трох месяцаў правядуць пасяджэнне гэтага камiтэта ў Тэгеране.
Беручы пад увагу значэнне банкаўскiх i гандлёвых сувязей для развiцця эканамiчных адносiн памiж дзвюма краiнамi, Бакi пацвярджаюць намер развiваць адносiны па пытаннях супрацоўнiцтва ў банкаўскай сферы i стварэння змешанай гандлёва-прамысловай палаты.
2. Камiтэт па прамысловасцi i сельскай гаспадарцы.
Зважаючы на высокiя патэнцыяльныя магчымасцi дзвюх краiн у галiне прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, Бакi могуць наладзiць актыўнае супрацоўнiцтва ў гэтых галiнах. Бакi дамовiлiся аб абмене адпаведнымi дэлегацыямi ў наступныя два месяцы з мэтай вывучэння магчымасцей i напрамкаў дзейнасцi.
3. Камiтэт па транспарце i камунiкацыях.
Улiчваючы важнасць развiцця адносiн у галiне транспарта i камунiкацый i беручы пад увагу дакументы, якiя разглядаюцца абодвума Бакамi, Бакi маглi б у найкарацейшыя тэрмiны распачаць падрыхтоўку да падпiсання пагадненняў аб супрацоўнiцтве ў галiне транспарта. З гэтай мэтай дэлегацыя Мiнiстэрства дарог i транспарта Iсламскай Рэспублiкi Iран у блiжэйшыя тры месяцы наведае Рэспублiку Беларусь.
4. Камiтэт па энергетыцы (нафце i газу).
Прымаючы пад увагу патрэбнасцi Беларусi ў нафце i газе, Iсламская Рэспублiка Iран заяўляе аб сваёй гатоўнасцi пастаўляць нафту i газ у Рэспублiку Беларусь. У гэтай сувязi iснуе разуменне аб неабходнасцi распрацоўкi практычных механiзмаў па рэалiзацыi адпаведных праектаў. З гэтай мэтай Бакi маглi б абмяняцца вiзiтамi дэлегацый экспертаў.
Гэты Мемарандум падпiсаны ў Тэгеране 14 сакавiка 1995 года, што адпавядае 23 эсфанда 1373 года, у двух экзэмплярах, кожны на беларускай мове i фарсi.
Прэмiер-Мiнiстр Першы Вiцэ-Прэзiдэнт
Рэспублiкi Беларусь Iсламскай Рэспублiкi Iран
Мiхаiл Чыгiр Хасан Хабiбi
|