Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы гiстарычна-культурнай спадчыны" (Заключено в г.Варшаве 25.03.1995)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 8 июня 2005 г. N 3/1794







--------------------------------

<*> Вступило в силу 5 марта 1997 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, названыя далей Дагаворныя Бакi,

прызнаючы, што нацыянальныя культурныя каштоўнасцi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Польшча складаюць важную частку супольнай гiстарычна-культурнай спадчыны Еўропы,

згодна з палажэннямi Дэкларацыi Урада Рэспублiкi Беларусь i Урада Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi i адукацыi, падпiсанай у Мiнску 18 лiстапада 1992 года,

маючы на ўвазе Артыкулы 12 i 22 Трактата памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб добрасуседстве i сяброўскiм супрацоўнiцтве, падпiсанага ў Варшаве 23 чэрвеня 1992 года,

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1



Дагаворныя Бакi пастанавiлi праводзiць сумесную ўлiковую, iнвентарызацыйную i даследчую дзейнасць з мэтаю вызначэння колькасцi, вартасцi i стану рухомых i нерухомых культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца на тэрыторыях iх Дзяржаў i якiя звязаны з культурай i гiсторыяй другога Дагаворнага Боку. Вынiкi такой дзейнасцi будуць даводзiцца да ведама грамадскасцi кожным з Бакоў не радзей як раз на год.



Артыкул 2



Дагаворныя Бакi пастанавiлi, што паралельна з дзейнасцю, названай у Артыкуле 1, будзе праводзiцца сумесная пошукавая, iнвентарызацыйная, iдэнтыфiкацыйная, даследчая, iнфармацыйная дзейнасць, а таксама дзейнасць, што датычыцца ўзаемнага вяртання ўсякiх культурных каштоўнасцей, незаконна перамешчаных або набытых на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў, якiя маюць значэнне для цэльнасцi нацыянальнай гiстарычна-культурнай спадчыны другога Дагаворнага Боку.



Артыкул 3



Паўнамоцныя прадстаўнiкi Дагаворных Бакоў, абумоўленыя ў Артыкуле 10, будуць супрацоўнiчаць з праваахоўнымi i судовымi органамi з мэтаю прадухiлення дзейнасцi, выкрыцця i прыцягнення да адказнасцi асоб, свядомыя або несвядомыя ўчынкi якiх накiраваны супраць любых культурных каштоўнасцей i аб'ектаў гiстарычна-культурнай спадчыны, звязаных з гiсторыяй i культурай абодвух народаў, акрэсленых у Артыкуле 1 гэтага Пагаднення.



Артыкул 4



Дагаворныя Бакi пагаджаюцца, што культурныя каштоўнасцi, якiя ў вынiку гiстарычных падзей, незаконнага перамяшчэння або набыцця апынулiся на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў, а маюць значэнне для цэльнасцi нацыянальнай гiстарычна-культурнай спадчыны, а таксама захавання i развiцця нацыянальнай тоеснасцi другога Дагаворнага Боку, будуць падлягаць узаемнай перадачы. Прынцыпы i парадак такой перадачы будуць вызначаны асобна.



Артыкул 5



Абодва Дагаворныя Бакi прызнаюць неабходнасць дзейнасцi, накiраванай на аб'яднанне раз'яднаных калекцый, твораў мастацтва i збораў, а таксама ўшанавання волi iх стваральнiкаў i заснавальнiкаў.



Артыкул 6



1. Для ажыццяўлення гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакi пастанавiлi ўстанавiць Сумесную Беларуска-Польскую Дарадчую Камiсiю (званую далей - Сумесная Дарадчая Камiсiя).

2. Задачамi Сумеснай Дарадчай Камiсii будуць:

а) распрацоўка праектаў парадку работы:

беларускiх спецыялiстаў у сховiшчах музеяў, бiблiятэк, архiваў i iншых зборах культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Польшча;

польскiх спецыялiстаў у сховiшчах музеяў, бiблiятэк, архiваў i iншых зборах культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

б) выпрацоўка прапаноў адносна парадку выкарыстання, а таксама правядзення i матэрыяльнага забеспячэння работ у галiне iнвентарызацыi, захавання, кансервацыi, рэстаўрацыi i аднаўлення сумесных культурных каштоўнасцей, а таксама культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Польшча на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

в) падрыхтоўка прапаноў адносна прынцыпаў супрацоўнiцтва ўрадавых органаў i зацiкаўленых навуковых устаноў абодвух Дагаворных Бакоў у справе адшукання i вяртання абодвум Дагаворным Бакам культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных з iх тэрыторый у трэцiя краiны;

г) разгляд iншых аспектаў супрацоўнiцтва i ўзаемадачыненняў у сферы гiстарычна-культурнай спадчыны беларускага i польскага народаў.

3. Праекты i прапановы, названыя ў пункце 2, будуць зацвярджацца Паўнамоцнымi Прадстаўнiкамi Урадаў, што вызначаны ў Артыкуле 10.



Артыкул 7



1. У рамках Сумеснай Дарадчай Камiсii будуць створаны групы экспертаў па пытаннях:

нерухомых гiстарычна-культурных каштоўнасцей;

рухомых твораў мастацтва i гiстарычных каштоўнасцей;

бiблiятэк, кнiг i бiблiятэчных збораў;

архiўных матэрыялаў i збораў.

2. Групы экспертаў могуць працаваць асобна або на сумесных пасяджэннях пад старшынствам Паўнамоцных Прадстаўнiкоў Урадаў або супольна абранага Старшынi.

3. Дагаворныя Бакi акажуць экспертам усякую дапамогу, якая будзе заключацца, у прыватнасцi, у забеспячэннi доступу да адпаведных архiваў, музеяў, бiблiятэк, збораў дакументаў i iншых сховiшчаў.



Артыкул 8



Выдаткi, звязаныя з правядзеннем пасяджэнняў Сумеснай Дарадчай Камiсii i груп экспертаў, згодна з мiжнароднай практыкай, падлягаюць падзелу наступным чынам: выдаткi на пераезд дэлегацый экспертаў пакрывае Бок, якi камандзiруе групу, кошты побыту дэлегацый (размяшчэнне, утрыманне) на ўзгоднены перыяд правядзення пасяджэння ўскладаюцца на Бок, якi iх прымае. Бок, што прымае групу экспертаў, нясе выдаткi, непасрэдна звязаныя з правядзеннем самога пасяджэння, забяспечвае памяшканнi, у якiх адбудзецца пасяджэнне, а таксама неабходнае абслугоўванне.



Артыкул 9



Дагаворныя Бакi вызначаюць, што ажыццяўленне ўсякiх дзеянняў, у тым лiку юрыдычных i выканаўчых, звязаных з перадачай iдэнтыфiкаваных культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi фiзiчных асоб або недзяржаўных устаноў i арганiзацый, ускладаецца на Дагаворны Бок, якi абавязаны ажыццявiць вяртанне.



Артыкул 10



1. Забеспячэнне выканання гэтага Пагаднення даручаецца з беларускага боку Старшынi Дзяржаўнай iнспекцыi Рэспублiкi Беларусь па ахове гiстарычна-культурнай спадчыны, а з польскага боку - Упаўнаважанаму Урада Рэспублiкi Польшча па Справах Польскай Культурнай Спадчыны за Мяжою.

2. Паўнамоцныя Прадстаўнiкi Урадаў вызначаюць, што як мiнiмум два разы на год будзе ажыццяўляцца супольнае падсумаванне i ацэнка дзейнасцi, якая праводзiцца ў рамках гэтага Пагаднення.



Артыкул 11



1. Гэта Пагадненне падлягае прыняццю ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам кожнага з Дагаворных Бакоў i ўступiць у сiлу ў дзень атрымання па дыпламатычных каналах апошняга паведамлення аб выкананнi кожным з Дагаворных Бакоў унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення Пагаднення ў сiлу.

2. Гэта Пагадненне будзе дзейнiчаць, пакуль Дагаворныя Бакi не пагодзяцца аб iншай форме ўрэгулявання названых праблем або пакуль гэта Пагадненне не будзе цалкам выканана, што мае быць зацверджана сумесным пратаколам.



Здзейснена ў Варшаве 25 сакавiка 1995 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь Д.БУБНОЎСКI









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList