У мэтах стварэння ўмоў для развiцця авiяцыi i павышэння эфектыўнасцi кiравання ёю ПАСТАНАЎЛЯЮ:
1. Стварыць Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi Рэспублiцы Беларусь на базе дэпартамента грамадзянскай авiяцыi i Камiтэта па выкарыстанню паветранай i касмiчнай прасторы i кiраванню паветраным рухам Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый.
2. Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый скасаваць дэпартамент грамадзянскай авiяцыi i Камiтэт па выкарыстанню паветранай i касмiчнай прасторы i кiраванню паветраным рухам Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый.
3. Устанавiць, што асноўнымi задачамi Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi з'яўляюцца:
рэалiзацыя дзяржаўнай палiтыкi па пытаннях развiцця авiяцыйнага транспарту;
распрацоўка i ажыццяўленне мэтавых дзяржаўных праграм развiцця i эфектыўнага функцыянавання авiяцыйнага транспарту;
дзяржаўны нагляд за забеспячэннем бяспекi палётаў паветраных суднаў;
дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання па перавозцы пасажыраў i грузаў паветранымi суднамi i эфектыўнасцi выкарыстання дзяржаўнай маёмасцi, што належыць прадпрыемствам грамадзянскай авiяцыi;
дзяржаўнае рэгуляванне выкарыстання паветранай i касмiчнай прасторы Рэспублiкi Беларусь;
сертыфiкацыя i лiцэнзаванне дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання авiяцыйнага транспарту;
вызначэнне i рэалiзацыя асноўных напрамкаў фiнансавай, эканамiчнай i навукова-тэхнiчнай палiтыкi на авiяцыйным транспарце;
развiццё знешнеэканамiчных адносiн.
4. Устанавiць колькасць работнiкаў цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi 65 адзiнак. Фiнансаванне дзейнасцi гэтага Камiтэта ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
5. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:
у месячны тэрмiн перадаць у распараджэнне Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi Беларускае аб'яднанне грамадзянскай авiяцыi "Белавiя", Беларускi цэнтр арганiзацыi паветранага руху, Мiнскi дзяржаўны авiяцыйны каледж, авiярамонтны завод N 407 грамадзянскай авiяцыi, дзяржаўную авiятранспартную кампанiю "Трансавiяэкспарт";
у месячны тэрмiн забяспечыць лiквiдацыю авiяцыйна-аналiтычнага цэнтра Мiнiстэрства абароны, перадаўшы ў статутны фонд дзяржаўнай авiятранспартнай кампанii "Трансавiяэкспарт" яго маёмасць i шэсць самалётаў IЛ-76, арандаваных гэтай кампанiяй у Мiнiстэрстве абароны;
вырашыць пытанне аб зацвярджэннi аэрадрома Мачулiшчы ў якасцi аэрадрома сумеснага базiравання паветраных суднаў з перадачай яго ў распараджэнне Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi;
да 1 мая 1995 г. унесцi Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь прапановы аб канверсii 339-га ваенна-транспартнага авiяпалка, а таксама авiярамонтных заводаў у гарадах Орша i Баранавiчы;
у трохмесячны тэрмiн распрацаваць праект нацыянальнай праграмы стварэння транспартна-тэрмiнальнага комплексу Рэспублiкi Беларусь з выкарыстаннем канверсiйных рэсурсаў i прадставiць яго Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на зацвярджэнне;
прывесцi нарматыўныя акты ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
6. Дзяржаўнаму камiтэту па авiяцыi распрацаваць i прадставiць Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для зацвярджэння:
у месячны тэрмiн - праект палажэння аб Дзяржаўным камiтэце па авiяцыi;
да 1 чэрвеня 1995 г. - праект рэарганiзацыi Беларускага аб'яднання грамадзянскай авiяцыi "Белавiя", прадугледзеўшы стварэнне ў складзе названага Камiтэта самастойных вытворчых прадпрыемстваў - нацыянальнай авiякампанii "Белавiя", нацыянальнага аэрапорта Мiнск-2, абласных аэрапортаў;
у трохмесячны тэрмiн - праект канцэпцыi развiцця грамадзянскай авiяцыi Рэспублiкi Беларусь.
7. Дзяржаўнаму камiтэту па авiяцыi ў трохмесячны тэрмiн забяспечыць праверку абгрунтаванасцi выдачы суб'ектам гаспадарання, якiя ажыццяўляюць перавозку пасажыраў i грузаў паветранымi суднамi, рамонт авiяцыйнай тэхнiкi, падрыхтоўку спецыялiстаў для авiяцыi, дазволаў на такую дзейнасць, захаванне iмi парадку выкарыстання дзяржаўнай маёмасцi i па вынiках гэтай праверкi прыняць неабходныя меры.
8. Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь размясцiць Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi ў г.Мiнску па вул. Аэрадромнай, 4.
9. Кантроль за выкананнем дадзенага Указа ўскласцi на Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
10. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|