Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 24.10.1996, Совета Белорусского союза театральных деятелей от 25.09.1996 N 7/3 "Аб iмянных прэмiях у галiне тэатральнага мастацтва Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Беларускага саюза тэатральных дзеячаў" (вместе с "Парадкам вылучэння кандыдатур, неабходныя дакументы i парадак прысуджэння прэмiй")

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1949





                       ЗАЦВЕРДЖАНА             ЗАЦВЕРДЖАНА
                       Пастанова Калегii       Прэзiдыум Рады БСТД
                       Мiнiстэрства культуры   25.09.1996 N 3
                       Рэспублiкi Беларусь
                       24.10.1996 N 7




Iмянныя прэмii Мiнкультуры Рэспублiкi Беларусь i БСТД у галiне тэатральнага мастацтва прысуждаюцца за яркiя творчыя дасягненнi беларускага тэатральнага мастацтва па наступных намiнацыях:

1. Прэмiя iмя Ларысы Александроўскай прысуждаецца за творчыя дасягненнi артыстам i пастаноўшчыкам спектакляў музычных тэатраў (артысты оперы, артысты аперэты, артысты балета, рэжысёры, балетмайстры, кампазiтары, лiбрэтысты, мастакi-сцэнографы).

2. Прэмiя iмя Iгната Буйнiцкага прысуджаецца за творчыя дасягненнi артыстам драматычных тэатраў.

3. Прэмiя iмя Яўсцiгнея Мiровiча прысуждаецца за творчыя дасягненнi пастаноўшчыкам спектакляў драматычных тэатраў (рэжысёры, драматургi, сцэнографы, кампазiтары, балетмайстры).

4. Прэмiя iмя Любовi Мазалеўскай прысуждаецца за творчыя дасягненнi ў галiне тэатральнага мастацтва для дзяцей (артысты, рэжысёры, мастакi-сцэнографы, дырыжоры, кампазiтары, балетмайстры, тэатральныя педагогi, арганiзатары тэатральнай справы).

5. Прэмiя iмя Кандрата Крапiвы прысуждаецца драматургам, тэатральным крытыкам, тэатразнаўцам.

Пачынаючы з 1997 года на кожныя два наступныя каляндарныя гады вызначана адна прэмiя па кожнай намiнацыi. Прэмii прысуджаюцца толькi iндывiдуальна з уручэннем прыза "Натхненне" (бронзавая статуэтка, аўтарская работа беларускага мастака Мiколы Байрачнага), дыплома i грашовай прэмii ў памеры 15 мiнiмальных заработных плат кожная. Прэмiяльны фонд ствараецца са сродкаў фонду БСТД, сродкаў Мiнкультуры Беларусi ў роўных долях, а таксама пры дапамозе спонсараў.

Iмянная прэмiя па кожнай намiнацыi прысуджаецца толькi пры наяўнасцi дастойных кандыдатаў. Пры адсутнасцi дастойных кандыдатаў iмянная прэмiя па той цi iншай намiнацыi не прысуджаецца, а грашова-прэмiяльны фонд пры гэтым захоўваецца.











                       ЗАЦВЕРДЖАНА             ЗАЦВЕРДЖАНА
                       Пастанова калегii       Прэзiдыум Рады БСТД
                       Мiнiстэрства культуры   25.09.1996 N 3
                       Рэспублiкi Беларусь
                       24.10.1996 N 7


ПАРАДАК

ВЫЛУЧЭННЯ КАНДЫДАТУР, НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ I

ПАРАДАК ПРЫСУДЖЭННЯ ПРЭМIЙ



1. Кандыдатаў на атрыманне iмянных прэмiй у галiне тэатральнага мастацтва вылучаюць:

- мастацкiя рады тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў;

- творчыя саюзы i iншыя грамадскiя арганiзацыi.

Вылучаныя кандыдатуры выносяцца на разгляд камiсii па прысуджэнню iмянных прэмiй Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Беларускага саюза тэатральных дзеячоў (дадатак 2).

Прапановы прымаюцца да 1 студзеня бягучага года, разглядаюцца да 1 сакавiка бягучага года.

2. Рашэнне камiсii лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi 2/3 складу камiсii, простай большасцю галасоў пры тайным галасаваннi. Яно зацвярджаецца пастановай калегii Мiнкультуры i Радай Прэзiдыума БСТД.

Прэмii ўручаюцца ў Мiжнародны Дзень тэатра - 27 сакавiка.

Пастанова аб прысуджэннi iмяных прэмiй публiкуецца i абвяшчаецца ў сродках масавай iнфармацыi.

3. У камiсiю па прысуджэнню iмянных прэмiй афармляецца Прадстаўленне, у якiм падрабязна ў тэкставых, фота i iншых матэрыялах пераканаўча абасноўваецца права кандыдата быць вылучаным на атрыманне iмянной прэмii. Пры неабходнасцi членам камiсii прадастаўляецца магчымасць дадатковага разгляду дасягненняў кандыдата па месцы яго дзейнасцi ў арыгынальным выглядзе.

4. Склад камiсii зацвярджаецца Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь i Старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў i падлягае перагляду праз кожныя 4 гады дзейнасцi.

Старшыня камiсii i яго намеснiк выбiраюцца членамi камiсii тайным галасаваннем.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList