Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 20.01.1997 N 19 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання, улiку, навуковай апрацоўкi, захавання i выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 3


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 |





Тканiны, скура, косць



339. Тканiны, якiя захоўваюцца ў музеях, звычайна выраблены з натуральных матэрыялаў - пражы з валокнаў жывёльнага i раслiннага паходжання, а таксама з сiнтэтычных валокнаў.

340. Галоўнымi прычынамi разбурэння i фактычнага знiшчэння тэкстыльных вырабаў з'яўляецца ўздзеянне яркага святла, сонечных праменняў, неадпаведнага тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму, цвiлых грыбкоў, насякомых i газавага бруду з паветра.

341. Тканiны павiнны захоўвацца асобна па матэрыялах (шоўк, воўна, баваўнянапапяровыя тканiны i гэтак далей) у глухiх шафах, гардэробах, камодах, куфрах, скрынях. Выключэнне адносна асобнага захоўваня складаюць комплексы з розных матэрыялаў, якiя мэтазгодна трымаць у адной шафе.

342. Скрынi ў шафах для захоўвання тканiн павiнны быць розных памераў як для малых, так i для аб'ёмных прадметаў.

343. Забараняецца аббiваць сукном вiтрыны, камоды, шафы, куфры i скрынi, у якiх захоўваюцца тканiны.

344. Захоўваць тканiны неабходна без перагiбаў i перакладваць мiкалентнай паперай.

345. Гарнiтуры захоўваюцца ў шафах на плечыках адпаведна крою адзення i з мяккiмi накладкамi. Па-за шафамi гарнiтуры захоўваюцца ў чахлах, каб пазбавiць iх ад пылу.

346. Адзенне з жэмчугам i каштоўнымi камянямi нават у шафах захоўваецца ў чахлах, што выключае страты ўпрыгожванняў з нагоды iх магчымага абсыпання.

347. Галаўныя ўборы захоўваюцца на драўляных, кардонных балванках цi балванках з арганiчнага шкла, а пры iх адсутнасцi галаўныя ўборы шчыльна набiваюцца мiкалентнай паперай, каб не страцiлi сваёй формы. Мэтазгодна захоўваць галаўныя ўборы ў шафах i ў асобных для кожнага кардонных альбо фанерных футлярах.

348. Шпалеры i дываны захоўваюцца накатанымi на вал (0-10 см) вонкавым бокам унутр. Вал павiнен мець на тарцах кружалы (0-15 см) для апоры ў ляжачым выглядзе.

349. Пры размяшчэннi валоў з дыванамi на кранштэйнах яны робяцца без кружалаў i памер вала павiнен быць даўжэйшым за шырыню дывана на 25-30 см.

350. Вал з накатанымi дыванамi цi шпалерамi дакладна абкладваецца грубай паперай альбо бавоўнапапяровай тканiнай i абвязваецца. Пры накатцы шпалераў i дываноў на вал неабходна пазбягаць складак.

351. У мэтах прадухiлення ад пашкоджанняў насякомымi дываны перад накаткаю на вал абварочваюцца паперай, якая прапiтана сумессю газа з шкiпiнарам у адносiнах 1:2. Перакладка паперай ажыццяўляецца пасля таго, як яна падсохне.

352. Зверху апошняга дывана на вал накатваецца папяровы альбо баваўняны чахол цi абёртка, апрацаваная аналагiчным чынам.

353. Сцягi неабходна захоўваць накручанымi на дрэўка ў чахлах. Выключэнне складаюць сцягi, выявы i надпiсы на якiх зроблены фарбамi. Iх мэтазгодна захоўваць гарызантальна на палiцах у разгорнутым выглядзе.

354. Прадметы з залатым, срэбным, жамчужным i iншым рэльефным шыццём i з футравымi ўпрыгожаннямi захоўваюцца асобна. Кожны прадмет перакладваецца паперай i памiж iмi наладжваюць пракладку з байкi цi некалькiх пластоў мiкалентнай паперы.

355. Пры немагчымасцi захавання шытых прадметаў вялiкiх памераў гарызантальна iх накручваюць на валы дыяметрам не менш чым 20 см. Накручваюць вонкавым бокам да верху з перакладкай мiкалентнай паперай.

356. Шафы, камоды, куфры i скрынi, у якiх захоўваецца тканiна, неабходна сiстэматычна праветрываць, чысцiць i абцiраць.

357. Пазбаўленне тканiн ад пылу робiцца наступным чынам:

- дываны, габелены, шпалеры, адзенне з грубага сукна чысцяць пыласосам, якi мае шчоткi з доўгiм ворсам, альбо мяккiмi шчоткамi для адзення;

- галаўныя ўборы без упрыгожванняў - мяккiмi шчоткамi для адзення;

- узоры тканiн i веяры - шляхам лёгкага ўстрэсвання ў разгорнутым выглядзе;

- тканiны, якiя ўпрыгожаны залатым шыццём, жэмчугам i каштоўнымi камянямi, чысцяцца мяккiм флейцам з адначасовым выкарыстаннем пыласосу з перасцярогай ад пашкоджання ўпрыгожванняў;

- старыя i археалагiчныя тканiны пад час чысткi раскладаюцца гарызантальна ў разгорнутым выглядзе, на iх накладваецца рамка, абцягнутая марляй, такiм чынам, каб марля датыкалася да паверхнi тканiны, потым вядзецца апрацоўка пыласосам;

- прадметы з футры чысцяцца мяккiм венiкам тыпу "сарго".

358. Новыя паступленнi ўжытковых тканiн (акрамя старых прадметаў) пасля выпрабавання фарбаў на трываласць ачышчаюцца спецыялiстам-рэстаўратарам па адпаведнай методыцы.

359. Вырабы са скуры захоўваюцца ў шафах, пры вытворчасцi якiх не ўжывалiся драўляна-стружкавыя плiты. Шафы павiнны зберагаць рэчы ад пылу i насякомых, аглядацца i праветрывацца не радзей 5-6 разоў на працягу года.

360. Адзенне са скуры захоўваецца на вешалках з ватнымi падкладкамi на канцах.

361. Галаўныя ўборы са скуры кладуцца ў асобныя каробкi на балванках адпаведнай формы.

362. Галоўнай умовай захавання абутку з'яўляецца яго першасная форма.

363. Плоскiя прадметы перакладваюцца фiльтравальнай паперай, апрацаванай папярэдне цiмолам.

364. Скураныя прылады: збруя, сёдлы, чапракi i гэтак далей развешваюцца ў шафах на драўляных круглых кранштэйнах.

365. Вырабы са скуры пазбаўляюцца ад пылу мяккiмi анучамi.

366. Светлыя скураныя i замшавыя рэчы пазбаўляюцца ад пылу шляхам стрэсвання.

367. Косткi захоўваюцца ў зашклёных шафах, якiя перасцярагаюць ад пранiкнення пылу, i ў светлых памяшканнях.

368. Кожны прадмет з косткi захоўваецца асобна.

369. У кардонных каробках захоўваюцца прадметы з косткi, якiя маюць агульны дрэнны стан цi iнкрустацыю.

370. Мiнiяцюры на слановай костке, якiя намаляваны акварэлем, захоўваюцца пад шклом у аправе цi ў акантоўцы, што пазбаўляе iх ад прамога ўздзеяння святла i баронiць фарбы.

371. Прадметы з косткi пазбаўляюцца ад пылу флейцам з доўгiм ворсам. Забараняецца для гэтых мэтаў выкарыстоўваць вiльгасныя анучы. З мiнiяцюр пыл выводзiцца толькi мастаком-рэстаўратарам.



Дрэва



372. Драўляная скульптура, ларцы вялiкiх памераў, праснiцы i аналагiчныя прадметы захоўваюцца на сцелажах альбо на палiцах, якiя пакрыты лiнолеумам цi пластыкам.

373. Драўляная разьба, рэшткi дэкору з будынкаў, драўляныя царскiя брамы ад цэркваў i касцёлаў i iншыя буйныя прадметы захоўваюцца развешанымi на стэндах, абапёртымi на спецыяльныя падклады.

374. Прадметы малога памеру: начынне, посуд, лялькi i гэтак далей захоўваюцца ў зашклёных шафах.

375. Карэты захоўваюцца на калодках.

376. Мэбля месцiцца на сцелажах, якiя падзелены на 2 ярусы. На нiжнiм - вялiкiя прадметы.

377. Рамы карцiн захоўваюцца на сцелажах з раздзяляльнiкамi.

378. Нельга перасоўваць цяжкую мэблю па падлозе, каб не зламiць ножкi i не змясцiць каркас. Пры пераносе мэблi трэба пазбягаць злому яе асобных частак, за якiя немэтазгодна трымацца.

379. Пад ножкi мэблi, на якiх няма колаў цi ролiкаў, мацуецца байка.

380. Ад механiчных пашкоджанняў найперш церпяць тонкiя i слабыя рэшткi тачоных прадметаў, пазалота з ляўкасам i палiроўка.

381. Iнкруставаныя i наборныя прадметы, упрыгожаныя каштоўнымi пародамi дрэва, косцю, перламутрам, металам i iншым, неабходна берагчы пры перамяшчэннi ад розных штуршкоў.

382. Рэшткi прадметаў, якiя адвалiлiся пры перамяшчэннi цi iншым уздзеяннi на мэблю, мацуюцца па месцы з поўнай атрыбуцыяй для далейшай працы мастакоў-рэстаўратараў.

383. У мэтах абароны ад пылу i святла мэбля павiнна захоўвацца ў чахлах. У экспазiцыi мэбля пазбаўляецца ад чахлоў толькi на той перыяд, калi залы адчыняюцца для наведвальнiкаў.

384. Нельга захоўваць мэблю ў чахлах, калi памяшканнi маюць узмоцненую вiльготнасць.

385. Пазбаўленне драўляных прадметаў ад пылу, у тым лiку палiраваных, з разьбою, пазалотаю, палiхромным роспiсам ажыццяўляецца мяккiм флейцам, якi абгортваецца марляю, пры адначасовым выкарыстаннi пыласосу. Недапушчальна пры гэтым карыстацца падушачкамi з замшы.

386. Нельга выкарыстоўваць пыласос пры апрацоўцы старой i пашкоджанай абiўкi.

387. Пры пазбаўленнi ад пылу абiўкi пыласосам карыстаюцца насадкамi-шчоткамi з мяккiм i доўгiм ворсам.

388. Недапушчальна скразное праветрыванне памяшканняў, дзе захоўваюцца прадметы з дрэва.



Фарфор, керамiка, шкло, вапняк, мармур, гiпс



389. Прадметы невялiкiх памераў з фарфору, керамiкi, шкла, вапняку, гiпсу, мармуру i iншых падобных матэрыялаў (у тым лiку скульптура) захоўваюцца на палiцах у зашклёных шафах. Палiцы павiнны быць выраблены з дрэва. Дапушчальна пакрыццё iх лiнолеумам.

390. Фарфоравыя, фаянсавыя i керамiчныя талеркi неабходна захоўваць вертыкальна ў спецыяльных драўляных "грабельчыках".

391. Некалькi плоскiх прадметаў магчыма ставiць адзiн на другi, перакладаючы iх мяккай паперай, складзенай у некалькi радоў, байкаю альбо фланелю, каб пазбегнуць пашкоджання глазуры цi роспiсу.

392. Больш важкiя рэчы павiнны знаходзiцца ўнiзе шафаў.

393. Колькасць фарфоравых i фаянсавых талерак, пакладзеных адна на другую, не павiнна перабольшваць 6.

394. Нельга памiж прадметаў з керамiкi i шкла ставiць прадметы з iншых матэрыялаў.

395. Пры размяшчэннi азначаных прадметаў iх групуюць па вызначаных адзнаках: па заводах, фабрыках, краiнах i гэтак далей.

396. Вялiкiя рэчы з неглазурованага фарфору ("бiсквiты") i керамiкi захоўваюцца пад каўпакамi цi чахламi з тоўстай тканiны на сцелажах альбо падстаўках.

397. Мыць фарфор i фаянс, якi не пашкоджаны, патрэбна толькi мяккiм пэндзалем у цёплай вадзе са спiртам.

398. Порыстую (сiтавую) керамiку без глазуры трэба дакладна баранiць ад пылу i вiльгацi.

399. Шкло нельга мыць вадою, бо яна спрыяе вымыванню салей, якiя ўваходзяць у яго склад. Два разы ў год шкло апрацоўваецца рэктыфiкаваным спiртам. Працаваць са шклом неабходна ў пальчатках з тканiны.



Метал



400. Музейныя прадметы з каляровых i чорных металаў захоўваюцца асобна ад прадметаў з высокародных (каштоўных) металаў.

401. Пры захаваннi калекцый у адным памяшканнi прадметы з каштоўных металаў i зброя павiнны знаходзiцца ў металiчных шафах цi сейфах, абсталяваных ахоўнай сiгналiзацыяй.

402. Абсталяванне павiнна адпавядаць характару i памерам прадметаў.

403. Агнястрэльная i халодная зброя захоўваецца ў памяшканнях з ахоўнай i супрацьпажарнай сiгналiзацыяй, акаванымi цi аббiтымi дзвярыма, кратамi на вокнах i аканiцамi, якiя запiраюцца звонку.

404. Доўгаствольная i халодная зброя захоўваецца вертыкальна ў шафах, абсталяваных рэйкамi ў выглядзе "грабеньчыкаў" цi спецыяльных спружынiстых зацiскаў, якiя абцягнуты гумаю. Шафы павiнны мець дзверы з замкамi.

405. Пiсталеты захоўваюць у аналагiчных шафах на палiцах, якiя выцягваюцца.

406. Халодную клiнковую зброю захоўваюць у шафах з гарызантальнымi стэлажамi цi вертыкальна ў падвешаным выглядзе.

407. Казназарадную наразную зброю вытворчасцi пасля 1870 г. захоўваюць альбо ў асобным памяшканнi, абсталяваным як сейф, цi ў сейфах. Яна павiнна быць прасвiдравана збоку ў казённай частцы (0-5 мм). Дзiрка не павiнна дакранацца да клеймаў. У пiсталетах i рэвальверах дзiрка свiдруецца ў ствале ўнiзе. Свiдраванне робiцца пад накладкамi ствалоў альбо кажухоў.

408. Дзiды, алебарды, ружжа, вiнтоўкi i гэтак далей могуць захоўвацца ў спецыяльных пiрамiдах, якiя ўладкоўваюцца ў шафах, цi ў адкрытым выглядзе.

409. Буйнапамерныя рэчы (даспехi, кулямёты, гарматы i г.д.) павiнны ўладкоўвацца на падстаўкi.

410. Нумiзматыка (манеты, медалi, ордэны, жэтоны, значкi i г.д.) захоўваецца ў шафах, абсталяваных плоскiмi скрынямi-латкамi, якiя выцягваюцца. Прыкладная вышыня скрынi 3-5 см. Скрынкi абсталёўваюцца бляшанымi, кардоннымi, пластмасавымi каробкамi вышынёй 1,5-2 см (без накрывак). На донца каробак кладзецца картка з дадзенымi аб прадметах. На кожны латок кладзецца этыкетка з вызначэннем колькасцi манет i асобна - па металах.

411. Дапушчальна захоўванне плоскiх прадметаў нумiзматыкi ў спецыяльных канвертах, зробленых з тоўстай паперы. Канверты ставяцца вертыкальна ў скрынi адпаведных памераў цi ў скрынкi з накрыўкамi. Дадзеныя аб прадмеце вызначаюцца на вонкавым баку.

412. Гадзiннiкi, кандзелябры, настольныя ўпрыгожваннi i г.д. пры захоўваннi па-за шафамi павiнны знаходзiцца пад каўпакамi.

413. Забараняецца захоўваць прадметы са свiнцу ў шафах з дубу, хвойнай драўнiны, драўляна-стружкавых плiт цi пластмас.

414. Найбольш каштоўныя прадметы са свiнцу мэтазгодна захоўваць у шкляных сасудах са шчыльнымi накрыўкамi (коркамi).

415. Шафы, у якiх захоўваюцца прадметы з каляровых i чорных металаў, павiнны быць выраблены з лiсцяных парод дрэва.

416. Вiтрыны i шафы, у якiх захоўваецца i экспануецца срэбра, нельга фарбаваць эмульсiямi, якiя ўтрымлiваюць казеiн.

417. Фарбоўка робiцца алейнымi фарбамi на аснове цiтанавых альбо свiнцовых бялiлаў.

418. Прадметы са срэбра не павiнны сутыкацца з кардонам, паперай, тэкстыльнымi матэрыяламi, якiя маюць у сваiм складзе серу.

419. Шафы, вiтрыны i палiцы для захавання срэбра дэкарыруюцца натуральным шоўкам, якi папярэдне прапiтваецца 10% растворам воцатна-кiслага свiнцу (пасля высыхання апрацоўваецца гарачым прасам).

420. Пры рабоце з металiчнымi прадметамi ўжываюцца нiцяныя пальчаткi.

421. Металiчныя прадметы, што захоўваюцца на адкрытых палiцах, закрываюцца тканiнай ад пылу цi мiкалентнай паперай.

422. Ад пылу металiчныя прадметы пазбаўляюцца толькi з ужываннем пэндзаля альбо пыласосу.



Фотаматэрыялы, магнiтныя i вiдэастужкi



423. Негатывы, што трапiлi ў апошнi год, падлягаюць дадатковай прамыўцы ў праточнай вадзе ад рэшткаў гiпасульфiту.

424. Негатывы i дыяпазiтывы захоўваюцца ў металiчных шафах i звычайных каробках альбо з гнёздамi, кожны ў асобным канверце з тоўстай паперы тыпу "крафт" цi з калькi.

425. Негатывы кладуцца ў каробкi адпаведнага памеру.

426. Каробкi кладуцца вертыкальна на палiцах шафаў i на iх вонкавым баку надаюцца нумар захавання i тэматычная анатацыя.

427. Негатывы малых памераў, у тым лiку на стужцы, лепш захоўваць у канвертах, якiя кладуцца ў скрынi тыпу каталожных з накрыўкамi.

428. Шпулечныя стужкi малога фармату рэжуцца па колькасцi кадраў i ўкладаюцца ў канверты. Пры вялiкай колькасцi азначаных негатываў iх пажадана захоўваць у жалезных шафах са скрынямi тыпу каталожных. Нельга кранацца эмульсii негатыву.

429. Негатывы на шкле нельга трымаць за вугал.

430. У дыяпазiтывах эмульсiйны бок трэба баранiць з выкарыстаннем шкла. Абодва шкла па краях клеюцца паперай цi тканiнай. Стужкавыя дыяпазiтывы бароняць шклом з двух бакоў. Адбiткi захоўваюцца ў каробках патрэбных памераў цi клеюцца на кардон.

431. Старыя адбiткi, якiя ўяўляюць гiстарычную, мастацкую альбо матэрыяльную каштоўнасць, клеiць на кардон нельга.

432. Пазiтывы захоўваюцца ў пакетах ад фотапаперы адпаведных памераў (не болей за 10 у адным).

433. Пакеты ставяцца ў адзiн-два рады па латках, якiя выцягваюцца, у драўляных цi металiчных шафах.

434. Пры захоўваннi пазiтываў у папках цi кардонных каробках iх кладуць гарызантальна альбо ставяць вертыкальна.

435. Альбомы з пазiтывамi захоўваюцца вертыкальна i асобна ад iншых пазiтываў.

436. Для наклейвання фотаадбiткаў нельга выкарыстоўваць канцылярскi клей.

437. Старыя адбiткi манцiруюцца i захоўваюцца як творы графiкi.

438. Стан захаванасцi фотаматэрыялаў аглядаецца раз у два гады.

439. Пашкоджаныя фотаадбiткi i негатывы захоўваюцца асобна.

440. Пашкоджаныя пазiтывы кансервуюцца i рэпрадуцыруюцца на негатывы, якiя потым захоўваюцца ў спецыяльным раздзеле фонду негатываў.

441. Кiнастужкi захоўваюцца ў жалезных стандартных каробках, стужкi з гуказапiсамi - у спецыяльных кардонных каробках.

442. Вiдэастужкi (арыгiналы) захоўваюцца ў асабiстых фабрычных абкладках i ў спецыяльных кардонных каробках. У рабоце выкарыстоўваюцца копii.

443. Грампласцiнкi захоўваюцца ў iндывiдуальных канвертах, у шафах вертыкальна. Палiцы шафаў падзяляюцца перагародкамi, у якiх могуць знаходзiцца да 12 пласцiнак.

444. Магнiтныя стужкi захоўваюцца ў асабiстай упакоўцы i ў спецыяльна зробленых кардонных каробках вертыкальна на драўляных сцелажах.

445. Два разы на год вонкавы бок каробак пазбаўляецца ад пылу.

446. Магнiтныя i вiдэастужкi (арыгiналы) кожныя 6 месяцаў неабходна перамотваць для зняцця ўнутранай напругi ў бабiнах.

447. Паблiзу ад сховiшча магнiтных i вiдэастужак забараняецца размяшчаць апараты, якiя ствараюць магнiтнае поле.



Геолага-мiнералагiчныя матэрыялы



448. Да прадметаў, якiя звязаны з вывучэннем зямной кары, адносяцца:

- мiнералы i горныя пароды;

- геалагiчныя i палеанталагiчныя аб'екты;

- экспанаты з глебы.

449. У склад прадметаў групы мiнералаў i горных парод уваходзяць:

- разнастайныя калекцыi (сiстэматычныя, рэгiянальныя, геахiмiчныя i г.д.);

- асобныя мiнеральныя аб'екты (штуфы, пробы, эталоны i г.д.);

- вырабы i паўфабрыкаты;

- палявая амунiцыя i г.д.

450. Пераважная большасць гэтых прадметаў належыць да катэгорыi сухiх прэпаратаў - цвёрдых, часам газападобных.

451. Да лiку вадкасных прэпаратаў належаць прадметы, звязаныя з нафтаю i яе складаючымi.

452. Асноўным патрабаваннем да iх захавання з'яўляецца прадухiленне рэзкiх зменаў тэмпературы i абарона ад вiльгацi, пылу.

453. Пробы прыродных газаў захоўваюцца ў бутэльках у перакiнутым выглядзе.

454. Мiнеральныя аб'екты, асаблiва штуфы крышталiчных утварэнняў, якiя знаходзяцца ў экспазiцыi, павiнны быць абаронены ад пылу шклом.

455. Вадкасныя мiнеральныя аб'екты i iх складаючыя павiнны захоўвацца закаркаванымi. Аб'екты, якiя замярзаюць, трэба берагчы ад нiзкiх тэмператур.

456. Металiчны геолагаразведачны iнструмент трэба захоўваць i экспанаваць змазаным вазелiнавым маслам i тэхнiчным тлушчам у месцах злучэнняў.

457. Экспанатамi геалогii з'яўляюцца палеанталагiчныя калекцыi, узоры горных парод, макеты, дыярамы i iншае.

458. Геалагiчныя аб'екты з камню трэба баранiць ад пылу.

459. Адбiткi раслiн, насякомых, рыб i iншых арганiзмаў патрабуюць засцярогi ад механiчных пашкоджанняў як i аб'екты палеанталогii. Iх захоўваюць у ваце i ў каробках (скрынях).

460. Макеты i дыярамы звычайна губляюць колер, церпяць ад вiльгацi, змены тэмператур i ад пылу.

461. Такiя прадметы ў экспазiцыi неабходна сiстэматычна пазбаўляць ад пылу. У сховiшчах iх закрываюць тэхнiчнай ватай, дробнай стружкай i шчыльна абварочваюць найперш пергаментам, а потым - паперай.

462. Маналiты глебы кладуцца ў спецыяльныя скрынi, якiя ставяцца да сцен пад вуглом, а пробы глеб, якiя вылучаны для хiмiчнага аналiзу, - у шкляныя слоiкi закаркаванымi.



Батанiчныя матэрыялы



463. Асноўнымi вiдамi батанiчных калекцый i матэрыялаў з'яўляюцца гербарыi, батанiчныя групы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.

464. Гербарыi сiстэматызуюцца па сямействах, родах i вiдах. Кожны вiд месцiцца ў асобную абкладку.

465. У музеях захоўваюцца таксама тэматычныя гербарыi (напрыклад: гербарыi палявых раслiн, ужытковых, лекавых i г.д.).

466. Раслiны павiнны быць добра засушаны.

467. Захоўваць гербарыi неабходна ў папках i ў шафах з шчыльна зачыненымi дзвярыма. Папкi павiнны адпавядаць памерам гербарыяў.

468. Найлепш класцi папкi папярэдне ў скрынкi з накрыўкамi, якiя герметызуюцца лiпкiмi стужкамi. У такiх выпадках скрынi магчыма захоўваць i на сцелажах.

469. Батанiчныя групы (экалагiчныя профiлi, дыярамныя макеты i iнш.) захоўваюцца як i комплексныя прадметы геалагiчных i бiялагiчных груп.

470. Захоўванне вадкасных прэпаратаў (раслiны, закансерваваныя ў вадкасцях грыбы, сакавiтыя плады, насенне) ажыццяўляецца па правiлах, якiя вызначаны для вадкасных заалагiчных матэрыялаў.

471. Драўляныя пароды захоўваюцца як i вырабы з дрэва.



Заалагiчныя матэрыялы



472. Па кансервацыi заалагiчныя матэрыялы дзеляцца на дзве групы: вадкасныя прэпараты, якiя захоўваюцца ў кансервуючых вадкасцях (спiрт, фармалiн), да iх належаць рыбы, земнаводныя, паўзуны, дробныя млекакормячыя i iншыя; сухiя аб'екты - чучалы, шкуркi i тушкi, шкiлеты i чарапы, яйкi i гнёзды птушак, калекцыi безхрабтовых жывёлiн.

473. У падвешаным выглядзе ў шафах захоўваюцца шкуркi пушных звяроў.

474. Для захоўвання набiтых тушак птушак i млекакормячых ужываюцца спецыяльныя куфры. У iх жа могуць захоўвацца невялiкiя чарапы.

475. Выкарыстоўваюцца два вiды куфраў:

- куфры з верхняй накрыўкай, якая зачыняецца вельмi шчыльна (для тушак буйных млекакормячых: лiсiца i больш вялiкiя жывёлы), i набiтых тушак буйных птушак (арлы, жоравы i г.д.);

- куфры з дзверцамi па баках i скрынямi-латкамi, якiя выцягваюцца.

476. Вышыня сценак латкоў змяняецца ў залежнасцi ад прызначэння.

477. Вадкасныя прэпараты чуллiвы да святла, таму iх лепш захоўваць у глухiх шафах.

478. Аб'екты, якiя зафiксаваны ў спiрце цi фармалiне, захоўваюцца ў шкляных слоiках закаркаванымi.

479. Гiсталагiчныя i мiкраскапiчныя прэпараты захоўваюцца ў скрынках з гнёздамi i пад шклом альбо на планшэтах адпаведных памераў з ячэйкамi пад шкло.

480. Губкi, кiшэчнаполасцёвыя, асобныя шматшчацiнкавыя чарвякi, малюскi, мшанкi, плечаногiя, членiстаногiя, шматножкi, iгласкурыя захоўваюцца толькi ў спiрце-рэктыфiкаце (72-75) без наяўнасцi дамешкi кiслотаў i ўзвесяў. Коркi слоiкаў шчыльна абмотваюцца лiпкiмi стужкамi. Аб'екты павiнны знаходзiцца цалкам у вадкасцi.

481. Калекцыi безхрабтовых у малых сасудах захоўваюцца ў шчыльных шафах з выцягваючымiся латкамi.

482. Скрынкi з мiкраскапiчнымi i iншымi прэпаратамi - у шафах з шырынёю палiц не меней за 35 см, планшэты - у спецыяльных шафах са скрынямi, якiя выцягваюцца.

483. Для захоўвання асаблiва каштоўных сухiх калекцый (малюскi, каралы i г.д.) выкарыстоўваюцца драўляныя скрынi з пракладкамi ад пылу.

484. Для захоўвання энтамалагiчных калекцый выкарыстоўваюцца спецыяльныя шафы са шчыльна зачыняючымiся дзвярыма i скрынямi, якiя выцягваюцца.



Антрапалагiчныя калекцыi



485. Калекцыi антрапалогii складаюцца, найперш, з чалавечых костак, што знойдзены пры археалагiчных даследаваннях, невялiкiх збораў узораў валос, гiпсавых злепкаў чарапоў, масак i г.д.

486. Чарапы неабходна захоўваць у шафах на палiцах i пакрываць тканiнай. Найбольш каштоўныя ў навуковых адносiнах i крохкiя чарапы лепш захоўваць у асобных скрынях альбо глыбокiх латках накрытымi.

487. Пры пераносцы чарапы нельга трымаць за вачнiцы i скулавыя дугi, каб не пашкодзiць iх.

488. Косткi шкiлету трэба захоўваць асобна ў скрынях. Пад цэльны шкiлет скрыня павiнна быць памерамi: вышыня - 25 см i шырыня - 30, даўжыня - 53 см. Пры iншых памерах шкiлету трэба рабiць асобную скрыню.

489. Для шкiлетаў, якiя страцiлi тыя цi iншыя часткi, робяцца скрынi з прарэзамi ў сценах па тарцах, у якiя ладзяцца фанерныя падзяляльнiкi. У такiя скрынi кладуцца два шкiлеты.

490. Дробныя косткi ступняў i кiсцяў лепш захоўваць у асобных скрынках на кожную канечнасць, каб не пераблытаць левыя i правыя канечнасцi.

491. Зборы валоссяў прамываюцца эфiрам i захоўваюцца ў шкляных прабiрках, шчыльна закаркаванымi з ужываннем ваты.



Комплексы матэрыялаў



492. Комплексы матэрыялаў, напрыклад, геалагiчныя i батанiчныя групы i iнш., захоўваюцца з улiкам складаючых матэрыялаў (глебавых, заалагiчных, батанiчных i г.д.). Як у экспазiцыi, так i ў фондах такiя матэрыялы павiнны знаходзiцца ў вiтрынах (шафах), якiя герметычна зачынены.



VII. УПАКОЎКА I ТРАНСПАРЦIРОЎКА МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ



Агульныя палажэннi



493. Музейныя прадметы, якiя падлягаюць транспарцiроўцы, павiнны быць дакладна агледжаны рэстаўрацыйным Саветам, калi такi iснуе, цi спецыяльнай камiсiяй, у склад якой уваходзяць галоўны захавальнiк i захавальнiкi фондаў, навуковыя супрацоўнiкi, мастак i г.д. Склад камiсii прызначаецца дырэктарам музея.

494. Савет цi камiсiя складаюць пратакол аб магчымасцi транспартыроўкi i даюць неабходныя рэкамендацыi адносна ўпакоўкi матэрыялаў.

Заўвага. Перавозка зброi i боепрыпасаў ажыццяўляецца згодна адпаведных iнструкцый Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.



495. Калi стан захаванасцi музейных прадметаў выклiкае перасцярогу з пункту гледжання iх абароны, iх транспарцiроўку лепш не ажыццяўляць.

496. Усе музейныя прадметы, якiя падлягаюць транспарцiроўцы, дзеляць на групы, упакоўка якiх вядзецца асобна. Згодна з гэтым вырабляецца i адпаведная тара.

497. Для найбольш каштоўных высокамастацкiх, унiкальных музейных прадметаў, а таксама для прадметаў, што знаходзяцца ў нездавальняючым стане, прадугледжваецца выраб спецыяльнай упаковачнай тары з улiкам уласных асаблiвасцей кожнага прадмета.

498. Катэгарычна забараняецца:

- упакоўка музейных прадметаў з розных матэрыялаў i рознай вагi ў адну скрыню;

- упакоўка музейных прадметаў толькi у мяккую тару, калi iх не вязе суправаджаючы.

499. Упакоўка музейных прадметаў павiнна ажыцяўляцца квалiфiкаваным спецыялiстам цi работнiкам фондаў пад наглядам галоўнага захавальнiка фондаў i адказнага супрацоўнiка.

500. Упакоўка павiнна забяспечваць iзаляванасць музейных прадметаў ад знешнiх атмасферных уздзеянняў i iх абарону ад механiчных пашкоджанняў.

501. У кожную паковачную скрыню кладзецца адзiн асобнiк акту на музейныя прадметы, што знаходзяцца ў ёй, падпiсаны галоўным захавальнiкам фондаў, адказным супрацоўнiкам, рэстаўратарам i спецыялiстам па ўпакоўцы.

502. Музей, якi адпраўляе прадметы з калекцый, павiнен своечасова паведамiць аб гэтым арганiзацыю-грузаатрымальнiка праз сродкi сувязi, а таксама аб суправаджаючым, калi такi ёсць.

503. Прыёмка музейных прадметаў праводзiцца групай спецыялiстаў арганiзацыi-грузаатрымальнiка па даручэнню яе кiраўнiка ў прысутнасцi прадстаўнiка музея, якi адпраўляў груз.

504. Музейныя прадметы, што знаходзяцца ў скрынях, дакладна аглядаюцца. Пры неабходнасцi да iх прымаюцца меры па рэстаўрацыi альбо iншай прафiлактыцы. Вынiкi прыёмкi афармляюцца актам.

505. Калi пад час транспарцiроўкi прадметы атрымалi пашкоджаннi, аб гэтым iнфармуецца музей, якi iх адпраўляў, i прымаюцца меры па пакрыццю страт.

506. Усе прэтэнзii да транспартных арганiзацый, калi выпадак страты альбо пашкоджання музейнага прадмета адбыўся па iх вiне, выказваюцца музеямi адпаведна нормаў i правiлаў, якiя дзейнiчаюць на транспарце.

507. Перавозка музейных прадметаў аўтатранспартам павiнна ажыццяўляцца толькi ў крытых аўтафургонах.

508. Скрынi з музейнымi прадметамi ўскрываюцца толькi ў закрытых памяшканнях, тэмпературна-вiльгасныя ўмовы якiх павiнны адпавядаць звычайнаму музейнаму рэжыму.

509. Пад час нiзкiх тэмператур скрынi з музейнымi прадметамi адкрываюцца не раней чым за суткi iх знаходжання ў закрытых памяшканнях.

510. Тара для транспарцiроўкi музейных прадметаў павiнна захоўвацца ў сухiх памяшканнях разам з упаковачным матэрыялам.



Упаковачная тара



511. Упаковачная тара павiнна надзейна баранiць музейныя прадметы ад магчымых пашкоджанняў i быць дастаткова зручнай.

512. Нельга вырабляць тару з матэрыялаў, якiя пашкоджаны мiкраарганiзмамi.

513. Скрынi для пакоўкi твораў графiкi павiнны мець у сярэдзiне рэйкi, у якiя гэтыя творы ставяцца, i для кожнай рамы - мяккiя пракладкi.

514. Крышкi скрыняў пажадана аббiваць порыстай гумай.

515. Карцiны вялiкiх памераў могуць перавазiцца накручанымi на валы ў адпаведных скрынях.



Упакоўка твораў станкавага жывапiсу



516. Творы станкавага жывапiсу на палатне групуюцца па скрынях адпаведных памераў.

517. Пажадана, каб вага скрынi з музейнымi прадметамi не была большай за 100 кг.

518. Творы жывапiсу могуць пакавацца як разам з рамамi, так i без iх.

519. Зашклёныя карцiны перад пакоўкай дэмантуюцца, памiж шклом i рамамi закладваюцца паковачныя мяккiя матэрыялы, якiя адпавядаюць памеру карцiны. Пасля гэтага карцiна зноў абiраецца ў раму.

520. Усе музейныя прадметы станкавага жывапiсу перад пакоўкай абгортваюцца крафтам цi белай паперай, а да гэтага - фланеллю альбо байкам.

521. Карцiны, што накiроўваюцца за межы рэспублiкi, пад час пакоўкi змяшчаюцца ў супрацьвiльгасныя чахлы цi канверты, краi якiх заклейваюцца.

522. Карцiны кладуцца ў скрыню шчыльна парамi жывапiснай паверхняй адна да другой. Iх фарбаваны слой папярэдне абгортваецца мiкалентнай цi папiроснай паперай i перакладваецца фланеллю альбо байкам. Потым абедзве карцiны абгортваюцца паперай цi крафтам.

523. Усе iснуючыя ў скрынях пустоты запаўняюцца скруткамi скамечанай паперы альбо кавалкамi паралону цi пенапласту.

524. Карцiны вялiкага памеру (ад 1 м па аднаму з бакоў i болей) пакуюцца не больш за 5 у адну скрыню. Яны месцяцца гарызантальна фарбаванай паверхняй адна да другой. Кожная мацуецца парна рэйкамi.

525. Карцiны невялiкага габарыту розных памераў кладуцца ў скрынi на спецыяльна зробленыя для гэтага драўляныя рамкi, якiя накладаюцца адна на другую.

526. Перад упакоўкай карцiны падбiраюцца па памерах i кладуцца ў скрынi фарбаваным слоем унiз гарызантальна, прысоўваюцца да аднаго з вуглоў скрынi. Вуглы ляпных цi разных рам абкладаюцца парадонавымi альбо ватнымi падушкамi.

527. Вонкавы бок карцiны павiнен быць абаронены ад выпадковага пашкоджання асколкамi ляпных рам.

528. Скрынi з творамi станкавага жывапiсу транспарцiруюцца так, каб запакаваныя карцiны, незалежна ад спосабу iх укладкi (гарызантальна цi вертыкальна), абавязкова знаходзiлiся ў вертыкальным стане.

529. Накручванне на вал вялiкiх карцiн дапушчальна толькi ў прысутнасцi вопытнага рэстаўратара.

530. Карцiна кладзецца фарбаванай паверхняй на падлогу, якая заслана палатном цi белай паперай. Над карцiнаю паралельна яе пруга ладкуецца вал з кружаламi. Адваротны бок карцiны прасцiлаецца белай рулоннай паперай. Пруг карцiны шчыльна прыкладаецца да валу, замацоўваецца шпалернымi цвiкамi i перакладаецца рулоннай паперай. Палатно карцiны павiнна заходзiць на вал у паўабарота.

531. Пры накатцы неабходна сачыць за магчымымi перакосамi.

532. На вал можа быць накатана да 10 карцiн у залежнасцi ад памераў. Пруга кожнай з наступных карцiн мацуецца з пругай папярэдняй з дапамогай стужкi цi, у парадку выключэння, сшываюцца.

533. Да вуглоў апошняй карцiны шыюцца тасёмкi, якiя мацуюцца па канцах валу шпалернымi цвiкамi.

534. Краi палотнаў, што накатаны на вал, не павiнны даходзiць да кружалаў на 5-10 см з кожнага боку.

535. Вал з накатанымi карцiнамi абгортваецца рулоннай паперай, потым сiнтэтычным матэрыялам i месцiцца ў спецыяльнай скрынi. Транспарцiруецца скрыня ў гарызантальным стане.



Упакоўка тэмпернага жывапiсу на дрэве



536. Перад упакоўкай творы тэмпернага жывапiсу групуюцца па памерах, адпаведна якiх робiцца тара для транспарцiроўкi.

537. Вага паковачнай скрынi з музейнымi прадметамi не павiнна перавышаць 80 кг.

538. Усе музейныя прадметы абгортваюцца белай фланеллю. Фарбаваны слой папярэдне закрываецца васковай калькаю, мiкалентнай цi папiроснай паперай.

539. Творы тэмпернага жывапiсу невялiкiх памераў кладуцца ў скрыню гарызантальна i парна (фарбаванымi слаямi адзiн да другога). Памiж слаямi на вуглах кладуцца мяккiя матэрыялы. На дно скрынi месцiцца паралон альбо гафрыраваная папера. Пустоты памiж сценкамi скрынi i тарцамi твораў набiваюцца скруткамi скамечанай паперы.

540. Творы тэмпернага жывапiсу вялiкiх памераў пакуюцца не болей 1-2-х у скрыню, замацоўваюцца амартызацыйнымi пракладкамi. Жывапiсныя слаi месцяцца адзiн да другога праз мяккiя пракладкi. У месцах сутыкнення твораў з умацаваннямi пракладаюцца падушкi.

541. Творы тэмпернага жывапiсу з пашкоджанай асновай пакуюцца ў асобныя скрынi. Яны кладуцца жывапiсным слоем унiз на мяккiя пракладкi i шчыльна прыцiскаюцца да iх абгорнутымi ў паперу брускамi, якiя кладуцца ўздоўж валокан дошкi па лiнii яе найбольшага прагiбу. Брусок мацуецца да бакавых сценак скрынi. Памiж сценкамi скрынi i краямi дошкi месцяцца амартызацыйныя пракладкi з гафрыраванага кардону цi iншыя пракладкi, якiя забяспечваюць захаванасць твораў ад пашкоджанняў.

542. Пакоўка абразоў з унiкальнымi аправамi павiнна ажыццяўляцца толькi пад кiраўнiцтвам вопытнага рэстаўратара.

543. Абразы невялiкiх памераў перад упакоўкай у скрыню месцяць у асобныя касеты.



Упакоўка твораў графiкi



544. Акварэлi, малюнкi i гравюры пакуюцца ў скрынi ў папках, у якiх яны захоўваюцца ў фондах музея.

545. Папкi падзяляюцца на групы па памерах, абгортваюцца ў паперу, кладуцца ў вiльгаценепранiкальныя падвойныя пакеты i потым гарызантальна ў скрынi. На дне скрынi месцiцца пракладка з пенапласту. Усе пустоты ў скрынi запаўняюцца паковачным матэрыялам.

546. У адну скрыню пакуюць не болей за 4 папкi з графiкай.

547. Творы графiкi павiнны пакавацца на пашпарту, пры неабходнасцi пад шклом i ў рамках. Шкло пры гэтым заклейваецца стужкамi паперы на мучным клеi цi лiпкай сiнтэтычнай стужкай.

548. Творы мастацкай графiкi ў старой, мастацкай цi аўтарскай мантыроўцы не падлягаюць пры пакоўцы дэмантажу.

549. Транспарцiроўка пастэлей i малюнкаў вугалем дапушчальна толькi ў выключных выпадках у зашклёным выглядзе. Скрынi з зашклёнай пастэллю транспарцiруюцца ў вертыкальным стане.



Упакоўка скульптуры



550. Разборныя часткi скульптуры пакуюцца асобна.

551. Перад упакоўкай кожны прадмет абгортваецца паперай, якая мацуецца вяроўкай i месцiцца ў чахол з белай тканiны. Выкарыстанне вашчонай i парафiнiраванай паперы забараняецца.

552. Скульптура (акрамя гiпсу) сярэднiх i вялiкiх памераў надзейна мацуецца ў скрынi ў залежнасцi ад iндывiдуальных асаблiвасцей (планкамi з мяккiмi пракладкамi, упорамi з дошак i г.д.). Пустоты запаўняюцца паковачнымi матэрыяламi.

553. Пры ўпакоўцы скульптуры з матэрыялаў, што паглынаюць вiльгаць (гiпс, дрэва, мармур, вапняк i iнш.), яна месцiцца ў адпаведныя чахлы з сiнтэтычнай плеўкi.

554. Скульптура з мармуру пакуецца па адной у скрыню. У выпадку пакоўкi дзвюх скульптур у адну скрыню яны памiж сабой раздзяляюцца надзейнай сценкаю i добра замацоўваюцца.



Упакоўка твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва



555. Пры ўпакоўцы вырабаў з керамiкi, шкла, фарфору i г.д. кожны з iх абгортваецца тонкай паперай, потым ватаю, жмыхам з лiгнiну, зноў паперай i перавязваецца. Кожная дэталь абгортваецца асобна.

556. Творы, якiя пад час пакоўкi атрымалi круглую форму, кладуцца ў скрынi, на дно якiх папярэдне месцiцца падушка з паковачных стружак, абгорнутая ў паперу. Больш цяжкiя рэчы кладуцца першымi, потым - больш лёгкiя i крохкiя. Усе пустоты шчыльна набiваюцца паковачнымi матэрыяламi.

557. Пры ўпакоўцы найбольш крохкiх твораў разам з абгортваннем мяккiмi матэрыяламi iх трэба размяшчаць у невялiкiх скрынях з фанеры цi кардону, а потым - у агульную скрыню.

558. Надзвычай каштоўныя i крохкiя творы абгортваюцца у паперу i пакуюцца кожны цi ў спецыяльны футалар, што зроблены па iх форме, цi ў iндывiдуальныя кардонныя, а потым у фанерныя скрынi.

559. Фанерныя скрынкi цi футалары з творамi пакуюцца ў агульную скрыню, i пустоты шчыльна набiваюцца паковачнымi матэрыяламi.

560. Талеркi i блюда з фарфору i фаянсу, аднолькавыя як па памерах, так i па форме, пакуюцца ў скрынi, якiя разлiчаны не болей як на 2 ярусы музейных прадметаў. Кожны з вырабаў перакладаецца тоўстай абгортачнай паперай i ставiцца шчыльнымi стосамi на рабро.

561. Скрынi для ўпакоўкi тканiн павiнны быць забяспечаны засцерагальнай унутранай накрыўкай i з'ёмнымi палiцамi, на якiя тканiны кладуцца. Яны пакуюцца ў скрыню без залiшнiх згiбаў i перакладаюцца паперай.

562. Папярэдне тканiны месцяцца ў супрацьвiльготнасныя пакеты.

563. Дываны i шпалеры перад транспарцiроўкай перакладаюцца двума слаямi паперы i накручваюцца на вал ворсам унутр. Вонкавы бок паперы павiнен быць апрацаваны шкiпiнарам.

564. Даўжыня вала павiнна быць больш за шырыню дывана цi шпалеры на 10 см з кожнага боку.

565. Дываны i шпалеры невялiкiх памераў пакуюцца як тканiны.

566. Скрынi для ўпакоўкi мэблi вырабляюцца ў залежнасцi ад яе памераў i формы. Перад упакоўкай мэбля абгортваецца паперай i абшываецца радном. У скрынi мэбля замацоўваецца. У месцах яе сутыкнення з прыладамi мацавання пракладаюцца мяккiя падушкi.

567. Асобныя разборныя дэталi мэблi пры пакоўцы здымаюцца i месцяцца ў скрынi разам з асноўнымi.

568. Музейныя прадметы з металу ўпакоўваюцца аналагiчна прадметам з керамiкi i шкла.









Дадатак 1



 ___________________________________________________________________
                           (назва музея)


                                      ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                      Дырэктар музея _______________
                                      _____ __________________ 199__
                                             М.П.


                            АКТ N _____
         прыёму прадметаў на пастаяннае (часовае) захаванне
                   "____" ______________ 199_ г.


     Сапраўдны акт складзены прадстаўнiком музея ___________________
                                                     (прозвiшча,
 ___________________________________________________________________
                    iмя, iмя па бацьку, пасада)
 з аднаго боку, i асобай (прадстаўнiком установы) __________________
                                                     (прозвiшча,
 _________________________________________________________ з другога
                    iмя, iмя па бацьку, пасада)
 у тым, што першы прыняў, а другi здаў у пастаяннае (часовае) ______
 ____________________ захаванне ____________________________________


 наступныя прадметы:


----+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------¬
¦ N ¦Назва i кароткае   ¦Улiковыя   ¦ Колькасць ¦Захаванасць¦Заўвагi¦
¦п/п¦апiсанне. Матэрыял,¦абазначэннi¦           ¦           ¦       ¦
¦   ¦тэхнiка, памер     ¦           ¦           ¦           ¦       ¦
+---+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------+
¦   ¦                   ¦           ¦           ¦           ¦       ¦
¦---+-------------------+-----------+-----------+-----------+--------


 Усяго па акту прынята __________________________________ прадметаў.
                             (лiчбамi i пропiссю)
 Падстава (N пратакола фондава-закупачнай камiсii)
 Акт складзены ў ___________ экз. i ўручаны падпiсаўшым яго асобам.


 Прыняў:                              Здаў:


 Прысутнiчалi:










Дадатак 2



            __________________________________________
                           (назва музея)


                                      ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                      Дырэктар музея _______________
                                      _____ ________________ 199____
                                                 М.П.


                            АКТ N ______
         выдачы прадметаў на пастаяннае (часовае) захаванне
                   "_____" ______________ 199_ г.


     Сапраўдны акт складзены галоўным захавальнiкам (заг. фондаў) __
 ___________________________________________________________________
              (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасада)
 захавальнiкам фондаў ______________________________________________
                         (назва адзела, пасада, прозвiшча, iмя,
 ___________________________________________________________________
                           iмя па бацьку)
 i прадстаўнiком ___________________________________________________
                 (назва ўстановы, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку,
 ___________________________________________________________________
                 пасада асобы, прыняўшай матэрыял)
 прочым на падставе даверанасцi N ______ ад "___" __________ 199_ г.
 i па гарантыйнаму пiсьму ад "___" _________ 199_ г. за N __________
 з дазволу _________________________________________________________
 i распараджэння дырэктара музея ___________________________________
 у тым, што першыя выдалi, а другi прыняў у пастаяннае (часовае ____
 _________) выкарыстанне наступныя прадметы для ____________________


----+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------¬
¦ N ¦Назва i кароткае   ¦Улiковае   ¦ Колькасць ¦Захаванасць¦Заўвагi¦
¦п/п¦апiсанне. Матэрыял,¦абазначэнне¦           ¦           ¦       ¦
¦   ¦тэхнiка, памер     ¦           ¦           ¦           ¦       ¦
+---+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------+
¦   ¦                   ¦           ¦           ¦           ¦       ¦
¦---+-------------------+-----------+-----------+-----------+--------


 Усяго па акту выдана ___________________________________ прадметаў.
 Акт складзены ў _____________ экз. i ўручаны ______________________


 Здаў:                                Прыняў:


 Прысутнiчалi:










Дадатак 3



 ___________________________________________________________________
                           (назва музея)


                                           Галоўны захавальнiк музея
                                           _________________________
                                           _____ ___________ 199____


                            АКТ N _____
                      унутрымузейнай перадачы
                      "____" ________ 199_ г.


 Сапраўдны акт складзены захавальнiкам _____________________________
                                           (фондаў, экспазiцый,
 ___________________________________________________________________
               прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасада)
 у тым,  што першы здаў,  а  другi  прыняў  на  матэрыяльна-адказнае
 захаванне наступныя прадметы:


----+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------¬
¦ N ¦Назва i кароткае   ¦Улiковыя   ¦ Колькасць ¦Захаванасць¦Заўвагi¦
¦п/п¦апiсанне. Матэрыял,¦абазначэннi¦           ¦           ¦       ¦
¦   ¦тэхнiка, памер     ¦           ¦           ¦           ¦       ¦
+---+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------+
¦   ¦                   ¦           ¦           ¦           ¦       ¦
¦---+-------------------+-----------+-----------+-----------+--------


 Мэта выдачы _______________________________________________________


 Падстава выдачы ___________________________________________________


 Выдаў _____________________________________________________________


 Прыняў на матэрыяльна-адказнае захаванне:




Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 |




< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList