Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2371
Накiроўваем да ведама i выкарыстання ў практычнай дзейнасцi Прыкладную праграму квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiка навучальнай установы.
Нагадваем, што ў адпаведнасцi з пiсьмом Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 23 кастрычнiка 1996 г. N 15-167/12 вышэйшыя навучальныя ўстановы, як i прафесiянальна-тэхнiчныя i сярэднiя спецыяльныя, праводзяць атэстацыю спецыялiстаў з лiку педагагiчных работнiкаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi, якое зацверджана загадам Мiнiстра адукацыi i навукi ад 7 снежня 1995 г. N 456 (Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь 1996 г. N 2, стар. 23 - 29).
Прэтэндэнты на вышэйшую катэгорыю з лiку педагагiчных работнiкаў вышэйшых навучальных устаноў павiнны здаць квалiфiкацыйны экзамен у Рэспублiканскiм iнстытуце вышэйшай школы пры БДУ, а выхавальнiкi прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў - у Рэспублiканскiм iнстытуце прафесiянальнай адукацыi.
Намеснiк Мiнiстра А.Г.СЛУКА
ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 кастрычнiка 1996 г. N 15-167/12
У сувязi з паступаючымi запытамi Мiнiстэрства адукацыi i навукi дазваляе вышэйшым навучальным установам праводзiць атэстацыю спецыялiстаў з лiку педагагiчных работнiкаў, якiя працуюць у вышэйшых навучальных установах (выхавальнiкi, метадысты, iнструктары-метадысты, канцэртмайстры, акампанiятары, а таксама майстры вытворчага навучання) у адпаведнасцi з Палажэннем аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь i Палажэннем аб квалiфiкацыйным экзамене, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1995 г. N 456.
Намеснiк мiнiстра А.М.ГАРНАК
ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА
КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНА ВЫХАВАЛЬНIКА НАВУЧАЛЬНАЙ
УСТАНОВЫ
Складальнiкi:
1. У.Ф.Клемята, галоўны iнспектар Галоўнага ўпраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
2. I.I.Ганчаронак, загадчык кафедры кiравання вышэйшай школы Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце
3. Т.М.Краўцэвiч, старшы выкладчык кафедры псiхалогii i педагогiкi Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце
4. Хмялеўская, галоўны iнспектар Упраўлення па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
5. С.У.Шычко, метадыст кафедры кiравання вышэйшай школы Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце
Эксперты:
1. А.М.Сiзанаў, вядучы iнспектар Галоўнага ўпраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
2. У.Б.Аджаеў, прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце i быту Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта
3. В.I.Луцаеў, загадчык кафедры методыкi выхавання Рэспублiканскага iнстытута прафесiянальнай адукацыi
Праграма, якая прапаноўваецца, састаўлена для правядзення квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiкаў iнтэрнатаў вышэйшых, сярэднiх спецыяльных, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, якiя прэтэндуюць на вышэйшую катэгорыю.
Змест квалiфiкацыйнага экзамена арыентуецца на патрабаваннi квалiфiкацыйнай характарыстыкi выхавальнiка навучальнай установы.
У працэсе экзамену вызначаецца ўзровень навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi выхавальнiкаў, вывучаюцца i аналiзуюцца прадстаўленыя iмi матэрыялы з вопыту работы, даецца незалежная ацэнка iх здольнасцi творча i якасна ажыццяўляць выхаваўчы працэс.
ФОРМЫ КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ
1. Абарона ўласнай методыкi, вопыту, уласных праграм, праектаў.
2. Вусны экзамен, якi прадугледжвае, акрамя тэарэтычных пытанняў, рашэнне сiтуацыйнай псiхолага-педагагiчнай задачы, аналiз i самааналiз педагагiчнай дзейнасцi i г.д.
ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛIК
ПЫТАННЯЎ ДЛЯ ПАДРЫХТОЎКI ДА КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНА
ВЫХАВАЛЬНIКАЎ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
1. Псiхалогiя
1. Агульнае паняцце аб псiхiцы i псiхiчных з'явах. Роля псiхалагiчнай навукi ў педагагiчнай дзейнасцi
2. Паняцце аб асобе. Структура асобы. Фактары, якiя ўздзейнiчаюць на фармiраванне асобы. Пабуджальные сiлы актыўнасцi асобы
3. Характарыстыка метадаў, якiя можа выкарыстоўваць выхавальнiк для вывучэння асаблiвасцей студэнтаў i навучэнцаў
4. Паняцце аб эмоцыях i пачуццях. Фармiраванне эмоцый i пачуццяў у студэнтаў i навучэнцаў
5. Iндывiдуальна-псiхалагiчныя асаблiвасцi асобы (тэмперамент, характар, здольнасцi)
6. Зносiны i моўная дзейнасць. Культура мовы i яе развiццё ў студэнтаў i навучэнцаў. Псiхалагiчныя кампаненты зносiн выхавальнiка, студэнта i навучэнца. Канфлiкты, iх прычыны i шляхi лiквiдацыi
7. Псiхалагiчныя асаблiвасцi мiжасобасных адносiн у групе студэнтаў i навучэнцаў. Характарыстыка калектыву, псiхалагiчныя шляхi фармiравання калектыву. Метады вывучэння калектыву
8. Псiхалагiчныя асновы выхаваўчага ўздзеяння
9. Прывычкi. Шляхi выхавання карысных i пераадолення шкодных прывычак
10. Характарыстыка матывацыйна-патрэбнаснай сферы студэнтаў i навучэнцаў
11. Сэнсавы бар'ер у адносiнах з навучэнцамi, прычыны яго ўзнiкнення i шляхi лiквiдацыi
12. Прыёмы i метады самарэгуляцыi псiхiчнага эмацыянальнага стану
13. Характарыстыка асноўных тыпаў акцэнтуацый характару
14. Псiхалагiчныя асновы самавыхавання i самаадукацыi
15. Псiхалагiчныя механiзмы кiравання працэсам выхавання i самавыхавання
16. Псiхолага-педагагiчныя асаблiвасцi фармiравання iнтарэсаў студэнтаў i навучэнцаў ва ўмовах iнтэрната
17. Псiхалагiчныя бар'еры ў адносiнах
18. Сацыяльна-псiхалагiчныя прыёмы адносiн (прыёмы фармiравання прывабнасцi-рэтракцыi ў працэсе адносiн)
19. Лiдэрства i ролевые паводзiны ў групе
20. Псiхалагiчная характарыстыка групы
Лiтаратура: (1...6)
2. Методыка выхаваўчай работы
1. Функцыянальныя абавязкi i правы выхавальнiка
2. Псiхолага-педагагiчныя прынцыпы планавання выхаваўчай работы са студэнтамi i навучэнцамi ва ўмовах iнтэрната
3. Пастаянныя i часовыя органы самакiравання студэнтаў i навучэнцаў ў iнтэрнаце. Правы i абавязкi. Садзейнiчанне iх стварэнню i супрацоўнiцтва. Змест дзейнасцi органаў самакiравання
4. Iндывiдуальны падыход да выхавання студэнтаў i навучэнцаў
5. Псiхолага-педагагiчныя ўмовы фармiравання i развiцця калектыву студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце
6. Формы i метады арганiзацыi калектыўнага i iндывiдуальнага вольнага часу студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце
7. Самаабслугоўванне студэнтаў i навучэнцаў ва ўмовах iнтэрната i яго педагагiчная арганiзацыя
8. Студэнты i навучэнцы з розным статусам у калектыве. Асаблiвасцi выхаваўчай работы з iмi
9. Асаблiвасцi асобы "цяжкiх" студэнтаў i навучэнцаў. Прафiлактыка i карэкцыя асацыяльных паводзiн
10. Прафiлактыка курэння, алкагалiзму, наркаманii i таксiкаманii, педагагiчны аспект
11. Тэарытычныя i метадычныя асновы арганiзацыi выхаваўчага працэсу ў навучальнай установе
12. Сутнасць i магчымасцi прымянення методыкi калектыўнай творчай справы ва ўмовах iнтэрната
13. Арганiзацыя вольнага часу студэнтаў i навучэнцаў. Беларускiя нацыянальныя традыцыi. Народныя абрады i рэлiгiйныя святы. Адносiны да веравызнання студэнтаў i навучэнцаў
14. Педагогiка супрацоўнiцтва ў дзейнасцi выхавальнiка
15. Падрыхтоўка моладзi да сямейнага жыцця
16. Палавое выхаванне
17. Выкарыстанне сродкаў народнай педагогiкi ў выхаваўчым працэсе
18. Змест i арганiзацыя работы выхавальнiка ў iнтэрнаце
19. Праблемы выхавання студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнатах
20. Сацыяльна-педагагiчныя функцыi iнтэрната
21. Арганiзацыя i шляхi паляпшэння быта студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнатах
22. Патрабаваннi да выхавальнiка
23. 3адачы выхавальнiка. Узаемадзеянне выхавальнiка з iншымi структурамi навучальнай установы i сацыяльным асяроддзем
24. Абарона правоў студэнта i навучэнца. Аказанне дапамогi ў вырашэннi сацыяльна значымых iндывiдуальных праблем
25. Работа выхавальнiка са студэнтамi-сiротамi, навучэнцамi-сiротамi, сем'ямi студэнтаў i навучэнцаў
26. Мэты i змест працэса выхавання студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце
27. Маральнае выхаванне
28. Эстэтычнае выхаванне
29. Формы i метады арганiзацыi выхаваўчай работы студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце
30. Тэхналогiя падрыхтоўкi i правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў у iнтэрнаце
31. Методыка фармiравання калектыва студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце
Лiтаратура: (7...21)
3. Псiхафiзiялагiчныя асновы арганiзацыii працы i
адпачынку
1. Псiхафiзiялагiчныя асновы арганiзацыi працы i адпачынку. Фармiраванне здаровага, культурнага ладу жыцця
2. Вучэбны i вольны час, iх класiфiкацыя
3. Асновы працаздольнасцi i стамлення
4. Здольнасць набыцця i захавання здароўя, фiзiчнага i псiхiчнага дабрабыту
5. Стрэсы i iх значэнне для асобы
Лiтаратура: (22...34)
4. Арганiзацыя бяспечных умоў працы, адпачынку i
вольнага часу
1. Арганiзацыя работы па ахове працы ў навучальнай установе
2. Прычыны траўматызму i меры па яго папярэджванню
3. Прычыны траўматызму i метады яго аналiзу
4. Параметры мiкраклiмату ў iнтэрнаце
5. Патрабаваннi да асвятлення
6. Электрабяспека. Першая дапамога пры няшчасных выпадках ад электрычнага току
7. Супрацьпажарны рэжым у iнтэрнаце, першасныя сродкi пажаратушэння. Правiлы тушэння пажараў
8. Шум i барацьба з iм
Лiтаратура: (22...34)
ЛIТАРАТУРА
1. Платонов К.К., Голюбев Г.Г. Психология. - М., 1977.
2. Казаков А.Н., Кондратьева С.В. Психология. - М., 1977.
3. Крутецкий В.А. Психология. - М., 1986.
4. Иващенко Ф.И. Психология трудового воспитания. - Мн., 1983.
5. Iвашчанка Ф.I. Аб псiхалогii выхавання. - Мн., 1993.
6. Фридман Л.М. и др. Изучение личности и ученических коллективов. - М., 1986.
7. Зюбин Л.М. Учебно-воспитательная работа с трудными учащимися. - М., 1982.
8. Канцэпцыя адукацыi i выхавання ў Беларусi // Адукацыя i выхаванне. - 1993, N 12.
9. Службовыя i квалiфiкацыйныя характарыстыкi педагагiчных i метадычных работнiкаў, адобраныя калегiяй Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1992 г. N 4-п // Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. - 1992, N 6.
10. Часовае палажэнне аб iнтэрнаце навучальнай установы // Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. - 1992, N 6.
11. Амонашвили Ш.А. Психологические основы педагогики сотрудничества. - Киев: Освiта, 1991.
12. Бондаревская В.В. Воспитание молодежи в новых социально-экономических условиях // Советская педагогика. - 1991, N 9.
13. Молодежные общежития и проблемы организации досуга студентов и учащихся. Материалы республиканского семинара-совещания. Под редакцией Бригадина П.И. Министерство народного образования БССР, - Мн., 1989.
14. Нормативные документы по работе общежитий учебных заведений народного образования БССР, - Мн., 1990.
15. Проблемы и пути развития самоуправленческих начал молодежи, проживающих в общежитиях. Материалы республиканского семинара-совещания. Министерство образования Республики Беларусь, Отв. за выпуск Клемято В.Ф., - Мн., 1991.
16. Организация досуга в общежитии. Материалы в помощь организаторам воспитательной работы в общежитиях. Министерство народного образования БССР, Республиканский учебно-методический кабинет. Отв. за выпуск Зносенко Г.П., - Мн., 1991.
17. Воспитательная работа в общежитиях профессионально-технических училищ и средних специальных учебных заведений. Методические рекомендации. Министерство народного образования БССР, Республиканский учебно-методический кабинет. Подг. Володько В.Ф. и Бурцева Л.И., - Мн., 1991.
18. Социально-педагогические проблемы, практические пути и формы организации свободного времени студентов и учащихся в условиях общежитий. Материалы республиканского семинара-совещания. Министерство образования Республики Беларусь. Отв. за выпуск Клемято В.Ф., - Мн., 1992.
19. Канцэпцыя выхавання у нацыянальнай школе Беларусi, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Нацыянальны iнстытут адукацыi. - Мн., 1993 (Часопiс "Адукацыя i выхаванне" N 12, 1993).
20. Аб правах дзiцяцi. Закон Рэспублiкi Беларусь.
21. Аб удасканаленнi выхаваўчай работы ў iнтэрнатах вышэйшых навучальных устаноў. Пiсьмо Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 1993 г. N 12-4\98 (Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, 1993, N 8).
22. Кан-Калик В.А., Никандров Н.Д. Педагогическое творчество. - М.: Педагогика, 1992.
23. Сергеев Н.В. Умеете ли вы отдохнуть? - М., 1989.
24. Синяков А.Ф. Прочь, усталость! - М.: Знание, 1989.
25. Энциклопедия здоровья. - Мн.: БСЭ, 1990.
26. Васильев В.А. Здоровье и стресс. - М.: Знание, 1991.
27. Динейка К. 10 уроков психофизической тренировки. - Мн., 1987.
28. Сулла М.Б. Охрана труда. - М.: Высшая школа, 1989.
29. Денисенко Г.Ф. Охрана труда. - М.: Высшая школа, 1985.
30. Долин А.А. Справочник по технике безопасности. - М.: Энергия, 1982.
31. Лизоркин А.А. и др. Справочник по охране труда. - М., 1985.
32. Алиев X. Ключ к себе: этюды о саморегуляции. - М.: Молодая гвардия, 1980.
33. Князева М.Л. Ключ к самосозиданию. - М., 1990.
34. Лоранский Д. и др. Азбука здоровья. - М.: Профиздат, 1990.
|