Зарегистрировано в НРПА РБ 30 октября 2001 г. N 3/194
--------------------------------
<*> Вступил в силу 26 сентября 2001 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Украiны, кiруючыся iмкненнем да далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж абедзвюма краiнамi, а таксама транзiтам праз iх тэрыторыi,
пагадзiлiся аб наступным:
1. Лiчыць страцiўшым сiлу пункт 10 Выканаўчага Пратакола ад 16 снежня 1994 года да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 17 снежня 1992 года.
2. Артыкул 18 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 17 снежня 1992 года выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Перавозкi пасажыраў i грузаў, якiя ажыццяўляюцца перавозчыкамi дзяржавы аднаго з Бакоў, па тэрыторыi дзяржавы другога Боку на падставе гэтага Пагаднення, а таксама транспартныя сродкi, якiя выконваюць гэтыя перавозкi, вызваляюцца на падставе парытэту ад падаткаў i дзяржаўных збораў, звязаных з уладаннем або скарыстаннем транспартных сродкаў, скарыстаннем або ўтрыманнем дарог, за выключэннем платы за праезд па асобных участках дарог, тунэляў, мастоў i iншых iнжынерна-тэхнiчных збудаванняў, якая збiраецца ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы гэтага другога Боку".
Гэты Пратакол уступае ў сiлу ў парадку, устаноўленым Артыкулам 24 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 17 снежня 1992 года.
Здзейснена ў г.Брэсце 25 мая 2000 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым абодва тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Кабiнет Мiнiстраў Украiны
Подпiс Подпiс
|