Стр. 2
Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 |
Ключавая праблема, вырашэнне якой дазволiць беларускаму прафесiйнаму мастацтву паспяхова развiвацца ў прасторы XXI стагоддзя, - гэта фармiраванне высокага ўзроўню яго прэстыжнасцi ў грамадскай свядомасцi.
Для гэтага неабходна вырашыць наступныя прыярытэтныя задачы:
- стварыць юрыдычныя, арганiзацыйныя, эканамiчныя i творчыя ўмовы для дзейнасцi ўстаноў мастацкай культуры розных форм уласнасцi i мадэлей;
- умацаваць i пашырыць сетку ўстаноў культуры i мастацтва;
- арганiзаваць на ўзроўнi сучасных патрабаванняў падрыхтоўку кадраў, прапаганду прафесiйнага мастацтва;
- забяспечыць даступнасць i разнастайнасць паслуг устаноў мастацтва для насельнiцтва краiны;
- узбагацiць новымi падыходамi i формамi фестывальны pyx i мiжнародныя сувязi.
Канцэнтрацыя агульных дзяржаўных i грамадскiх намаганняў па вырашэнню гэтых задач дазволiць павысiць эфектыўнасць шматлiкiх функцый прафесiйнага мастацтва, будзе садзейнiчаць развiццю ўсёй мастацкай культуры, умацаванню гуманiстычных iдэалаў i каштоўнасцей у духоўным жыццi народа, захаванню i ўзбагачэнню нацыянальнай адметнасцi беларусаў, ix годнага месца ў супольнасцi славянскiх i еўрапейскiх народаў.
2.9. МАСТАЦКА-ЭСТЭТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ НАСЕЛЬНIЦТВА
Цэласная сiстэма мастацка-эстэтычнай адукацыi i выхавання прадугледжвае наяўнасць дзвюх узаемазвязаных падсiстэм: прафесiйнага навучання, або падрыхтоўкi кадраў культуры (мастакоў, артыстаў, рэжысёраў, бiблiятэкараў, менеджэраў, клубных работнiкаў i г.д.), i масавага мастацка-эстэтычнага выхавання насельнiцтва.
Задача масавага мастацка-эстэтычнага выхавання - далучаць шырокiя колы насельнiцтва краiны да духоўных багаццяў нацыянальнай i сусветнай культуры i мастацтва, развiваць эстэтычныя густы людзей. Аб'екты эстэтычнага выхавання - дзецi, падлеткi, моладзь, людзi сталага ўзросту, пенсiянеры, ветэраны, iнвалiды i iншыя сацыяльныя групы; яго асяроддзе - сем'i, дзiцячыя садкi, навучальныя ўстановы, працоўныя калектывы, грамадскiя арганiзацыi, установы культуры (клубы, цэнтры, музеi, бiблiятэкi, пapкi, тэатры, канцэртныя залы i г.д.), яго актыўныя формы - мастацкая самадзейная творчасць, сiстэма мастацкiх фестываляў, святаў, аглядаў, конкурсаў, пленэраў, выставак, вечарын, творчых сустрэч, экскурсiйна-турыстычная работа, сродкi масавай iнфармацыi.
Мастацка-эстэтычнае выхаванне насельнiцтва ў значнай ступенi вызначае структуру вольнага часу асобы. Вольны час, яго формы i змест сёння застаюцца актуальнай праблемай культурнай працы, найважнейшымi паказчыкамi вынiковасцi функцыянiравання галiны культуры i яе iнфраструктуры, крытэрыямi ацэнкi эканамiчнай, сацыяльнай i духоўнай сталасцi грамадства. Даволi часта змястоўныя, арыентаваныя на развiццё творчых здольнасцей i эстэтычных густаў чалавека формы правядзення вольнага часу падмяняюцца пасiўнай яго тратай i нават шкоднымi, небяспечнымi для духоўнага i фiзiчнага здароўя заняткамi ў вольны час. Гэтаму павiнна процiстаяць культура.
Мастацка-эстэтычнае выхаванне як мэта звязана з усёй разнастайнасцю сацыяльных функцый мастацтва. На падставе аналiзу гэтых функцый i ўлiку рэальных патрэб грамадства вылучаюцца найбольш значныя задачы i напрамкi культурнага будаўнiцтва ў галiне мастацка-эстэтычнага выхавання. Да ix адносяцца:
- разгортванне ўсiх вiдаў культурна-мастацкай дзейнасцi, што забяспечваюць эстэтычнае выхаванне насельнiцтва i вырашэнне праблемы вольнага часу;
- развiццё сiстэмы мастацка-эстэтычнага выхавання i навучання дзяцей у школах мастацтваў, школах народнай творчасцi i iншых дзяржаўных установах; забеспячэнне гэтых устаноў памяшканнямi, iнструментамi, метадычнымi i рэпертуарнымi дапаможнiкамi i праграмамi, кадрамi выкладчыкаў;
- укараненне ў жыццi сучаснай мадэлi сельскай установы культуры з адпаведным матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннем;
- стварэнне сiстэмы эстэтычна-выхаваўчай работы з рознымi катэгорыямi насельнiцтва (дзецi, падлеткi, моладзь, пенсiянеры, iнвалiды i iнш.);
- распрацоўка асобных планаў па мастацка-эстэтычнаму выхаванню насельнiцтва;
- падтрымка развiцця рэгiянальных культур Беларусi, культур нацыянальных аб'яднанняў;
- разгортванне руху за пераўтварэнне дзяржаўных унiверсiтэтаў у абласных гарадах у цэнтры развiцця рэгiянальнай культуры;
- правядзенне сацыялагiчных даследаванняў па праблемах мастацка-эстэтычнага выхавання насельнiцтва;
- фармiраванне адпаведнай грамадскай думкi.
2.10. КАДРЫ КУЛЬТУРЫ
Адной з найважнейшых статусных характарыстык беларускай культуры з'яўляецца яе кадравы састаў, што аб'ядноўвае людзей спецыфiчных спецыяльнасцей: акцёраў, музыкантаў, мастакоў, кiраўнiкоў мастацкiх калектываў, выкладчыкаў школ мастацтваў, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных устаноў, бiблiятэкараў, кiраўнiкоў i работнiкаў упраўленняў i аддзелаў культуры, а таксама навучэнцаў, студэнтаў, аспiрантаў i дактарантаў сферы культуры.
Станоўчыя зрухi ў кадравай дынамiцы, што адбылiся ў 1996 - 2001 гг., характарызуюцца паказчыкамi табл. 2.
Таблiца 2
ДЫНАМIКА АСНОЎНЫХ ПАКАЗЧЫКАЎ РАЗВIЦЦЯ I КАДРАВАГА
ПАТЭНЦЫЯЛУ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ
-------------+---------------+---------------------------------------------------------------¬
¦Вiды ўстаноў¦ Усяго ¦ У тым лiку ¦
¦ ¦ работнiкаў +---------------+-----------------------------------------------+
¦ ¦ ¦ спецыялiстаў ¦ з ix маюць адукацыю ¦
¦ ¦ ¦ i артыстычна- +---------------+-------------------------------+
¦ ¦ ¦ мастацкiх ¦ вышэйшую ¦ у тым лiку па профiлю ўстановы¦
¦ ¦ ¦ работнiкаў ¦ ўсяго +---------------+---------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ вышэйшую ¦ сярэднюю спец.¦
¦ +-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦ ¦1996 г.¦2001 г.¦1996 г.¦2001 г.¦1996 г.¦2001 г.¦1996 г.¦2001 г.¦1996 г.¦2001 г.¦
+------------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦Бiблiятэкi ¦ 11595 ¦ 12205 ¦ 9288 ¦ 9699 ¦ 3592 ¦ 3728 ¦ 2841 ¦ 2829 ¦ 3898 ¦ 4062 ¦
+------------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦Клубы ¦ 15107 ¦ 16852 ¦ 9237 ¦ 10304 ¦ 1648 ¦ 1831 ¦ 1341 ¦ 1256 ¦ 4040 ¦ 4474 ¦
+------------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦Музеi ¦ 2265 ¦ 2600 ¦ 828 ¦ 881 ¦ ¦ ¦ 557 ¦ 597 ¦ ¦ ¦
+------------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦Тэатры ¦ 2849 ¦ 2950 ¦ 1065 ¦ 1256 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+------------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦Канцэртныя ¦ 1567 ¦ 1761 ¦ 1136 ¦ 1301 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ўстановы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦------------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+--------
Кадры культуры ў цэлым - гэта ўстойлiвая, дзейсная, разгалiнаваная сiстэма, якая здольна самастойна задавальняць усе асноўныя мастацка-культурныя запатрабаваннi грамадства i эстэтычныя патрэбы людзей: навучанне мастацтву дзяцей, падлеткаў i моладзi; прафесiянальная мастацкая адукацыя; забеспячэнне патрэб прафесiянальных i самадзейных мастацкiх калектываў у выканаўцах i кipaўнiках; падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi кадраў культуры; фармiраванне прафесарска-выкладчыцкага корпуса; мiждзяржаўныя мастацкiя сувязi Беларусi i г.д.
Галiновая адукацыйная сiстэма ўключае 524 дзiцячыя школы мастацтваў, у якiх атрымлiваюць пачатковую адукацыю ў галiне мастацкай культуры 89190 дзяцей, 21 сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову са звыш 7 тыс. навучэнцаў, 3 вышэйшыя навучальныя ўстановы, у якiх навучаецца каля 6 тыс. студэнтаў.
Штогод ВНУ i ССНУ культуры i мастацтва заканчваюць каля 3 тыс. дыпламаваных спецыялiстаў, большасць з якiх накiроўваецца на працу ў рэгiёны Беларусi. Гэтыя адукацыйныя ўстановы ў асноўным забяспечваюць патрэбу ў спецыялiстах сферы культуры i мастацтва, што стварае ўмовы для далейшага развiцця культуры краiны.
Дынамiка колькаснага i якаснага складу прафесарска-выкладчыцкага персаналу i колькасныя характарыстыкi падрыхтоўкi спецыялiстаў па ўcix 3-х узроўнях мастацкай адукацыi прадстаўлены ў табл. 3 - 5.
Таблiца 3
ДЫНАМIКА КОЛЬКАСЦI ВЫКЛАДЧЫКАЎ ВНУ, ССНУ
I ДЗIЦЯЧЫХ ШКОЛ МАСТАЦТВАЎ
--------------------------+----------------------------------------¬
¦ Установы ¦ Усяго ¦
¦ +--------------------+-------------------+
¦ ¦ 1996 г. ¦ 2001 г. ¦
+-------------------------+--------------------+-------------------+
¦ВНУ ¦ 854 ¦ 792 ¦
+-------------------------+--------------------+-------------------+
¦ССНУ ¦ 2194 ¦ 2534 ¦
+-------------------------+--------------------+-------------------+
¦ДШМ ¦ 9625 ¦ 10756 ¦
+-------------------------+--------------------+-------------------+
¦Усяго ¦ 12673 ¦ 14082 ¦
¦-------------------------+--------------------+--------------------
Таблiца 4
ДЫНАМIКА ЯКАСНАГА СКЛАДУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА
ПЕРСАНАЛУ ВНУ
---------------+------------+------------+------------+------------¬
¦ Установы ¦ Прафесар ¦ Дацэнт ¦Доктар навук¦ Кандыдат ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ навук ¦
¦ +-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦ ¦1996 ¦ 2001 ¦1996 ¦ 2001 ¦1996 ¦ 2001 ¦1996 ¦ 2001 ¦
¦ ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦ г. ¦
+--------------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦Беларуская ¦ 24 ¦ 27 ¦ 66 ¦ 75 ¦ 3 ¦ 7 ¦ 32 ¦ 35 ¦
¦дзяржаўная ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦акадэмiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦музыкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+--------------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦Беларуская ¦ 6 ¦ 12 ¦ 25 ¦ 30 ¦ ¦ 1 ¦ 14 ¦ 15 ¦
¦дзяржаўная ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦акадэмiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦мастацтваў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+--------------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦Беларускi ¦ 15 ¦ 23 ¦ 97 ¦ 83 ¦ 12 ¦ 12 ¦ 103 ¦ 102 ¦
¦дзяржаўны ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦унiверсiтэт ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦культуры ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+--------------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+------+
¦Усяго па ВНУ ¦ 45 ¦ 62 ¦ 188 ¦ 188 ¦ 15 ¦ 20 ¦ 149 ¦ 152 ¦
¦--------------+-----+------+-----+------+-----+------+-----+-------
Таблiца 5
ДЫНАМIКА ПАДРЫХТОЎКI СПЕЦЫЯЛIСТАЎ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА
З ВЫШЭЙШАЙ I СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫЯЙ
-------------------+---------------+---------------+---------------¬
¦ Установы ¦ Выпушчана ¦ Прынята ¦ Усяго ¦
¦ ¦ ¦ ¦ навучаецца ¦
¦ +-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦ ¦1996 г.¦2001 г.¦1996 г.¦2001 г.¦1996 г.¦2001 г.¦
+------------------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦ВНУ ¦ 658 ¦ 1027 ¦ 1171 ¦ 1239 ¦ 4637 ¦ 5809 ¦
+------------------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦ССНУ ¦ 1709 ¦ 1762 ¦ 1963 ¦ 2168 ¦ 6856 ¦ 7483 ¦
+------------------+-------+-------+-------+-------+-------+-------+
¦Усяго ¦ 2367 ¦ 2789 ¦ 3134 ¦ 3407 ¦ 11493 ¦ 13292 ¦
¦------------------+-------+-------+-------+-------+-------+--------
Павышэннем квалiфiкацыi работнiкаў культуры на сённяшнi дзень займаецца Беларускi дзяржаўны iнстытут праблем культуры, Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi, Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў, абласныя курсы ў Гомелi, Брэсце, Гродне, Магiлёве i Вiцебску. Практыкуецца таксама павышэнне квалiфiкацыi за межамi Беларусi.
За перыяд з 1996 па 2001 год павышэнне квалiфiкацыi прайшлi: у Беларускiм дзяржаўным iнстытуце праблем культуры 8403 кiраўнiкоў i спецыялiстаў, у Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi - 1174 выкладчыкi ССНУ, а на абласных курсах - 8182 чалавекi. 3 ix каля 20% з'яўляюцца кipaўнiкамi ўстаноў культуры i мастацтва.
Для вырашэння асноўных праблем павышэння квалiфiкацыi кадраў галiны неабходна завяршыць стварэнне адзiнай сiстэмы. Магчымы шлях у гэтым напрамку - павысiць статус Беларускага дзяржаўнага iнстытута праблем культуры, зрабiўшы яго галаўной арганiзацыяй, а абласныя курсы - фiлiяламi БелДIПК. Гэта дасць магчымасць больш дакладна планаваць павышэнне квалiфiкацыi кадраў, палепшыць метадычную дапамогу i якасць навучання ў абласных цэнтрах, праводзiць большую колькасць выязных заняткаў, на справе здзяйсняць iдэю неперарыўнай адукацыi кадраў.
Асноўнымi накiрункамi кадравай палiтыкi ў сферы культуры з'яўляюцца:
- павышэнне якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў i ўдасканаленне структуры ў адпаведнасцi з патрабаваннямi жыцця;
- забеспячэнне падрыхтоўкi прафесiяналаў, здольных захаваць i развiць дасягненнi беларускай мастацкай культуры;
- у максiмальнай ступенi задавальненне ў кадравых адносiнах усёй сукупнасцi дзеючых мастацкiх устаноў i творчых калектываў;
- структурная перабудова сеткi навучальных устаноў i прынцыпаў яе фiнансавання;
- распрацоўка методык ранняга выяўлення таленту i яго падтрымкi;
- фармiраванне галiновай сiстэмы сацыяльнай падтрымкi работнiкаў культуры;
- падтрымка iмкнення маладых людзей да развiцця сваiх творчых здольнасцей, да задавальнення адукацыйных запытаў у сферы мастацтва;
- падрыхтоўка навуковых кадраў.
2.11. ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Сёння ў рэспублiцы iснуе вялiкая колькасць нарматыўна-прававых актаў, што рэгламентуюць дзейнасць у сферы культуры, паколькi праявы культуры выходзяць далёка за межы кампетэнцыi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (аб адукацыi, навуцы i навуковай дзейнасцi, аўтарскiм праве, мовах, моладзi, правах дзiцяцi i iнш.). У заканадаўстве склалася практыка агульнага ўпамiнання культуры ў дачыненнi да любой сферы жыцця, якая падлягае рэгламентацыi. Пры гэтым у заканадаўстве адсутнiчаюць многiя канкрэтныя нормы i механiзмы, што прадугледжваюцца Законам "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь".
Гэта акалiчнасць робiць неабходнай працу па сiстэматызацыi i кадыфiкацыi заканадаўства, што тычыцца культуры, па прыняццю шэрагу нарматыўных актаў, накiраваных на рэалiзацыю асноўнага закона аб культуры, па падрыхтоўцы нарматыўнай дакументацыi самых разнастайных тыпаў i прызначэння.
Да лiку асноўных прынцыпаў прававой рэгламентацыi функцыянiравання i развiцця культуры адносяцца:
- вылучэнне культуры ў якасцi аднаго з найважнейшых аб'ектаў прававога рэгулявання;
- вызначэнне прыярытэтаў у развiццi нацыянальнай культуры;
- забеспячэнне прававога абгрунтавання агульнадаступнасцi культурных дасягненняў, даброт i паслуг i павышэнне ix якасцi;
- прававая ахова нацыянальнай культурнай спадчыны;
- развiццё iнфраструктуры сферы культуры праз адпаведныя прававыя акты;
- прававая падтрымка, ахова i развiццё творчай iнтэлектуальнай дзейнасцi;
- павышэнне ўзроўню сацыяльна-прававой абароненасцi работнiкаў творчых прафесiй i iншых працаўнiкоў культуры.
Рэалiзацыя гэтых прынцыпаў павiнна ажыццяўляцца на мiжнародным, нацыянальным i мясцовым узроўнях шляхам распрацоўкi i ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў, прыняцця норм нацыянальнага заканадаўства, лакальных нарматыўных актаў.
Аптымальная сiстэма нарматыўных дакументаў, што забяспечваюць дзейнасць у сферы культуры, павiнна складацца з актаў, якiя рэгулююць:
- агульныя палажэннi па ажыццяўленню культурнай дзейнасцi, а таксама адносiны памiж органамi дзяржаўнай улады i кiравання i ўстановамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi культуры, фiзiчнымi асобамi; адпаведныя кiраўнцiкiя, арганiзацыйныя i эканамiчныя адносiны;
- змест i формы дзейнасцi ўстаноў, арганiзацый, прадпрыемстваў культуры;
- працоўныя адносiны ў сферы культуры, вызначаюць статус творчага работнiка.
Распрацоўка i прыняцце такiх актаў павiнна мець на мэце рэалiзацыю прынцыпаў культурнай палiтыкi, замацаванай у заканадаўстве, а таксама ўдакладненне сiстэмы функцый i сувязей памiж вертыкаллю дзяржаўнага кiравання i разнастайнымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi.
У першую чаргу неабходна прыняць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб кiнематаграфii", якi павiнен стаць базавым для iншых нарматыўна-прававых актаў у сферы кiнавытворчасцi, i Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб тэатральнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь".
Чакаюць сваёй чаргi i наступныя галiновыя законапраекты:
Аб аматарскай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь;
Аб калекцыянiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь;
Аб фальклоры ў Рэспублiцы Беларусь;
Аб увозе i вывазе культурных каштоўнасцей;
Аб бiблiяграфiчных запiсах на машыначытаемых носьбiтах;
Аб абавязковым экземпляры дакументаў.
Акрамя таго, патрабуюць унясення змяненняў i дапаўненняў наступныя законы: "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб музеях i музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь", "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь".
Упарадкаванню заканадаўства ў сферы культуры будзе спрыяць прыняцце Кодэкса законаў аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь.
У сувязi з працэсамi развiцця прадпрымальнцiкай дзейнасцi ў рэспублiцы ствараюцца i функцыянiруюць розныя недзяржаўныя структуры, якiя абралi ў якасцi асноўнага або дадатковага аб'екта сваёй дзейнасцi культуру. У гэтай сувязi неабходна вывучыць рэальную наяўнасць грамадскiх i прадпрымальнiцкiх структур у сферы культуры, падрыхтаваць рэкамендацыi па ўзаемадзеянню дзяржаўных органаў кiравання культурай з недзяржаўнымi ўстановамi i арганiзацыямi.
У iснуючым заканадаўстве (законах аб прадпрыемствах, аб арэндзе, iнвестыцыях, мытным заканадаўстве i iнш.) слаба адлюстравана спецыфiка сацыяльна-культурнай сферы, у тым лiку прадпрыемстваў гэтай сферы, да якiх адносяцца тэатры, канцэртныя ўстановы, цыркi, прадпрыемствы творчых саюзаў i культурных фондаў. Тэатральна-вiдовiшчныя прадпрыемствы ажыццяўляюць негаспадарчую дзейнасць i не ставяць на першы план атрыманне прыбытку. Iх дзейнасць не можа поўнасцю ацэньвацца па колькасных паказчыках. Прадпрыемствы творчых саюзаў спрыяюць ажыццяўленню статутнай дзейнасцi грамадскай арганiзацыi i, такiм чынам, свой прыбытак накiроўваюць на развiццё культуры. Адзiныя прававыя, эканамiчныя нормы для прадпрыемстваў культурнай сферы i сферы матэрыяльнай вытворчасцi, якiя дзейнiчаюць у нашай краiне, з'яўляюцца для культуры небяспечнымi. Таму iснуе аб'ектыўная неабходнасць прыняць спецыяльны закон, якi вызначыў бы спецыфiку прадпрыемстваў культурнай сферы, прававыя i арганiзацыйныя ўмовы ix дзейнасцi.
Праз новыя нарматыўныя акты неабходна ўнесцi змяненнi i дапаўненнi ў дзеючыя законы з мэтай стварэння больш спрыяльных эканамiчных умоў i гарантый для заняткаў культурнай дзейнасцю. Такiя змяненнi могуць тычыцца вызвалення прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, чыя дзейнасць звязана з культурнай сферай (уключаючы тыя, што ажыццяўляюць рамонт, рэканструкцыю i рэстаўрацыю помнiкаў гiсторыi i культуры), ад шэрагу падаткаў цi ўстанаўлення рэжыму льготнага падаткаабкладання; памяншэння памераў арэнднай платы, платы за камунальныя паслугi, карыстанне транспартам пры правядзеннi культурных акцый, памераў мытных збораў цi поўнага вызвалення ад ix; перагляду парадку разлiкаў аўтарскiх ганарараў, цэнавай палiтыкi, рэжыму крэдытавання.
Патрабуе юрыдычнага рэгулявання працэс станаўлення беларускага рынку мастацтва. Як любы працэс, якi толькi пачынае разгортвацца, ён носiць стыхiйны характар i спараджае цэлы шэраг культурных i сацыяльна-эканамiчных праблем. Нарматыўныя дакументы ў гэтай сферы павiнны быць накiраваны на стымуляванне пераводу гэтага працэсу ў пэўныя арганiзацыйныя формы, на з'яўленне i выхаванне цывiлiзаваных суб'ектаў арт-рынку (галерэй, калекцыянераў, iмпрэсарыо, крытыкаў, спецыялiзаваных CMI). Неабходна прыняць спецыяльныя заканадаўчыя акты аб развiццi аўкцыённай дзейнасцi, аб калекцыянiраваннi.
Патрабуюць юрыдычнага афармлення пытаннi:
- аб парадку лiквiдацыi, раздзяржаўлення i прыватызацыi ўстаноў культуры;
- аб парадку матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi ўстаноў культуры;
- аб нарматывах грамадска неабходнага комплексу ўстаноў i прадпрыемстваў культуры, якi будзе гарантаваць задавальненне культурных запатрабаванняў насельнiцтва.
Меры дзяржаўнага рэгулявання развiцця нацыянальнай культуры могуць ажыццяўляцца ў форме эксперыментаў, уводзiцца часова, паэтапна. Палiтыка дзяржавы можа мяняцца ў залежнасцi ад стану спраў у сферы культуры. Аднак у цяперашнi час дзяржаўна-прававая падтрымка павiнна быць па магчымасцi максiмальнай.
2.12. ФIНАНСАВА-ЭКАНАМIЧНАЯ БАЗА СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Фiнансава-эканамiчны механiзм сферы культуры з'яўляецца неад'емнай часткай сучаснай сiстэмы гаспадарання. Таму яго ўдасканаленне магчымае толькi ў рамках агульнай рэформы кiравання эканомiкай. Асаблiвасцi эканамiчнага дзеяння такога механiзму ў сферы культуры звязаны з фiнансаваннем, падаткаабкладаннем, ганарарнай палiтыкай i аплатай працы, цэнаўтварэннем. Удасканаленне фiнансава-эканамiчнага механiзму сферы культуры павiнна грунтавацца на наступных прынцыпах:
- прыярытэтнасць культуры ў забеспячэннi бюджэтнымi сродкамi;
- удзел суб'ектаў эканамiчнага гаспадарання (асацыяцый, цыумаў, прадпрыемстваў), а таксама грамадскiх арганiзацый (партый, саюзаў, дабрачынных i некамерцыйных фондаў, асацыяцый, розных культурных аб'яднанняў) i асобных грамадзян у развiццi i фiнансаваннi культуры;
- iльготнае падаткаабкладанне для ўcix дзяржаўных, камерцыйных i грамадскiх прадпрыемстваў, што фiнансуюць культуру;
- умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы культуры i ўзмацненне сацыяльнай абароненасцi яе работнiкаў;
- узмацненне рэгiянальных магчымасцей у пытаннях фiнансавання, падаткаабкладання, ставак, тарыфаў, цэнаўтварэння.
У аснову сённяшняга i перспектыўнага падыходу да фiнансавання культуры павiнен быць пакладзены прынцып множнасцi крынiц фiнансавання з захаваннем пэўных нарматыўных асiгнаванняў з дзяржаўнага бюджэту.
Арганiзацыйна-эканамiчныя асновы развiцця культуры звязаны з разнастайнасцю форм уласнасцi, што садзейнiчае аптымальнаму спалучэнню традыцыйных i новых форм арганiзацыi i фiнансавання культуры.
У сферы культуры гаспадарчыя суб'екты квалiфiкуюцца адносна форм уласнасцi, якiя заснаваны:
- на ўласнасцi грамадзян - iндывiдуальныя, сямейныя (напрыклад, мастацкiя галерэi, бiблiятэкi, тэатры);
- на калектыўнай уласнасцi - акцыянерныя прадпрыемствы, у тым лiку i тыя, што належаць грамадскiм арганiзацыям;
- на дзяржаўнай уласнасцi рэспублiканскага, рэгiянальнага, мясцовага ўзроўняў;
- як розныя суб'екты (юрыдычныя асобы, грамадзяне i iнш.).
Фiнансава-эканамiчнае забеспячэнне сферы культуры падзяляецца на некалькi накiрункаў:
- нарматыўнае фiнансаванне, якое забяспечвае ўзнаўленне фiнансава-матэрыяльнай базы бюджэтных устаноў i арганiзацый, ix бягучыя выдаткi, зарплату, даплату, прэмii работнiкам у межах iснуючых тарыфна-квалiфiкацыйных нарматываў;
- фiнансаванне прыярытэтных накiрункаў развiцця культуры Беларусi праз сiстэму мэтавых праграм, канкрэтных праектаў, сацыяльна-творчых заказаў на дзяржаўным, рэгiянальным, мясцовым узроўнях;
- расшырэнне фiнансавай i прававой самастойнасцi ўстаноў, прадпрыемстваў i арганiзацый культуры;
- дзяржаўная падтрымка культуры падатковай палiтыкай дзяржавы.
У межах пазначаных прыярытэтаў мэтазгодна вырашыць наступныя задачы:
- рацыянальны выбар першачарговых мерапрыемстваў, сацыяльна значных культурных праектаў i перспектыўных навацый;
- выяўленне i фармiраванне дадатковых крынiц фiнансавання сферы культуры;
- развiццё платных культурных паслуг;
- удасканаленне цэнавай палiтыкi з улiкам эканамiчнага стану ў краiне, узроўню даходаў насельнiцтва i рэальнай часткi, якую грамадзяне могуць выдзелiць на задавальненне культурных патрэб;
- распрацоўку i здзяйсненне мэтавай падатковай палiтыкi, накiраванай на стварэнне рэжыму найбольшага спрыяння для сферы культуры;
- падтрыманне стабiльнасцi бюджэтнага фiнансавання;
- ажыццяўленне эканамiчнай адукацыi кадраў.
2.13. МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Асноўнымi складаючымi матэрыяльнай базы сферы культуры з'яўляюцца фонд будынкаў i памяшканняў, у якiх размяшчаюцца арганiзацыi, установы, прадпрыемствы галiны i якiя належаць цэнтральным цi мясцовым органам культуры.
3 61 арганiзацыi i ўстановы рэспублiканскага падпарадкавання, якiя маюць на сваiм балансе будынкi, амаль усе патрабуюць рэканструкцыi цi капiтальнага рамонту. Узводзiцца прыбудова да Нацыянальнага мастацкага музея, вядуцца рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы ў Мiрскiм замку, працягваецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыi па рэканструкцыi i рэстаўрацыi будынка Творчага аб'яднання "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь", iдзе распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыi па замку Радзiвiлаў - Нацыянальнаму гiсторыка-культурнаму запаведнiку "Нясвiж".
Найбольш важнымi задачамi па захаванню фонду будынкаў i памяшканняў з'яўляюцца прадухiленне аварыйнасцi будынкаў i паляпшэнне ix стану, заканчэнне раней распачатай i правядзенне новай рэканструкцыi будынкаў i памяшканняў, што дазволiць значна павысiць iх функцыянальныя якасцi.
Разам з тым развiццё навукова-тэхнiчнага прагрэсу стварыла новыя ўмовы для развiцця i функцыянiравання культуры. У першую чаргу гэта звязана з дасягненнямi iнфарматыкi. У сучасны момант складваецца прынцыпова новая iнфармацыйная iнфраструктура галiны культуры на базе вылiчальнай тэхнiкi i тэлекамунiкацыйных сетак, якiя iстотна ўплываюць на ўсе бакi дзейнасцi ў сферы культуры: творчасць, захоўванне прадметаў культуры, абслугоўванне карыстальнiкаў, кiраванне, навучанне i г.д.
Матэрыяльна-тэхнiчная база i абсталяванне ўстаноў культуры ў значнай ступенi не адпавядаюць патрабаванням сённяшняга ўзроўню развiцця грамадства.
Значная частка апаратуры i тэхнiчных сродкаў не толькi фiзiчна зношана, але i маральна састарэла i патрабуе замены на больш сучасную. Не лепшае становшча ў iншых установах, асаблiва сельскiх. Так, амаль кожны трэцi музычны iнструмент, што належыць сельскiм дзiцячым музычным школам, патрабуе рамонту, а кожны дзесяты - падлягае спiсанню.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь выдзелiў 15 млрд. рублёў для паляпшэння кiнавiдэапаслуг у сельскiх раёнах, што дазволiла набыць 108 сучасных вiдэапраекцыйных установак. Умацаванне i аднаўленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры з'яўляецца адной з актуальных задач на перыяд да 2005 г. Як i раней, станоўчую ролю ў гэтым плане будзе адыгрываць Фонд падтрымкi культуры Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
2.14. IНФАРМАТЫЗАЦЫЯ СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Першы этап сучаснай камп'ютэрнай iнфарматызацыi грамадства, якi шырока вядомы пад назвай "аўтаматызацыя", быў накiраваны галоўным чынам на выкарыстанне камп'ютэраў для рашэння ўнутраных задач арганiзацый, устаноў, прадпрыемстваў.
3 шырокiм распаўсюджаннем персанальных камп'ютэраў i з'яўленнем шырокадаступных тэлекамунiкацыйных сетак змянiўся напрамак iнфарматызацыi. Яе аб'ектам стала грамадства ў цэлым, пачаўся пераход да прынцыпова новага iнфармацыйнага грамадства. У сферы культуры тэлекамунiкацыйныя камп'ютэрныя сеткi дазваляюць выйсцi за межы ўнутраных тэхналагiчных задач i рэалiзаваць сродкамi iнфарматыкi па сутнасцi галоўны ланцуг: стварэнне аб'екта культуры - культурнае абслугоўванне - выкарыстанне.
Галоўнымi мэтамi iнфарматызацыi культуры Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца:
- забеспячэнне магчымасцi доступу да культурных каштоўнасцей рэспублiкi шырокага кола спажыўцоў i спецыялiстаў незалежна ад ix дзяржаўнай прыналежнасцi i тэрытарыяльнага размяшчэння;
- павышэнне "трываласцi" ўстаноў культуры за кошт ix тэхнiчнага перааснашчэння i адаптацыi да новых умоў iнфармацыйнага грамадства;
- шырокая прапаганда беларускай культуры ў рэспублiцы i свеце.
Для рэалiзацыi гэтых мэтаў неабходна вырашыць наступныя задачы:
- стварыць ва ўстановах i арганiзацыях культуры iнфармацыйныя тэхналогii i базы даных па культуры;
- стварыць iнфармацыйныя сховiшчы i базы даных электронных копiй аб'ектаў культуры;
- забяспечыць шырокi тэлекамунiкацыйны доступ да аб'ектаў культуры;
- забяспечыць стварэнне i развiццё новых вiдаў твораў культуры i мастацтва на аснове iнфармацыйнай тэхнiкi i iнфармацыйных тэхналогiй;
- стварыць шырокадаступныя iнфармацыйныя культуралагiчныя сiстэмы для аматараў i прафесiяналаў;
- прадугледзець выдавецкую дзейнасць на аснове беспаперных тэхналогiй;
- стварыць тэматычныя i рэгiянальныя цэнтры культуры ў сетцы Internet i шырока абслугоўваць на ix базе кола спажыўцоў.
Для вырашэння практычных задач iнфарматызацыi культуры неабходна:
- стварыць аўтаматызаваны рэестр устаноў культуры, якi з'явiцца асновай для развiцця аўтаматызацыi кiравання культурай у рэгiёнах;
- мадэрнiзаваць тэхналагiчныя аўтаматызаваныя сiстэмы i сеткi ў сiстэме публiчных бiблiятэк на базе найноўшых сродкаў iнфарматыкi;
- стварыць зводны электронны каталог бiблiятэк рэспублiкi;
- распрацаваць i ўкаранiць аўтаматызаваныя тэхналагiчныя сiстэмы ў музеях рэспублiкi;
- стварыць iнфармацыйнае сховiшча электронных копiй музейнага фонду i музейных электронных экспазiцый у Internet;
- стварыць на базе Нацыянальнай бiблiятэкi электроннае кнiжнае сховiшча i электронную бiблiятэку з ахопам фондаў вядучых публiчных бiблiятэк.
2.15. ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Выдавецкая дзейнасць застаецца актуальнай i патрабуе рэарганiзацыi з мэтай забеспячэння спажыўцоў неабходнымi выданнямi.
Галоўная задача заключаецца ў тым, каб у вызначаны Праграмай перыяд стварыць спецыялiзаванае выдавецтва, здольнае выдаваць лiтаратуру, у якой у першую чаргу зацiкаўлена сфера культуры. Асноўныя вiды гэтай лiтаратуры:
- нотныя выданнi;
- рэпертуарная лiтаратура для прафесiйных мастацкiх калектываў;
- рэпертуарная лiтаратура для вучэбнага працэсу;
- мастацкая лiтаратура для масавага спажыўца;
- падручнiкi i праграмы па розных дысцыплiнах для навучальных устаноў культуры i мастацтва;
- лiтаратура для калектываў народнай творчасцi;
- культуралагiчная лiтаратура;
- выяўленчая прадукцыя;
- iнфармацыйна-рэкламная прадукцыя i iнш.
2.16. МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА
Беларусь заявiла аб сабе на мiжнароднай арэне як краiна з высокiм iнтэлектуальным патэнцыялам, з багатымi нацыянальнымi традыцыямi i самабытнай культурай, здольнай працаваць з сусветным супольнiцтвам на роўных i прапанаваць яму многiя са сваix дасягненняў.
Дзяржава зацiкаўлена ў наладжваннi цывiлiзаванага, iнтэнсiўнага i, галоўнае, двухбаковага абмену культурнымi каштоўнасцямi з yciм светам.
Уся работа ў галiне мiжнародных культурных сувязей мае на мэце ўзмацненне iнтэлектуальнага i эканамiчнага патэнцыялу беларускай культуры, фармiраванне станоўчага вобраза Рэспублiкi Беларусь на сусветнай арэне. Арсенал сродкаў яго фармiравання нязменны для ўcix краiн свету: акрамя палiтычных, дыпламатычных i эканамiчных крокаў, гэта такiя меры, як зацвярджэнне i прапаганда адметнага запамiнальнага нацыянальнага вобраза, распаўсюджванне iнфармацыi культурнага i этналiнгвiстычнага характару аб краiне, яе асаблiвасцях i спадчыне, культурны ўзаемаабмен, шырокiя кантакты ў гуманiтарнай сферы.
Пры ажыццяўленнi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва i развiцця мiжнародных культурных сувязей трэба зыходзiць з наступных прынцыпаў:
- суверэннасцi выбару форм зносiн;
- парытэтнасцi памiж кантактуючымi бакамi;
- адпаведнасцi нацыянальным iнтарэсам, садзейнiчання развiццю нацыянальнай культуры i росту яе ўкладу ў сусветную духоўную скарбнiцу;
- сiстэмнасцi мерапрыемстваў па развiццю культурнага супрацоўнiцтва;
- дзяржаўнай падтрымкi (уключаючы i фiнансавую) удзелу прадстаўнiкоў краiны ў важных культурных мерапрыемствах мiжнароднага супрацоўтцтва, а таксама актыўнай дапамогi недзяржаўных устаноў i арганiзацый з выкарыстаннем пазабюджэтных сродкаў фiнансавання;
- гiстарычнай запатрабаванасцi сувязей беларускай нацыянальнай культуры з культурамi iншых народаў.
Асноўнымi задачамi развiцця мiжнародных культурных сувязей з'яўляюцца:
- садзейнiчанне ўзбагачэнню духоўнага жыцця народа Беларусi, росту яго культурнага ўзроўню;
- азнаямленне сусветнай супольнасцi з мастацтвам Рэспублiкi Беларусь з мэтай стварэння спрыяльных умоў для ўзаемаразумення ў iншых галiнах, у першую чаргу, для развiцця i паглыблення эканамiчных i палiтычных адносiн;
- уключэнне беларускай культуры i мастацтва ў духоўнае жыццё сусветнай супольнасцi, у еўрапейскую i сусветную культурную прастору;
- удзел у праграмах i праектах мiжнародных арганiзацый;
- сувязi з беларусамi за мяжой.
Для рэалiзацыi задач мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва Мiнiстэрства культуры ва ўзаемадзеяннi з Мiнiстэрствам замежных спраў, дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi, дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi розных узроўняў ажыццяўляе шматграннае мiждзяржаўнае супрацоўнiцтва ў галiне культуры па прыярытэтных напрамках мiжнароднай культурнай дзейнасцi. Сярод ix:
- стварэнне трывалага дагаворна-прававога падмурку мiжнародных адносiн у галiне культуры, прывядзенне ў адпаведнасць з мiжнароднымi нормамi ўнутранага заканадаўства ў галiне культуры. На рэгiянальным узроўнi кантакты ажыццяўляюцца як у рамках падпiсаных мiждзяржаўных дагаворных дакументаў, так i на аснове прамых сувязей з акцэнтам на прыгранiчнае супрацоўнiцтва з краiнамi-суседзямi;
- актывiзацыя мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва ў галiне прафесiйнай мастацкай творчасцi, садзейнiчанне арганiзацыi гастрольных паездак творчых калектываў i асобных выканаўцаў за межы Рэспублiкi Беларусь i замежных калектываў i асоб у нашу краiну;
- разгортванне мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва ў галiне мастацкай адукацыi, якое ўключае вывучэнне i адэкватнае разуменне iншых культур, пашырэнне абмену навучэнцамi i выкладчыкамi, вучэбнымi i метадычнымi матэрыяламi, навуковымi працамi; дасягненне сумяшчальнасцi дыпломаў беларускiх навучальных устаноў мастацтва з аналагiчнымi дыпломамi замежных краiн;
- наладжванне мiжнародных культурных сувязей у галiне фальклору шляхам супрацоўнiцтва з асацыяцыямi, iнстытутамi i арганiзацыямi, што займаюцца праблемамi фальклору, правядзення фальклорных выставак, семiнараў, кангрэсаў, кiрмашоў, абмену публiкацыямi i iнфармацыяй, падтрымкi сумесных праектаў i iнш.;
- паляпшэнне мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва ў галiне захавання культурнай спадчыны праз стварэнне сумяшчальнага ў мiжнародным плане банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Беларусi;
- пошук i вяртанне страчаных культурных каштоўнасцей з выкарыстаннем магчымасцей публiкацыi неабходных матэрыялаў у спецыяльным iнфармацыйным бюлетэнi;
- удзел у праграмах i праектах мiжнародных арганiзацый, што дзейнiчаюць у галiне культуры: UNESCO, Савет Еўропы, ААН, Мiжнародны камiтэт па арганiзацыi фальклорных фестываляў (CIOFF), Мiжнародны савет па ахове помнiкаў i славутых месцаў (ICOMOS), Мiжнародны савет па народнай творчасцi (IOF), Мiжнародны савет музеяў (ICOM), Мiжнародны савет музыкi (CIM) i iнш.
Неабходна падтрымлiваць сувязi з беларускай дыяспарай, суполкамi суайчыннiкаў у розных краiнах свету ў сферах iнфармацыi, адукацыi, культурнага абмену i iншых узаемадачыненняў.
Весцi абарону iнтарэсаў суайчыннiкаў, садзейнiчаць забеспячэнню ix нацыянальна-культурных патрэб, захаванню беларускай культурнай спадчыны ў краiнах ix пражывання i прадугледжваць у пагадненнях i праграмах супрацоўнiцтва з выдзяленнем неабходных фiнансавых i матэрыяльных сродкаў.
Усiмi спосабамi, якiя прызнаны мiжнародным правам, не дапускаць ушчамлення культурных i iншых правоў cвaix суайчыннiкаў за мяжой.
Дадатак 1
МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА РЭАЛI3АЦЫI ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ
"ФУНКЦЫЯНIРАВАННЕ I РАЗВIЦЦЁ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ДА 2005 ГОДА"
------+-------------------------------+---------------+-----------¬
¦ N ¦ Назва мерапрыемства ¦ Адказныя ¦ Тэрмiны ¦
¦ п/п ¦ ¦ выканаўцы ¦ выканання ¦
¦ ¦ ¦ ¦ (гады) ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦ 1. Развiццё нарматыўнай прававой базы ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦1.1. ¦Распрацоўка праекта Закона ¦Мiнiстэрства ¦ 2002 ¦
¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦унясеннi змяненняў i ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦дапаўненняў у Закон Рэспублiкi ¦Беларусь ¦ ¦
¦ ¦Беларусь "Аб культуры ў ¦ ¦ ¦
¦ ¦Рэспублiцы Беларусь" ¦ ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦1.2. ¦Распрацоўка праекта Закона ¦Мiнiстэрства ¦ 2003 ¦
¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦абавязковым экземпляры ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦дакументаў" ¦Беларусь ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦1.3. ¦Распрацоўка праекта Закона ¦Мiнiстэрства ¦ 2003 ¦
¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦фальклоры ў Рэспублiцы ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦Беларусь" ¦Беларусь ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦1.4. ¦Распрацоўка праекта Закона ¦Мiнiстэрства ¦2003 - 2004¦
¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб тэатры ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦i тэатральнай дзейнасцi ў ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦Рэспублiцы Беларусь" ¦Беларусь ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦1.5. ¦Распрацоўка праекта Закона ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2003¦
¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦кiнематаграфii" ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦ ¦Беларусь ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦1.6. ¦Распрацоўка праекта Закона ¦Мiнiстэрства ¦2003 - 2004¦
¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦унясеннi змяненняў i ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦дапаўненняў у Закон Рэспублiкi ¦Беларусь ¦ ¦
¦ ¦Беларусь "Аб музеях i Музейным ¦ ¦ ¦
¦ ¦фондзе Рэспублiкi Беларусь" ¦ ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦1.7. ¦Распрацоўка праекта Закона ¦Мiнiстэрства ¦ 2003 ¦
¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦унясеннi змяненняў i ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦дапаўненняў у Закон Рэспублiкi ¦Беларусь ¦ ¦
¦ ¦Беларусь "Аб ахове ¦ ¦ ¦
¦ ¦гiсторыка-культурнай спадчыны" ¦ ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦1.8. ¦Распрацоўка праекта Закона ¦Мiнiстэрства ¦ 2003 ¦
¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб увозе ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦i вывазе культурных ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦каштоўнасцей" ¦Беларусь ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦ 2. Развiццё прафесiйнага мастацтва ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦2.1. ¦Правядзенне мiжнародных ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2005¦
¦ ¦фестываляў: "Беларуская ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦музычная восень", "Мiнская ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦вясна", "Славянскi базар у ¦Беларусь, ¦ ¦
¦ ¦Вiцебску", сучаснай ¦аблвыканкомы ¦ ¦
¦ ¦харэаграфii, "Залаты шлягер", ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Белая вежа", "Славянскiя ¦ ¦ ¦
¦ ¦тэатральныя сустрэчы", ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Лiстапад-..." ¦ ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦2.2. ¦Рэалiзацыя праграмы ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2005¦
¦ ¦прыярытэтных напрамкаў ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦развiцця тэатральнай справы ў ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦Рэспублiцы Беларусь ¦Беларусь ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦2.3. ¦Павелiчэнне штогадовай ¦Мiнiстэрства ¦ 2005 ¦
¦ ¦вытворчасцi поўнаметражных ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦мастацкiх кiнафiльмаў да 6 ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦адзiнак, у тым лiку па творах ¦Беларусь, ¦ ¦
¦ ¦беларускiх аўтараў i з удзелам ¦Нацыянальная ¦ ¦
¦ ¦беларускiх акцёраў ¦кiнастудыя ¦ ¦
¦ ¦ ¦"Беларусьфiльм"¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦2.4. ¦Вытворчасць мастацкага ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2003¦
¦ ¦кiнафiльма "Анастасiя Слуцкая" ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦i яго тэлевiзiйнай версii ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦ ¦Беларусь, ¦ ¦
¦ ¦ ¦Нацыянальная ¦ ¦
¦ ¦ ¦кiнастудыя ¦ ¦
¦ ¦ ¦"Беларусьфiльм"¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦3. Захаванне i падтрымка традыцыйнай культуры беларускага народа ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦3.1. ¦Рэалiзацыя праграмы па ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2005¦
¦ ¦дзяржаўнай падтрымцы народнага ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦мастацтва, народных промыслаў ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦i рамёстваў у Рэспублiцы ¦Беларусь, ¦ ¦
¦ ¦Беларусь ¦аблвыканкомы ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦3.2. ¦Стварэнне нацыянальнага банка ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2005¦
¦ ¦даных па народнаму мастацтву, ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦народных промыслах i рамёствах ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦у Рэспублiцы Беларусь ¦Беларусь ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦ 4. Зберажэнне гiсторыка-культурнай спадчыны ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦4.1. ¦Рэстаўрацыя помнiкаў ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2005¦
¦ ¦гiсторыка-культурных ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦каштоўнасцей Беларусi (дадатак ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦2) ¦Беларусь, ¦ ¦
¦ ¦ ¦аблвыканкомы ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦4.2. ¦Далейшая рэалiзацыя ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2005¦
¦ ¦Комплекснай доўгатэрмiновай ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦праграмы развiцця г.Полацка i ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦нацыянальнага Полацкага ¦Беларусь, ¦ ¦
¦ ¦гiсторыка-культурнага ¦Вiцебскi ¦ ¦
¦ ¦музея-запаведнiка ¦аблвыканкомы ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦4.3. ¦Стварэнне спецыялiзаванага ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2003¦
¦ ¦цэнтра навуковых даследаванняў ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦гiсторыка-культурных ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦каштоўнасцей ¦Беларусь ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦4.4. ¦Распрацоўка i рэалiзацыя ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2005¦
¦ ¦дзяржаўнай праграмы па ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦захаванню, кансервацыi i ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦рэстаўрацыi дакументальных ¦Беларусь ¦ ¦
¦ ¦помнiкаў ¦ ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦ 5. Удасканаленне сiстэмы мастацкай адукацыi ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦5.1. ¦Удасканаленне падрыхтоўкi ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2005¦
¦ ¦кадраў у разрэзе ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнасцей i спецыялiзацый ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦у вышэйшых i сярэднiх ¦Беларусь, ¦ ¦
¦ ¦спецыяльных навучальных ¦аблвыканкомы ¦ ¦
¦ ¦установах з улiкам ¦ ¦ ¦
¦ ¦патрэбнасцей ¦ ¦ ¦
¦ ¦сацыяльна-эканамiчнага развiцця¦ ¦ ¦
¦ ¦дзяржавы ¦ ¦ ¦
+-----+-------------------------------+---------------+-----------+
¦5.2. ¦Распрацоўка адукацыйных ¦Мiнiстэрства ¦2002 - 2005¦
¦ ¦стандартаў сярэдняй ¦культуры ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнай адукацыi па ¦Рэспублiкi ¦ ¦
¦ ¦спецыяльнасцях i ¦Беларусь ¦ ¦
¦ ¦спецыялiзацыях культуры i ¦ ¦ ¦
¦ ¦мастацтва ¦ ¦ ¦
Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 |
|