Стр. 1
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 |
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Распараджэнне
Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнта
Дражын У.Н. Рэспублiкi Беларусь
ад 01.06.2000 г. N 169рп
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРАГРАМА
"ФУНКЦЫЯНIРАВАННЕ I РАЗВIЦЦЁ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ДА 2005 ГОДА"
УВОДЗIНЫ
Дзяржаўная Праграма "Функцыянiраванне i развiццё культуры Рэспублiкi Беларусь да 2005 года" распрацавана Беларускiм дзяржаўным iнстытутам праблем культуры сумесна з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам культуры, Беларускай дзяржаўнай акадэмiяй мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэмiяй музыкi, Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам iмя Ф.Скарыны, Iнстытутам эканомiкi, Iнстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Kpaпiвы, Iнстытутам мовазнаўства iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, творчымi саюзамi i iншымi арганiзацыямi, у якiх сканцэнтраваны лепшыя кадры спецыялiстаў, здольных па-новаму падыйсцi да вырашэння наспелых пытанняў функцыянiравання i развiцця культуры, планавання сацыякультурных працэсаў у Рэспублiцы Беларусь.
У аснову Праграмы пакладзены асноўныя палажэннi Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2001 - 2005 гг., зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 чэрвеня 2001 г. N 344, законаў Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны", "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь", канцэпцыi функцыянiравання i развiцця культуры на 2001 - 2005 гг., а таксама iншыя праграмныя дакументы, якiя рэгулююць пытаннi сацыяльна-культурнага, iдэалагiчнага i грамадскага жыцця нашай краiны.
У Праграме вызначаны мэты i задачы, прыярытэты i асноўныя параметры сацыяльна-культурнага развiцця краiны на першае пяцiгоддзе новага стагоддзя, сiстэма мерапрыемстваў вытворчага, арганiзацыйнага i прававога характару, вызначаны шляхi ix рэалiзацыi, паказаны магчымыя сацыякультурныя вынiкi.
Праграма ахоплiвае сферы i кiрункi дзейнасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовых органаў культуры i падначаленых iм арганiзацый i ўстаноў. У падраздзелах Праграмы ўлiчваецца i адлюстроўваецца спецыфiка асобных вiдаў культурнага будаўнiцтва. У якасцi зыходнай базы праграмавання прыняты перыяд 1996 - 2000 гг.
Праграмнае развiццё сферы культуры - адзiн са шляхоў прадухiлення эканамiчнага, сацыяльнага i духоўнага заняпаду грамадства, стварэння ўмоў для паўнакроўнага, дастойнага чалавека быцця, фармiравання адносiн супрацоўнiцтва памiж людзьмi рознай этнiчнай прыналежнасцi, што ўтвараюць беларускую нацыю, навучання i выхавання маладога пакалення, умацавання iнтэлектуальных i духоўных сiл, маральнага здароўя грамадства.
Рэалiзацыя Праграмы будзе садзейнiчаць захаванню i прымнажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, абнаўленню i паглыбленню культурных працэсаў, больш шырокаму доступу ўcix слаёў насельнiцтва да твораў айчыннай i сусветнай культуры, фармiраванню прэстыжу беларускай культуры ў свеце.
1. АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННI РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Нацыянальная культура з'яўляецца найважнейшым кампанентам сучаснага грамадскага жыцця. Культурны ўзровень грамадзян у значнай ступенi вызначае эканамiчныя дасягненнi грамадства, яго сацыяльна-палiтычную, iдэалагiчную, адукацыйную, духоўна-маральную структуру i аблiчча.
Глыбокiя сацыяльна-палiтычныя i гаспадарчыя пераўтварэннi ў Рэспублiцы Беларусь, накiраваныя на пабудову эканамiчна ўстойлiвай, дэмакратычнай прававой дзяржавы, змяняюць умовы працякання i накiраванасць культурных працэсаў, што адбываюцца ў краiне. Каб захаваць i ўзмацнiць свае асноўныя функцыi ў жыццi грамадства, культуры трэба стварыць умовы для арганiзацыйнага ўдасканалення сваёй iнфраструктуры, эканамiчных i прававых падстаў свайго функцыянiравання.
Узрастае роля i значэнне культуры ў вырашэннi праблем фармiравання духоўна-экалагiчнай iнфраструктуры грамадства, стварэння аптымальных прыродных умоў жыцця народа, выхавання любовi да роднай зямлi i адказнасцi за яе стан, узмацнення нацыянальнай самасвядомасцi i патрыятызму.
Сучасную сацыякультурную сiтуацыю ў рэспублiцы вызначаюць фактары ўнутранай дынамiкi (эканомiка, сацыяльна-палiтычныя змяненнi, узровень адукаванасцi, урбанiзацыя, экалагiчныя праблемы i г.д.), фактары гiстарычнага характару (традыцыi, нацыянальны лад жыцця, полiканфесiяналiзм, асаблiвасцi станаўлення беларускай дзяржаўнасцi i iнш.) i фактары знешнiя (уплыў сусветнай культуры, мiждзяржаўныя культурныя кантакты, новыя канцэпцыi культуры ў замежных краiнах i да т.п.).
Стан беларускай культуры апошняга дзесяцiгоддзя характарызуецца наяўнасцю пазiтыўных тэндэнцый яе развiцця. Да лiку пазiтыўных з'яў трэба аднесцi прыняцце шэрагу заканадаўчых актаў па пытаннях культуры, паслядоўную падтрымку сферы культуры i мастацтва кiраўнiцтвам рэспублiкi, захаванне навуковага i педагагiчнага патэнцыялу навучальных устаноў культуры i мастацтва, стабiльнае павышэнне квалiфiкацыi працаўнiкоў галiны, павелiчэнне кантынгенту дзiцячых школ мастацтваў ycix тыпаў, захаванне сеткi ўстаноў культуры i паступовае абнаўленне ix матэрыяльна-тэхнiчнай базы, рост колькасцi музеяў, актыўны i паспяховы ўдзел прадстаўнiкоў Беларусi ў мiжнародных конкурсах, актыўную падтрымку дзяржавай адораных дзяцей i моладзi, умацаванне традыцый прафесiяналiзму ў розных вiдах мастацтва, дасягненнi беларускай балетнай i опернай школ, узнiкненне новых кiрункаў у беларускаў драматургii, жывапiсе i iншых вiдах мастацтва, абнаўленне вопыту культурна-асветнiцкай працы, развiццё народнай творчасцi, значную колькасць буйных мерапрыемстваў - фестываляў, конкурсаў, аглядаў, выставак, святаў мастацтва, змястоўную гастрольную афiшу рэспублiкi, паступовае фармiраванне рынку платных культурных паслуг, актывiзацыю дзейнасцi культурных арганiзацый нацыянальных супольнасцей, супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь болей чым з трыццаццю краiнамi на падставе дагаворных адносiн, рэгiянальныя культурныя кантакты з замежнымi дзяржавамi, актывiзацыю культурных дачыненняў з Расiяй.
Значнай падзеяй, стымулюючай развiццё культуры ў краiне, стала заснаванне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва i фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi, прыняцце шэрагу дзяржаўных законаў, указаў Прэзiдэнта, пастаноў Урада рэспублiкi i рашэнняў Мiнiстэрства культуры.
Галоўны ж пазiтыўны вынiк мiнулага пяцiгоддзя заключаецца ў тым, што ў цэлым удалося зберагчы назапашаны ў папярэднiя часы культурны патэнцыял нацыi.
Таблiца 1 дае ўяўленне аб асноўных колькасных параметрах дзейнасцi ўстаноў i арганiзацый культуры i мастацтва рэспублiкi.
Таблiца 1
АСНОЎНЫЯ ПАКАЗЧЫКI ДЗЕЙНАСЦI ЎСТАНОЎ
КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА
-----------+------------------------+------------------------+------------------------+------------------------¬
¦ Тыпы ¦ Колькасць устаноў ¦Колькасць спецыялiстаў ¦ Колькасць ¦ Колькасць абслужанага ¦
¦ ўстаноў ¦ ¦ ¦ мерапрыемстваў ¦ насельнiцтва ¦
¦ ¦ ¦ ¦ <*> (тыс.) ¦ (тыс.чал.) ¦
¦ +-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+
¦ ¦1996 г.¦на 01.01.2001 г.¦1996 г.¦на 01.01.2001 г.¦1996 г.¦на 01.01.2001 г.¦1996 г.¦на 01.01.2001 г.¦
+----------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+
¦Бiблiятэкi¦ 4800 ¦ 4753 ¦ 9288 ¦ 9699 ¦75808 ¦ 76663 ¦ 3992 ¦ 4129 ¦
+----------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+
¦Клубы ¦ 4234 ¦ 4270 ¦ 9237 ¦ 10298 ¦ 477 ¦ 536 ¦ 287 ¦ 310 ¦
+----------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+
¦Музеi ¦ 129 ¦ 129 ¦ 828 ¦ 881 ¦ 1,4¦ 1,7 ¦ 3125 ¦ 3735 ¦
+----------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+
¦Тэатры ¦ 24 ¦ 27 ¦ 1245 ¦ 1256 ¦ 6,6¦ 6,8 ¦ 1693 ¦ 2048 ¦
+----------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+
¦Канцэртныя¦ 13 ¦ 13 ¦ 1136 ¦ 1301 ¦ 9,5¦ 9,9 ¦ 1238 ¦ 1936 ¦
¦ўстановы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦----------+-------+----------------+-------+----------------+-------+----------------+-------+-----------------
------------------------------------
<*> У графе "Колькасць мерапрыемстваў" прыведзены:
па бiблiятэках - кнiгавыдача;
па клубах - усе вiды мерапрыемстваў на платной i бясплатнай асновах;
па музеях - выстаўкi;
па тэатрах - спектаклi;
па канцэртных установах - канцэрты.
1.1. АСНОЎНЫЯ МЭТЫ I ЗАДАЧЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛIТЫКI
Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Развiццё беларускай, як i любой iншай, нацыянальнай культуры мае сваю ўнутраную логiку. Дзяржаўная стратэгiя можа садзейнiчаць гэтаму развiццю i абапiрацца на яго. Таму вялiкую ролю адыгрывае вызначэнне доўгатэрмiновых мэтаў i задач культурнай палiтыкi. Асноўнымi з ix з'яўляюцца:
- фармiраванне iдэалагiчных, дэмакратычных асноў культурнага жыцця i дзейнасцi народа, у тым лiку адказнасцi дзяржавы за тое, каб кожнаму члену грамадства быў гарантаваны доступ да культурнай спадчыны, а таксама магчымасць займацца культурнай дзейнасцю;
- падтрыманне культуры ў такiм стане, якi забяспечвае неабходныя перадумовы для палiтычнага, эканамiчнага i духоўнага развiцця грамадства i дзяржавы;
- забеспячэнне неперарыўнасцi культурнага працэсу ў Беларусi i ахова яго нацыянальнай самабытнасцi, уключанасць яго ў сусветны культурны працэс.
Для гэтага неабходна вырашыць наступныя прыярытэтныя задачы:
- фармiраванне сродкамi культуры iнтэлектуальных i маральных падстаў стварэння дэмакратычнай прававой дзяржавы;
- захаванне культурнай самабытнасцi беларускага народа як адной з умоў яго суверэнiтэту пры поўным адмаўленнi ад тэндэнцыi да культурнай аўтаркii, духоўнай самаiзаляцыi;
- зберажэнне гiсторыка-культурнай спадчыны i развiццё нацыянальных культурных традыцый, што забяспечваюць фармiраванне нескажонай гiстарычнай самасвядомасцi народа;
- кансалiдацыя дзеячаў нацыянальнай культуры на аснове арганiчнага спалучэння гуманiстычных традыцый народнай культуры беларусаў, iншых культур, сусветнай культурнай спадчыны;
- пераадоленне тэхнакратычнай псiхалогii як вынiку шматгадовай устаноўкi на пераважнае развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы i другаснае, залежнае iснаванне духоўна-культурнай сферы;
- узмацненне адукацыйнай i выхаваўчай значнасцi культуры;
- выкарыстанне ў сферы духоўна-культурнай вытворчасцi рынкавых эканамiчных рычагоў пры адначасовым умацаваннi ролi дзяржавы як гаранта развiцця культуры;
- юрыдычнае гарантаванне свабоды, вольнага выбару духоўных каштоўнасцей, неабходных для захавання духоўнай годнасцi асобы;
- умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы вядучых устаноў культуры, у першую чаргу, - аднесеных да асаблiва важных аб'ектаў культурнай спадчыны краiны;
- стварэнне ўмоў для ўзнаўлення i прадуктыўнага выкарыстання творчага патэнцыялу народа, для шырокага доступу ўсix членаў грамадства да твораў нацыянальнай i сусветнай культуры i мастацтва, для выяўлення духоўна-творчага патэнцыялу кожнай асобы, для здзяйснення культурных правоў асобы;
- забеспячэнне спалучэння духоўнай культуры насельнiцтва рэспублiкi з высокай палiтычнай, прававой, эканамiчнай i экалагiчнай культурай;
- стварэнне прававых механiзмаў абароны грамадскай маралi, абароны чытача, гледача ад пошласцi, уседазволенасцi, агрэсiўнасцi, што пашырылася ў сучаснай культуры;
- выкарыстанне ў iнтарэсах усёй нацыi культурных дасягненняў i каштоўнасцей незалежна ад нацыянальнай цi канфесiйнай прыналежнасцi ix стваральнiкаў;
- забеспячэнне прасторы для мiжнацыянальных i мiждзяржаўных культурных кантактаў памiж Рэспублiкай Беларусь, краiнамi СНД i iншымi членамi сусветнай супольнасцi.
1.2. СIСТЭМА КIРАВАННЯ СФЕРАЙ КУЛЬТУРЫ
Сiстэма дзяржаўнага кiравання сферай культуры ўключае Мiнiстэрства культуры, абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi, раённыя i гарадскiя аддзелы культуры. У блiжэйшыя гады прадугледжваецца ўдакладненне функцый сiстэмы кiравання з мэтай каардынацыi выканання i карэкцiроўкi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры.
Дамiнуючыя функцыi Мiнiстэрства культуры заключаюцца ў наступным:
- павышэнне ролi культуры з пункту гледжання стратэгiчных задач народнай гаспадаркi i развiцця краiны ў цэлым;
- паслядоўнае пашырэнне кола спажыўцоў i вiдаў культурных паслуг, дасягненне нацыянальнымi ўстановамi культуры высокiх узроўняў сусветнага прафесiйнага мастацтва, мастацкай адукацыi, адпавядаючых попыту насельнiцтва рэспублiкi;
- падтрыманне грамадскага статусу працаўнiкоў культуры праз сiстэму матэрыяльнай падтрымкi, выраўноўванне ix даходаў у адносiнах да заробкаў працаўнiкоў вытворчай сферы, а таксама шляхам маральнага заахвочвання (прысваенне ганаровых званняў, дзяржаўных узнагарод, прэмiй i г.д.);
- рэалiзацыя адзiнай дзяржаўнай палiтыкi па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы галiны i выкарыстанню сучасных iнфармацыйных i мультымедыйных тэхналогiй;
- распрацоўка сiстэмы нарматыўна-прававых актаў, рэгулюючых культурныя працэсы ў краiне i ўзаемаадносiны ўстаноў сiстэмы Мiнiстэрства культуры з галiновымi, тэрытарыяльнымi i мясцовымi органамi кiравання, творчымi саюзамi, а таксама з дзяржаўнымi, грамадскiмi i недзяржаўнымi арганiзацыямi розных форм уласнасцi;
- стварэнне сацыялагiчнай, iнфармацыйнай i маркетынгавай службаў, што забяспечваюць увесь комплекс работ па даследаванню наяўных i перспектыўных культурных патрэб насельнiцтва, па абгрунтаванню прыярытэтнасцi фiнансавання асобных накiрункаў развiцця культуры;
- пераважнае выкарыстанне ў арганiзацыйна-кiраўнiцкай дзейнасцi Мiнiстэрства культуры i яго ўстаноў прынцыпу сiстэмнага падыходу да сацыяльна-творчых заказаў, мэтавых заданняў, адрасна накiраваных грантаў i iнвестыцый, конкурснага адбору культурных праектаў;
- аптымiзацыя структуры сродкаў з дзяржаўнага бюджэту, што вылучаюцца на фiнансаванне культуры, па функцыянальнай, рэгiянальнай i канкрэтнагалiновай адзнаках з улiкам мэтавай арыентацыi на канчатковы вынiк i вырашэнне актуальных сацыякультурных задач;
- каардынацыя i кантроль дзейнасцi арганiзацый i ўстаноў культуры ўcix форм уласнасцi з мэтай паўнавартаснага культурнага абслугоўвання гарадскога i сельскага насельнiцтва;
- разгортванне знешняй дзейнасцi ў сферы культуры i пашырэнне маштабаў рэгулярнага абмену культурнымi паслугамi з замежнымi краiнамi з мэтай найбольш поўнага прадстаўлення розных форм культуры рэспублiкi на мiжнародным узроўнi i павышэння прэстыжу беларускай культуры ў свеце, а таксама ўзбагачэння культурнага жыцця рэспублiкi мастацкiмi здабыткамi народаў свету;
- правядзенне дзейснай кадравай палiтыкi ў галiне культуры.
1.3. ЭКАЛАГIЧНЫЯ АСПЕКТЫ ФУНКЦЫЯНIРАВАННЯ КУЛЬТУРЫ
На пачатку XXI стагоддзя экалагiчнае становiшча ў рэспублiцы няпростае. Вiдавочна, што прыйшоў час зрабiць акцэнт на неабходнасцi перагляду многiх аспектаў культурнай палiтыкi. Трэба паглыбляць веды аб сувязi памiж культурай i навукова-тэхнiчным прагрэсам, фармiраваць новую культуру ўзаемадачыненняў чалавека i прыроды, выпрацоўваць сучасную культуру мыслення, новую свядомасць адмаўлення ад арыентацыi чалавека толькi на валоданне i спажыванне, што вядзе да марнатраўства прыродных багаццяў, выхоўваць ашчаднасць да ўcix вiдаў нацыянальных рэсурсаў.
Перад культурай i мастацтвам паўстала найважнейшая задача - сваiмi сродкамi прапагандаваць новую этыку прыродакарыстання, якая будзе грунтавацца не на пакарэннi прыроды, а на гармонii з ёй, на разуменнi тоеснасцi iнтарэсаў сучаснага чалавека i будучых пакаленняў. Этычная пераарыентацыя чалавека - гэта змяненнi ў яго культуры, у сiстэме яго каштоўнасцей i запатрабаванняў.
Чарнобыльская катастрофа таксама паклала адбiтак на сацыяльна-эканамiчнае i духоўна-культурнае жыццё рэспублiкi ў цэлым, запатрабаваўшы ад нацыi велiзарных намаганняў па пераадоленню яе наступстваў. Культурны аспект праблемы выйшаў далёка за межы так званай Чарнобыльскай зоны. Усе без выключэння дзяржаўныя праграмы, уключаючы i праграмы культурнага развiцця краiны, улiчваюць гэтыя вынiкi, фармулюючы свае падыходы да праблемы ў выглядзе спецыяльных задач.
Сярод канкрэтных задач i напрамкаў культурнай дзейнасцi ў Чарнобыльскай зоне найбольш iстотнымi з'яўляюцца наступныя:
- пераадоленне негатыўных змяненняў у сферы грамадскай свядомасцi i сацыяльных сувязей;
- захаванне "тэкстаў культуры", што былi выключаны з культурнага звароту (фальклор, помнiкi, бiблiятэкi, музеi i да т.п.) i культура-творчых утварэнняў (творчых калектываў i iншых жывых носьбiтаў i стваральнiкаў культурных каштоўнасцей);
- наладжванне механiзмаў культурнай пераемнасцi i культурнага выхавання;
- аднаўленне рытму культурнага жыцця i яго сувязей з агульным жыццёвым ладам насельнiцтва рэгiёна;
- узмацненне пазiтыўнага ўплыву культурных з'яў на характар сацыяльных працэсаў;
- развiццё форм культурнага жыцця, звязаных з перыядычнасцю (цыклiчнасцю) праяў традыцыйнай народнай культуры;
- пошук найбольш дзейсных мерапрыемстваў па рэкультурызацыi розных сектараў Чарнобыльскай зоны: зоны адчужэння, зоны адсялення, зоны пражывання з правам адсялення, зоны пражывання з iльготным сацыяльна-эканамiчным статусам;
- культурнае абслугоўванне насельнiцтва з улiкам розных яго катэгорый (дзецi, падлеткi, моладзь, людзi сталага ўзросту);
- кадравая i арганiзацыйная стратэгiя ў рэгiёне ў сферы культуры;
- матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне сферы культуры.
СТРУКТУРА ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
---------------¬
¦ Мiнiстэрства ¦
¦ культуры ¦- - - - - - - - - - - - - - - - - -
¦ Рэспублiкi ¦ |
¦ Беларусь ¦ |
¦------+-------- -------------------------¬
Установы рэспублiканскага¦падпарадкавання ¦ Упраўленнi культуры ¦
----------------------------+--------------------¬ ¦аблвыканкомаў i Мiнскага¦
¦ ¦ ¦ ¦ гарвыканкома ¦
---------+--------------¬ -----------+----------¬ --------+------¬ ¦ (7) ¦
¦ Установы культуры i ¦ ¦ Прадпрыемствы ¦ ¦ Вытворчыя ¦ +-------------------------
¦мастацтва, навучальныя ¦ ¦кiнавiдэавытворчасцi.¦ ¦прадпрыемствы.¦ ¦ -----------------¬
¦ ўстановы культуры i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ 18¦ ¦
¦ мастацтва. ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+ Тэатры ¦
¦ Устаноў 46, ¦ ¦ Устаноў 3, ¦ ¦ Устаноў 11, ¦ ¦1789¦ ¦ П
¦ работнiкаў 6956 ¦ ¦ работнiкаў 487 ¦ ¦работнiкаў 595¦ ¦ ¦----------------- А
+------------------------ +---------------------- ¦--------------- ¦ -----------------¬ Д
¦ ¦ ---------------------------------¬ ¦ 6¦ Канцэртныя ¦У П
¦ 11-------------------¬ ¦ ¦ Нацыянальная ¦ +----+ ўстановы i ¦С А
+----+ Тэатры i цыркi ¦ +---+ кiнастудыя "Беларусьфiльм" ¦ ¦ 607¦ мастацкiя ¦Т Р
¦1591¦------------------- ¦440¦--------------------------------- ¦ ¦ калектывы ¦А А
¦ -------------------¬ ¦ ---------------------------------¬ ¦ ¦-----------------Н Д
¦ 7¦ Канцэртныя ¦ ¦ ¦ Рэспублiканскае унiтарнае ¦ ¦ -----------------¬О К
+----+ арганiзацыi i ¦ +---+ прадпрыемства "Белвiдэацэнтр" ¦ ¦ 17¦ Сярэднiя ¦В А
¦1520¦ мастацкiя ¦ ¦ 33¦--------------------------------- +----+ спецыяльныя ¦Ы В
¦ ¦ калектывы ¦ ¦ ---------------------------------¬ ¦ ¦ навучальныя ¦ А
¦ ¦------------------- ¦ ¦ Дзяржаўны рэгiстр ¦ ¦2054¦ ўстановы ¦А Н
¦ -------------------¬ ¦---+ кiнавiдэафiльмаў i ¦ ¦ ¦-----------------Б Н
¦ 3¦ Вышэйшыя ¦ 14¦ кiнавiдэапраграм ¦ ¦ -----------------¬Л Я
+----+ навучальныя ¦ ¦--------------------------------- ¦ 24¦ Дзiцячыя школы ¦А
¦1359¦ ўстановы ¦ +----+ мастацтваў ¦С I
¦ ¦------------------- ¦1169¦ ¦Н
¦ -------------------¬ ¦ ¦-----------------О Г.
¦ 4¦ Сярэднiя ¦ ¦ -----------------¬Г М
+----+ спецыяльныя ¦ ¦ 6¦Абласныя цэнтры ¦А I
¦ 633¦ навучальныя ¦ +----+ народнай ¦ Н
¦ ¦ ўстановы ¦ ¦ 241¦ творчасцi ¦ С
¦ ¦------------------- ¦ ¦----------------- К
¦ -------------------¬ ¦ -----------------¬ А
¦ 15¦ Музеi, ¦ ¦ 15¦ Музеi, музеi- ¦
+----+музеi-запаведнiкi,¦ +----+ запаведнiкi ¦
¦ 976¦ мемарыяльныя ¦ ¦ 742¦ ¦
¦ ¦ комплексы ¦ Усяго ўстаноў - 13091, ¦ ¦-----------------
¦ ¦------------------- колькасць работнiкаў - 59085. ¦ -----------------¬
¦ -------------------¬ З iх: ¦ 44¦ Бiблiятэкi ¦
¦ ¦ Нацыянальная ¦ +----+ ¦
+----+ бiблiятэка РБ ¦ А. Устаноў ¦1633¦-----------------
¦ 488¦ ¦ рэспублiканскага ¦
¦ ¦------------------- падпарадкавання - 60, --------------+-------------------¬
¦ -------------------¬ абласнога ¦ АДДЗЕЛЫ КУЛЬТУРЫ ¦
¦ ¦ Беларускi ¦ i г.Мiнска - 130, ¦ РАЙГАРВЫКАНКОМАЎ ¦
+----+дзяржаўны iнстытут¦ раённага i ¦ (140) ¦
¦ 130¦ праблем культуры ¦ гарадскога - 12901; +----------------------------------
¦ ¦------------------- ¦ ----------------------------¬
¦ -------------------¬ Б. Колькасць ¦ 1¦ Тэатр ¦
¦ ¦ Рэспублiканскi ¦ работнiкаў +-----+ ¦ Г
+----+цэнтр нацыянальных¦ ва ўстановах ¦ 33¦---------------------------- А
¦ 9¦ культур ¦ рэспублiканскага ¦ ----------------------------¬ Р
¦ ¦------------------- падпарадкавання - 8038, ¦ 100¦ Музеi ¦У А
¦ -------------------¬ абласнога +-----+ ¦С Д
¦ ¦ Творчыя ¦ i г.Мiнска - 8235, ¦ 864¦----------------------------Т С
+----+ акадэмiчныя ¦ раённага i ¦ ----------------------------¬А К
¦ 33¦ майстэрнi ¦ гарадскога - 42623 чал. ¦ 4269¦ Клубныя ўстановы ¦Н О
¦ ¦жывапiсу, графiкi ¦ +-----+ ¦О Г
¦ ¦ i скульптуры ¦ ¦16844¦----------------------------В А
¦ ¦------------------- ¦ ----------------------------¬Ы
¦ -------------------¬ ¦ 4749¦ Бiблiятэкi ¦ П
¦ ¦ ¦ +-----+ ¦Р А
+----+ Рэдакцыя газеты ¦ ¦10183¦----------------------------А Д
¦ 26¦ "Культура" ¦ ¦ ----------------------------¬Ё П
¦ ¦------------------- ¦ 500¦ Дзiцячыя школы мастацтваў ¦Н А
¦ +-----+ ¦Н Р
¦ -------------------¬ ¦ 9587¦----------------------------А А
¦----+ ¦ ¦ ----------------------------¬Г Д
191¦ААТ "Белатракцыён"¦ ¦ 24¦Паркi культуры i адпачынку ¦А К
¦------------------- +-----+ ¦ А
¦ 882¦----------------------------I В
¦ ----------------------------¬ А
¦ 79¦Раённыя навукова-метадычныя¦ Н
+-----+ цэнтры ¦ Н
----------------¬ ¦ 395¦---------------------------- Я
Колькасць устаноў --------> 15¦ ¦ ¦ ----------------------------¬
---+ ¦ ¦ 3179¦Кiнавiдовiшчныя аб'яднаннi ¦
Колькасць работнiкаў -----> 975¦---------------- ¦-----+ i прадпрыемствы ¦
3835¦----------------------------
Установы рэспублiканскага падпарадкавання фiнансуюцца з
рэспублiканскага бюджэту, астатнiя - з мясцовых бюджэтаў
1.4. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КУЛЬТУРА I МОВА
Мова - галоўны духоўны набытак народа, аснова i найважнейшая частка яго культуры. Яна ахоўваецца i падтрымлiваецца дзяржавай. Паўнавартаснае культурнае жыццё беларускай нацыi патрабуе актыўнай культурна-моўнай дзейнасцi грамадства. Галоўныя з напрамкаў гэтай дзейнасцi:
- захаванне i развiццё беларускай мовы як зыходнай формы нацыянальнай культуры ва ўcix аспектах яе функцыянiравання (у мастацтве, мастацкай адукацыi, кiраваннi працэсамi культуры, побыце i г.д.);
- максiмальна шырокае далучэнне людзей да каштоўнасцей мастацкай культуры, лiтаратуры, фальклору, формай iснавання якiх з'яўляецца беларуская мова;
- выхаванне сродкамi мастацтва свядомых адносiн да мовы як нацыянальна-культурнай каштоўнасцi;
- правядзенне творчых, навуковых, вучэбных, мемарыяльных, выдавецкiх, iнфармацыйных i iншых мерапрыемстваў, накiраваных на далучэнне людзей да багаццяў беларускай славеснасцi;
- падтрымка беларускай драматургii, пашырэнне беларускамоўнага рэпертуару;
- паляпшэнне моўнай падрыхтоўкi спецыялiстаў прафесiйнай i аматарскай мастацкай творчасцi; падтрыманне высокай культуры маўлення ўcix працаўнiкоў сферы культуры;
- захаванне i развiццё ў сферы культуры рускай мовы як адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь;
- падтрымка культур на iншых мовах, якiмi карыстаюцца ў культурным ужытку нацыянальныя супольнасцi ў рэспублiцы.
Паколькi культура ва ўсёй шматлiкасцi форм яе выяўлення i iснавання - гэта арганiчная сукупнасць разнастайных тэкстаў, створаных на падставе мноства сацыяльна значных знакавых сiстэм i моў, актуальнай з'яўляецца праблема моўна-культурнай адукаванасцi грамадства, вызначэння таго, колькi i якiх знакавых сiстэм як носьбiтаў культуры патрэбна грамадству i асобе для максiмальна поўнага ўключэння ў кантэкст нацыянальнай i сусветнай культур на пачатку трэцяга тысячагоддзя. Таму дзяржаўная культурная палiтыка павiнна прадугледжваць падтрымку, развiццё i пашырэнне валодання i карыстання iншымi, акрамя беларускай i рускай моў, знакавымi сiстэмамi розных тыпаў, што абслугоўваюць зносiны ў сферы нацыянальнай культуры (знакава-моўнымi сiстэмамi фальклору, мастацтва, навукi; музеяў, рэкламы, дызайну, паводзiн; электронна-камп'ютэрнымi, алгарытмiчнымi мовамi i г.д.).
Распрацоўка пазначаных праблем будзе садзейнiчаць фармiраванню адукаванай, духоўна багатай асобы, здольнай весцi шырокi культурны дыялог. Па меры развiцця беларускай культуры значэнне роднай i iншых натуральных моў, а таксама iншых сiстэм камунiкацыi будзе ўзрастаць.
1.5. КУЛЬТУРА НАЦЫЯНАЛЬНЫХ СУПОЛЬНАСЦЕЙ
Прыкметнай асаблiвасцю культурнага ландшафту Белаpyci з'яўляецца наяўнасць у iм культур прадстаўнiкоў розных нацыянальнасцей: рускiх, палякаў, лiтоўцаў, латышоў, украiнцаў, яўрэяў, татар i iнш. Гэтыя культуры маюць на Беларусi свае гiстарычныя каранi, свае лёсы i свае адметныя формы. Захоўваючы сваю нацыянальную адметнасць, усе яны разам з тым уваходзяць у агульнанацыянальную культурную спадчыну беларускай дзяржавы.
Дзяржаўная палiтыка ў сферы культуры ахоўвае натуральнае суiснаванне i ўзаемадзеянне культур нацыянальных супольнасцей з культурай беларусаў, гарантуе свабоднае развiццё нацыянальных i этнiчных груп насельнiцтва краiны i клапоцiцца аб стварэннi перадумоў для ix свабоднай культурнай арыентацыi i iнтэграцыi ў агульнанацыянальную культуру. Апошнiм часам распрацаваны механiзм мэтавага фiнансавання нацыянальна-культурнай дзейнасцi на рэспублiканскiм i мясцовым узроўнях, вядзецца адпаведная работа з кiраўнiкамi нацыянальна-культурных суполак i спецыялiстамi ўстаноў культуры.
Дзяржава падтрымлiвае культурныя, духоўныя, моўныя сувязi прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцей з краiнамi сваiх продкаў.
Асноўныя напрамкi культурнай дзейнасцi ў гэтай сферы:
- фармiраванне адпаведных механiзмаў рэгулявання культурнага жыцця нацыянальных супольнасцей i неабходных умоў для ix далейшага развiцця;
- каардынацыя дзеянняў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь з установамi i арганiзацыямi, мэтай дзейнасцi якiх з'яўляецца развiццё культур нацыянальных супольнасцей, у галiне распрацоўкi i рэалiзацыi культурных праграм.
1.6. РЭГIЯНАЛЬНЫЯ КУЛЬТУРЫ КРАIНЫ
Асаблiвасцю беларускай нацыянальнай культуры з'яўляецца яе рэгiянальная разнастайнасць. Гэта разнастайнасць служыць i ў нашы днi крынiцай новых iдэй i тэндэнцый для прафесiйнага i народнага мастацтваў i рамеснiцтва. На Беларусi вылучаюцца шэсць асноўных культурных рэгiёнаў, што склалiся гiстарычна: Падняпроўе, Панямонне, Усходняе Палессе, Заходняе Палессе, Паазер'е i Цэнтральны рэгiён. Праца па падтрымцы рэгiянальных культур прадугледжвае наступныя напрамкi дзейнасцi:
- захаванне самабытнага характару рэгiянальных культур;
- стварэнне аптымальнай iнфраструктуры мясцовай культуры з улiкам спалучэння агульнанацыянальных i рэгiянальных тэндэнцый;
- этналагiчнае даследаванне рэгiянальных культур як на навукова-прафесiйным, так i на краязнаўчым узроўнях;
- развiццё i ўдасканальванне форм, спосабаў, шляхоў, сродкаў перадачы рэгiянальных культурных каштоўнасцей новым пакаленням.
1.7. IНФАРМАВАНАСЦЬ HACEЛЬНIЦТВА I ФАРМIРАВАННЕ
ГРАМАДСКАЙ ДУМКI
Культурная палiтыка можа быць дзейснай i дабратворна ўплываць на жыццёвыя працэсы толькi пры ўмове, што яна грунтуецца на аналiзе аб'ектыўнай iнфармацыi. Важнае значэнне мае таксама iнфармаванасць насельнiцтва ў галiне культурных з'яў i працэсаў i актыўнасць грамадскай думкi. Толькi пры ясным i дакладным веданнi сацыякультурнай сiтуацыi можна фармуляваць рэальныя задачы, мэтанакiравана i рацыянальна размяркоўваць фiнансы, паляпшаць кiраванне культурнай сферай, удасканальваць iнфраструктуру культуры, ствараць яе прававы падмурак, чакаць падтрымкi ад насельнiцтва краiны.
Для найбольш дзейснага ўплыву грамадскай думкi на культурныя працэсы мэтазгодна прытрымлiвацца наступных напрамкаў дзейнасцi:
- шырокае iнфармаванне насельнiцтва аб працэсах у сферы культуры;
- сiстэматычнае даследаванне культурных з'яў, працэсаў i тэндэнцый ix развiцця;
- стварэнне сучаснай базы даных па культуры;
- узмацненне i пашырэнне кантактаў кiраўнiкоў i дзеячаў культуры i мастацтва з насельнiцтвам;
- разгляд i прыняцце рашэнняў па iснуючых праблемах функцыянiравання i развiцця нацыянальнай культуры;
- актывiзацыя дзейнасцi творчых саюзаў;
- прыцягненне шырокай грамадскасцi да ўдзелу ў выпрацоўцы рашэнняў па пытаннях культуры i культурнага працэсу ў краiне.
1.8. АБ'ЁМ I КРЫНIЦЫ ФIНАНСАВАННЯ ПРАГРАМЫ
Фiнансаванне асноўных мерапрыемстваў Праграмы ажыццяўляецца ў межах агульнага асiгнавання, прадугледжанага рэспублiканскiм i мясцовым бюджэтамi Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь, iншым зацiкаўленым мiнiстэрствам. Фiнансаванне можа забяспечвацца таксама за кошт iншых не забароненых заканадаўствам крынiц.
1.9. МЕХАНIЗМ РЭАЛI3АЦЫI ПРАГРАМЫ
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе арганiзацыю i каардынацыю работ па рэалiзацыi Праграмы, уносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы па ўдакладненню мерапрыемстваў Праграмы з улiкам iснуючай сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi, забяспечвае кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў.
Абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт у адпаведнасцi з указанай Праграмай дапрацоўваюць свае рэгiянальныя праграмы развiцця культуры i забяспечваюць ix выкананне.
1.10. ТЭРМIНЫ РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ
Тэрмiны рэалiзацыi Праграмы - 2001 - 2005 гады. У адпаведнасцi з мэтамi i асноўнымi задачамi Праграмы прадугледжаны мерапрыемствы па яе рэалiзацыi (дадаткi 1, 2, 3).
2. СТАН, МЭТЫ I ЗАДАЧЫ РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ДА 2005 ГОДА
2.1. ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА
Гiсторыка-культурная спадчына вызначаецца беларускiм заканадаўствам як сукупнасць адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага развiцця нашага народа, якiя называюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi.
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" каштоўнасцi падраздзяляюцца на два вiды - матэрыяльныя i духоўныя, кожны з якiх у сваю чаргу падзяляецца наступным чынам: матэрыяльныя нерухомыя i матэрыяльныя рухомыя; духоўныя фiксаваныя i духоўныя, увасобленыя ў носьбiтах. У цэлым пад дзяржаўнай аховай у краiне знаходзiцца каля 16 тысяч гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Афiцыйнымi на сённяшнi дзень прызнаюцца тыя спiсы гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што зацверджаны Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, аблвыканкомамi i Мiнгарвыканкомам, уключаны ў акадэмiчны Збор помнiкаў гiсторыi i культуры, а таксама Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
Акрамя Дзяржаўнага спiсу гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, большасць рухомых прадметаў, якiя патэнцыяльна могуць быць аднесены да каштоўнасцей, улiчаны ў кнiгах паступленняў музеяў дзяржаўнай сеткi, ва ўлiковых дакументах бiблiятэчных i архiўных фондаў.
У Рэспублiцы Беларусь налiчваецца некалькi тысяч нiчыйных будынкаў i збудаванняў, аднесеных да гiсторыка-культурных каштоўнасцей. У асноўным да такiх аб'ектаў належаць асобныя замкавыя, палацава-паркавыя, сядзiбна-паркавыя ансамблi i комплексы, а таксама культавыя пабудовы знятых з рэгiстрацыi рэлiгiйных абшчын. Эканамiчныя магчымасцi дзяржавы i грамадства сёння не дазваляюць значна скарацiць колькасць нiчыйных аб'ектаў. Доўгi перыяд занядбання адмоўна адбiўся на ix тэхнiчным стане, якi i зараз пагаршаецца. Асаблiва гэта датычыцца драўлянай грамадзянскай архiтэктуры, забудовы гiстарычных цэнтраў гарадоў i перыферыйных сядзiбна-паркавых комплексаў.
Стан матэрыяльных рухомых каштоўнасцей, прынятых пад ахову дзяржавы i ўлiчаных у складзе музейных, бiблiятэчных i архiўных фондаў, у цэлым можна лiчыць здавальняючым. Тым не менш вострай застаецца праблема недахопу спецыялiзаваных сховiшчаў для такога роду каштоўнасцей, што выклiкае пагаршэнне ix тэхнiчнага стану.
Ахова гiсторыка-культурнай спадчыны заканадаўча трактуецца як сiстэма арганiзацыйных, прававых i эканамiчных мер па зберажэнню каштоўнасцей ад знiшчэння або пагрозы знiшчэння; знiкнення або пагрозы знiкнення; прычынення або пагрозы прычынення шкоды; пагаршэння або пагрозы пагаршэння тэхнiчнага стану; навукова неабгрунтаваных змяненняў, уключаючы асяроддзе; пагаршэння ўмоў утрымання. На сённяшнi дзень самай пагрозлiвай з'яўляецца небяспека па чацвёртай пазiцыi - пагаршэнне або пагроза пагаршэння тэхнiчнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Асноўнымi задачамi аховы i адраджэння гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь да 2005 года з'яўляюцца:
- удасканаленне нарматыўна-прававога забеспячэння галiны, уключаючы арганiзацыю сучаснай сiстэмы адзiнага дзяржаўнага ўлiку каштоўнасцей, ix iнвентарызацыi i iдэнтыфiкацыi;
- распрацоўка, зацвярджэнне i ўвядзенне ў дзеянне шэрагу юрыдычных актаў па праблемах удасканалення парадку правядзення работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, вызначэння парадку правядзення экспедыцыйнай i збiральнiцкай дзейнасцi;
- рэгуляванне адносiн памiж дзяржавай i калекцыянерамi;
- устанаўленне парадку прысваення квалiфiкацыi спецыялiстам па найбольш адказных рэстаўрацыйных спецыяльнасцях;
- вызначэнне пазiцый двухбаковых i шматбаковых мiждзяржаўных пагадненняў па пытаннях вяртання незаконна вывезеных каштоўнасцей;
- стварэнне належнай эканамiчнай базы аховы i рэстаўрацыi культурнай спадчыны народа Беларусi;
- актывiзацыя практыкi перадачы гiсторыка-культурных каштоўнасцей ва ўласнасць юрыдычным асобам недзяржаўнай формы ўласнасцi i ў прыватную ўласнасць;
- захаванне, адраджэнне i развiццё нацыянальнай рэстаўрацыйнай школы;
- удасканаленне практыкi фiнансавання рэстаўрацыйных i кансервацыйных работ па нерухомых помнiках гiсторыi i культуры з рэспублiканскага i мясцовага бюджэтаў.
2.2. МУЗЕI
Музеi выконваюць ролю навуковых, культурна-асветных i метадычных цэнтраў у рэспублiцы. Iх асноўныя задачы - вывучэнне i асэнсаванне гiсторыi i культуры ў мэтах развiцця iнтэлектуальных, маральных, культурных i творчых магчымасцей грамадзян Рэспублiкi Беларусь, выхавання ў ix нацыянальнай самасвядомасцi, далучэння ix да нацыянальнай i агульначалавечай культурнай спадчыны.
Музейны фонд краiны ўключае ў сябе больш за 2 млн. адзiнак асноўнага фонду i звыш 1 млн. - навукова-дапаможнага фонду. Ix захаванне ажыццяўляюць 147 музеяў (разам з фiлiяламi).
У апошнiя гады праводзiцца планамерная работа па прыстасаванню i будаўнiцтву новых музейных памяшканняў у Магiлёве, Гродне, Вiцебску, Мiнску, Гомелi, помнiкi архiтэктуры перадаюцца пад музеi, пашыраецца сетка лiтаратурных музеяў i ix фiлiялаў.
Яшчэ адна рыса сучаснай сiтуацыi - гэта рэсурсны дэфiцыт, якi працягвае паглыбляцца i ва ўмовах якога даводзiцца iснаваць беларускiм музеям. Патрабуюць рамонту многiя музейныя будынкi. У рэспублiцы не хапае адпаведных фондасховiшчаў; састарэла тэхнiчная база; назiраецца iнфармацыйны голад (большасць музеяў не ў стане выпiсваць замежныя музейныя часопiсы, а свайго прафесiйнага выдання ў Беларусi не iснуе); не хапае сродкаў для папаўнення музейнага фонду i г.д.
Станоўчае развiццё музейнай справы да 2005 года будзе залежаць ад вырашэння наступных задач:
- удасканалення сучаснай музейнай палiтыкi, далейшага развiцця музейнай сеткi краiны;
- наладжвання актыўнага абмену iнфармацыяй на мiжрэгiянальным узроўнi праз сiстэму канферэнцый, семiнараў, уласных музейных выданняў;
- развiцця музейнага маркетынгу, пастаяннага вывучэння музейнай аўдыторыi, пошуку i засваення новых камунiкатыўных тэхналогiй, развiцця музейнай рэкламы;
- унiфiкацыi i стандартызацыi музейнай дакументацыi ва ўмовах камп'ютэрызацыi музейнай сферы;
- умацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы музеяў, будаўнiцтва новых сучасных фондасховiшчаў, далейшага папаўнення музейнага фонду;
- укаранення сучасных тэлекамунiкатыўных тэхналогiй у музейную справу;
- стварэння адзiнага банка даных дзяржаўнага i недзяржаўнага фонду музейных каштоўнасцей;
- укаранення ў музейную справу новых метадаў гаспадарання;
- павышэння квалiфiкацыi музейных кадраў, развiцця музейных спецыяльнасцей;
- забеспячэння сацыяльнай абароны музейных работнiкаў.
2.3. БIБЛIЯТЭКI
Бiблiятэкi i бiблiятэчныя фонды з'яўляюцца агульна-нацыянальнымi скарбамi. Згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" бiблiятэчныя фонды незалежна ад форм уласнасцi ахоўваюцца дзяржавай.
Рэспублiканская сетка бiблiятэк налiчвае 11,5 тыс. бiблiятэчных устаноў, сярод якiх 4,9 тыс. публiчных бiблiятэк Мiнiстэрства культуры, 5,6 тыс. - Мiнiстэрства адукацыi, 0,3 тыс. - тэхнiчных, 0,4 тыс. - прафсаюзных, 0,2 тыс. - медыцынскiх i iншых ведамстваў. Штогод бiблiятэкi абслугоўваюць больш за 6 млн. чытачоў. Сукупны кнiжны фонд складае 240 млн. экземпляраў. У апошнiя гады назiраўся працэс скарачэння сеткi бiблiятэк, асаблiва ў сельскай мясцовасцi, на 20% скарацiлiся ix фонды. Амаль палова ўcix бiблiятэк мае невялiкiя памяшканнi (да 50 кв.м), многiя з ix знаходзяцца ў аварыйным стане. Нават галоўная ў краiне Нацыянальная бiблiятэка не адпавядае патрабаванням да ўстаноў падобнага тыпу, яе кнiгасховiшчам неабходны капiтальны рамонт i рэканструкцыя. Не адпавядае сучасным стандартам тэхнiчнае аснашчэнне бiблiятэк, неабходнае для захавання, рэстаўрацыi i кансервацыi фондаў, тыражыравання i камп'ютэрнай сiстэмы ўлiку, сiстэматызацыi i апрацоўкi кнiг.
Далейшую работу неабходна весцi ў наступных прыярытэтных напрамках:
- камплектаванне, зберажэнне i эфектыўнае выкарыстанне наяўных бiблiятэчных фондаў;
- кансервацыя i рэстаўрацыя кнiг, перыядычных выданняў, гiстарычных дакументаў;
- развiццё навукова-даследчай i асветнай дзейнасцi бiблiятэк;
- каардынацыя работы i ўсталяванне мiжбiблiятэчных сувязей на рэгiянальным i агульнадзяржаўным узроўнях;
- удасканаленне заканадаўчай базы бiблiятэчнай справы i аховы кнiжных фондаў;
- паляпшэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы бiблiятэчных устаноў;
- падрыхтоўка кадраў i павышэнне ix квалiфiкацыi.
Для забеспячэння паспяховай работы ў гэтых напрамках мэтазгодна да 2005 года вырашыць наступныя задачы:
- правесцi ўлiк i сiстэматызацыю кнiжных фондаў на аснове навукова распрацаваных крытэрыяў i вартасных характарыстык кнiг;
- скласцi каталог рэдкiх кнiг, лёс якiх звязаны з Беларуссю, у тым лiку i тых, што знаходзяцца за межамi рэспублiкi;
- вызначыць рацыянальны доступ да рэдкiх i ўнiкальных выданняў, адначасова замянiўшы арыгiналы ксеракопiямi i факсiмiльнымi выданнямi;
- наладзiць падрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi спецыялiстаў па праблемах рэстаўрацыi i кансервацыi кнiжных i архiўных фондаў, выкарыстання сучасных iнфармацыйных тэхналогiй;
- завяршыць камп'ютэрызацыю бiблiятэчнай справы.
2.4. ЛАНДШАФТЫ, ЗАПАВЕДНIКI, ПАРКI
Мiжнародная "Канвенцыя аб ахове сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны", прынятая на Генеральнай канферэнцыi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый (16 лiстапада 1972 г.), вызначае прыродную спадчыну як помнiкi прыроды, геалагiчныя i фiзiяграфiчныя ўтварэннi (у тым лiку флора i фаўна), адметныя мясцiны i абмежаваныя арэалы прыродных зон, што маюць асаблiвую ўнiверсальную каштоўнасць з пазiцый навукi, кансервацыi або прыроднай прыгажосцi. Культурная спадчына i спадчына прыродная разглядаюцца ў адзiнай заканадаўча-нарматыўнай сiстэме, бо разнастайныя запаведнiкi, сядзiбна-паркавыя ансамблi, зялёная ахоўная зона гарадоў, экамузеi (пад адкрытым небам), урочышчы цi iншыя прыродныя аб'екты, звязаныя з пэўнымi гiстарычнымi падзеямi, жыццём i дзейнасцю знакамiтых людзей, курганы, археалагiчныя помнiкi, старадаўнiя пахаваннi, могiлкi i iнш. - усё гэта з'яўляецца вынiкам сумеснай дзейнасцi прыроды i чалавека i падлягае ахове як нацыянальная i сусветная спадчына.
Працу над захаваннем i выкарыстаннем гэтага роду помнiкаў у блiжэйшыя пяць гадоў мэтазгодна весцi дыферэнцыравана з улiкам спецыфiкi кожнай групы помнiкаў у наступных напрамках:
- ландшафтныя i бiясферныя запаведнiкi i заказнiкi;
- зялёныя ахоўныя зоны гарадоў;
- батанiчныя сады i паркi;
- заапаркi, ахова i ўзнаўленне рэдкай фаўны;
- гiсторыка-культурныя запаведнiкi i сядзiбна-паркавыя ансамблi;
- этнаграфiчныя музеi-скансэны (пад адкрытым небам);
- археалагiчныя помнiкi i могiлкi;
- помнiкi рознага тыпу ў сiстэме турыстычных маршрутаў;
- заканадаўча-нарматыўная база па ахове i выкарыстанню помнiкаў.
Пазначаныя напрамкi акрэслiваюць i тыя праблемныя задачы, што стаяць перад беларускай грамадскасцю, мясцовымi органамi ўлады i дзяржаўнымi ўстановамi.
Iснуючыя праблемы патрабуюць вырашэння наступных задач:
- правесцi ўлiк ycix помнiкаў, ix сiстэматызацыю, дэталёвую пашпартызацыю i апiсанне;
- здзейснiць навуковыя даследаваннi з улiкам тыпалогii i вартасных характарыстык помнiка, сучаснай методыкi, спосабаў захавання i выкарыстання;
- удасканалiць нарматыўна-заканадаўчую базу зберажэння i выкарыстання помнiкаў;
- стварыць спецыяльныя службы па ахове, зберажэнню, папулярызацыi i выкарыстанню прыроднай i культурнай спадчыны;
- весцi навукова абгрунтаваную здабычу прыродных рэсурсаў, узгадняючы яе аб'ёмы i спосабы з кампетэнтнымi органамi i спецыяльнымi службамi па ахове i выкарыстанню спадчыны;
- скласцi рэестр унiкальных i асаблiва каштоўных помнiкаў, якiм пагражае небяспека i якiя патрабуюць неадкладнай рэгенерацыi i зберажэння;
- весцi догляд ландшафтна-экалагiчных i памятных мясцiн, звязаных з важнымi падзеямi нацыянальнай гiсторыi, жыццём i дзейнасцю знакамiтых людзей;
- весцi падрыхтоўку i перападрыхтоўку высокаквалiфiкаваных кадраў, забяспечваць патрыятычнае выхаванне насельнiцтва i яго экалагiчную адукацыю.
2.5. РЭСТЫТУЦЫЯ ПОМНIКАЎ КУЛЬТУРЫ
Вяртанне на радзiму нацыянальных культурных каштоўнасцей - задача выключнай значнасцi i выключнай складанасцi. У час шматлiкiх сацыяльных катаклiзмаў Беларусь страцiла многiя неацэнныя культурныя скарбы. Частка ix загiнула незваротна. Геаграфiя сённяшняга месцазнаходжання тых, што ўцалелi i аселi ў iншых краiнах, вельмi стракатая. Гэта - Германiя, Швецыя, Польшча, Лiтва, Расiя, Аўстрыя, Украiна, Фiнляндыя i iншыя краiны.
Дзеля ўдасканалення дзейнасцi ў галiне рэстытуцыi культурных каштоўнасцей неабходна:
- стварэнне цэнтра, якi будзе займацца праблемай рэстытуцыi на дзяржаўнай аснове;
- актывiзацыя дзейнасцi грамадскага аб'яднання "Вяртанне";
- выданне iнфармацыйнага бюлетэня па пытаннях рэстытуцыi;
- уключэнне адпаведных артыкулаў у мiждзяржаўныя пагадненнi з iншымi краiнамi;
- распрацоўка неабходнай нарматыўна-прававой дакументацыi;
- пошук шляхоў сумеснай дзейнасцi з краiнамi, дзе знаходзяцца беларускiя каштоўнасцi, для ix сумеснага выкарыстання (выстаўкi, каталогi, ксеракапiраванне архiўных дакументаў i iнш.).
Адным з напрамкаў рэстытуцыйнай дзейнасцi трэба лiчыць працу, звязаную з пошукам i вяртаннем на радзiму iмёнаў славутых беларусаў, што вызначылiся за яе межамi як грамадскiя, дзяржаўныя, палiтычныя, навуковыя, культурныя дзеячы iншых краiн. Для гэтага неабходна:
- актывiзаваць працу камiсii "Вяртанне iмёнаў" пры Беларускiм фондзе культуры па распрацоўцы канцэпцыi пошуку i адбору асоб, што ўнеслi значны ўклад у айчынную i сусветную гiсторыю, навуку, культуру i паходжаннем або дзейнасцю звязаныя з Беларуссю;
- скласцi картатэку i даведнiк такiх iмёнаў;
- заснаваць серыю публiкацый нарысаў "Вернутыя iмёны";
- распрацаваць праграму мерапрыемстваў па ўшанаванню памяцi славутых беларускiх iмёнаў у свеце.
2.6. НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
Адна з важных састаўных частак беларускай культуры - культура народная. Пад гэтым адзiным паняццем суiснуюць два розныя па сутнасцi тыпы культуры: традыцыйная культура ў аўтэнтычных формах, носьбiтамi якой з'яўляюцца пераважна прадстаўнiкi сельскага асяроддзя, i культура аматарская або арганiзаваная мастацкая самадзейнасць, якая распаўсюджана i ў горадзе, i на вёсцы. Пры гэтым мастацкая самадзейнасць набыла размах i на сённяшнi дзень з'яўляецца адной з найбольш масавых форм далучэння насельнiцтва да розных вiдаў мастацтва.
Аматарская мастацкая творчасць у Рэспублiцы Беларусь - гэта шырокая па маштабах i па ўдзелу ў культуратворчым працэсе розных катэгорый насельнiцтва з'ява. Дзейнасць аматарскiх мастацкiх калектываў узбагачае палiтру беларускай нацыянальнай культуры. Аматарскiя гурткi i калектывы вядуць значную работу па развiццю творчых здольнасцей людзей, з'яўляюцца сапраўднымi цэнтрамi гарманiчнага выхавання асобы.
Задачы ажыццяўлення дзяржаўнай культурнай палiтыкi ў галiне аматарскай творчасцi выконваюць зараз больш за 4250 устаноў культуры сiстэмы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай. Каля 1500 самадзейных мастацкiх калектываў сiстэм Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi, Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай носяць ганаровыя званнi "народны" i "ўзорны". Гэта сведчыць пра ўстойлiвую цiкавасць жыхароў Беларусi да калектыўнай творчасцi як формы мастацкага самавыяўлення.
Аўтэнтычныя формы традыцыйнай мастацкай культуры патрабуюць спецыяльнай увагi i вымагаюць спецыфiчных падыходаў. У першую чаргу гэта закранае жывыя формы аўтэнтычнай культуры, якiя найбольш востра адчуваюць дэструктыўнае ўздзеянне урбанiзаванага i камерцыялiзаванага грамадства. У гэтым плане становiшча з жывой традыцыяй па сутнасцi аднолькавае ва ўcix гiсторыка-этнаграфiчных рэгiёнах сучаснай Беларусi, i сёння без мэтанакiраванай i доўгатэрмiновай падтрымкi дзяржавы аўтэнтычным формам традыцыйнай мастацкай культуры пагражае знiкненне. Падтрымка гэтая бачыцца ў прадуманай сiстэме мер i метадаў, накiраваных на:
- распрацоўку заканадаўчай базы для вызначэння прававых, сацыяльна-эканамiчных i арганiзацыйных норм у галiне аховы i захавання аўтэнтычных форм культурнай традыцыi вуснага тыпу;
- стварэнне ўмоў для аднаўлення аўтэнтычнай традыцыi i натуральнага яе функцыянiравання па сваiх спецыфiчных законах;
- арганiзацыю пераемнасцi каштоўнасцей традыцыйнай культуры натуральным для яе вусным шляхам - праз дзяцей, падлеткаў, моладзь.
Праца з аўтэнтычнымi формамi традыцыйнай культуры патрабуе асцярожнага, карпатлiвага, прафесiйнага падыходу, накiраванага на ахову, фiксацыю, вуснае перайманне традыцыi.
У гэтай сувязi ўзнiкае задача стварэння сiстэмы работы ў галiне традыцыйнай культуры, наладжвання скаардынаванага ўзаемадзеяння памiж ведамствамi навукi, культуры i адукацыi. Такая работа прадугледжвае вырашэнне наступных праблем:
- арганiзацыю, заахвочванне i каардынацыю навуковых даследаванняў па традыцыйнай культуры;
- стварэнне нацыянальнага банка звестак па фальклору;
- увядзенне ў практыку надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi асобным аўтэнтычным гуртам;
- прыярытэтную падтрымку сеткi спецыялiзаваных устаноў культуры, такiх, як дамы i цэнтры фальклору, школы народнай творчасцi i iнш.;
- сiстэматычнае комплекснае засваенне дзецьмi i моладдзю форм традыцыйнай народнай культуры праз навучальныя i культурна-асветныя ўстановы;
- падрыхтоўку кадраў у сiстэмах вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, а таксама наладжванне перападрыхтоўкi кадраў па розных вiдах традыцыйнай культуры;
- распрацоўку методык i выданне адпаведных вучэбных праграм;
- стварэнне спецыялiзаванага перыядычнага выдання па традыцыйнай культуры.
Матэрыяльныя формы традыцыйнай народнай культуры беларусаў прадстаўлены галiной народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамёствамi i мастацкiмi промысламi. Аналагiчна нематэрыяльнай культуры рамёствы i промыслы зараз iснуюць як у аўтэнтычных, натуральных формах, так i ў формах рэпрадуктыўных.
Сучасны стан аўтэнтычных форм характарызуецца павольным разбурэннем традыцыйнай структуры народных мастацкiх промыслаў: адны з ix (апрацоўка дрэва, кавальства, ганчарства, бондарства) амаль спынiлi сваё натуральнае iснаванне; iншыя (ткацтва, вышыўка, вязанне карункаў i карункавых вырабаў) лепш захавалiся. Адбываецца таксама выцясненне традыцыйнага асартыменту вырабаў (ручнiкоў, абрусаў) па старадаўнiх тэхнiках. У народным тэкстылi сцiраюцца рэгiянальныя мастацкiя асаблiвасцi; ix замяняюць рысы агульнабеларускiя, унiфiкаваныя - у кампазiцыях, арнаментыцы, каларыце, тэхнiках выканання.
Падтрымцы i захаванню культурнай спадчыны, а ў пэўных выпадках i адраджэнню страчанага садзейнiчала пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь "Аб падтрымцы традыцыйнай культуры на Беларусi ў 1994 - 1996 гадах".
Апошнiм часам быў прыняты Закон "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь", а таксама "Палажэнне аб народным майстры".
Назiраючы пазiтыўныя тэндэнцыi ў развiццi народнага мастацтва, промыслаў i рамёстваў як важнай часткi сучаснай нацыянальнай культуры, трэба адзначыць, што працы ў гэтай галiне часам не хапае грунтоўнасцi i прафесiйнага падыходу. Гэта абумоўлена недахопам падрыхтаваных спецыялiстаў, адсутнасцю скаардынаванасцi намаганняў навучальных устаноў i ўстаноў культуры ў пытаннях падрыхтоўкi спецыялiстаў для галiны народнага мастацтва i патрэб устаноў культуры.
2.7. ФЕСТЫВАЛЬНЫ РУХ У САМАДЗЕЙНАЙ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI
Фестывальны рух знаходзiцца зараз на тым этапе свайго развiцця, калi ўжо сталi неабходнымi пераасэнсаванне практыкi правядзення розных па маштабу фестывальных мерапрыемстваў i выпрацоўка стратэгiчнага плана ix далейшага рэгулявання на ўзроўнi рэспублiкi i вобласцi. Падтрымка самадзейнай творчасцi шляхам правядзення аглядаў, фестываляў, конкурсаў, фестывальнага руху ў цэлым з цягам часу павiнна прывесцi да прадуманай "фестывальнай палiтыкi". Яе фармiраванне знаходзiцца на шляху спалучэння грамадскiх культурных iнiцыятыў i дзяржаўных прыярытэтаў з аператыўным рэагаваннем на дынамiку культурных запатрабаванняў насельнiцтва. У распрацоўцы фестывальнай стратэгii неабходна браць на ўлiк наяўнасць цэнтрабежных i цэнтраiмклiвых тэндэнцый у развiццi розных жанраў. Лакальна ўзнiкшыя культурныя iнiцыятывы iнавацыйнага характару таксама маюць права на падтрымку з боку дзяржавы.
Фестывальная карта Беларусi павiнна стаць вынiкам прадуманай работы спецыялiстаў па ўлiку мясцовых, рэспублiканскiх i мiжнародных гiстарычных i культурных падзей, а яе фармiраванне - ажыццяўляцца на падставе iнiцыятыў мiжнародных арганiзацый, календара UNESCO, культурных праектаў i акцый рэспублiканскага значэння, iнiцыiраваных Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, грамадскiмi суполкамi, iншымi арганiзацыямi i ведамствамi; культурных традыцый сваёй мясцовасцi i культурнай актыўнасцi сацыяльных груп; каляндарных, сямейных i святочных дат.
Фестывальная традыцыя павiнна абапiрацца на веданне законаў грамадскага развiцця, дынамiкi сацыяльна-культурных запатрабаванняў людзей i грунтавацца не толькi на навуковым аналiзе з'яў сённяшняй рэчаiснасцi, але i на ўлiку iснуючых дахрысцiянскiх i хрысцiянскiх, агульнаславянскiх i сучасных еўрапейскiх, свецкiх i рэлiгiйных, рэгiянальных, сямейна-бытавых традыцый. Гэта неабходна для таго, каб пазбегнуць рэжысёрскiх пралiкаў, якiя могуць весцi да парушэння маральна-этычных i эстэтычных норм нацыянальных i канфесiйных паводзiн.
Усталёўваючы фестывальныя традыцыi, неабходна абапiрацца на спалучэнне арганiзацыйных i самаарганiзацыйных падыходаў. Самаарганiзацыя фестывальнай актыўнасцi - адна з мэт ycix намаганняў па правядзенню фестывальных акцый у пэўным тэрытарыяльным асяродку. Этнiчныя мадэлi сацыяльных паводзiн у вольны час, спосабы самавыяўлення асобы i формы калектыўнай самаарганiзацыi трывала замацаваны ў нацыянальных звычаях i абрадах, у нацыянальным характары беларусаў. Пошук рэжысёрскiх рашэнняў уключэння гледачоў у тканiну таго цi iншага свята, паступовы пераход ад сузiральнасцi да актыўнага ўдзелу - эфектыўны накiрунак творчай работы арганiзатараў фестывальных мерапрыемстваў i ix першачарговая задача.
Фармiраванне i падтрымка фестывальных традыцый у аматарскай мастацкай творчасцi павiнны заставацца на ўcix узроўнях - ад рэгiянальнага да рэспублiканскага - пад дзяржаўным патранажам. Гэта дазволiць прытрымлiвацца адзiнай стратэгiчнай лiнii пры выпрацоўцы культурнай палiтыкi ў галiне аматарскай творчасцi.
2.8. ПРАФЕСIЙНАЯ МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ
Працэс сацыяльных перабудоў iстотна змянiў становiшча спраў i ў сферы прафесiйнага мастацтва. У рэспублiцы назапашаны значны творчы патэнцыял у галiне тэатральнага, музычнага, выяўленчага, эстраднага, экранных i iншых вiдаў мастацтва. Па-ранейшаму значнай застаецца роля творчых саюзаў.
Пры ажыццяўленнi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы прафесiйнага мастацтва неабходна ўлiчваць нацыянальныя i caцыяльна-дэмаграфiчныя асаблiвасцi Беларусi, своеасаблiвасць яе мастацкiх традыцый, а таксама першачарговыя i перспектыўныя задачы далейшага палiтычнага, сацыяльна-эканамiчнага i культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь у кантэксце сусветнага працэсу.
Прыярытэтнымi праблемамi павiнны стаць узмацненне i даследаванне ролi прафесiйнага мастацтва ў эстэтычным i маральным выхаваннi, пераход да iнтэнсiўнага развiцця ўcix яго вiдаў, павышэнне прэстыжу работнiкаў творчых прафесiй, радыкальнае паляпшэнне матэрыяльнай базы, умоў i якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Тэатральнае мастацтва. Ва ўмовах усталявання новых палiтычных, сацыяльных, эканамiчных, нацыянальных, культурных i iншых стасункаў, каштоўнасцей i прыярытэтаў важна больш глыбока асэнсаваць разнастайныя праблемы сучаснага тэатра - мастацкiя, творчыя, арганiзацыйныя, эканамiчныя, кадравыя i г.д. Пры гэтым неабходна ўлiчваць той багаты вопыт, што быў назапашаны за папярэднiя гады ў сферы тэатральнага будаўнiцтва.
Ад тэатральных дзеячаў патрабуюцца актыўныя намаганнi ў пошуках новага зместу i новай сцэнiчнай мовы ў адлюстраваннi рэчаiснасцi i спасцiжэннi таямнiц быцця, пераасэнсаванне месца, функцыi, ролi тэатральнага мастацтва ў грамадскiх стасунках.
Патрэбна ажыццяўляць далейшую падтрымку дзяржаўных, стацыянарных рэпертуарных тэатраў. Неабходна прыняць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб тэатральнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь", якi павiнен стварыць юрыдычную базу для дзейнасцi тэатраў ycix форм уласнасцi.
Актуальнай задачай з'яўляецца распрацоўка пакета нарматыўных дакументаў у сферы тэатральнага мастацтва. Трэба знайсцi навукова абгрунтаваны нарматыўны падыход да разлiку датацыi для кожнага тэатра, ажыццявiць паэтапнае ўвядзенне дагаворна-кантрактнай сiстэмы для ўcix катэгорый тэатральных работнiкаў дзяржаўных калектываў, развiваць i ўдасканальваць разнастайныя формы ўнутрытэатральнага самакiравання.
Далейшае развiццё нацыянальнага сцэнiчнага мастацтва не можа быць плённым без пашырэння тэатральнай сеткi, умацавання яе матэрыяльна-тэхнiчнай базы, без падтрымкi беларускай драматургii.
Неабходна далейшае ўдасканаленне сiстэмы падрыхтоўкi акцёрскiх, рэжысёрскiх, тэхнiчна-дапаможных кадраў для тэатра.
Патрабуе ўвагi прапаганда тэатральнай культуры Белаpyci, развiццё мiжнародных сувязей, фестывальнага руху тэатраў краiны i замежжа.
Музычнае мастацтва. Музыка валодае велiзарнай эмацыянальнай сiлай уздзеяння, здольнай iстотна ўзбагацiць духоўны свет асобы. Музычнае асяроддзе, у якiм знаходзiцца чалавек, вызначае не толькi яго эстэтычны густ, але i агульны культурны ўзровень; яно фармiруе мастацкiя прыярытэты будучых пакаленняў. Сфера музычнага мастацтва ўключае ў сябе шмат складаючых - ад канцэртнага жыцця, аўдыё- i вiдэамузычнай прадукцыi да музычнай адукацыi i музычнага выхавання.
У рэспублiцы створана сетка музычных тэатраў i канцэртных арганiзацый. Гэта Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр балета Рэспублiкi Беларусь, Беларускi музычны тэатр, фiлармонii, на ix базе сiмфанiчныя i камерныя аркестры, ансамблi народнай музыкi i танца, харавыя калектывы, шэраг унiкальных прафесiйных музычных калектываў.
Стварэнне канцэртных залаў на базе клубных i навучальных устаноў, фiлiялаў фiлармонiй, абсталяваных неабходнымi тэхнiчнымi сродкамi i музычнымi iнструментамi, - важны напрамак у рабоце па канцэртнаму абслугоўванню насельнiцтва.
Патрабуюць удасканалення метады далучэння насельнiцтва да класiчнага музычнага i харэаграфiчнага мастацтва.
Адна з галоўных задач, што паўстае перад дзяржавай i грамадствам у сучасных умовах, - гэта захаванне i далейшае развiццё выдатных традыцый айчыннай кампазiтарскай, музычна-выканальнiцкай i балетнай школ, якiя былi сфармiраваны ў мiнулыя гады.
Беларуская кампазiтарская, выканальнiцкая i балетная школы здольны канкурыраваць з еўрапейскiмi i сусветнымi школамi. Гэта тычыцца ў першую чаргу мастацтва акадэмiчнага, класiчнага.
Патрабуе вырашэння i праблема развiцця айчыннага шоу-бiзнесу, прапаганда нацыянальнай эстраднай творчасцi. Разам з гэтым павiнны вырашацца пытаннi прафесiяналiзацыi жанру, павышэння кампазiтарскага i выканальнiцкага майстэрства.
Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дызайн. Выяўленчае мастацтва рэспублiкi характарызуецца актыўным наватарствам, пошукам новых iдэй, суiснаваннем розных стыляў i напрамкаў, пераемнасцю традыцый. Павышаецца роля мастацкай крытыкi, якая павiнна больш глыбока асэнсоўваць новыя напрамкi развiцця мастацтва, сачыць за нараджэннем новых мастацкiх канцэпцый.
Неабходна вывучыць узаемаадносiны дзяржавы i мастацтва з улiкам вопыту iншых краiн, наладзiць кантакты з еўрапейскiм i ўсходнiм мастацкiмi рынкамi, наблiзiць мастацтва да спажыўца, абуджаць эканамiчную зацiкаўленасць творцаў i канкурэнцыю памiж iмi.
Мастацкае жыццё павiнна весцiся з улiкам шматаблiчных творчых, групавых i асобасных канцэпцый i каштоўнасцей, якiя дзяржава бярэ пад сваю абарону, садзейнiчае ix развiццю i распаўсюджванню.
Трэба перш за ўсё клапацiцца аб эстэтычнай i мастацкай вартасцi твораў, аб тым, каб ix разнастайнасць не парушыла агульнай цэласнасцi духоўнага асяроддзя нацыi. Патрэбна ўдасканальваць сiстэму мэтанакiраванай фiнансавай i арганiзацыйнай падтрымкi ўcix вiдаў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайну i садзейнiчаць павышэнню сацыяльнага статусу мастака.
Неабходна пастаянна ўдасканальваць сацыяльна-культурную iнфраструктуру для планамернай арганiзацыi i паспяховага развiцця як дзяржаўных, так i недзяржаўных форм падтрымкi выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайну.
У якасцi першачарговых мер трэба прадугледзець будаўнiцтва новых майстэрняў, умацаванне навучальнай i вытворчай базы Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, Беларускага саюза мастакоў, забеспячэнне матэрыяламi, кадрамi майстроў-выканаўцаў.
Неабходна ўдасканалiць i развiць сiстэму грантаў для мастакоў i спецыяльных стыпендый для творчай моладзi, падтрымлiваць выставачную дзейнасць. Дапамогi патрабуюць кнiжная графiка, плакат, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Асаблiвай увагi заслугоўвае распаўсюджванне "вiзуальнай" культуры сярод шырокiх колаў насельнiцтва. У гэтых мэтах трэба працягнуць працу над стварэннем сеткi мастацкiх галерэй, фiлiялаў музеяў у населеных пунктах рэспублiкi.
Неабходна развiваць манументальнае мастацтва. Мастацкiя вобразы, увасобленыя ў скульптуры, не толькi ўслаўляюць тых цi iншых гiстарычных асоб, але i жывяць памяць грамадства аб сваiм мiнулым. Менавiта манументальная скульптура надае гарадам i гiстарычным мясцiнам непаўторнасць, робiць ix больш запамiнальнымi, эстэтычна багатымi.
Кiна- i вiдэамастацтва. Належную ўвагу ў блiжэйшыя гады павiнна прыцягнуць праблема кiна- i вiдэамастацтва. Кiнатворы па-ранейшаму застаюцца найбольш масавымi вiдамi мастацтва, якое адрознiваецца даступнасцю, дэмакратызмам i вялiкiм уздзеяннем на свядомасць асобы i яе выхаванне. Нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм", "Беларускi вiдэацэнтр" маюць выдатныя традыцыi стварэння мастацкiх i дакументальных кiнафiльмаў, якiя павiнны быць адноўлены i развiты ў плане тэхнiчнага аснашчэння, творчых работнiкаў, заканадаўства.
Вострай застаецца праблема развiцця беларускай кiнадраматургii, якая магла б стаць апорай нацыянальнага кiно. Не менш актуальнай з'яўляецца i праблема кадраў у беларускiм кiно. Сёння "Беларусьфiльм" мае вострую патрэбу ў яркiх мастацкiх iндывiдуальнасцях. Неабходна надаць максiмум увагi падрыхтоўцы маладых рэжысёраў, сцэнарыстаў, вырашыць пытаннi тэматычнага планавання, пракату, кiнаадукацыi i кiнапрапаганды; ажыццяўляць прапаганду нацыянальнага кiнамастацтва сродкамi тэлебачання i вiдэапракату.
Трэба звярнуць больш пiльную ўвагу на розныя грамадскiя каналы трансляцыi твораў экраннай культуры. Разам з тэлебачаннем устойлiвым попытам у апошняе пяцiгоддзе карыстаецца вiдэа. Тут, як нiколi, актуальна праблема забеспячэння належнай канкурэнцыi з замежнай вiдэапрадукцыяй. Гэта праблема не толькi творчая, але i арганiзацыйная. Вiдэакасета - надзвычай зручная форма трансляцыi нацыянальнай культуры.
Вiдэарынак Беларусi - месца перакрыжавання грамадскiх, дзяржаўных, прыватных i iншых iнтарэсаў. Вельмi важна, каб памiж гэтымi iнтарэсамi не было супярэчнасцi. Адной з галоўных умоў пераводу вiдэабiзнесу ў цывiлiзаванае, адпавядаючае сучасным мiжнародным нормам рэчышча павiнна быць глыбокая навуковая распрацоўка стратэгii i тактыкi гэтага шматграннага працэсу, ажыццяўленне мэтанакiраваных, паслядоўных i комплексных дзеянняў.
Прафесiйныя творчыя саюзы. У Беларусi дзейнiчаюць 13 творчых саюзаў, якiя аб'ядноўваюць каля 8 тысяч чалавек. У 1992 годзе была створана Канфедэрацыя творчых саюзаў, галоўнай мэтай якой стала абарона iнтарэсаў асобных творчых саюзаў. У рэспублiцы дзейнiчае Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб творчых саюзах i творчых работнiках", прыняты ў снежнi 1999 г. Мэта прафесiйна-творчага аб'яднання - не толькi прававая i сацыяльная абарона яго членаў, але i развiццё нацыянальнага мастацтва, захаванне культурных традыцый i мастацкiх школ, пашырэнне мiжнародных культурных сувязей, павышэнне грамадскага прэстыжу творчых прафесiй.
Паколькi творчыя саюзы не з'яўляюцца камерцыйнымi структурамi, як i ўся культура ў цэлым, ix iснаванне сёння без мэтавай матэрыяльнай дапамогi або стварэння адпаведных спрыяльных умоў практычна немагчыма.
Стратэгiчнай задачай творчых саюзаў застаецца развiццё самабытнай беларускай культуры i мастацтва, фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi мастака. Трэба i надалей развiваць унутрысаюзную статутную дзейнасць, знаходзiць эфектыўныя рычагi ўплыву на фармiраванне культурнай палiтыкi, разам з дзяржаўнымi органамi выпрацоўваць механiзм рэгулявання рыначных адносiн у сферы мастацтва, рыхтаваць спецыялiстаў у галiне арт-рынку для творчых саюзаў.
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 |
|