Зарегистрировано в НРПА РБ 10 августа 2000 г. N 5/3790
(в ред. постановлений Совмина от 19.10.2000 N 1613,
от 02.11.2000 N 1680, от 08.12.2000 N 1865)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прасiць адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Белаграпрамбанк", "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Прiорбанк" Акцыянернае таварыства, акцыянерны камерцыйны банк "МiнскКомплексБанк" выдаць у жнiўнi-снежнi 2000 г. тэрмiн да 1 кастрычнiка 2001 г. крэдыты ў агульнай суме 6300 тыс.долараў ЗША для набыцця масланасення рапсу ў сельскагаспадарчых i нарыхтоўчых арганiзацыях рэспублiкi юрыдычным асобам згодна з дадаткам, без улiку наяўнасцi ў iх матэрыяльнага забеспячэння гэтых крэдытаў. Крэдыты пагашаюцца пачынаючы з 1 студзеня 2001 г. у адпаведнасцi з узгодненымi з Нацыянальным банкам графiкамi продажу замежнай валюты пазычальнiкам.
(часть 1 пункта 1 в ред. постановлений Совмина от 19.10.2000 N 1613, от 02.11.2000 N 1680, от 08.12.2000 N 1865)
(см. текст в предыдущей редакции)
Прадаставiць указаным таварыствам i банку ўрадавыя гарантыi ў адносiнах да пагашэння крэдытаў (уключаючы працэнты па iх), якiя выдзяляюцца iмi ў адпаведнасцi з дадзеным пунктам.
Урадавыя гарантыi прадугледжваюць пагашэнне ўказаных крэдытаў i працэнтаў па iх за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў выпадку незвароту гэтых крэдытаў юрыдычнымi асобамi.
Мiнiстэрству фiнансаў аформiць ва ўстаноўленым парадку ўказаныя ўрадавыя гарантыi.
2. Нацыянальнаму банку забяспечыць продаж юрыдычным асобам, якiя атрымалi крэдыты ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы, замежнай валюты на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа" для пагашэння гэтых крэдытаў (уключаючы працэнты па iх).
3. Устанавiць, што юрыдычныя асобы, пералiчаныя ў дадатку да гэтай пастановы, ажыццяўляюць разлiкi з сельскагаспадарчымi арганiзацыямi за масланасенне рапсу беларускiмi рублямi, атрыманымi дадзенымi асобамi шляхам продажу на дадатковай сесii адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа" валютных сродкаў, выдадзеных iм у адпаведнасцi з названай пастановай.
4. У мэтах забеспячэння своечасовага звароту крэдытаў, выдадзеных у адпаведнасцi з гэтай пастановай, устанавiць, што пазычальнiкi ў перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць па ўзгадненню з банкамi да 40 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (работ, паслуг) на iх субрахункi для далейшага накiравання гэтых сродкаў на пагашэнне запазычанасцi па названых крэдытах i працэнтаў па iх, а таксама на куплю замежнай валюты для дадзеных мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды, уключаючы Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, дадзены парадак не прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi па гэтых плацяжах.
5. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, прадугледжаных дадзенай пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
У.ЯРМОШЫН
Дадатак
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 8 жнiўня 2000 г. N 1218
ПЕРАЛIК
ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ, ЯКIМ ПРАДУГЛЕДЖАНА ВЫДАЧА КРЭДЫТАЎ ДЛЯ
НАБЫЦЦЯ МАСЛАНАСЕННЯ РАПСУ
(в ред. постановления Совмина от 19.10.2000 N 1613)
(см. текст в предыдущей редакции)
Адкрытае акцыянернае таварыства "Бабруйскi завод па перапрацоўцы алейных культур"
Адкрытае акцыянернае таварыства "Вiцебскi алейнаэкстракцыйны завод"
Адкрытае акцыянернае таварыства "Мiнскi маргарынавы завод"
Ганцавiцкае раённае дзяржаўнае аб'яднанне па абслугоўванню i забеспячэнню аграпрамысловага комплексу "Аграпрамсэрвiс"
Гомельскi тлушчавы камбiнат
Закрытае акцыянернае таварыства "Рапс" Мiнскага раёна
Саўгас "Прыпяць" Мазырскага раёна
Слонiмскае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнiчнаму абслугоўванню аграпрамысловага комплексу
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вiлiя" Маларыцкага раёна
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Сельскагаспадарчыя паслугi"
|