| 
 
 
 Зарегистрировано в НРПА РБ 6 ноября 2001 г. N 1/3172 
 
 
 
 
 
 1. Заснаваць нагрудны знак "Савет Бяспекi". 2. Зацвердзiць прыкладзеныя Палажэнне аб нагрудным знаку "Савет Бяспекi" i яго апiсанне. 3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання. 
 
 Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
                                                  ЗАЦВЕРДЖАНА                                                  Указ Прэзiдэнта                                                  Рэспублiкi Беларусь                                                  02.11.2001 N 623 
 
 ПАЛАЖЭННЕ АБ НАГРУДНЫМ ЗНАКУ "САВЕТ БЯСПЕКI" 
 
 1. Нагрудны знак "Савет Бяспекi" (далей - нагрудны знак) уручаецца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, пастаянным членам i членам Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь. 2. Нагрудным знакам узнагароджваюцца службовыя асобы органаў дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь, а таксама службовыя асобы iншых краiн, якiя ўнеслi значны ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь. Нагрудным знакам могуць быць узнагароджаны супрацоўнiкi Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню дзейнасцi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь у сферы нацыянальнай бяспекi. 3. Узнагароджванне нагрудным знакам ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з распараджэннем Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь. 4. Нагрудны знак уручаецца Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы. Адначасова з нагрудным знакам уручаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору. 5. Паўторнае ўзнагароджванне нагрудным знакам не праводзiцца. Дублiкат нагруднага знака ў выпадку яго страты не выдаецца. 6. Нагрудны знак носiцца на правым баку грудзей i размяшчаецца пасля знака аб заканчэннi навучальнай установы. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
                                                  ЗАЦВЕРДЖАНА                                                  Указ Прэзiдэнта                                                  Рэспублiкi Беларусь                                                  02.11.2001 N 623 
 
 АПIСАННЕ НАГРУДНАГА ЗНАКА "САВЕТ БЯСПЕКI" 
 
 Нагрудны знак "Савет Бяспекi" ўяўляе сабой авал памерам 42 х 34 мм серабрыстага колеру з полем гарызантальнай штрыхоўкi. У авале размяшчаецца выява мяча лязом унiз, абрамлёнага лаўровым вянком. На меч накладзены шчыт з полем зялёнага колеру, у цэнтры якога знаходзiцца выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад ёй - два дубовыя лiсты. Шчыт з трох бакоў акантоўвае чырвоная стужка з надпiсам "САВЕТ БЯСПЕКI". Выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, дубовых лiстоў, лiтары надпiсу i ручка мяча - залацiстага колеру. Пакрыццё поля шчыта i стужкi - ювелiрная эмаль. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, шрубавае мацаванне, у нiжняй частцы яго знаходзiцца парадкавы нумар знака. 
 
 
 
 
 
 
 |