Зарегистрировано в НРПА РБ 7 марта 2003 г. N 5/12089
У адпаведнасцi з артыкулам 23 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 г. "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены Статут дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
20.02.2003 N 285
СТАТУТ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ "НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI"
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (далей - бiблiятэка) - галоўная унiверсальная навуковая бiблiятэка дзяржавы, носьбiт агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбнiца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяцi.
(в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
2. Бiблiятэка з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае адасобленую маёмасць, самастойны баланс, рахункi ў банках, у тым лiку валютныя, круглую пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваiм найменнем, штампы, бланкi, уласную сiмволiку.
3. Бiблiятэка з'яўляецца дзяржаўнай, нацыянальнай, унiверсальнай, публiчнай бiблiятэкай.
4. Бiблiятэка дзейнiчае ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Статутам.
(п. 4 в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
5. Бiблiятэка падпарадкоўваецца Мiнiстэрству культуры.
6. Поўнае найменне бiблiятэкi:
на беларускай мове - дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi";
на рускай мове - государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси";
скарочанае найменне бiблiятэкi:
на беларускай мове - Нацыянальная бiблiятэка Беларусi;
на рускай мове - Национальная библиотека Беларуси.
7. Бiблiятэка з'яўляецца:
рэспублiканскiм iнфармацыйным i сацыякультурным цэнтрам;
рэспублiканскiм цэнтрам аўтаматызаванай iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы;
рэспублiканскiм галiновым цэнтрам iнфармацыi па культуры i мастацтву;
нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента, цэнтрам унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў;
каардынацыйным i метадычным цэнтрам рэспублiканскага значэння ў галiне бiблiятэчнай справы;
навукова-даследчай установай у галiне бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства;
мiжгалiновым дэпазiтарыем Рэспублiкi Беларусь, дэпазiтарыем матэрыялаў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых мiжнародных арганiзацый.
(п. 7 в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
8. Бiблiятэка мае права:
самастойна вызначаць змест i формы сваёй дзейнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам, мэтамi, задачамi i функцыямi, зацверджанымi дадзеным Статутам;
ажыццяўляць у адпаведнасцi з заканадаўствам i дадзеным Статутам прадпрымальнiцкую дзейнасць, у тым лiку аказваць платныя паслугi;
(в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
адкрываць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, рахункi ў банках, у тым лiку валютныя;
вызначаць крынiцы камплектавання бiблiятэчных фондаў;
(в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
фармiраваць абменныя бiблiятэчныя фонды для ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага i мiжнароднага дакументаабмену;
выключаць i рэалiзоўваць дакументы з бiблiятэчных фондаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;
вызначаць умовы ўзаемадзеяння памiж удзельнiкамi сiстэмы карпаратыўнай каталагiзацыi;
зацвярджаць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Правiлы карыстання бiблiятэкай;
прымаць меры па кампенсацыi ўрону, нанесенага карыстальнiкамi бiблiятэкi, у адпаведнасцi з заканадаўствам;
вызначаць умовы выкарыстання iнфармацыйных рэсурсаў на аснове дагавораў з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;
часова вывозiць дакументы з бiблiятэчных фондаў за межы краiны ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
удзельнiчаць на конкурснай цi iншай аснове ў рэалiзацыi дзяржаўных праграм развiцця бiблiятэчнай справы;
узаемадзейнiчаць з бiблiятэкамi i iншымi ўстановамi замежных краiн, у тым лiку заключаць дагаворы аб супрацоўнiцтве, уваходзiць ва ўстаноўленым парадку ў мiжнародныя бiблiятэчна-iнфармацыйныя арганiзацыi, удзельнiчаць у рэалiзацыi мiжнародных i iншых праграм у галiне бiблiятэчнай справы;
выкарыстоўваць у рэкламных цi iншых мэтах уласнае найменне, сiмволiку, выявы свайго будынка, рэпрадукцыi культурных каштоўнасцей, якiя захоўваюцца ў фондах бiблiятэкi, а таксама даваць такое права iншым юрыдычным i фiзiчным асобам у адпаведнасцi з заканадаўствам;
страхаваць сваю маёмасць;
засноўваць сродкi масавай iнфармацыi.
9. Бiблiятэка можа ад свайго iмя набываць маёмасныя i асабiстыя немаёмасныя правы, у тым лiку на аб'екты iнтэлектуальнай уласнасцi, i несцi абавязацельствы, быць iстцом цi адказчыкам у судзе.
10. Бiблiятэка нясе адказнасць па сваiх абавязацельствах у адпаведнасцi з заканадаўствам.
11. Бiблiятэка забяспечвае грамадзянам раўнапраўны доступ да iнфармацыйных рэсурсаў.
12. Карыстанне бiблiятэкай бясплатнае, апрача дадатковых вiдаў паслуг.
(в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
13. Фонд бiблiятэкi як асаблiва каштоўны аб'ект гiсторыка-культурнай спадчыны знаходзiцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам на асобым рэжыме аховы.
14. Дзейнасць бiблiятэкi накiравана на садзейнiчанне духоўнаму, культурнаму, сацыяльнаму i эканамiчнаму развiццю народа краiны.
15. Iнфармацыйныя рэсурсы бiблiятэкi з'яўляюцца агульнадаступнымi. Абмежаваннi па iх выкарыстанню вызначаюцца толькi ў мэтах аховы асаблiва рэдкiх i каштоўных дакументаў, а таксама ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. Iнфармацыя аб наяўнасцi ў бiблiятэцы дакументаў абмежаванага карыстання з'яўляецца агульнадаступнай.
16. Месцазнаходжанне бiблiятэкi: г.Мiнск, праспект Незалежнасцi, 116.
Глава 2
МЭТА, ЗАДАЧЫ, ФУНКЦЫI I ВIДЫ ДЗЕЙНАСЦI БIБЛIЯТЭКI
17. Асноўнай мэтай дзейнасцi бiблiятэкi з'яўляецца задавальненне унiверсальных iнфармацыйных i сацыякультурных патрэбнасцей грамадства.
18. Асноўныя задачы бiблiятэкi:
фармiраванне грамадска значных iнфармацыйных рэсурсаў i iх захаванне;
забеспячэнне доступу грамадзян Рэспублiкi Беларусь да нацыянальных i сусветных iнфармацыйных рэсурсаў i задавальненне унiверсальных iнфармацыйных патрэбнасцей грамадства;
навукова-даследчая дзейнасць у галiне бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства;
каардынацыя дзейнасцi бiблiятэк па фармiраванню адзiнай iнфармацыйнай прасторы.
(п. 18 в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
19. У адпаведнасцi з асноўнымi задачамi бiблiятэка выконвае наступныя функцыi:
фармiруе, зберагае, пастаянна захоўвае i прадастаўляе яе карыстальнiкам найбольш поўны збор айчынных дакументаў i беларусiкi, навукова значных замежных дакументаў;
ажыццяўляе збор дакументаў у лiчбавай форме, пры неабходнасцi стварае копii дакументаў у лiчбавай форме з захаваннем правоў на аб'екты iнтэлектуальнай уласнасцi;
арганiзуе доступ да нацыянальных i сусветных баз даных;
арганiзуе бiблiяграфiчны ўлiк публiкацый аб Рэспублiцы Беларусь, удзельнiчае ў арганiзацыi i вядзеннi бiблiяграфiчнага ўлiку нацыянальнага дакумента;
фармiруе абменныя бiблiятэчныя фонды для ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, мiжнароднага дакументаабмену;
забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння бiблiятэк i iнфармацыйных арганiзацый па ўзаемавыкарыстанню iнфармацыйных рэсурсаў, вядзенню нацыянальнага зводнага электроннага каталога;
ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне дзейнасцi бiблiятэк, накiраванае на ўкараненне новых iнфармацыйных тэхналогiй;
набывае ў першачарговым парадку бiблiятэчныя зборы ў вядомых пiсьменнiкаў, дзеячаў культуры i навукi, iх наследнiкаў (пры ўмове захавання гэтых збораў як унiкальных калекцый), а таксама ў букiнiстычных кнiгарнях i на аўкцыёнах;
ажыццяўляе навукова-даследчую дзейнасць у сферы бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства;
прадастаўляе дакументы, бiблiяграфiчную i iншую iнфармацыю ў адпаведнасцi з правам грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне;
праводзiць культурна-асветнiцкую работу, накiраваную на садзейнiчанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэкi;
ажыццяўляе дасугавую, фiзкультурна-аздараўленчую, рэкрэацыйную дзейнасць i вядзе прапаганду здаровага ладу жыцця;
праводзiць мерапрыемствы сацыякультурнай накiраванасцi;
ажыццяўляе выдавецкую i палiграфiчную дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку i выпуск iнфармацыйных (у тым лiку бiблiяграфiчных) i метадычных матэрыялаў, навуковых публiкацый у галiне бiблiятэчнай справы, бiблiяграфii, кнiгазнаўства i сумежных навук;
удзельнiчае ў фармiраваннi i правядзеннi адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы.
(п. 19 в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
20. У адпаведнасцi з вызначанымi функцыямi бiблiятэка згодна з Агульнадзяржаўным класiфiкатарам вiдаў эканамiчнай дзейнасцi ажыццяўляе наступныя вiды дзейнасцi:
выдавецкая i палiграфiчная дзейнасць, тыражыраванне запiсаных носьбiтаў iнфармацыi (код 22);
устаноўка i наладка электронна-вылiчальных машын i iншага абсталявання для апрацоўкi iнфармацыi (код 30029);
оптавы гандаль i гандаль праз агентаў, акрамя гандлю аўтамабiлямi i матацыкламi (код 51);
рознiчны гандаль, акрамя гандлю аўтамабiлямi i матацыкламi;
рамонт бытавых вырабаў i прадметаў асабiстага карыстання (код 52);
дзейнасць сухапутнага транспарту (код 60);
турысцкая дзейнасць (код 6330);
сувязь (код 64);
здача ў наём уласнай нерухомай маёмасцi (код 702);
арэнда машын i абсталявання без аператара i пракат бытавых вырабаў i прадметаў асабiстага карыстання (код 71);
дзейнасць, звязаная з вылiчальнай тэхнiкай (код 72);
навуковыя даследаваннi i распрацоўкi (код 73);
рэкламная дзейнасць (код 744);
правядзенне расследаванняў i забеспячэнне бяспекi (код 746);
дзейнасць у галiне статыстыкi (код 75117);
мiжнародная дзейнасць (код 7521);
iншая адукацыя для дарослых i iншая адукацыя, якая не ўключана ў iншыя групоўкi (код 80424);
дзейнасць па арганiзацыi адпачынку i забаў, культуры i спорту (код 92);
дзейнасць бiблiятэк i архiваў (код 9251);
дзейнасць музеяў (код 92521);
прадастаўленне iндывiдуальных паслуг (код 93).
(п. 20 в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
21. У выпадку, калi асобныя вiды дзейнасцi падлягаюць лiцэнзаванню ў адпаведнасцi з заканадаўствам, бiблiятэка мае права ажыццяўляць такую дзейнасць пасля атрымання адпаведных лiцэнзiй.
Глава 3
МАЁМАСЦЬ БIБЛIЯТЭКI
22. Маёмасць бiблiятэкi складаюць асноўныя сродкi, у тым лiку будынак i збудаваннi, абсталяванне i iншыя матэрыяльныя каштоўнасцi, кошт якiх утрымлiваецца ў самастойным балансе бiблiятэкi.
Маёмасць бiблiятэкi з'яўляецца ўласнасцю Рэспублiкi Беларусь i належыць ёй на праве аператыўнага кiравання, за выключэннем даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя паступаюць у самастойнае распараджэнне бiблiятэкi i выкарыстоўваюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
(часть вторая п. 22 в ред. постановления Совмина от 26.08.2008 N 1231)
23. Бiблiятэка фiнансуецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
Дадатковае фiнансаванне бiблiятэкi можа ажыццяўляцца за кошт грашовых сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб, у тым лiку замежных, а таксама грашовых сродкаў, атрыманых ад бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, аказання платных паслуг i iншай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якая неабходна для выканання мэт, прадугледжаных дадзеным Статутам, адпавядае гэтым мэтам i прадмету дзейнасцi некамерцыйных арганiзацый, i з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
Памер грашовых сродкаў, што паступаюць з дадатковых крынiц фiнансавання, не абмяжоўваецца. Дадзеныя грашовыя сродкi не могуць быць зняты з выкарыстання на канец бюджэтнага года, не ўлiчваюцца пры вызначэннi аб'ёмаў бюджэтнага фiнансавання на наступны год i павiнны накiроўвацца на ажыццяўленне статутнай дзейнасцi бiблiятэкi.
24. Бiблiятэка можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносiць даход. Атрыманыя ад такой дзейнасцi даходы i набытая за iх кошт маёмасць паступаюць у самастойнае распараджэнне бiблiятэкi i выкарыстоўваюцца ва ўстаноўленым парадку.
25. Бiблiятэка можа адчужаць цi iншым чынам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю i маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па каштарысу, у адпаведнасцi з заканадаўствам.
26. Бiблiятэка не выступае гарантам або паручыцелем перад банкамi - крэдыторамi юрыдычных асоб недзяржаўных форм уласнасцi i фiзiчных асоб па выкананню гэтымi асобамi сваiх абавязацельстваў па вяртанню атрыманых сродкаў, акрамя крэдытаў, што выдаюцца на будаўнiцтва жылых памяшканняў у памеры, прадугледжаным заканадаўствам.
Глава 4
КIРАЎНIЦТВА БIБЛIЯТЭКАЙ
27. Кiраўнiцтва дзейнасцю бiблiятэкi ажыццяўляе дырэктар. Дырэктар назначаецца на пасаду i вызваляецца ад яе Мiнiстрам культуры. З дырэктарам бiблiятэкi заключаецца кантракт.
28. Дырэктар бiблiятэкi:
арганiзуе работу бiблiятэкi i нясе поўную адказнасць за выкананне пастаўленых перад ёю задач i планавых заданняў, узначальвае вучоны савет бiблiятэкi;
забяспечвае стварэнне ўмоў для зберажэння маёмасцi, эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў бiблiятэкi для вырашэння вытворчых задач i сацыяльнага развiцця калектыву;
прымае на работу i звальняе з работы работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;
вызначае колькасць, зацвярджае структуру i штатны расклад работнiкаў бiблiятэкi ў межах фонду аплаты працы;
зацвярджае склад вучонага савета бiблiятэкi, саветаў i камiсiй пры намеснiках дырэктара, вызначае парадак i напрамкi iх дзейнасцi;
выдае загады i распараджэннi, абавязковыя для ўсiх работнiкаў бiблiятэкi;
распараджаецца фiнансавымi i матэрыяльнымi сродкамi бiблiятэкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
забяспечвае падачу справаздачы органам дзяржаўнай статыстыкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
дзейнiчае ад iмя бiблiятэкi, прадстаўляе яе ў арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi;
заключае дагаворы ад iмя бiблiятэкi;
адкрывае ў банках разлiковы, валютны i iншыя рахункi;
прымяняе да работнiкаў бiблiятэкi меры заахвочвання i накладае дысцыплiнарныя спагнаннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
прымае меры, накiраваныя на развiццё i ўдасканальванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы бiблiятэкi, комплексу iнфармацыйна-тэхналагiчных сiстэм, выкананне правiлаў тэхнiкi бяспекi i супрацьпажарных мерапрыемстваў;
рэгулярна (не менш чым адзiн раз у год) трымае справаздачу перад Мiнiстэрствам культуры, а таксама прадстаўляе яму неабходную iнфармацыю аб дзейнасцi бiблiятэкi;
нясе адказнасць за вынiкi работы бiблiятэкi, выкананне патрабаванняў дадзенага Статута, абавязацельстваў перад Мiнiстэрствам культуры i працоўным калектывам;
хадайнiчае аб прыёме бiблiятэкi i ўдзеле яе ў рабоце мiжнародных бiблiятэчных арганiзацый;
размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi дырэктара.
29. Калегiяльныя органы кiравання:
дырэкцыя, якая дзейнiчае пры дырэктары для аператыўнага кiравання бiблiятэкай i арганiзацыi яе работы;
вучоны савет, якi дзейнiчае пры дырэктары для вызначэння i каардынацыi асноўных напрамкаў навуковай дзейнасцi бiблiятэкi;
саветы i камiсii пры намеснiках дырэктара бiблiятэкi па асноўных напрамках дзейнасцi, якiя яны курыруюць.
Глава 5
РАБОТНIКI БIБЛIЯТЭКI
30. Працоўныя адносiны з работнiкамi бiблiятэкi, уключаючы пытаннi найму i звальнення, рэжыму працы i адпачынку, умоў працы, гарантый i кампенсацый, рэгулююцца праз працоўныя дагаворы (кантракты) у адпаведнасцi з заканадаўствам.
31. Работнiкi бiблiятэкi вырашаюць:
пытаннi заключэння з наймальнiкам калектыўнага дагавора, разглядаюць яго праект i ўпаўнаважваюць свайго прадстаўнiка падпiсаць яго ад iмя работнiкаў бiблiятэкi;
iншыя пытаннi самакiравання работнiкаў бiблiятэкi ў межах сваёй кампетэнцыi, устаноўленай заканадаўствам i дадзеным Статутам.
Глава 6
РЭАРГАНIЗАЦЫЯ I ЛIКВIДАЦЫЯ БIБЛIЯТЭКI
32. Бiблiятэка не можа быць перапрафiлявана.
33. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя бiблiятэкi ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
|