Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iтальянскай Рэспублiкi аб мiжнародных пасажырскiх i грузавых аўтамабiльных перавозках" (Заключено в г.Минске 03.06.2003)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 22 марта 2006 г. N 3/1891







--------------------------------

<*> Вступило в силу 25 февраля 2006 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iтальянскай Рэспублiкi, надалей - Дагаворныя Бакi, у мэтах садзейнiчання ва ўзаемных iнтарэсах развiццю пасажырскiх i грузавых перавозак памiж абедзвюма дзяржавамi аўтатранспартам, якi накiроўваецца з пунктаў прызначэння на тэрыторыях адпаведных дзяржаў, а таксама транзiтам праз iх тэрыторыi,

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1



Перавозчыкi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку маюць права ажыццяўляць пасажырскiя i грузавыя перавозкi, як з пунктаў прызначэння на тэрыторыi, так i транзiтам праз тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку аўтатранспартнымi сродкамi, зарэгiстраванымi ў дзяржаве Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якой ажыццяўляе сваю дзейнасць перавозчык у адпаведнасцi з правiламi, устаноўленымi гэтым Пагадненнем.



I. ПАСАЖЫРСКIЯ ПЕРАВОЗКI



I.1. Галiна прымянення



Артыкул 2



У адпаведнасцi з дзеючымi на тэрыторыях дзяржаў Дагаворных Бакоў заканадаўствамi аб уездзе i знаходжаннi грамадзян гэтае Пагадненне прымяняецца да мiжнародных пасажырскiх перавозак, якiя выконваюцца памiж тэрыторыямi дзяржаў Дагаворных Бакоў, у тым лiку транзiтам, аўтатранспартам, прызначаным для перавозкi пасажыраў i якi мае больш за дзевяць месцаў, уключаючы месца вадзiцеля аўтобуса.



I.2. Рэгулярныя перавозкi памiж дзяржавамi

Дагаворных Бакоў



Артыкул 3



1. У гэтым Пагадненнi пад "рэгулярнымi перавозкамi" разумеюцца перавозкi пасажыраў аўтобусамi па вызначаным маршруту згодна з загадзя ўстаноўленымi i апублiкаванымi раскладам i тарыфамi.

2. Пры гэтым дазваляюцца пасадка i высадка пасажыраў на канечных пунктах маршруту i ў другiх устаноўленых населеных пунктах.

3. У адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення i нацыянальнымi заканадаўствамi дзяржаў Дагаворных Бакоў, якiя рэгламентуюць рэгулярныя перавозкi пасажыраў, пры выкананнi такiх перавозак i пры наяўнасцi свабодных месцаў для сядзення вадзiцель абавязаны прыняць любога пасажыра, якi знаходзiцца на ўстаноўленых прамежкавых i канечных пунктах маршруту.



Артыкул 4



Рэгулярныя перавозкi памiж дзяржавамi Дагаворных Бакоў арганiзоўваюцца па ўзаемным узгадненнi кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў, зазначанымi далей у артыкуле 25, i на падставе рашэнняў Змешанай камiсii, прадугледжанай артыкулам 26 гэтага Пагаднення.



Артыкул 5



1. Рэгулярныя перавозкi пасажыраў ажыццяўляюцца на падставе дазволу, якi не падлягае перадачы перавозчыку, не зазначанаму ў дазволе.

2. Дазвол выдаецца на падставе ўзаемнасцi кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў на частку маршруту, якi праходзiць па тэрыторыях iх дзяржаў, калi не iснуе другiх дамоўленасцей памiж гэтымi органамi.

3. Тэрмiн дзеяння дазволу вызначаецца па ўзаемнай згодзе Змешанай камiсiяй.

4. Дазвол выдаецца на ажыццяўленне рэгулярных перавозак па вызначаным маршруту на падставе заяўкi, пададзенай транспартным прадпрыемствам кампетэнтнаму органу дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якой знаходзiцца гэтае прадпрыемства.

5. У заяўцы павiнны быць указаны маршрут, расклад на ўвесь год i тарыфы, якiя вызначаны на падставе тарыфаў, узгодненых Змешанай камiсiяй, а таксама другiя неабходныя даныя, якiя могуць патрабаваць кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў. Да заяўкi павiнна прыкладацца схема маршруту, якi прапаноўваецца з указаннем усiх прыпынкаў i адлегласцi ў кiламетрах.

6. Кампетэнтны орган дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў перадае кампетэнтнаму органу дзяржавы другога Дагаворнага Боку прынятыя разам з усёй неабходнай дакументацыяй заяўкi.

7. Заяўкi належаць прыняццю кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў у парадку, устаноўленым Змешанай камiсiяй.

8. На аўтатранспартным сродку, якi выконвае рэгулярныя перавозкi пасажыраў, павiнен быць арыгiнал дазволу.



Артыкул 6



Перавозчыкi не могуць выконваць унутраныя перавозкi пасажыраў на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку.



I.3. Рэгулярныя транзiтныя перавозкi



Артыкул 7



1. У гэтым Пагадненнi пад "рэгулярнымi транзiтнымi перавозкамi" разумеюцца перавозкi пасажыраў з тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў транзiтам праз тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку ў трэцюю дзяржаву без права пасадкi i высадкi пасажыраў на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

2. Рэгулярныя транзiтныя перавозкi ажыццяўляюцца на падставе дазволу, выдадзенага кампетэнтным органам дзяржавы Дагаворнага Боку, па тэрыторыi якой ажыццяўляюцца транзiтныя перавозкi i якому перавозчык падаў заяўку праз кампетэнтны орган сваёй дзяржавы.



I.4. Нерэгулярныя перавозкi



Артыкул 8



У гэтым Пагадненнi пад "нерэгулярнымi перавозкамi" разумеюцца перавозкi пасажыраў, якiя ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з наступнымi ўмовамi:

1) перавозка адным i тым жа транспартным сродкам адных i тых жа пасажыраў па ўсiм маршруту, якi павiнен пачынацца i заканчвацца на тэрыторыi дзяржавы рэгiстрацыi транспартнага сродку (перавозка пры зачыненых дзвярах);

2) уезд транспартнага сродку з пасажырамi на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку i вяртанне без пасажыраў у дзяржаву рэгiстрацыi транспартнага сродку (вяртанне транспартнага сродку без пасажыраў);

3) парожнiя рэйсы па тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку для перавозкi ў дзяржаву рэгiстрацыi транспартнага сродку груп, якiя сфармiраваны на падставе папярэдняга пагаднення памiж перавозчыкам i заказчыкам (уезд транспартнага сродку без пасажыраў).



Артыкул 9



1. Перавозкi, якiя прадугледжаны ў падпунктах 1 i 2 артыкула 8 гэтага Пагаднення, у тым лiку i транзiтныя, выконваюцца без дазволаў.

2. У гэтых выпадках вадзiцель павiнен мець у аўтобусе запоўнены фармуляр, якi змяшчае пайменны спiсак пасажыраў.

3. Тэхнiчна няспраўны аўтобус можа быць заменены без дазволу другiм аўтобусам на ўмовах, якiя ўстаноўлены Змешанай камiсiяй.

4. У выпадку, прадугледжаным у падпункце 3 артыкула 8 гэтага Пагаднення, кампетэнтны орган дзяржавы рэгiстрацыi перавозчыка, якi выконвае перавозку, павiнен запатрабаваць дазвол у кампетэнтнага органа дзяржавы другога Дагаворнага Боку. Кампетэнтныя органы абменьваюцца гадавым кантынгентам бланкаў дазволаў, устаноўленым Змешанай камiсiяй, якая прадугледжана артыкулам 26 гэтага Пагаднення.



I.5. Iншыя аўтобусныя перавозкi



Артыкул 10



1. Для iншых аўтобусных перавозак, якiя не прадугледжаны папярэднiмi артыкуламi гэтага Пагаднення, неабходна ў кожным канкрэтным выпадку папярэдне атрымаць дазвол, якi выдаецца кампетэнтным органам дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

2. Дазвол выдаецца перавозчыку на падставе заяўкi, якая пададзена ў адрас кампетэнтнага органа дзяржавы Дагаворнага Боку.

3. У заяўцы павiнны ўказвацца пункт прызначэння, маршрут, мэта перавозкi, даныя аб транспартным сродку, што выкарыстоўваецца, i iншыя звесткi, якiя могуць быць запытаны па ўзаемнай згодзе кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.

4. Кампетэнтны орган дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў перадае прынятыя заяўкi кампетэнтнаму органу дзяржавы другога Дагаворнага Боку з прыкладаннем прадугледжанай дакументацыi.

5. Кампетэнтны орган дзяржавы другога Дагаворнага Боку павiнен паведамiць аб прынятым рашэннi на працягу 30 дзён пасля атрымання заяўкi.

6. Пасля атрымання станоўчага рашэння кампетэнтны орган дзяржавы, дзе зарэгiстравана транспартнае прадпрыемства, якое падало заяўку, выдае дазвол.



II. ГРУЗАВЫЯ ПЕРАВОЗКI



Артыкул 11



1. Перавозчык, што зарэгiстраваны ў дзяржаве аднаго з Дагаворных Бакоў, якi ажыццяўляе перавозку грузаў памiж дзвюма дзяржавамi, а таксама транзiтам праз iх тэрыторыi, павiнен мець дазвол, якi выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы другога Дагаворнага Боку за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 12 i рашэннямi Змешанай камiсii аб тым, што для гэтых перавозак дазвол не патрэбны.

Дазвол сапраўдны для паездкi туды i назад.

2. Пры ажыццяўленнi грузавых перавозак уезд, перамяшчэнне i знаходжанне транспартнага сродку, а таксама вадзiцеляў на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку на ўзаемных умовах могуць быць пастаўлены пад асаблiвыя ўмовы, кантроль i меры засцярогi ў той ступенi, у якой гэта выклiкана патрабаваннямi бяспекi дзяржавы.

3. У адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем пад "транзiтнымi перавозкамi" разумеюцца перавозкi, якiя ажыццяўляюцца праз тэрыторыю дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў i маюць пункт прызначэння ў трэцяй дзяржаве, пры гэтым у дзяржаве, праз тэрыторыю якой ажыццяўляецца транзiт, не праводзiцца пагрузка або разгрузка грузу.



Артыкул 12



1. Для нiжэйпералiчаных перавозак грузаў не патрабуецца дазвол, якi прадугледжаны артыкулам 11, калi iншае не абумоўлена дзеючымi нормамi, якiя рэгулююць увоз (вываз) у (з) дзяржавы Дагаворных Бакоў, а таксама правоз транзiтам па iх тэрыторыях названых грузаў, для якiх патрабуецца спецыяльны дазвол iншых кампетэнтных органаў:

1) пахавальныя перавозкi;

2) перавозкi матэрыялаў, прызначаных для выстаў;

3) нерэгулярныя перавозкi грузаў у аэрапорт або з аэрапорта ў выпадку змянення ўмоў палёту;

4) перавозкi багажу прычэпамi, пасчаплянымi з транспартнымi сродкамi, прызначанымi для перавозкi пасажыраў, а таксама перавозкi багажу пры дапамозе транспартнага сродку любога тыпу, якi рухаецца ў напрамку аэрапортаў або з iх;

5) паштовыя перавозкi;

6) перавозкi грузаў, неабходных для аказання экстраннай медыцынскай дапамогi, асаблiва падчас стыхiйных бедстваў;

7) перавозкi каштоўных грузаў (напрыклад, каштоўных металаў), якiя ажыццяўляюцца спецыяльнымi транспартнымi сродкамi i якiя суправаджаюцца палiцыяй або iншымi органамi аховы;

8) перавозкi запчастак для сродкаў марскiх або паветраных зносiн;

9) перамяшчэнне парожняга транспартнага сродку, якi прызначаны для перавозкi грузу замест транспартнага сродку, якi выйшаў са строю на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, а таксама вяртанне ў парожнiм стане адрамантаванага транспартнага сродку. Перавозка грузаў транспартным сродкам, якi замянiў няспраўны транспартны сродак, ажыццяўляецца па дазволу, выдадзеным на перамяшчэнне транспартнага сродку, якi выйшаў са строю;

10) перавозкi пчолаў i малькоў рыб.

2. Пералiк перавозак, названых у гэтым артыкуле, якiя ажыццяўляюцца без дазволаў, можа быць зменены Змешанай камiсiяй.



Артыкул 13



1. Дазвол не можа быць перададзены другому перавозчыку i дае права выконваць перавозкi адзiночным аўтатранспартным сродкам або камбiнацыяй транспартных сродкаў (грузавiк без прычэпа, аўтапоезд, цягач з паўпрычэпам) на працягу тэрмiну дзеяння, зазначанага ў дазволе, але якi не можа быць больш за адзiн год.

2. У выпадку камбiнацыi транспартных сродкаў дапускаецца выкарыстанне прычэпа або паўпрычэпа, якi зарэгiстраваны на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку.



Артыкул 14



1. Перавозчыку забараняецца рабiць на транспартны сродак пагрузку грузаў на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, прызначаных для разгрузкi на тэрыторыi гэтай жа дзяржавы.

2. Таксама перавозчыку, якi зарэгiстраваны на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў, забараняецца ажыццяўляць перавозку грузаў памiж тэрыторыяй дзяржавы другога Дагаворнага Боку i трэцяй дзяржавай i наадварот, за выключэннем тых выпадкаў, калi Змешанай камiсiяй было прынята iншае рашэнне, якiм для гэтага ўстанаўлiваецца адпаведны кантынгент дазволаў, а таксама пры наяўнасцi адпаведнага дазволу трэцяй дзяржавы, калi гэта неабходна.



III. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



Артыкул 15



1. Тэхнiчныя i прафесiйныя рэсурсы транспартнага прадпрыемства, прыдатнасць транспартных сродкаў, змест дакументаў на перамяшчэнне транспартных сродкаў, допуск вадзiцеляў да кiравання транспартным сродкам, велiчыня страхавога пакрыцця i максiмальныя велiчынi пакрыцця рызыкi грамадзянскай адказнасцi ў адносiнах да трэцiх асобаў i пасажыраў, якiя перавозяцца, устанаўлiваюцца кампетэнтнымi органамi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам дзяржавы рэгiстрацыi транспартнага сродку.

2. Умовы страхавога полiса ў любым выпадку павiнны адпавядаць палажэнням заканадаўства, што дзейнiчае ў дзяржаве, на тэрыторыi якой ажыццяўляюцца перавозкi.



Артыкул 16



Правiлы продажу бiлетаў, запаўненне неабходных дакументаў пры перавозцы пасажыраў i грузаў, форма рэестраў i метады збору статыстычных даных для ўзаемнага абмену памiж кампетэнтнымi органамi абедзвюх дзяржаў устанаўлiваюцца па ўзгадненню памiж адпаведнымi органамi дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў.



Артыкул 17



1. Вадзiцелi транспартных сродкаў i абслуговы персанал у адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем абавязаны выконваць нормы i правiлы дарожнага руху, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi дзяржавы таго Дагаворнага Боку, дзе ажыццяўляюцца перавозкi.

2. У выпадку парушэння вышэйадзначаных нормаў надыходзiць адказнасць персаналу перад кампетэнтнымi органамi дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якой гэтыя парушэннi мелi месца.



Артыкул 18



1. Перавозчыкi дзяржавы абодвух Дагаворных Бакоў павiнны выконваць нормы i правiлы абмену валюты i фiскальныя нормы, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi дзяржавы Дагаворнага Боку, дзе ажыццяўляецца перавозка.

2. Змешаная камiсiя можа прапанаваць iльготы фiскальнага характару, калi яны не супярэчаць заканадаўству абедзвюх дзяржаў.



Артыкул 19



1. Кожны Дагаворны Бок выдае дазвол на часовы ўезд на тэрыторыю яго дзяржавы транспартных сродкаў, якiя зарэгiстраваны на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, не абкладаючы мытнымi пошлiнамi i пры ўмове, што яны пасля сканчэння тэрмiну знаходжання вяртаюцца на тэрыторыю сваёй дзяржавы.

2. Дагаворныя Бакi могуць патрабаваць, каб гэтыя транспартныя сродкi былi пастаўлены пад неабходныя мытныя фармальнасцi, якiя звязаны з часовым знаходжаннем на тэрыторыi дзяржавы адпаведнага Дагаворнага Боку.



Артыкул 20



1. Вадзiцелi i другiя члены экiпажа могуць часова ўвозiць без аплаты мытных пошлiн асабiстыя рэчы ў колькасцi, неабходнай на працягу тэрмiну iх знаходжання на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, пры ўмове, што яны не будуць перададзены другiм асобам.

2. У адпаведнасцi з мытнымi правiламi, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, ад абкладання ўвазнымi мытнымi пошлiнамi вызваляюцца прадукты харчавання i невялiкiя колькасцi тытуню, цыгар i цыгарэтаў, якiя прызначаны для асабiстага ўжывання.



Артыкул 21



Вызваляюцца ад абкладання ўвазнымi мытнымi пошлiнамi змазачныя матэрыялы, а таксама палiва, якое знаходзiцца ў звычайных баках транспартных сродкаў, што часова знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, пры гэтым пад звычайным бакам разумеецца ёмiстасць, прадугледжаная канструкцыяй гэтага транспартнага сродку i тэхналагiчна злучаная з сiстэмай сiлкавання рухавiка.



Артыкул 22



1. Запчасткi, неабходныя для рамонту транспартнага сродку, якi часова знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку i выконвае адну з перавозак, прадугледжаных гэтым Пагадненнем, не падлягаюць абкладанню ўвазнымi мытнымi пошлiнамi пры выкананнi парадку мытнага афармлення, якое прадугледжана заканадаўствамi дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў.

2. Запчасткi да транспартных сродкаў, якiя заменены i не вывозяцца назад, належаць абкладанню ўвазнымi мытнымi пошлiнамi, за выключэннем тых выпадкаў, калi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам дзяржавы, у якую яны былi ўвезены, вышэйназваныя запчасткi былi бязвыплатна перададзены гэтай дзяржаве або былi знiшчаны за кошт зацiкаўленага боку пад кантролем мытных органаў.



Артыкул 23



1. Выстаўленне рахункаў i аплата за транспартнае абслугоўванне, якое ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем, павiнны праводзiцца ў свабодна канверсоўнай валюце па абменным курсу рынку, якi iснуе на момант ажыццяўлення аплаты.

2. Грашовыя пераводы ажыццяўляюцца без абмежаванняў i затрымак пасля выканання ўсiх падатковых абавязацельстваў.

3. У выпадку заключэння пагаднення аб ажыццяўленнi плацяжоў памiж Дагаворнымi Бакамi, вышэйпаказаныя плацяжы ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага апошняга Пагаднення.



Артыкул 24



Нараўне з санкцыямi, якiя прыменены дзяржавай, на тэрыторыi якой было выяўлена парушэнне, у выпадку парушэння палажэнняў гэтага Пагаднення, што было дапушчана на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, кампетэнтныя органы дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якой быў зарэгiстраваны транспартны сродак, павiнны па паведамленню кампетэнтных органаў дзяржавы другога Дагаворнага Боку прымянiць наступныя санкцыi:

1) папярэдзiць перавозчыка;

2) строга папярэдзiць перавозчыка, што ў выпадку паўтарэння парушэння будуць прыменены санкцыi ў адпаведнасцi з падпунктамi 3 i 4 гэтага артыкула;

3) часова прыпынiць дзеянне дазволу на ажыццяўленне грузавых або пасажырскiх перавозак на тэрыторыю дзяржавы, дзе было дапушчана парушэнне;

4) забаранiць выкананне грузавых альбо пасажырскiх перавозак у дзяржаве, у якой было дапушчана парушэнне.



Артыкул 25



1. Усе пытаннi, якiя тычацца прымянення палажэнняў гэтага Пагаднення, будуць вырашацца шляхам двухбаковых кансультацый i перагавораў памiж кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.

2. Кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў, на якiя ўскладзена выкананне гэтага Пагаднення, з'яўляюцца:

з боку Урада Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый;

з боку Урада Iтальянскай Рэспублiкi - Мiнiстэрства iнфраструктуры i транспарту.



Артыкул 26



1. У мэтах забеспячэння выканання гэтага Пагаднення, а таксама для вырашэння бягучых пытанняў ствараецца Змешаная камiсiя, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi кампетэнтных органаў дзяржаў Дагаворных Бакоў. У асноўныя задачы Змешанай камiсii ўваходзiць:

1) фармiраванне погляду аб рэгулярных пасажырскiх перавозках, выпрацоўка ў выпадку неабходнасцi ўзаемапрымальных спосабаў ажыццяўлення абслугоўвання з улiкам iнтарэсаў абодвух Дагаворных Бакоў;

2) устанаўленне па ўзаемнай згодзе кантынгенту дазволаў на ажыццяўленне пасажырскiх i грузавых перавозак, якiя прадугледжаны ў артыкулах 8, 9, 11 i 14, або вызваленне ад неабходнасцi атрымання дазволу на двухбаковыя альбо транзiтныя перавозкi;

3) падрыхтоўка ўзораў (фармуляраў) дазволаў, прадугледжаных артыкуламi 5, 8 - 11, i ўстанаўленне парадку iх выдачы;

4) рашэнне праблем i пытанняў, якiя ўзнiкаюць у ходзе выканання гэтага Пагаднення;

5) прыняцце мер, якiя садзейнiчаюць i спрыяюць развiццю аўтамабiльных перавозак памiж дзвюма дзяржавамi;

6) вывучэнне магчымасцi ўзгаднення з кампетэнтнымi органамi давання льгот фiскальнага характару, якiя заснаваны на прынцыпах узаемнасцi, пры ўмове, што iх даванне не забаронена дзеючым заканадаўствам дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў.

2. Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў вызначаюць прадстаўнiкоў, якiя прымуць удзел у рабоце Змешанай камiсii па чарзе на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў па запытанню кампетэнтных органаў аднаго з Дагаворных Бакоў.



Артыкул 27



Ва ўсiх выпадках, якiя не абумоўлены гэтым Пагадненнем або мiжнароднымi канвенцыямi, да якiх далучылiся Дагаворныя Бакi, прымяняюцца нацыянальныя заканадаўствы дзяржаў Дагаворных Бакоў.



Артыкул 28



1. Вадзiцелi i персанал, якiя ажыццяўляюць пасажырскiя i грузавыя перавозкi, у адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем абавязаны выконваць заканадаўчыя, нарматыўныя i адмiнiстрацыйныя акты, якiя дзейнiчаюць у дзяржаве Дагаворнага Боку, дзе ажыццяўляюцца перавозкi i, у прыватнасцi, парадак, што рэгулюе ўезд i знаходжанне на адпаведнай тэрыторыi.

2. Дагаворныя Бакi пакiдаюць за сабой права па ўзаемным узгадненнi ў выпадку неабходнасцi абмяжоўваць свабоду перамяшчэння транспартных сродкаў у тых выпадках, калi гэта патрэбна, у прыватнасцi, ва ўмовах дзяржаўнай бяспекi, што можа выражацца таксама ў рэгламентаваннi перамяшчэння грузаў.



IV. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI



Артыкул 29



1. Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу праз 30 дзён пасля атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Дагаворнымi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

2. Гэтае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на адзiн год i кожны раз прадаўжаецца на наступны год пры ўмове, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць у пiсьмовым выглядзе па дыпламатычных каналах другому Дагаворнаму Боку не пазней чым за тры месяцы да сканчэння бягучага тэрмiну дзеяння Пагаднення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.

У пацвярджэнне чаго нiжэйпадпiсаныя прадстаўнiкi Дагаворных Бакоў, належным чынам упаўнаважаныя Урадамi сваiх дзяржаў, падпiсалi гэтае Пагадненне.



Здзейснена ў Мiнску 3 чэрвеня 2003 года ў двух сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай i iтальянскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад                                       За Урад
Рэспублiкi Беларусь                           Iтальянскай Рэспублiкi


             Подпiс                                           Подпiс








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList