Зарегистрировано в НРПА РБ 18 марта 2004 г. N 8/10697
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Конкурсны адбор рэжысёрскiх эксплiкацый праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь з мэтай прыцягнення рэжысёраў для ажыццяўлення эксперыменту ў галiне тэатральнага мастацтва, выяўлення i падтрымкi найбольш цiкавых з'яў у творчым пошуку моладзi праз выдзяленне iм дзяржаўных заказаў на пастаноўку арыгiнальных, высокамастацкiх спектакляў у тэатрах рэспублiкi.
2. Конкурсны адбор рэжысёрскiх эксплiкацый праводзiцца, як правiла, кожны год. Час правядзення - студзень - май.
Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць рэжысёры драматычных тэатраў i тэатраў лялек да 37 гадоў (працуючыя i не працуючыя ў тэатры), а таксама студэнцкая моладзь - выпускнiкi вышэйшых навучальных устаноў, якiя рыхтуюць рэжысёраў прафесiйных тэатраў.
3. Рэжысёрскiя эксплiкацыi (драматургiчны твор вызначаецца самiм канкурсантам) падаюцца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у двух экзэмплярах да 20 красавiка кожнага года.
Журы конкурснага адбору рэжысёрскiх эксплiкацый вылучае пераможцаў на падставе адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэнне журы з'яўляецца правамоцным, калi ў яго рабоце прымае ўдзел не менш за 2/3 членаў ад поўнага складу журы.
Склад журы зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
4. Рэжысёры, якiя сталi пераможцамi, атрымлiваюць дзяржаўны заказ Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на пастаноўку спектакля ў дзяржаўных тэатрах Рэспублiкi Беларусь.
Першы намеснiк Мiнiстра У.П.РЫЛАТКА
|