Зарегистрировано в НРПА РБ 27 сентября 2004 г. N 5/14879
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 красавiка 1996 г. N 236 "Аб пераўтварэннi Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублiкi Беларусь у Беларускi рэспублiканскi фонд фундаментальных даследаванняў" (Собрание указов Президента и постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь, 1996 г., N 10, ст. 265; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 7, 5/2380; 2003 г., N 37, 5/12170) наступныя змяненнi:
пункты 2 i 3 прызнаць страцiўшымi сiлу;
пункты 4 i 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"4. Устанавiць, што:
утрыманне выканаўчай дырэкцыi Беларускага рэспублiканскага фонду фундаментальных даследаванняў ажыццяўляецца за кошт сродкаў названага фонду. На гэтыя мэты накiроўваецца не больш за 3 працэнты гадавога аб'ёму ўказаных грашовых сродкаў у адпаведнасцi з зацверджаным навуковым саветам каштарысам расходаў;
экспертыза пададзеных на конкурс праектаў фундаментальных даследаванняў ажыццяўляецца запрошанымi экспертамi на платнай аснове.
Аплата працы экспертаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў указанага фонду, прадугледжаных у каштарысе расходаў на фiнансаванне праектаў фундаментальных даследаванняў, у памеры 20 працэнтаў ад тарыфнай стаўкi першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту, за гадзiну з улiкам фактычна затрачанага кожным экспертам часу на правядзенне экспертызы праектаў.
5. Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ў двухмесячны тэрмiн распрацаваць i зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны парадак аплаты працы экспертаў за правядзенне экспертызы пададзеных на конкурс праектаў фундаментальных даследаванняў.".
2. Утратил силу. - Постановление Совмина от 14.04.2008 N 549.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 1999 г. N 2079 "О некоторых вопросах Белорусского республиканского фонда фундаментальных исследований" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 7, 5/2380);
пастанову Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 20 сакавiка 2003 г. N 370 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 красавiка 1996 г. N 236" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 37, 5/12170).
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.СЕМАШКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
21.09.2004 N 1172
СКЛАД НАВУКОВАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛIКАНСКАГА
ФОНДУ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
Утратил силу. - Постановление Совмина от 14.04.2008 N 549.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
21.09.2004 N 1172
СКЛАД ПАПЯЧЫЦЕЛЬСКАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛIКАНСКАГА
ФОНДУ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
Утратил силу. - Постановление Совмина от 14.04.2008 N 549.
|