Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 21.10.2004 N 57 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, на 2005 год"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 29 октября 2004 г. N 8/11638







У адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Аб адукацыi" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, на 2005 год (дадаюцца).



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ













                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               21.10.2004 N 57


ПРАВIЛЫ

ПРЫЁМУ ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ

ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI, НА 2005 ГОД



1. Дадзеныя Правiлы рэгулююць парадак прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi.

2. Права на атрыманне вышэйшай адукацыi ва ўстановах Рэспублiкi Беларусь, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (далей - ВНУ), маюць асобы, якiя атрымалi агульную сярэднюю цi сярэднюю спецыяльную адукацыю.

3. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан, асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў, маюць права ўдзельнiчаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыi ў дзяржаўных ВНУ на бюджэтнай аснове.

Парадак прыёму грамадзян iншых замежных дзяржаў вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

4. Колькасць бюджэтных месцаў для прыёму абiтурыентаў на атрыманне вышэйшай адукацыi ў дзяржаўныя ВНУ вызначаецца кантрольнымi лiчбамi прыёму па формах атрымання адукацыi, якiя зацвярджаюцца заснавальнiкамi ў межах сродкаў, вызначаемых бюджэтам.

Колькасць месцаў для прыёму абiтурыентаў у дзяржаўныя ВНУ на навучанне за аплату фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi звыш кантрольных лiчбаў прыёму, а таксама ў прыватныя ВНУ вызначаецца ВНУ ў адпаведнасцi з максiмальнай колькасцю навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным дазволам (лiцэнзiяй) на адукацыйную дзейнасць.

5. Колькасць бюджэтных i платных месцаў для навучання ў дзяржаўных i прыватных ВНУ даводзiцца iмi да ведама зацiкаўленых штогод да 1 красавiка.

6. Другую i наступныя вышэйшыя адукацыi можна атрымаць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

7. Тэрмiны прыёму дакументаў, уступных iспытаў i залiчэння:

7.1. на дзённую форму атрымання адукацыi ў Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт, установу адукацыi "Беларускi дзяржаўны эканамiчны унiверсiтэт", Акадэмiю Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, установу адукацыi "Ваенная акадэмiя Рэспублiкi Беларусь", установу адукацыi "Камандна-iнжынерны iнстытут Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь", установу адукацыi "Гомельскi iнжынерны iнстытут Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь":

прыём дакументаў - з 1 па 15 лiпеня;

уступныя iспыты - з 17 па 20 лiпеня;

ва ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў", "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi":

прыём дакументаў - з 1 па 6 лiпеня;

уступныя iспыты - з 7 па 20 лiпеня;

залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму, - па 22 лiпеня;

залiчэнне на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты - з 3 па 9 жнiўня;

7.2. на дзённую форму атрымання адукацыi ў iншыя дзяржаўныя i прыватныя ВНУ:

прыём дакументаў - з 1 па 25 лiпеня;

уступныя iспыты - з 27 па 31 лiпеня;

залiчэнне ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму, - па 2 жнiўня;

залiчэнне на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты на дзённую форму навучання - з 3 па 9 жнiўня;

7.3. на завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў дзяржаўныя i прыватныя ВНУ (акрамя ВНУ сельскагаспадарчага профiлю):

прыём дакументаў - з 1 па 12 жнiўня;

уступныя iспыты - з 14 па 19 жнiўня;

залiчэнне ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму, - па 21 жнiўня;

залiчэнне на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты - па 23 жнiўня;

7.4. на завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў ВНУ сельскагаспадарчага профiлю:

прыём дакументаў - з 1 па 30 лiстапада;

уступныя iспыты - з 1 па 20 снежня;

залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму i на ўмовах аплаты, - па 25 снежня.

8. Асобы, якiя жадаюць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыi, падаюць асабiста або па пошце ў прыёмную камiсiю ВНУ наступныя дакументы:

заяву на iмя рэктара;

арыгiнал дакумента ўстаноўленага адзiнага ўзору аб адукацыi адпаведнага ўзроўню;

арыгiналы сертыфiкатаў цэнтралiзаванага тэстыравання, праведзенага ў Рэспублiцы Беларусь у бягучым годзе;

медыцынскую даведку па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

выпiску з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе);

даведку сельскага выканаўчага камiтэта, якая пацвярджае пастаяннае пражыванне ў сельскiх населеных пунктах;

даведку службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца на яе ўлiку);

6 фотакартак памерам 3 х 4 см;

копiю пасведчання аб нараджэннi - для асобаў беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў i пражываюць на iх тэрыторыi;

дакумент, якi пацвярджае вучобу або работу (цi iншае) для тых, хто атрымаў агульную сярэднюю i сярэднюю спецыяльную адукацыю да 2005 года;

дакументы, якiя пацвярджаюць права на льготы.

Пашпарт або другi дакумент, якi яго замяняе, прад'яўляецца абiтурыентам асабiста.

9. Абiтурыенты здаюць тры ўступныя iспыты: па беларускай цi рускай мове (на выбар) i два iспыты па профiлi (напрамку) спецыяльнасцi.

Уступныя iспыты праводзяцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання (далей - ЦТ) пры паступленнi на дзённую форму атрымання адукацыi, цэнтралiзаванага тэстыравання па жаданнi абiтурыентаў на платнай аснове, тэстыравання цi iншай форме (па рашэннi прыёмнай камiсii ВНУ).

Абiтурыенты здаюць наступныя iспыты па профiлi (напрамку) спецыяльнасцi:

фiзiчны (навукова-педагагiчны профiль)  - матэматыка (ЦТ), фiзiка;
матэматычны (навукова-педагагiчны       - фiзiка (ЦТ), матэматыка;
профiль)
хiмiчны (навукова-педагагiчны           - бiялогiя (ЦТ), хiмiя;
профiль)
бiялагiчны (навукова-педагагiчны        - хiмiя (ЦТ), бiялогiя;
профiль)
экалагiчны, медыка-фармацэўтычны,       - бiялогiя (ЦТ), хiмiя;
ветэрынарны, аграрны, харчаванне
тэхнiка-тэхналагiчны                    - матэматыка (ЦТ), фiзiка;
хiмiка-тэхналагiчны                     - матэматыка (ЦТ), хiмiя;
мовазнаўства, лiтаратуразнаўства        - гiсторыя Беларусi (ЦТ),
(навукова-педагагiчны профiль)          лiтаратура (беларуская,
                                        руская);
журналiстыка                            - гiсторыя Беларусi (ЦТ),
                                        творчасць;
фiласофскi, сацыялагiчны,               - гiсторыя Беларусi (ЦТ),
культуралагiчны                         Чалавек. Грамадства.
(навукова-педагагiчны профiль)          Дзяржава;
гiстарычны                              - гiсторыя Беларусi (ЦТ),
                                        сусветная гiсторыя навейшага
                                        часу;
мiжнародныя адносiны                    - замежная мова (ЦТ),
                                        Чалавек. Грамадства.
                                        Дзяржава;
культура                                - гiсторыя Беларусi (ЦТ),
                                        творчасць;
фiзiчнае выхаванне i спорт              - бiялогiя (ЦТ),
                                        фiзкультура;
педагогiка, псiхалогiя, дэфекталогiя    - гiсторыя Беларусi (ЦТ),
                                        бiялогiя;
пачатковая адукацыя                     - гiсторыя Беларусi (ЦТ),
                                        матэматыка;
эканамiчны                              - замежная мова (ЦТ),
                                        матэматыка;
правазнаўства                           - матэматыка (ЦТ), Чалавек.
                                        Грамадства. Дзяржава;
геаграфiя, турызм                       - матэматыка (ЦТ),
                                        геаграфiя;
замежная мова                           - гiсторыя Беларусi (ЦТ),
                                        замежная мова;
ваенна-тэхнiчны                         - фiзiка (ЦТ), матэматыка;
ваенна-агульнавайсковы                  - гiсторыя Беларусi (ЦТ),
                                        фiзкультура;
ваенна-гуманiтарны                      - матэматыка (ЦТ), гiсторыя
                                        Беларусi.

Пры падрыхтоўцы спецыялiстаў па дадатковай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) у ВНУ другiм уступным iспытам па профiлi (напрамку) з'яўляецца прадмет, адпаведны гэтай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi).

10. Па агульнаадукацыйных прадметах (фiзiка, матэматыка, бiялогiя, хiмiя, замежная мова (англiйская, нямецкая, французская, iспанская), руская мова, беларуская мова, гiсторыя Беларусi) уступныя iспыты праводзяцца як цэнтралiзаванае тэстыраванне па жаданнi абiтурыентаў на платнай аснове ў тэрмiны, вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнадукацыi).

Два абавязковыя ўступныя iспыты, адзiн з якiх па беларускай цi рускай мове (на выбар), а другi абавязковы ўступны iспыт па профiлi (напрамку) спецыяльнасцi, для выпускнiкоў 2005 года i папярэднiх гадоў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi, праводзяцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання на бюджэтнай аснове ў тэрмiны: па беларускай мове - 29 мая; па рускай мове - 5 чэрвеня i па профiлi (напрамку) спецыяльнасцi - у тэрмiны, вызначаныя Мiнадукацыi.

У абавязковым цэнтралiзаваным тэстыраваннi па жаданнi могуць удзельнiчаць абiтурыенты, якiя паступаюць на завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi, а таксама на скарочаны тэрмiн навучання дзённай формы атрымання адукацыi.

Абiтурыенты маюць права здаваць уступны iспыт на бюджэтнай аснове ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання не больш чым па адным з пералiчаных прадметаў (матэматыка, фiзiка, хiмiя, бiялогiя, гiсторыя Беларусi, замежная мова (англiйская, iспанская, нямецкая, французская), акрамя ВНУ медыцынскага профiлю.

Абiтурыенты, якiя па ўважлiвых прычынах не з'явiлiся на ўступны iспыт па беларускай цi рускай мове (на выбар), якi праводзiцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання на бюджэтнай аснове, а таксама абiтурыенты, якiя не змаглi прыбыць у Рэспублiку Беларусь з тэрыторыi замежных дзяржаў на абавязковы ўступны iспыт па беларускай цi рускай мове (на выбар), здаюць дадзены iспыт 27 чэрвеня.

11. Трэцi ўступны iспыт абiтурыенты здаюць па профiлi (напрамку) спецыяльнасцi ў ВНУ ў форме тэстыравання цi iншай (пiсьмовы, вусны экзамен).

Вынiкi цэнтралiзаванага тэстыравання, праведзенага ў бягучым годзе на платнай i бюджэтнай аснове, могуць быць залiчаны па рашэннi прыёмнай камiсii ў адпаведнасцi з парадкам прыёму ў адпаведную ВНУ ў якасцi трэцяга ўступнага iспыта па профiлi (напрамку) спецыяльнасцi.

Абiтурыенты з парушэннямi слыху, парушэннямi зроку i парушэннямi апорна-рухальнага апарату, якiя па медыцынскiх паказаннях маюць права на навучанне ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыi, пры адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў па выбранай спецыяльнасцi здаюць усе ўступныя iспыты на ўсе формы атрымання адукацыi ў ВНУ.

12. Абiтурыенты маюць права здаваць любы ўступны iспыт па выбары на беларускай цi рускай мове.

13. Прыём абiтурыентаў ва ўстановы медыцынскага профiлю ажыццяўляецца толькi па вынiках цэнтралiзаванага тэстыравання на бюджэтнай i платнай аснове, праведзенага Рэспублiканскiм iнстытутам кантролю ведаў у бягучым годзе па прадметах уступных iспытаў - беларуская цi руская мова (па выбары абiтурыента), хiмiя, бiялогiя. Парадак падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў у форме абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання вызначаецца нарматыўнымi прававымi актамi, якiя рэгулююць падрыхтоўку i правядзенне цэнтралiзаванага тэстыравання.

14. Уступныя iспыты праводзяцца па праграмах, якiя складаюцца на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыi i зацвярджаюцца Мiнадукацыi.

Праграмы ўступных iспытаў па прадметах культуры, жывапiсу, мастацтва, музыкi, архiтэктуры i фiзiчнай культуры ("творчасць") распрацоўваюцца i зацвярджаюцца заснавальнiкам па ўзгадненнi з Мiнадукацыi.

15. Ацэнка ведаў абiтурыентаў ажыццяўляецца па дзесяцiбальнай шкале.

16. Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты без уважлiвых прычын або атрымалi адзнакi 0, 1, 2 балы, да астатнiх iспытаў i ўдзелу ў конкурсе на залiчэнне не дапускаюцца.

Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвай прычыне, дапускаюцца па рашэннi прыёмнай камiсii ВНУ да iх здачы ў тэрмiны, якiя абмежаваны раскладам уступных iспытаў адпаведнай формы атрымання адукацыi.

17. Залiчэнне ў ВНУ ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасцi з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi па вынiках уступных iспытаў.

У выпадку, калi ўсе ўступныя iспыты праводзяцца ў форме цэнтралiзаванага тэстыравання цi тэстыравання ў ВНУ, конкурс можа праводзiцца ў адпаведнасцi з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi па адпаведнай шкале ў залежнасцi ад формы правядзення ўступных iспытаў.

Па рашэннi прыёмнай камiсii ВНУ конкурс можа праводзiцца па ВНУ, па факультэце, па групе спецыяльнасцей, па спецыяльнасцi, па спецыялiзацыi.

18. Залiчэнне на бюджэтныя месцы па ўсiх формах навучання (дзённая, завочная i вячэрняя), колькасць якiх вызначаецца прапарцыянальна пададзеным заявам, праводзiцца па асобным конкурсе сярод выпускнiкоў:

устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi i знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi (далей - сельская ўстанова адукацыi). У конкурсе маюць права ўдзельнiчаць выпускнiкi, якiя на момант атрымання агульнай сярэдняй адукацыi пражывалi ў сельскiх населеных пунктах не менш як два гады;

устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi i размешчаны ў iншых населеных пунктах (далей - гарадская ўстанова адукацыi).

У тых выпадках, калi конкурсны бал выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi аднолькавы або перавышае конкурсны бал выпускнiкоў гарадскiх устаноў адукацыi, залiчэнне ажыццяўляецца па агульным конкурсе.

19. Залiчэнне абiтурыентаў пры неабходнасцi мэтавай падрыхтоўкi спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна з даведзенымi планамi мэтавага прыёму да 20% ад кантрольных лiчбаў.

Абiтурыенты, якiя не залiчаны па конкурсе на мэтавую падрыхтоўку, маюць права ўдзельнiчаць у агульным конкурсе.

20. Без уступных iспытаў на адпаведныя спецыяльнасцi на бюджэтныя месцы ў ВНУ залiчваюцца:

пераможцы мiжнародных i рэспублiканскай (дыпломы I, II, III ступенi) прадметных алiмпiяд, праведзеных Мiнадукацыi i Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам у бягучым навучальным годзе;

пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыпломы I, II, III ступенi) алiмпiяд i конкурсаў па прадметах мастацтва i культуры ("творчасць"), якiя праведзены Мiнiстэрствам культуры ў бягучым навучальным годзе ў адпаведнасцi з палажэннямi, узгодненымi з Мiнадукацыi;

пераможцы рэспублiканскiх (дыпломы I, II, III ступенi) алiмпiяд i конкурсаў па фiзiчнай культуры па алiмпiйскiх вiдах спорту, якiя праведзены Мiнiстэрствам спорту i турызму ў бягучым навучальным годзе ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў адпаведнасцi з палажэннямi, узгодненымi з Мiнадукацыi;

пераможцы i прызёры алiмпiйскiх гульняў, чэмпiянатаў свету i Еўропы 2004, 2005 гадоў;

асобы, якiя ўзнагароджаны нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў i таленавiтай моладзi.

21. Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскай (дыпломы I, II, III ступенi) прадметных алiмпiяд па iнфарматыцы i астраномii, праведзеных у бягучым навучальным годзе, залiчваюцца ў ВНУ на бюджэтныя месцы без уступных iспытаў на спецыяльнасцi фiзiка-матэматычнага i тэхнiка-тэхналагiчнага профiляў.

Пераможцам абласных тураў рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд (дыплом I ступенi), праведзеных Мiнадукацыi ў бягучым навучальным годзе, залiчваецца вышэйшы бал па адпаведным прадмеце ўступнага iспыта.

Пераможцам рэспублiканскiх алiмпiяд па беларускай i рускай мовах, якiя праведзены Мiнадукацыi i Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам у бягучым навучальным годзе, пры паступленнi на спецыяльнасцi, дзе iспыт па беларускай цi рускай мове не адпавядае профiлю (напрамку) абранай спецыяльнасцi, выстаўляецца вышэйшы бал.

22. Па-за конкурсам, акрамя спецыяльнасцей, на якiх у 2004 годзе конкурс склаў 5 i болей чалавек на месца, залiчваюцца:

дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;

дзецi з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых i служачых, што займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi сталi iнвалiдамi ў час праходжання ваеннай службы або працы ў складзе савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;

дзецi з сем'яў асобаў начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры выкананнi службовых абавязкаў;

дзецi з сем'яў асобаў начальнiцкага i радавога складу органаў фiнансавых расследаванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя загiнулi (памерлi) пры выкананнi службовых абавязкаў;

iнвалiды I i II групы, а таксама дзецi-iнвалiды, якiм не супрацьпаказана навучанне i якiя могуць наведваць заняткi;

абiтурыенты, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 10, арт. 111);

асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў i пражываюць на iх тэрыторыi, па рэкамендацыях беларускiх суполак цi ўстаноў адукацыi, узгодненых да 15 сакавiка бягучага года з Мiнадукацыi, на выдзеленыя заснавальнiкам месцы ў межах кантрольных лiчбаў прыёму, якiя фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў;

прапаршчыкi, ваеннаслужачыя, якiя праходзяць службу па кантракце, зволеныя ў 2005 годзе ў запас i маюць рэкамендацыi вайсковых часцей, ваеннаслужачыя тэрмiновай службы, якiя праслужылi не менш аднаго года i маюць рэкамендацыi вайсковых часцей, у межах 10% кантрольных лiчбаў залiчваюцца ў ВНУ Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь.

23. Пераважнае права на залiчэнне пры аднолькавай колькасцi балаў маюць:

iнвалiды III групы;

абiтурыенты, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20, 23 - 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";

звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якiя маюць iльготы, устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей;

пераможцы абласных тураў рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд;

пераможцы рэспублiканскiх i абласных турнiраў i конкурсаў па прадметах уступных iспытаў;

абiтурыенты, якiя ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём цi скончылi ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (на аснове агульнай базавай адукацыi), з дыпломам з адзнакай;

абiтурыенты, якiя маюць больш высокi бал у сертыфiкаце цэнтралiзаванага тэстыравання па профiльным прадмеце.

24. На завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў межах кантрольных лiчбаў прыёму ў першую чаргу па конкурсе залiчваюцца абiтурыенты, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi прафесiйна-тэхнiчную адукацыю або працуюць не менш як 6 месяцаў i паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi.

Па конкурсе залiчваюцца iншыя абiтурыенты ў межах 20% ад кантрольных лiчбаў прыёму, а таксама на вакантныя месцы, якiя засталiся пасля залiчэння вышэйпералiчаных асобаў па конкурсе.

25. На скарочаны тэрмiн навучання па конкурсе ў межах кантрольных лiчбаў ажыццяўляецца прыём абiтурыентаў, якiя маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, пры ўмове выканання патрабаванняў адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыi па адпаведнай спецыяльнасцi.

Абiтурыенты, якiя паступаюць на скарочаны тэрмiн навучання, здаюць уступныя iспыты па профiлi (напрамку) спецыяльнасцi цi прадметах вучэбнага плана спецыяльнасцi (па рашэннi прыёмнай камiсii).

26. На платную форму навучання ў дзяржаўныя ВНУ могуць залiчвацца абiтурыенты, якiя не прайшлi па конкурсе на навучанне ў межах кантрольных лiчбаў у гэтую ВНУ цi па агульным конкурсе ў iншую дзяржаўную ВНУ, пры ўмове адпаведнасцi ўступных iспытаў.

27. У прыватныя ВНУ залiчэнне ажыццяўляецца па конкурсе сярод абiтурыентаў, якiя:

вытрымалi ўступныя iспыты;

не прайшлi па конкурсе ў дзяржаўныя i прыватныя ВНУ, пры ўмове адпаведнасцi ўступных iспытаў.

28. ВНУ ў месячны тэрмiн з дня апублiкавання дадзеных Правiлаў прыёму вызначаюць парадак прыёму ў адпаведнай ВНУ па ўзгадненнi з заснавальнiкам i Мiнадукацыi.

29. Усе iншыя пытаннi па прыёме, якiя не адлюстраваны ў Правiлах прыёму, вырашаюцца ВНУ ў адпаведнасцi з нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList