Зарегистрировано в НРПА РБ 14 декабря 2004 г. N 1/6077
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
Палажэнне аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;
склад савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
частку другую пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. N 211 "Аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 11, арт. 292; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 23, 1/2435; 2002 г., N 64, 1/3728);
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 мая 2002 г. N 279 "Аб зацвярджэннi складу савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 64, 1/3728).
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
13.12.2004 N 601
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ФОНДЗЕ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПАДТРЫМЦЫ
КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА
1. Фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва (далей - фонд) створаны ў мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, творчай дзейнасцi мастацкiх калектываў, майстроў прафесiйнага i народнага мастацтва па стварэнню высокамастацкiх, сацыяльна значных твораў мастацтва i лiтаратуры, захавання гiсторыка-культурнай спадчыны i культурных традыцый беларускага народа.
(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)
2. Фонд ствараецца за кошт наступных паступленняў:
асiгнаванняў з рэспублiканскага бюджэту;
адлiчэнняў за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
(абзац введен Указом Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)
кампенсацый за шкоду, прычыненую гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
(абзац введен Указом Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)
дабрачынных узносаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, а таксама юрыдычных асоб у выглядзе грашовых сродкаў i матэрыяльных каштоўнасцей;
iншых паступленняў у адпаведнасцi з заканадаўствам.
3. Сродкi фонду, якiя паступаюць i выдаткуюцца, улiчваюцца асобна ў рублях Нацыянальнага банка i замежнай валюце.
4. Сродкi фонду размяркоўвае савет фонду, у склад якога ўваходзяць вядучыя дзеячы культуры i мастацтва, прадстаўнiкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, зацiкаўленых дзяржаўных органаў i арганiзацый, творчых саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў.
Савет фонду ўзначальвае старшыня.
Склад савета фонду зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
5. Сродкi фонду могуць выкарыстоўвацца на:
выплату ганарараў за стварэнне твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва i мастацкай лiтаратуры;
набыццё завершаных твораў мастацтва i мастацкай лiтаратуры;
стварэнне кiнавiдэафiльмаў, арганiзацыю мастацкiх выставак, пастаноўку спектакляў, канцэртных праграм, у тым лiку на набыццё неабходных для гэтага музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, матэрыялаў i абсталявання;
выданне твораў мастацтва палiграфiчнымi i аўдыевiзуальнымi сродкамi;
выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне";
iншыя мэты, непасрэдна звязаныя са стварэннем i набыццём мастацкiх твораў, у адпаведнасцi з рашэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
мэты, накiраваныя на ахову гiсторыка-культурнай спадчыны.
(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)
6. Пасяджэннi савета фонду праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у паўгоддзе. Пасяджэнне лiчыцца правамоцным, калi ў iм удзельнiчаюць не менш за дзве трэцi членаў савета фонду. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў савета, афармляюцца пратаколамi i зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
7. Экспертна-мастацкiя камiсii (саветы) па вiдах мастацтва, створаныя пры Мiнiстэрстве культуры, i Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры прадстаўляюць згодна з iх кампетэнцыяй у савет фонду экспертныя заключэннi па творчых праектах i абгрунтаваных прапановах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны для прыняцця рашэнняў аб выдзяленнi сродкаў на iх рэалiзацыю.
(п. 7 в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)
8. Усе творчыя праекты i абгрунтаваныя прапановы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны разглядаюцца саветам фонду на конкурснай аснове. Падтрымка творчых праектаў i абгрунтаваных прапаноў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца ў выглядзе поўнага або частковага фiнансавання.
(п. 8 в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)
9. Мiнiстэрства фiнансаў штогод выдзяляе Мiнiстэрству культуры сродкi з рэспублiканскага бюджэту праз тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi.
10. Сродкi на падтрымку культуры i мастацтва, названыя ў абзацах трэцiм - шостым пункта 2 дадзенага Палажэння, паступаюць на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры.
(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)
11. Арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi фонду, накапленне i расходаванне сродкаў фонду ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам культуры. Сродкi фонду выдаткуюцца ў адпаведнасцi з рашэннямi савета фонду.
12. Адказнасць за выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры выкарыстаннi сродкаў, якiя выдзяляюцца на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi, ускладаецца на Мiнiстэрства культуры.
Мiнiстэрства культуры штоквартальна прадстаўляе ў Мiнiстэрства фiнансаў справаздачу аб выкарыстаннi выдзеленых сродкаў.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
13.12.2004 N 601
СКЛАД
САВЕТА ФОНДУ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПА ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА
Елiзар'еў - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Валянцiн Мiкалаевiч тэатральна-вiдовiшчнай установы
"Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр
балета Рэспублiкi Беларусь", народны
артыст СССР (старшыня савета фонду)
Давыдзька - дэпутат Палаты прадстаўнiкоў
Генадзь Бранiслававiч Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь,
заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь
(намеснiк старшынi савета фонду)
Матвейчук - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi
Уладзiмiр Фёдаравiч савета фонду)
Амарын - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Уладзiмiр Вiктаравiч
Бандарчук - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Таццяна Мiкалаеўна вiдовiшчнай установы "Беларускi
дзяржаўны цырк", заслужаны дзеяч
мастацтваў Рэспублiкi Беларусь
Грыгаровiч - рэктар установы адукацыi "Беларускi
Ядвiга Дамiнiкаўна дзяржаўны унiверсiтэт культуры i
мастацтваў", заслужаны работнiк адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, доктар педагагiчных
навук, прафесар
Дрыга - намеснiк начальнiка галоўнага
Iрына Уладзiмiраўна ўпраўлення - начальнiк упраўлення
сацыяльна-культурнай палiтыкi галоўнага
iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Козак - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Аляксандр Аляксандравiч установы "Брэсцкi тэатр драмы i музыкi
iмя Ленiнскага камсамола Беларусi",
заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi
Беларусь
Лучанок - старшыня грамадскага аб'яднання
Iгар Мiхайлавiч "Беларускi саюз кампазiтараў", народны
артыст СССР
Мiско - скульптар, член грамадскага аб'яднання
Iван Якiмавiч "Беларускi саюз мастакоў", заслужаны
дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь
Раiнчык - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Васiль Пятровiч тэатральна-вiдовiшчнай установы
"Маладзёжны тэатр эстрады", народны
артыст Беларусi
Савiцкi - кiраўнiк дзяржаўнай установы культуры
Мiхаiл Андрэевiч "Творчыя акадэмiчныя майстэрнi жывапiсу,
графiкi i скульптуры", Герой Беларусi,
народны мастак СССР
Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь
Фiнберг - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Мiхаiл Якаўлевiч установы "Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай
i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь",
народны артыст Беларусi, член Савета
Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi
Беларусь
Яфрэмаў - мастацкi кiраўнiк рэспублiканскага
Аляксандр Васiльевiч унiтарнага прадпрыемства "Нацыянальная
кiнастудыя "Беларусьфiльм", заслужаны
дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь
|