Зарегистрировано в НРПА РБ 20 июня 2006 г. N 8/14585
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. N 152 "Об утверждении перечня административных процедур, выполняемых государственными органами и иными государственными организациями по обращениям граждан за выдачей справок или других документов" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў Iнструкцыю аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы дыпломаў асобам, якiя скончылi вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаную загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага 1994 г. N 28 (зарэгiстраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 29 верасня 1994 г. N 564/12; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 10, 8/13668) (далей - Iнструкцыя), наступныя змяненне i дапаўненне:
1.1. пункт 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"17. У парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у выпадку страты цi прывядзення ў нягоднасць дыплома выдаецца дублiкат дыплома, а ў выпадку страты, крадзяжу цi прывядзення ў нягоднасць дублiката дыплома - даведка аб атрыманай адукацыi па форме згодна дададку да дадзенай Iнструкцыi.
Дублiкат дыплома рэгiструецца ў кнiге для рэгiстрацыi выдадзеных дыпломаў пад чарговым нумарам з адзнакай "Дублiкат".
У асабiстай справе студэнта захоўваецца разам з прыведзеным у нягоднасць дыпломам (дублiкатам дыплома) копiя заявы аб выдачы дублiката дыплома (даведкi аб атрыманай адукацыi).";
1.2. дапоўнiць Iнструкцыю дададкам наступнага зместу:
"Дадатак
да Iнструкцыi аб парадку вырабу,
запаўнення i выдачы дыпломаў
асобам, якiя скончылi вышэйшыя
навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь
ДАВЕДКА
аб атрыманай адукацыi
____________________________________________________________________
Выдадзена __________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
у тым, што ён (яна) сапраўды навучаўся(лася) з "__" _______ ____ г.
па "__" ________ ____ г. у _________________________________________
(назва навучальнай установы)
па спецыяльнасцi ___________________________________________________
Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ад "__" ____ ____ г.
пратакол N ___ _____________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
прысвоена квалiфiкацыя _____________________________________________
(найменне дакумента аб адукацыi, нумар
____________________________________________________________________
i дата выдачы)
Кiраўнiк навучальнай установы _______________________
(подпiс)
М.П.".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
|