Зарегистрировано в НРПА РБ 11 июля 2006 г. N 1/7728
У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый, iх агульнадаступнасцi i павышэння эфектыўнасцi выкарыстання, у тым лiку ў якасцi аб'ектаў мiжнароднага культурнага абмену:
1. Устанавiць, што музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, калi:
вываз ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з уступiўшым у сiлу мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь аб рэстытуцыi культурных каштоўнасцей згодна з рашэннем Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей;
музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем тых, што прызнаны гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi), абменьваюцца на iншыя музейныя прадметы, музейныя калекцыi або прадметы музейнага значэння, якiя знаходзяцца ў замежных музеях. Абгрунтаваннем для абмену з'яўляецца рашэнне Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей пры наяўнасцi пiсьмовай дамоўленасцi памiж музеямi i згодна з хадайнiцтвам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб раўназначнасцi абмену.
2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|