Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 18.08.2006 N 82 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Ганаровай грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 29 августа 2006 г. N 8/14926







У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Палажэнне аб Грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Ганаровай грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ





УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Намеснiк старшынi          Старшыня
Брэсцкага абласнога        Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
С.Д.Ашмянцаў               У.П.Андрэйчанка
17.08.2006                 17.08.2006


УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Першы намеснiк старшынi
Гомельскага абласнога      Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон                В.I.Сцяпура
17.08.2006                 17.08.2006


УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Мiнскага гарадскога        Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў                 Н.Ф.Дамашкевiч
17.08.2006                 17.08.2006


УЗГОДНЕНА
Старшыня
Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура
17.08.2006










                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               18.08.2006 N 82


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ГРАМАЦЕ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

I ГАНАРОВАЙ ГРАМАЦЕ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI

РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ



1. Грамата Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Грамата) i Ганаровая грамата Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Ганаровая грамата) з'яўляюцца формай маральнага заахвочвання калектываў устаноў адукацыi, работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь, работнiкаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў (далей - дзяржаўныя органы) i арганiзацый, а Грамата - таксама студэнтаў i навучэнцаў устаноў адукацыi.

2. Граматай узнагароджваюцца за:

укараненне навуковай арганiзацыi працы, абагульненне, распаўсюджванне i актыўнае прымяненне перадавога айчыннага i замежнага вопыту ў галiне адукацыi, за высокую якасць навучання i выхавання дзяцей i моладзi;

дасягненнi ў навуковай, навукова-арганiзацыйнай i iнавацыйнай дзейнасцi;

поспехi, якiя дасягнуты ў арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, культурна-масавай, патрыятычнай рабоце, фiзiчным выхаваннi дзяцей i моладзi ва ўстановах адукацыi;

распрацоўку вучэбна-выхаваўчых планаў i праграм, вучэбна-метадычных i наглядных дапаможнiкаў, падручнiкаў для сiстэмы адукацыi;

паспяховую работу па ўдасканаленнi вучэбна-матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыi, аснашчэннi вучэбных кабiнетаў, майстэрняў, лабараторый;

выдатныя дасягненнi навучэнскай моладзi ў вучобе, алiмпiядным руху, тэхнiчнай, мастацкай творчасцi i спорце;

за высокiя паказчыкi ў рабоце, паспяховае выкананне задач, якiя стаяць перад сiстэмай адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

3. Граматай могуць узнагароджвацца: работнiкi ўстаноў адукацыi i iншых арганiзацый, падпарадкаваных упраўленням адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i камiтэту па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, якiя былi ўзнагароджаны граматай або ганаровай граматай упраўленняў адукацыi выканаўчага камiтэта, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта; работнiкi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi; арганiзацый, падпарадкаваных рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання i iншым дзяржаўным органам, якiя былi ўзнагароджаны граматай або ганаровай граматай гэтых арганiзацый; работнiкi апарату Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства адукацыi).

4. Ганаровай граматай узнагароджваюцца за:

асобыя поспехi ў педагагiчнай дзейнасцi, навучаннi i выхаваннi падрастаючага пакалення, культурна-масавай i фiзкультурна-аздараўленчай рабоце, шматгадовую i плённую работу ў сiстэме адукацыi, узорнае выкананне працоўных абавязкаў;

высокiя вынiкi, дасягнутыя ў навуковай i iнавацыйнай дзейнасцi, значны ўклад у арганiзацыю навуковых даследаванняў;

паспяховую работу па развiццi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i забеспячэннi эфектыўнага функцыянавання сiстэмы адукацыi;

распрацоўку i ўкараненне новых педагагiчных тэхналогiй, вучэбна-выхаваўчых планаў, праграм, вучэбна-выхаваўчых выданняў, якiя адрознiваюцца прынцыповай навiзной, за вынаходнiцкiя i рацыяналiзатарскiя прапановы;

паспяховую работу па развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы сiстэмы адукацыi;

за дасягненне значных вынiкаў у рабоце, распрацоўку прапаноў па ўдасканаленнi сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

5. Ганаровай граматай могуць узнагароджвацца: работнiкi ўстаноў адукацыi, падпарадкаваных упраўленням адукацыi аблвыканкомаў i камiтэту па адукацыi Мiнскага гарвыканкома; работнiкi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi; iншых арганiзацый, падпарадкаваных рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання i iншым дзяржаўным органам; работнiкi апарату Мiнiстэрства адукацыi, якiя былi ўзнагароджаны Граматай, але не раней чым праз тры гады з дня ўзнагароджання.

6. Граматай або Ганаровай граматай могуць узнагароджвацца работнiкi iншых дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя на працягу многiх гадоў прымалi актыўны ўдзел у навучаннi i выхаваннi падрастаючага пакалення, умацаваннi вучэбна-матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыi, развiццi нацыянальнай сiстэмы адукацыi.

7. Работнiкам апарату Мiнiстэрства адукацыi, якiя ўзнагароджаны Граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры трох базавых велiчынь, а ўзнагароджаным Ганаровай граматай - аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры пяцi базавых велiчынь у адпаведнасцi з палажэннем аб парадку прэмiравання асобных работнiкаў апарату Мiнiстэрства адукацыi, работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне i забяспечваюць функцыянаванне апарату, тэхнiчнага нагляду Мiнiстэрства адукацыi, зацверджаным Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь 16 лютага 2005 г.

Работнiкi дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя ўзнагароджваюцца Граматай i Ганаровай граматай, заахвочваюцца грашовай прэмiяй у парадку i ў памеры згодна з лакальным нарматыўным прававым актам арганiзацыi, але не болей адпаведна трох i пяцi базавых велiчынь.

8. Рашэнне аб узнагароджаннi Граматай i Ганаровай граматай прымаецца Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь на падставе прадстаўленняў адпаведна намеснiкаў Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i арганiзацый i хадайнiцтваў калектываў работнiкаў дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя аформлены на падставе абмеркавання кандыдатуры ў калектыве работнiкаў.

9. Пры прадстаўленнi да ўзнагароджання Граматай або Ганаровай граматай афармляецца ўзнагародны лiст па форме згодна з дадаткам да Палажэння аб Грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Ганаровай грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

10. Прадстаўленне да ўзнагароджання Граматай або Ганаровай граматай работнiкаў арганiзацый, якiя падпарадкаваны рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, узгадняюцца з адпаведнымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання.

11. Прадстаўленне да ўзнагароджання Граматай або Ганаровай граматай накiроўваецца ў Мiнiстэрства адукацыi за месяц да ўзнагароджання.

12. Узнагароджанне Граматай, Ганаровай граматай ажыццяўляецца на падставе загада Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

13. Паўторнае ўзнагароджанне Граматай або Ганаровай граматай дапускаецца ў выключных выпадках, але не раней чым праз тры гады з дня папярэдняга ўзнагароджання.

14. Грамата або Ганаровая грамата ўручаецца Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, упаўнаважанымi iм асобамi, начальнiкамi ўпраўленняў адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, старшынёй камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, кiраўнiкамi дзяржаўных органаў i арганiзацый.

Грамата або Ганаровая грамата ўручаецца асабiста работнiку ва ўрачыстых абставiнах.

Грамата або Ганаровая грамата ўручаецца калектыву арганiзацыi на ўрачыстым сходзе гэтага калектыву.

15. Запiс аб узнагароджаннi Граматай або Ганаровай граматай уносiцца ў працоўную кнiжку работнiка.

16. Персанальны ўлiк работнiкаў, якiя ўзнагароджаны Граматай i Ганаровай граматай, вядзецца ўпраўленнем кадравай палiтыкi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i кадравымi службамi арганiзацый.











Дадатак

да Палажэння аб Грамаце

Мiнiстэрства адукацыi

Рэспублiкi Беларусь

i Ганаровай грамаце

Мiнiстэрства адукацыi

Рэспублiкi Беларусь



                          УЗНАГАРОДНЫ ЛIСТ


1. Прозвiшча _______________________________________________________
iмя i iмя па бацьку ________________________________________________
2. Пасада i месца работы ___________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
3. З якога часу працуе на апошняй пасадзе __________________________
4. Стаж педагагiчнай цi навукова-педагагiчнай работы _______________
5. Дата i месца нараджэння _________________________________________
____________________________________________________________________
6. Грамадзянства ___________________________________________________
7. Адукацыя ________________________________________________________
              (указаць, калi i якую навучальную ўстанову скончыў)
____________________________________________________________________
8. Вучоная ступень i вучонае званне ________________________________
____________________________________________________________________
9. Якiя ўзнагароды мае _____________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
10. Дамашнi адрас __________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
                        11. ХАРАКТАРЫСТЫКА
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
12. Звесткi аб абмеркаваннi ў калектыве ____________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
13. Прадстаўляецца да ўзнагароджання (Граматай Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi   Беларусь,   Ганаровай  граматай  Мiнiстэрства  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь) _______________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________


Кiраўнiк
арганiзацыi ________________   _________   _________________________
            (назваць пасаду)    (подпiс)        (прозвiшча, iмя,
                                                 iмя па бацьку)
                                 М.П.
Старшыня прафсаюзнай
арганiзацыi ____________           _________________________________
              (подпiс)              (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
"__" _____________ 200_ г.


Заключэнне гарадскiх, абласных арганiзацый _________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________


Начальнiк гарадскога,                      Старшыня абкома
абласнога ўпраўлення адукацыi __________   прафсаюза _______________
                              (подпiс)                  (подпiс)
                               М.П.                      М.П.








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList