Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2006 г. N 8/15483
У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 13 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак музеяў (дадаецца).
Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
01.11.2006 N 34
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ I АДКРЫЦЦЯ ЭКСПАЗIЦЫЙ
I ВЫСТАВАК МУЗЕЯЎ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзеная Iнструкцыя распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167) i вызначае парадак стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак музеяў.
2. У дадзенай Iнструкцыi выкарыстоўваюцца наступныя тэрмiны i iх вызначэннi:
экспазiцыя - мэтанакiраваная i навукова абгрунтаваная дэманстрацыя музейных прадметаў i (або) музейных калекцый з уласных фондаў музея, якiя арганiзаваны кампазiцыйна, суправаджаюцца пiсьмовым каментарыем, тэхнiчна i мастацка аформленыя i ў вынiку ствараюць спецыфiчны музейны вобраз пэўных прыродных i (або) грамадскiх з'яў згодна з профiлем музея;
выстаўка - сукупнасць музейных прадметаў i (або) прадметаў музейнага значэння, аб'яднаных адной тэмай як з уласных фондаў, так i з фондаў iншых музеяў i прыватных калекцый, выстаўленых на пэўны тэрмiн для агляду наведвальнiкамi музея.
3. Дадзеная Iнструкцыя з'яўляецца абавязковай для ўсiх дзяржаўных музеяў, а таксама для прыватных музеяў, калi iншы парадак не ўстаноўлены ўласнiкам музея.
Глава 2
СТВАРЭННЕ I АДКРЫЦЦЁ ЭКСПАЗIЦЫЙ МУЗЕЯЎ
4. Стварэнне экспазiцый з'яўляецца вынiкам навукова-даследчай працы музея i адным з асноўных вiдаў музейнай дзейнасцi.
5. Этапамi для стварэння экспазiцыi з'яўляюцца:
5.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi:
пiсьмовай навуковай канцэпцыi з абгрунтаваннем асноўнай iдэi, мэтаў i задач экспазiцыi, вызначэннем шляхоў iх увасаблення;
тэматычнай структуры экспазiцыi, тэматыка-экспазiцыйнага плана i сцэнарыя экспазiцыi;
5.2. распрацоўка архiтэктурна-мастацкага рашэння;
5.3. мантаж экспазiцыi.
6. Стварэнне экспазiцыi i распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi ажыццяўляюцца рабочай групай, якая зацвярджаецца загадам кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. Гэтым жа загадам вызначаюцца тэрмiны пачатку i заканчэння работы, прызначаецца кiраўнiк групы.
У музеях з абмежаваным штатам навуковых супрацоўнiкаў дапускаецца падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыi для стварэння пастаяннай экспазiцыi музейнымi работнiкамi з вядучых музеяў краiны цi навуковымi работнiкамi навукова-даследчых устаноў Рэспублiкi Беларусь па дагаворы.
7. Падрыхтаваная навукова-праектная дакументацыя абмяркоўваецца на навукова-метадычным савеце музея i дасылаецца на рэцэнзаванне:
музеямi раённага, гарадскога i сельскага падпарадкавання - у дзяржаўны музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профiлю;
(в ред. постановления Минкультуры от 17.04.2009 N 13)
музеямi абласнога цi Мiнскага гарадскога падпарадкавання - у дзяржаўны музей рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю;
музеямi рэспублiканскага падпарадкавання - у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь для разгляду на Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы;
(в ред. постановления Минкультуры от 17.04.2009 N 13)
музеямi, якiя з'яўляюцца структурнымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, - у дзяржаўны музей абласнога цi рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю.
8. Архiтэктурна-мастацкае рашэнне выконваецца прафесiйнымi дызайнерамi i мастакамi, якiя знаходзяцца ў штаце музея, або адпаведнымi спецыялiстамi па дагаворы.
9. Навукова-праектная дакументацыя пасля атрымання рэцэнзii i падрыхтаванае архiтэктурна-мастацкае рашэнне зацвярджаюцца кiраўнiком музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
10. Зацверджаныя навукова-праектная дакументацыя i архiтэктурна-мастацкае рашэнне з'яўляюцца падставай для заключэння адпаведных дагавораў на мантаж экспазiцыi.
11. Далейшыя змяненнi ў зацверджаную навукова-праектную дакументацыю i архiтэктурна-мастацкае рашэнне могуць быць унесены толькi са згоды кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленням якой з'яўляецца музей. Усе змяненнi фiксуюцца дадаткамi да дагавора з выканаўцам.
12. Прыём экспазiцыi ажыццяўляецца камiсiяй, якая прызначаецца загадам заснавальнiка.
Глава 3
СТВАРЭННЕ I АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВАК
13. Для стварэння выставак музеямi распрацоўваецца наступная праектная дакументацыя:
13.1. калi тэрмiн дэманстрацыi выстаўкi 1 месяц i болей:
сцэнарый выстаўкi альбо разгорнутая тэматычная структура;
архiтэктурна-мастацкае рашэнне;
13.2. калi тэрмiн дэманстрацыi выстаўкi менш за 1 месяц:
сцэнарый выстаўкi альбо разгорнутая тэматычная структура.
14. Праектная дакументацыя выстаўкi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання 1 месяц i болей, альбо выстаўкi, якая рыхтуецца для дэманстрацыi за межамi музея, разглядаецца на навукова-метадычным савеце i зацвярджаецца кiраўнiком музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленням якой з'яўляецца музей.
Праектная дакументацыя выстаўкi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання менш за 1 месяц, зацвярджаецца кiраўнiком музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
15. Стварэнне выстаўкi ажыццяўляецца навукова-экспазiцыйным цi выставачным аддзелам музея альбо рабочай групай, якая зацвярджаецца загадам кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. Гэтым жа загадам вызначаюцца тэрмiны пачатку i заканчэння работы па стварэннi выстаўкi, прызначаецца кiраўнiк групы.
16. План стварэння выставак з'яўляецца часткай перспектыўнага i гадавога плана дзейнасцi музея.
17. Прыём выставак, разлiчаных на тэрмiн экспанавання больш за 1 месяц, ажыццяўляецца спецыяльнай камiсiяй, прызначанай загадам кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.
|