Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 16.01.2007 N 5 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 14 сентября 2007 г. N 8/17087







У адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании", пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 кастрычнiка 2006 г. N 1366 "О порядке утверждения положений об учебно-опытных участках (хозяйствах), производственных (учебно-производственных) мастерских и комбинатах, других учебно-производственных объектах, обеспечивающих реализацию задач общеобразовательного учреждения" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Палажэнне аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы (дадаецца).



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ





УЗГОДНЕНА                УЗГОДНЕНА
Мiнiстр прыродных        Мiнiстр фiнансаў
рэсурсаў                 Рэспублiкi Беларусь
i аховы навакольнага     М.П.Корбут
асяроддзя                14.08.2007
Рэспублiкi Беларусь
Л.I.Харужык
14.08.2007


УЗГОДНЕНА                УЗГОДНЕНА
Мiнiстр працы            Старшыня
i сацыяльнай абароны     Брэсцкага абласнога
Рэспублiкi Беларусь      выканаўчага камiтэта
У.М.Патупчык             К.А.Сумар
14.08.2007               12.01.2007


УЗГОДНЕНА                УЗГОДНЕНА
Старшыня                 Старшыня
Вiцебскага абласнога     Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта     выканаўчага камiтэта
У.П.Андрэйчанка          А.С.Якабсон
10.01.2007               10.01.2007


УЗГОДНЕНА                УЗГОДНЕНА
Старшыня                 Старшыня
Гродзенскага абласнога   Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта     выканаўчага камiтэта
У.Я.Саўчанка             Б.В.Батура
10.01.2007               12.01.2007


УЗГОДНЕНА                УЗГОДНЕНА
Старшыня                 Старшыня
Мiнскага абласнога       Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта     выканаўчага камiтэта
М.Ф.Дамашкевiч           М.Я.Паўлаў
10.01.2007               12.01.2007










                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               16.01.2007 N 5


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ВУЧЭБНА-ВОПЫТНЫХ УЧАСТКАХ (ГАСПАДАРКАХ)

АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЫ



1. Палажэнне аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 108, 2/1238).

2. Вучэбна-вопытныя ўчасткi (гаспадаркi) агульнаадукацыйных устаноў (далей - гаспадаркi) ствараюцца ў сiстэме агульнай сярэдняй адукацыi па рашэннях мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у якасцi структурных падраздзяленняў дадзеных устаноў на падставе палажэнняў, зацверджаных загадамi iх кiраўнiкоў i ўзгодненых з упаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi.

3. Дзейнасць гаспадарак ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Об образовании" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, арт. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844), Законам Рэспублiкi Беларусь "Об общем среднем образовании", дадзеным Палажэннем, а таксама iншымi нарматыўнымi прававымi актамi, якiя рэгулююць iх дзейнасць.

4. Гаспадаркi ажыццяўляюць ускладзеныя на iх функцыi i задачы, вызначаныя гэтым Палажэннем, у мэтах:

4.1. правядзення ўрокаў па вучэбных прадметах "Працоўнае навучанне", "Чалавек i свет" i працоўнай практыкi вучняў;

4.2. арганiзацыi грамадска карыснай, прадукцыйнай працы i пазаўрочнай творчай дзейнасцi вучняў;

4.3. прафарыентацыйнай работы.

5. Для забеспячэння дзейнасцi гаспадарак у адпаведнасцi з зямельным заканадаўствам агульнаадукацыйным установам з зямель любых катэгорый, у тым лiку сельскагаспадарчага прызначэння, могуць быць прадстаўлены зямельныя ўчасткi для даследчых i вучэбных мэтаў i для вядзення сельскай гаспадаркi.

6. Гаспадаркi:

6.1. выкарыстоўваюць зямельныя ўчасткi ў адпаведнасцi з iх прызначэннем i ўмовамi, на якiх яны дадзены, пасля атрымання дакументаў, якiя засведчваюць права на iх карыстанне;

6.2. забяспечваюць высокую культуру землекарыстання i жывёлагадоўлi, рацыянальнае выкарыстанне замацаванага за iмi зямельнага ўчастка, маёмасцi i прыродных рэсурсаў;

6.3. ствараюць неабходныя ўмовы для рэалiзацыi вучэбнага працэсу, вытворчай практыкi вучняў;

6.4. забяспечваюць выкананне санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў, супрацьпажарных патрабаванняў, мерапрыемстваў па ахове працы i стварэннi бяспечных умоў;

6.5. выконваюць правiлы i нормы па ахове раслiн, а пры ўзнiкненнi неабходнасцi ўдзельнiчаюць у мерапрыемствах па iх ахове, ажыццяўляемых упаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi i iх службовымi асобамi;

6.6. выконваюць заагiгiенiчныя нормы, ветэрынарныя правiлы i мерапрыемствы, накiраваныя на папярэджанне захворванняў i падзяжу жывёл пры ажыццяўленнi дзейнасцi па iх утрыманнi, а таксама пры эксплуатацыi аб'ектаў, звязаных з утрыманнем жывёл;

6.7. прытрымлiваюцца прадпiсанняў ветэрынарных спецыялiстаў пры правядзеннi адпаведных каранцiнных, абмежавальных або ветэрынарных мерапрыемстваў;

6.8. ажыццяўляюць iншыя правы i абавязкi, ускладзеныя на iх статутам агульнаадукацыйнай установы;

6.9. вядуць справаводства па вучэбна-вытворчых пытаннях.

7. Па рашэннi кiраўнiцтва агульнаадукацыйнай установы або ў парадку, вызначаным яе статутам, гаспадаркi маюць права арганiзоўваць практычную дзейнасць сумесна з навукова-даследчымi i сельскагаспадарчымi арганiзацыямi, а таксама арганiзацыямi iншых галiн эканомiкi i абслугоўвання (далей - арганiзацыi) на падставе гаспадарчых дагавораў аб аказаннi паслуг у правядзеннi практычных заняткаў з вучнямi гэтымi арганiзацыямi i iх спецыялiстамi ў адпаведных галiнах прамысловасцi i абслугоўвання, ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству i служыць дасягненню статутных мэтаў.

8. Кантроль за дзейнасцю гаспадарак ажыццяўляюць кiраўнiкi агульнаадукацыйных устаноў.

9. Агульнаадукацыйныя ўстановы зыходзячы з мэтазгоднасцi iх дзейнасцi i з улiкам яго месцазнаходжання, агульнай плошчы зямельных участкаў i колькасцi вучняў, якiя прыцягваюцца да тэарэтычных i практычных заняткаў, маюць права самастойна вызначаць структуру гаспадаркi.

10. У структуры гаспадарак могуць стварацца наступныя аддзелы:

10.1. ахаванага грунту - для вырошчвання агароднiны, кветкава-дэкаратыўных i пакаёвых раслiн, расады, размнажэння пладова-ягадных i дэкаратыўных раслiн у цяплiцах, парнiках, на ўцепленым грунце;

10.2. вытворчае падраздзяленне па вырошчваннi сельскагаспадарчых культур - для вырошчвання па сiстэме севазвароту гароднiны, бульбы, садавiны, пладова-ягадных культур i iншых сельскагаспадарчых культур i раслiн, расады кветкава-дэкаратыўных раслiн;

10.3. гадавальнiк пладова-ягадных i дэкаратыўных культур - для вырошчвання саджанцаў пладовых i дэкаратыўных дрэў, ягадных i дэкаратыўных кустарнiкаў;

10.4. дэндралагiчны аддзел - для стварэння калекцый дрэвавых i куставых раслiн;

10.5. заалагiчны аддзел - для стварэння кутка жывой прыроды, якi таксама можа ўключаць трусятнiк, птушнiк, пчальнiкi i iншыя аб'екты жывёлагадоўлi;

10.6. калекцыйны аддзел - для вырошчвання i стварэння калекцый раслiн сартоў сельскагаспадарчых, кветкава-дэкаратыўных i сiстэматычных груп раслiн, распаўсюджаных лекавых раслiн;

10.7. аддзел кветкава-дэкаратыўных раслiн - для вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслiн, планiроўкi азелянення прышкольнай тэрыторыi i вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;

10.8. экалагiчны аддзел - для стварэння экалагiчнай сцежкi, вадаёмаў, садоў водару i ценю.

11. Расклад заняткаў з вучнямi ў гаспадарках устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з тыпавымi вучэбнымi планамi на бягучы навучальны год для ўсiх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, вучэбнымi праграмамi па асобных вучэбных прадметах ("Працоўнае навучанне", "Чалавек i свет" i iнш.), зацвярджаемымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку, планамi работы ў гаспадарках, якiя з'яўляюцца часткай планаў вучэбна-выхаваўчай работы агульнаадукацыйных устаноў, зацвярджаемых штогод iх кiраўнiкамi.

12. Планы работы гаспадарак уключаюць наступныя раздзелы:

12.1. аналiз працы за папярэднi год;

12.2. схема плана ўчастка (маштаб адвольны);

12.3. тэматыка вопытаў па заданнi вучоных, спецыялiстаў сельскай гаспадаркi;

12.4. матэрыяльнае забеспячэнне работ, якiя былi праведзены (патрэбнасць у пасяўным i пасадачным матэрыяле, iнвентары, угнаеннях);

12.5. грамадска карысная, прадукцыйная праца;

12.6. графiк летнiх заняткаў навучэнцаў на ўчастку;

12.7. нарыхтоўка прыроднага раздавальнага матэрыялу для ўрокаў;

12.8. запланаваны ўраджай сельскагаспадарчых культур i аб'ём сельскагаспадарчай прадукцыi заалагiчнага аддзела, шляхi iх рэалiзацыi.

13. Асноўнымi накiрункамi дзейнасцi вучняў на вучэбна-вопытных участках з'яўляюцца:

13.1. вырошчванне раслiн i гадаванне жывёл, назiранне за iх ростам i развiццём;

13.2. правядзенне навуковых i сельскагаспадарчых вопытаў у адпаведнасцi з праграмамi вучэбных прадметаў "Працоўнае навучанне", "Чалавек i свет";

(в ред. постановления Минобразования от 25.09.2008 N 84)

13.3. правядзенне прыродазнаўчых i iншых заняткаў.

14. Да выканання кожнага новага вiду работ вучнi дапускаюцца толькi пасля правядзення iнструктажу па ахове працы.

15. Для арганiзацыi заняткаў з вучнямi ў гаспадарках выкарыстоўваюцца гадзiны, якiя вызначаны вучэбным планам на вучэбныя прадметы "Працоўнае навучанне", "Чалавек i свет", а таксама за кошт гадзiн, прадугледжаных на грамадска карысную працу.

(в ред. постановления Минобразования от 25.09.2008 N 84)

16. Тэрмiны, парадак арганiзацыi практыкi зыходзячы з мясцовых умоў вызначае педагагiчны савет агульнаадукацыйнай установы.

17. У гаспадарках могуць стварацца гурткi. Для арганiзацыi iх дзейнасцi выкарыстоўваюцца гадзiны, прызначаныя на правядзенне факультатыўных заняткаў.

(в ред. постановления Минобразования от 25.09.2008 N 84)

На базе гаспадарак можа быць арганiзавана пазакласная работа з вучнямi з выкарыстаннем гадзiн, прызначаных на арганiзацыйна-выхаваўчую працу.

18. Да заняткаў у гаспадарках вучнi дапускаюцца на падставе даведкi аб стане здароўя, якая выдадзена па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

19. Штогод у пачатку вучэбнага года падводзяцца вынiкi работы ў гаспадарках, арганiзуюцца выставы, праводзiцца свята ўраджаю.

20. Агульнае кiраўнiцтва гаспадаркамi ўскладаецца на кiраўнiкоў агульнаадукацыйных устаноў, структурнымi падраздзяленнямi якiх з'яўляюцца вучэбна-вопытныя ўчасткi.

21. Кiраўнiкi агульнаадукацыйных устаноў нясуць адказнасць за вынiкi работы гаспадарак у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

22. Непасрэднае кiраўнiцтва працай у гаспадарках ажыццяўляюць кiраўнiкi вучэбна-вопытных участкаў, якiя прызначаюцца кiраўнiкамi агульнаадукацыйных устаноў, як правiла, з лiку настаўнiкаў, якiя маюць адпаведную падрыхтоўку.

23. Гаспадаркi забяспечваюцца неабходнымi памяшканнямi i абсталяваннем, якiя адпавядаюць санiтарна-гiгiенiчным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнiкi бяспекi.

24. Пры арганiзацыi работы з дзецьмi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця памяшканнi абсталёўваюцца безбар'ерным асяроддзем i iнструментамi са спецыяльнымi прыстасаваннямi, якiя папярэджваюць траўматызм i дазваляюць пераадолець парушэннi навучэнцаў.

25. Сельскагаспадарчая прадукцыя, якая вырашчана ў гаспадарках, выкарыстоўваецца для мэтаў:

арганiзацыi харчавання вучняў, у першую чаргу тых, хто пражывае ў iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных установах;

нарыхтоўкi кармоў для жывёлагадоўчага комплексу, закладкi насеннага фонду.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList