Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 27.06.2007 N 31 "АБ рэспублiканскiм бiблiятэчным савеце"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июля 2007 г. N 8/16784







У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Стварыць Рэспублiканскi бiблiятэчны савет.

2. Зацвердзiць:

прыкладзенае Палажэнне аб Рэспублiканскiм бiблiятэчным савеце;

склад Рэспублiканскага бiблiятэчнага савета згодна з дадаткам.



Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК













Дадатак

да пастановы

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

27.06.2007 N 31



СКЛАД РЭСПУБЛIКАНСКАГА БIБЛIЯТЭЧНАГА САВЕТА



Гедройц               - намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Валерый Карлавiч        Беларусь, старшыня


Чэрнiк                - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i
Васiлiй Мечыслававiч    народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры
                        Рэспублiкi Беларусь, намеснiк старшынi


Гамеза                - галоўны спецыялiст упраўлення ўстаноў
Ганна Антонаўна         культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства
                        культуры Рэспублiкi Беларусь, сакратар
                        Савета


Алейнiк               - загадчыца навукова-даследчага аддзела
Марына Георгiеўна       бiблiятэказнаўства дзяржаўнай установы
                        "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (з яе
                        згоды)


Бярозкiна             - дырэктар Цэнтральнай навуковай бiблiятэкi
Наталля Юр'еўна         iмя Я.Коласа Нацыянальнай Акадэмii навук
                        Беларусi (з яе згоды)


Кiрухiна              - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце i
Людмiла Генадзьеўна     сувязях з грамадскасцю дзяржаўнай установы
                        "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (з яе
                        згоды)


Кубышкiна             - дырэктар дзяржаўнай установы
Алена Вiктараўна        "Цэнтралiзаваная сiстэма публiчных бiблiятэк
                        г.Мiнска" (з яе згоды)


Лапо                  - дырэктар Фундаментальнай бiблiятэкi
Пётр Мiхайлавiч         Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта (з яго
                        згоды)


Мальцава              - дырэктар дзяржаўнай установы культуры
Лiдзiя Васiльеўна       "Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка
                        iмя Я.Карскага" (з яе згоды)


Матульскi             - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальная
Раман Сцяпанавiч        бiблiятэка Беларусi" (з яго згоды)


Сарока                - дырэктар Рэспублiканскай навуковай
Уладзiмiр Мiкалаевiч    медыцынскай бiблiятэкi (з яго згоды)


Старыкава             - загадчык сектара культурна-асветнай работы
Наталля Мiкалаеўна      ўпраўлення культуры Мiнскага гарвыканкама (з
                        яе згоды)


Чуева                 - дырэктар Мiнскай абласной бiблiятэкi iмя
Наталля Станiславаўна   Я.Коласа, старшыня Беларускай бiблiятэчнай
                        асацыяцыi


Швед                  - дырэктар дзяржаўнай установы
Таццяна Аляксееўна      "Цэнтралiзаваная сiстэма дзiцячых бiблiятэк
                        г.Мiнска" (з яе згоды)


Юдо                   - дырэктар дзяржаўнай установы "Прэзiдэнцкая
Соф'я Васiлеўна         бiблiятэка Беларусi" (з яе згоды)


Яцэвiч                - дэкан факультэта бiблiятэчна-iнфармацыйных
Мiкалай Аляксандравiч   сiстэм установы адукацыi "Беларускi
                        дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтва"
                        (з яго згоды)










                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               27.06.2007 N 31


ПАЛАЖЭННЕ

АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ БIБЛIЯТЭЧНЫМ САВЕЦЕ



1. Рэспублiканскi бiблiятэчны савет (далей - Савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым, кансультацыйным i экспертным органам пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь па вырашэннi праблем бiблiятэчнай дзейнасцi.

2. Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 128, 2/896), Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2007 г. N 190 "О порядке оценки стоимости культурных ценностей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 97, 1/8528), iншымi актамi заканадаўства, сапраўдным Палажэннем аб Рэспублiканскiм бiблiятэчным савеце (далей - Палажэнне).

3. Задачамi Савета з'яўляюцца:

3.1. распрацоўка праграм i прапаноў развiцця бiблiятэчнай справы ў Рэспублiцы Беларусь;

3.2. удасканаленне каардынацыi ўзаемадзеяння бiблiятэк рознай ведамаснай прыналежнасцi.

4. У мэтах выканання сваiх задач Савет:

4.1. выяўляе i разглядае найбольш важныя праблемы i перспектывы развiцця бiблiятэчнай справы ў адпаведнасцi з навейшымi распрацоўкамi навукi i бiблiятэказнаўства;

4.2. вывучае i абагульняе станоўчы вопыт дзейнасцi бiблiятэк, распрацоўвае рэкамендацыi па яго выкарыстаннi i развiццi;

4.3. садзейнiчае рэалiзацыi агульнабiблiятэчных праектаў, мэтавых праграм па вырашэннi задач асаблiвай важнасцi для бiблiятэк рознай ведамаснай прыналежнасцi;

4.4. выпрацоўвае прапановы па ўдасканаленнi нарматыўных прававых актаў па бiблiятэчнай справе, умацаваннi кантактаў з айчыннымi i замежымi бiблiятэкамi;

4.5. рыхтуе прапановы па мадэрнiзацыi дзейнасцi бiблiятэк i стратэгii бiблiятэчнай палiтыкi на адпаведны перыяд;

4.6. рыхтуе рэкамендацыi i прапановы органам дзяржаўнага кiравання па актуальных праблемах бiблiятэчнай справы;

4.7. прымае рашэннi па скаргах на заключэннi камiсiй цэнтральных бiблiятэк рэспублiканскага, абласнога, гарадскога (раённага) узроўню аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь.

5. Рашэннi Савета па скаргах на заключэннi камiсiй цэнтральных бiблiятэк рэспублiканскага, абласнога, гарадскога (раённага) узроўню аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, афармляюцца пратаколамi.

6. Члены Савета ўдзельнiчаюць у распрацоўцы канкрэтных пытанняў работы бiблiятэк, знаёмяцца з пастаноўкай справы ў бiблiятэках, выконваюць заданнi i даручэннi старшынi Савета.

7. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, бiблiятэк Беларусi, iншых арганiзацый, якiя маюць дачыненне да бiблiятэчнай справы.

8. Персанальны склад Савета зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

9. Савет узначальвае намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь, якi з'яўляецца яго старшынёй.

10. Старшыня Савета кiруе дзейнасцю Савета.

11. У адсутнасцi старшынi яго абавязкi выконвае намеснiк.

12. Савет мае сакратара, якi забяспечвае планаванне яго дзейнасцi, падрыхтоўку i правядзенне пасяджэнняў, вядзе пратаколы пасяджэнняў, рыхтуе дакументы Савета, кантралюе выкананне прынятых рашэнняў, выконвае другiя функцыянальныя абавязкi.

13. Пасяджэннi Савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей 2 разоў у год.

14. Пасяджэннi Савета з'яўляюцца правамоцнымi пры ўдзеле ў пасяджэннi не меней за 2/3 членаў Савета.

15. Рашэннi Савета прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi. Пры роўнасцi галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня. Рашэннi Савета афармляюцца пратаколамi, якiя падпiсваюцца страшынёй Савета, а ў яго адсутнасць - намеснiкам.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList