Зарегистрировано в НРПА РБ 28 апреля 2008 г. N 8/18706
На падставе Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Рэспублiканскiм фестывалi-кiрмашы рамёстваў "Вясновы букет".
Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК
УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
А.Я.Кунцэвiч
04.04.2008
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
11.04.2008 N 14
ПАЛАЖЭННЕ
АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ФЕСТЫВАЛI-КIРМАШЫ РАМЁСТВАЎ
"ВЯСНОВЫ БУКЕТ"
1. Палажэнне аб Рэспублiканскiм фестывалi-кiрмашы рамёстваў "Вясновы букет" (далей - Палажэнне) устанаўлiвае парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення Рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу рамёстваў "Вясновы букет" (далей - фестываль-кiрмаш).
2. Фестываль-кiрмаш праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам, грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi Саюз майстроў народнай творчасцi".
3. Фестываль-кiрмаш праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), выяўлення сучаснага стану i перспектыў развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў Беларусi, аднаўлення рэдкiх i забытых вiдаў традыцыйных рамёстваў, стымулявання iх развiцця, дэманстрацыi творчага патэнцыялу майстроў традыцыйных вiдаў рамёстваў, павышэння сацыяльнага i творчага статусу народных майстроў, папулярызацыi народных мастацкiх рамёстваў i промыслаў.
4. Фестываль-кiрмаш мае статус рэспублiканскага i прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый ад усiх абласцей, г.Мiнска з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.
5. Перыядычнасць правядзення фестывалю-кiрмашу - адзiн раз у год. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення зацвярджаюцца Мiнiстэрствам культуры па ўзгадненнi з Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам.
6. Месцам правядзення фестывалю-кiрмашу з'яўляюцца арганiзацыi культуры, сцэнiчныя i спецыяльна абсталяваныя пляцоўкi г.Мiнска, якiя адпавядаюць неабходным патрабаванням выставачнай i канцэртнай дзейнасцi i садзейнiчаюць вырашэнню мастацкiх задач фестывалю-кiрмашу.
7. Кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзенню фестывалю-кiрмашу ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт фестывалю-кiрмашу (далей - аргкамiтэт), склад якога зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
8. Аргкамiтэт:
8.1. уносiць у Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысу выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю-кiрмашу;
8.2. разглядае i зацвярджае:
склад рэжысёрска-пастановачнай группы фестывалю-кiрмашу;
спiс удзельнiкаў фестывалю-кiрмашу;
праграму правядзення фестывалю-кiрмашу;
сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку фестывалю-кiрмашу;
план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю-кiрмашу;
8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю-кiрмашу;
8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю-кiрмашу.
9. Рэжысёрска-пастановачная група фестывалю-кiрмашу:
9.1. уносiць на разгляд аргкамiтэта прапановы па стварэннi агульнай канцэпцыi правядзення фестывалю-кiрмашу;
9.2. распрацоўвае сцэнарыi фестывальных мерапрыемстваў;
9.3. праводзiць рэжысёрска-пастановачныя i рэпетыцыйныя работы.
10. Арганiзацыя падрыхтоўкi i правядзення выстаўкi-кiрмашу ўскладаецца на дырэкцыю фестывалю-кiрмашу, функцыi якой выконвае грамадскае аб'яднанне "Беларускi Саюз майстроў народнай творчасцi".
11. У фестывалi-кiрмашы прымаюць удзел майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва грамадскага аб'яднання "Беларускi Саюз майстроў народнай творчасцi", дамоў i цэнтраў рамёстваў, дзiцячых школ мастацтваў i iншых устаноў культуры, якiя пастаянна цi перыядычна займаюцца тым цi iншым вiдам народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i рамяства.
12. Для ўдзелу ў фестывалi-кiрмашы дасылаюцца заяўкi ў тэрмiн, вызначаны аргкамiтэтам, на адрас грамадскага аб'яднання "Беларускi Саюз майстроў народнай творчасцi".
13. Заяўка на ўдзел у фестывалi-кiрмашы павiнна змяшчаць прозвiшча, iмя, iмя па бацьку майстра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, яго год нараджэння, месца працы, тэлефон.
14. Да заяўкi дадаюцца:
творчая iнфармацыя аб майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
поўны спiс вырабаў народных мастацкiх рамёстваў i промыслаў, якiя будуць дэманстравацца на фестывалi-кiрмашы;
не менш за тры фотаздымкi майстра ў нацыянальным касцюме i яго вырабаў памерам 10 x 15 см, якiя павiнны быць зроблены на фоне прыроды цi народнай архiтэктуры, у працэсе выканання твора.
15. Пералiчаныя ў пунктах 13 i 14 гэтага Палажэння дакументы рыхтуюцца на беларускай мове i дасылаюцца ў двух экзэмплярах - адзiн экзэмпляр у друкаваным выглядзе i адзiн экзэмпляр у электронным выглядзе (тэкст - Microsoft Word, Times New Roman, 15, фотаздымкi - фармат jpg, jpeg, tiff, не менш 800 х 600).
16. Склад удзельнiкаў фестывалю-кiрмашу фармiруецца з улiкам прапаноў грамадскага аб'яднання "Беларускi Саюз майстроў народнай творчасцi", вызначаецца аргкамiтэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенага Палажэння i пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта.
17. Агульная колькасць удзельнiкаў фестывалю-кiрмашу вызначаецца аргкамiтэтам.
18. У час правядзення фестывалю-кiрмашу ўдзельнiкi фестывалю-кiрмашу павiнны мець пры сабе калекцыю творчых работ для арганiзацыi выстаўкi-продажу, а таксама сыравiну, матэрыялы, нарыхтоўкi, паўфабрыкаты, iнструменты i прыстасаваннi для правядзення майстар-класаў, дэманстрацыi творчых працэсаў i рамеснiцкiх прыёмаў.
19. Праграма фестывалю-кiрмашу прадугледжвае выстаўкi работ народных мастацкiх рамёстваў i промыслаў, майстар-класы майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурсныя праграмы, канцэртныя выступленнi аўтэнтычных фальклорных i аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi, тэатралiзаваныя дзеяннi i гульнёва-забаўляльныя мерапрыемствы, правядзенне тэарэтычна-практычных паседжанняў (канферэнцый, дыскусiй) па пытаннях аднаўлення, захавання, пераемнасцi i папулярызацыi традыцый народнага мастацтва, дэманстрацыю iншых вiдаў i напрамкаў творчай дзейнасцi, якiя не супярэчаць мэтам выстаўкi-кiрмашу.
20. Асноўную частку праграмы фестывалю-кiрмашу складае конкурс сярод майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (далей - конкурс), якi складаецца з двух частак:
першая частка - конкурс работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з прадстаўленнем майстрамi калекцый уласных творчых работ;
другая частка - майстар-класы па стварэннi работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дэманстрацыяй творчых працэсаў i рамеснiцкiх прыёмаў выканання творчай работы (адной цi некалькiх).
21. Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях:
"лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кiрмашу";
"пляценне з прыродных матэрыялаў" (саломы, лазы, лыка, лучыны i iншых);
"мастацкая апрацоўка дрэва";
"ганчарства i глiняная пластыка";
"кавальства";
"ткацтва i вышыўка";
"выцiнанка";
"бiсерапляценне";
iншыя вiды народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў.
22. Конкурс ацэньвае экспертная камiсiя, склад якой зацвярджаецца аргкамiтэтам.
23. Пры падвядзеннi вынiкаў конкурсу экспертная камiсiя ўлiчвае:
мастацкае i тэхналагiчнае майстэрства ўдзельнiкаў конкурсу, пачуццё меры, мастацкi ўзровень i дасканаласць тэхнiкi гатовых работ i выкананых у час правядзення майстар-класаў;
выкарыстанне ў работах народных традыцый, iх тактоўную iнтэрпрэтацыю ў адпаведнасцi з сучаснымi ўмовамi;
даступнасць i нагляднасць дэманстрацыi тэхналагiчных i творчых працэсаў у час правядзення майстар-класаў;
эфектыўнасць i вынiковасць правядзення майстар-класаў.
24. Выбар тэмы, вiдаў i характару работ, якiя дэманструюцца на выстаўцы-кiрмашы цi вырабляюцца ў час конкурсу, не абмяжоўваецца. Адзiным патрабаваннем да ўсiх работ, якiя дэманструюцца на выстаўцы-кiрмашы цi вырабляюцца ў час конкурсу, з'яўляюцца iх прамыя або апасродкаваныя адносiны да традыцый пэўнага вiду народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў.
25. Па вынiках правядзення конкурсу на падставе рашэння экспертнай камiсii ўдзельнiкам фестывалю-кiрмашу ўручаюцца спецыяльныя дыпломы i грашовыя прызы.
26. У мэтах заахвочвання ўдзельнiкаў конкурсу засноўваюцца:
дзесяць грашовых прызоў у намiнацыi "лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кiрмашу";
па аднаму грашоваму прызу першай ступенi, два - другой ступенi i тры - трэцяй ступенi ў кожнай з намiнацый, вызначаных у пункце 21 гэтага Палажэння, за выключэннем намiнацыi "лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кiрмашу".
27. Памер грашовых прызоў зацвярджаецца аргкамiтэтам у межах агульнай сметы на падрыхтоўку i правядзенне фестывалю-кiрмашу.
28. Аргкамiтэт мае права ўносiць змяненнi ў пералiк намiнацый конкурсу.
29. Журы мае права прымаць рашэнне не заахвочваць удзельнiкаў конкурсу па некаторым намiнацыям i вiдам заахвочвання.
30. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю-кiрмашу ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
|