Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2008 г. N 8/18938
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 28 жнiўня 2007 г. N 136 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 8-нк (музей) "Справаздача аб дзейнасцi музея" i ўказанняў па яе запаўненнi" наступныя змяненнi i дапаўненне:
1.1. у назве, пунктах 1, 2 словы "8-нк (музей)" замянiць словамi "1-к (музей)";
1.2. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 8-нк (музей) "Справаздача аб дзейнасцi музея", зацверджанай дадзенай пастановай:
у рэквiзiце "Iндэкс i код формы" словы "8-нк (музей)" замянiць словамi "1-к (музей)";
у рэквiзiце "Адрасная частка i тэрмiн прадстаўлення" у графе "Прадстаўляюць рэспандэнты:" пасля слоў "сваёй вышэйстаячай арганiзацыi" дапоўнiць словамi "(копiю па яе патрабаваннi)";
1.3. ва Указаннях па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 8-нк (музей) "Справаздача аб дзейнасцi музея", зацверджаных дадзенай пастановай, у назве, пункце 1 словы "8-нк (музей)" замянiць словамi "1-к (музей)".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
|