Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2008 г. N 8/18939
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 28 жнiўня 2007 г. N 137 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9-нк (тэатр) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальнага тэатра" i ўказанняў па яе запаўненнi" наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1.1. у назве, пунктах 1, 2 словы "9-нк (тэатр)" замянiць словамi "1-к (тэатр)";
1.2. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9-нк (тэатр) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальнага тэатра", зацверджанай дадзенай пастановай:
у рэквiзiце "Iндэкс i код формы" словы "9-нк (тэатр)" замянiць словамi "1-к (тэатр)";
у рэквiзiце "Адрасная частка i тэрмiн прадстаўлення" у графе "Прадстаўляюць рэспандэнты:" пасля слоў "сваёй вышэйстаячай арганiзацыi" дапоўнiць словамi "(копiю па яе патрабаваннi)";
у графе А "Назва паказчыкаў" раздзела II "Асноўныя паказчыкi дзейнасцi" назву паказчыка па радку 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "з радка 13 - для жыхароў аграгарадкоў i населеных пунктаў, якiя падлягаюць пераўтварэнню ў аграгарадкi";
1.3. ва Указаннях па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9-нк (тэатр) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальнага тэатра", зацверджаных дадзенай пастановай:
у назве, пункце 1 словы "9-нк (тэатр)" замянiць словамi "1-к (тэатр)";
у пункце 3 частку дзевятнаццатую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Па радку 14 паказваюцца даныя аб мерапрыемствах, якiя праведзены ў сельскiх населеных пунктах Рэспублiкi Беларусь.";
пасля часткi дзевятнаццатай дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"Па радку 15 паказваюцца даныя аб мерапрыемствах, якiя праведзены ў аграгарадках i ў населеных пунктах, якiя падлягаюць пераўтварэнню ў аграгарадкi.";
частку дваццатую лiчыць часткай дваццаць першай.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
|