Стр. 6
Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6
¦-----------------+-----+-----+------------+---------+---------+---------------+-------------
Даведачная iнфармацыя:
Таблiца 1
Падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi рабочых
i спецыялiстаў па галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы
(чалавек)
-----------------+----T------+-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------¬
¦ ¦ ¦ ¦ У тым лiку па галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы ¦
¦ ¦ ¦ +-------------------------------------------------+-----T----+------------------------------------------------+-----+
¦ ¦ ¦Усяго ¦ прамысловасць ¦ ¦ ¦ сфера паслуг ¦ ¦
¦ ¦ ¦(сума +-----+-------------------------------------------+ ¦ +-----+------------------------------------------+ ¦
¦ ¦Ну- ¦ граф ¦ ¦ з iх ¦сель-¦ ¦ ¦ з iх ¦ ¦
¦Назва паказчыкаў¦мар ¦ 2, ¦ +------+------+--------+----------+----T----+ская ¦бу- ¦ +------+------+----T-------+------+--------+ ¦
¦ ¦рад-¦9, 10,¦ ¦ ¦хiмiч-¦машына- ¦ лясная, ¦ ¦ ¦гас- ¦даў-¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦быта- ¦жыллёва-¦iншыя¦
¦ ¦ ка ¦ 11, ¦усяго¦энер- ¦ная i ¦будаван-¦дрэваапра-¦ ¦хар-¦ па- ¦нiц-¦усяго¦ ¦ ¦ ¦грамад-¦ вое ¦ каму- ¦ ¦
¦ ¦ ¦ 18) ¦ ¦гетыч-¦нафта-¦не i ме-¦ цоўчая i ¦лёг-¦чо- ¦дар- ¦тва ¦ ¦транс-¦сувязь¦ган-¦ скае ¦абслу-¦нальная ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ная ¦хiмiч-¦талаап- ¦цэлюлозна-¦кая ¦вая ¦ ка ¦ ¦ ¦ парт ¦ ¦даль¦харча- ¦ гоў- ¦ гаспа- ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ная ¦рацоўка ¦папяровая ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ванне ¦ванне ¦ дарка ¦ ¦
+----------------+----+------+-----+------+------+--------+----------+----+----+-----+----+-----+------+------+----+-------+------+--------+-----+
¦ А ¦ Б ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦ 11 ¦ 12 ¦ 13 ¦ 14 ¦ 15 ¦ 16 ¦ 17 ¦ 18 ¦
+----------------+----+------+-----+------+------+--------+----------+----+----+-----+----+-----+------+------+----+-------+------+--------+-----+
¦З графы 2 радка ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦01 падрыхтавана ¦ 06 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------------+----+------+-----+------+------+--------+----------+----+----+-----+----+-----+------+------+----+-------+------+--------+-----+
¦З графы 5 радка ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦01 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦перападрыхтавана¦ 07 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------------+----+------+-----+------+------+--------+----------+----+----+-----+----+-----+------+------+----+-------+------+--------+-----+
¦З графы 6 радка ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦01 павысiла ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦квалiфiкацыю ¦ 08 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦----------------+----+------+-----+------+------+--------+----------+----+----+-----+----+-----+------+------+----+-------+------+--------+------
Таблiца 2
Звесткi аб дадатковым навучаннi на ўмовах аплаты
(чалавек)
-----------+-----T------------------+-------------------------------------¬
¦ ¦ ¦ Колькасць ¦ У тым лiку ¦
¦ ¦ ¦ навучэнцаў i +------------+--------------+---------+
¦ ¦ ¦ iншых асоб, якiя ¦ па асобных ¦ ¦ на ¦
¦ Назва ¦Нумар¦прайшлi дадатковае¦ прадметах ¦па прадметах, ¦курсах, у¦
¦паказчыкаў¦радка¦ навучанне на ¦ (звыш ¦ не ¦кружках, ¦
¦ ¦ ¦ ўмовах аплаты, - ¦устаноўленых¦прадугледжаных¦ секцыях ¦
¦ ¦ ¦ усяго ¦ вучэбнымi ¦ вучэбнымi ¦па розных¦
¦ ¦ ¦ ¦ планамi ¦ планамi ¦напрамках¦
¦ ¦ ¦ ¦ гадзiн) ¦ ¦ ¦
+----------+-----+------------------+------------+--------------+---------+
¦ А ¦ Б ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦
+----------+-----+------------------+------------+--------------+---------+
¦Усяго ¦ 09 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦----------+-----+------------------+------------+--------------+----------
Кiраўнiк юрыдычнай асобы,
адасобленага падраздзялення
(неабходнае падкрэслiць) _________ ______________________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Асоба, адказная за складанне
дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi __________________ _________ ______________________________
(пасада) (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
__________________________ "____" _______________ 20__ г.
(нумар кантактнага тэлефона) (дата складання дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
23.09.2008 N 195
УКАЗАННI
ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI
1-ПРАФТЭХ (МIНАДУКАЦЫI) "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI
ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI"
1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-прафтэх (Мiнадукацыi) "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" (далей - справаздача) прадстаўляюць установы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, i iх фiлiялы, другiя ўстановы, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (далей - установы ПТА).
Другiя ўстановы, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, прадстаўляюць справаздачу па раздзелах 1 - 7 i 13.
Упраўленнi адукацыi абласных (камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў зводныя даныя па вобласцi (г. Мiнску) у разрэзе рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, без даных па вучэбных спецыяльнасцях прадстаўляюць установе "Галоўны iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь".
Установа "Галоўны iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь" зводныя даныя па рэспублiцы, абласцях i г. Мiнску у разрэзе рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, без даных па вучэбных спецыяльнасцях прадстаўляе Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь, Камiтэту дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь.
2. Справаздача састаўляецца па стану на 20 верасня бягучага навучальнага года. Справаздачны перыяд - гэта перыяд з 21 верасня мiнулага каляндарнага года па 20 верасня бягучага каляндарнага года.
3. Усе паказчыкi справаздачы павiнны запаўняцца па даных пярвiчнай улiковай дакументацыi, якая ёсць у вучэбнай частцы, бухгалтэрыi, аддзеле кадраў i iншых падраздзяленнях установы ПТА.
Пры запаўненнi справаздачы неабходна ўлiчваць, што тэрмiн "на пачатак бягучага навучальнага года" азначае на 1 верасня бягучага навучальнага года, а тэрмiн "на пачатак мiнулага навучальнага года" - на 1 верасня мiнулага навучальнага года.
У выпадках, калi прыём i выпуск навучэнцаў ажыццяўляецца ў чацвёртым квартале мiнулага каляндарнага года або ў першым квартале бягучага каляндарнага года, прыём i выпуск навучэнцаў уключаецца ў прыём i выпуск навучэнцаў на 20 верасня бягучага навучальнага года.
У раздзелах I, II, III i IV код спецыяльнасцi прыводзiцца ў поўнай адпаведнасцi з Общегосударственным классификатором Республики Беларусь ОКРБ 011-2001 "Специальности и квалификации", зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 студзеня 2001 г. N 3 "Об утверждении, введении в действие и отмене государственных стандартов и классификаторов".
У раздзелах III i IV код прафесii прыводзiцца ў поўнай адпаведнасцi з перечнем учебных специальностей и единичных квалификаций для учреждений, обеспечивающих получение профессионально-технического образования, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 2005 г. N 103 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 22, 8/13765).
У выпадку калi колькасць спецыяльнасцей або прафесiй больш, чым адведзена колькасць радкоў у раздзеле, неабходна зрабiць дадатак па форме раздзела.
4. У раздзеле I "Наяўнасць i перамяшчэнне кантынгенту навучэнцаў" прыводзяцца даныя, якiя адлюстроўваюць прыём, навучанне, выпуск навучэнцаў з устаноў ПТА за справаздачны перыяд.
У графе 2 паказваюцца даныя аб усiх прыбыўшых за справаздачны перыяд навучэнцах (пераведзеных з другiх навучальных устаноў), за выключэннем залiчаных на вучобу да 15 верасня ў лiк планавага прыёму.
У графе 3 паказваецца колькасць навучэнцаў, выбыўшых з установы ПТА за справаздачны перыяд па розных прычынах (перавод у другiя навучальныя ўстановы, адлiчэнне i другiя), без улiку выпушчаных i без улiку пераводу непасрэдна ва ўстанове ПТА.
У графе 4 паказваецца колькасць навучэнцаў, выбыўшых па ўважлiвых прычынах (перавод у другiя навучальныя ўстановы, адлiчэнне па сямейных абставiнах цi па стану здароўя, змена месца жыхарства i другiя).
У графе 5 паказваецца агульная колькасць выпушчаных рабочых (служачых) з выпускнога курса i датэрмiнова з iншых курсаў.
У графе 6 паказваецца агульная колькасць навучэнцаў выпускных i iншых курсаў, пераведзеных на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў прафесiянальна-тэхнiчных каледжах (далей - ПТК) без атрымання дыплома.
У графе 7 паказваецца, колькi навучэнцаў планавалася прыняць на I курс у адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi.
У графе 8 паказваецца колькасць чалавек, падаўшых дакументы па 15 верасня, незалежна ад таго, будуць яны здаваць уступныя iспыты, або залiчвацца без iх у адпаведнасцi з правiламi прыёму.
У графе 10 паказваюцца даныя аб прыёме асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, у тым лiку i iнвалiдаў, якiя навучаюцца як у спецыяльных групах, цэнтрах, аддзяленнях, так i ў iнтэграваных групах.
У графе 11 паказваецца колькасць навучэнцаў, якiя прыняты на I курс па дагаворах памiж навучальнай установай i арганiзацыяй - заказчыкам кадраў, якiя заключаны як да ўстанаўлення кантрольных лiчбаў прыёму, так i пасля iх устанаўлення, але не пазней 20 верасня.
У графах 12, 13 паказваецца колькасць навучэнцаў, якiя прыняты на I курс па дагаворах, якiя заключаны пры залiчэннi, але не пазней 20 верасня.
У графе 14 паказваецца колькасць навучэнцаў, якiя прыняты па заяўках арганiзацый у адпаведнасцi з пунктам 6 Инструкции о порядке заключения договоров о подготовке рабочих (служащих) в учреждениях, обеспечивающих получение профессионально-технического образования, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 сакавiка 2004 г. N 11 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 59, 8/10827), якiя да 20 верасня не пацверджаны дагаворамi аб падрыхтоўцы.
У графах 11 - 14 кожны навучэнец павiнен улiчвацца адзiн раз.
Па радку 04 паказваюцца навучэнцы, якiя маюць агульную базавую адукацыю i менш за яе, а таксама асобы, якiя скончылi першае аддзяленне дапаможнай школы.
У даведачнай iнфармацыi ў таблiцы 1 "Прыём навучэнцаў па галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы" паказваецца колькасць прынятых навучэнцаў па галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы. У выпадках, калi навучанне ажыццяўляецца па некалькiх вучэбных спецыяльнасцях, то галiна вызначаецца па асноўнай вучэбнай спецыяльнасцi.
5. У раздзеле III "Выпуск i размеркаванне навучэнцаў" прыводзяцца даныя аб колькасцi выпушчаных з установы ПТА квалiфiкаваных рабочых (служачых), у тым лiку датэрмiнова, па вучэбных спецыяльнасцях, прафесiях i фактычна прысвоенаму ўзроўню квалiфiкацыi, iх накiраваннi на працу, атрыманнi права на самастойнае працаўладкаванне.
У графе 3 паказваецца колькасць выпускнiкоў, якая падлягае размеркаванню ў адпаведнасцi з Положением о распределении выпускников учреждений образования, получивших профессионально-техническое, среднее специальное или высшее образование, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 2007 г. N 1702 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 303, 5/26372).
У графе 6 паказваецца колькасць навучэнцаў, на якiх не былi заключаны дагаворы на падрыхтоўку да прыёму i пры залiчэннi на вучобу на першы курс i былi заключаны дагаворы памiж навучальнай установай i арганiзацыяй - заказчыкам кадраў дадаткова ў перыяд iх навучання да размеркавання.
У графе 7 паказваецца колькасць навучэнцаў, з якiмi былi заключаны дагаворы памiж навучэнцам, арганiзацыяй - заказчыкам кадраў i навучальнай установай дадаткова ў перыяд навучання да размеркавання.
У графах з 4 па 7 кожны навучэнец павiнен улiчвацца адзiн раз.
У даведачнай iнфармацыi "Выпуск рабочых (служачых) па галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы" паказваецца колькасць выпушчаных квалiфiкаваных рабочых (служачых) па галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы. У выпадках, калi выпускнiк атрымаў некалькi спецыяльнасцей, то галiна вызначаецца па асноўнай вучэбнай спецыяльнасцi.
6. У раздзеле IV "Працаўладкаванне выпускнiкоў" паказваюцца даныя аб фактычным працаўладкаваннi выпускнiкоў, у тым лiку з дапамогай органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай сферы, аб паступiўшых на дзённую форму навучання ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, у тым лiку i ў ПТК, аб прызваных на воiнскую службу.
У графах 3, 4 паказваецца колькасць навучэнцаў, працаўладкаваных у адпаведнасцi з дагаворамi, якiя былi заключаны як да прыёму i пры залiчэннi на першы курс навучання, так i дадаткова ў перыяд навучання да размеркавання.
У графе 5 паказваецца колькасць навучэнцаў, працаўладкаваных у адпаведнасцi з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы, якi быў заключаны пры паступленнi на першы курс навучання.
У графе 6 паказваецца колькасць навучэнцаў, працаўладкаваных па заяўках арганiзацый.
У графе 7 паказваецца колькасць навучэнцаў, працаўладкаваных па атрыманых прафесiях з агульнага лiку працаўладкаваных.
У даведачнай iнфармацыi "Працаўладкаванне рабочых (служачых) па галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы" паказваецца колькасць выпускнiкоў, працаўладкаваных па галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы. Галiна эканомiкi i сацыяльнай сферы вызначаецца па прафесii, па якой выпускнiк прыняты на работу.
7. У раздзеле V "Характарыстыка кантынгенту навучэнцаў дзённай формы атрымання адукацыi" паказваюцца даныя, якiя характарызуюць кантынгент навучэнцаў па месцы жыхарства, па ўзроўню адукацыi, па полу. Паказваюцца даныя аб дзецях-сiротах, дзецях, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобах з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў (далей - навучэнцы-сiроты), даныя аб асобах з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, у тым лiку iнвалiдах, даныя аб навучэнцах-перасяленцах з зон, забруджаных радыёнуклiдамi.
Па радку 03 паказваецца колькасць навучэнцаў, якiя пражываюць у радыўсе да 30 кiламетраў ад месца знаходжання навучальнай установы.
Па радку 07 паказваецца колькасць навучэнцаў, якiя скончылi менш за 9 класаў, а таксама колькасць асоб, якiя скончылi першае аддзяленне дапаможнай школы.
8. У раздзеле VI "Размеркаванне навучэнцаў па ўзросту" паказваюцца даныя аб узросце ўсiх навучэнцаў, прынятых i выпушчаных з установы ПТА па дзённай, вячэрняй, завочнай формах атрымання адукацыi. Узрост навучэнцаў вызначаецца па стану на 20 верасня бягучага каляндарнага года.
9. У раздзеле VII "Вынiкi вучэбнай работы за мiнулы навучальны год" паказваюцца даныя аб паспяховасцi навучэнцаў, аб умовах для арганiзацыi вытворчай практыкi, аб вынiках выпускных квалiфiкацыйных экзаменаў i аб колькасцi навучэнцаў, атрымаўшых квалiфiкацыi.
10. У раздзеле VIII "Звесткi аб матэрыяльна-тэхнiчнай базе" паказваюцца даныя аб наяўнасцi i недахопе вучнёўскiх месцаў для тэарэтычнага навучання, пачатковага i асноўнага перыядаў вытворчага навучання, месцаў для пражывання ў iнтэрнаце, месцаў у вучнёўскай сталовай.
Вучнёўскае месца - гэта частка вучэбна-вытворчага аб'екта ўстановы ПТА, вытворчага аб'екта арганiзацыi, якая ажыццяўляе вытворчае навучанне, аснашчаная неабходным вучэбным i вытворчым абсталяваннем ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных планаў i праграм, устаноўленых нарматываў i выкарыстоўваемая для тэарэтычнага навучання, пачатковага i асноўнага перыядаў вытворчага навучання навучэнцаў.
У графе 2 паказваецца колькасць вучнёўскiх месцаў, створаных за мiнулы навучальны год ва ўстанове ПТА, арганiзацыях, якiя ажыццяўляюць вытворчае навучанне, дадаткова да iснуючых.
У графе 3 паказваецца колькасць вучнёўскiх месцаў ва ўстанове ПТА, арганiзацыях, якiя ажыццяўляюць вытворчае навучанне, у якiх больш паловы вучэбна-вытворчага абсталявання маральна i фiзiчна ўстарэла i патрабуе замены.
У графе 4 паказваецца колькасць вучнёўскiх месцаў, якiя неабходна стварыць дадаткова да iснуючых адпаведна ўстаноўленным нарматывам ва ўстанове ПТА, арганiзацыях, якiя ажыццяўляюць вытворчае навучанне.
Па радку 07 паказваецца колькасць вучнёўскiх месцаў у арганiзацыях, якiя ажыццяўляюць вытворчае навучанне, у тым лiку вучнёўскiя месцы ў саставе вучнёўскiх участкаў, цэхаў.
Па радках 08 - 24 паказваецца колькасць вучнёўскiх месцаў па галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы. Галiна эканомiкi i сацыяльнай сферы вызначаецца па спецыяльнасцi, па якой ажыццяўляецца вытворчае навучанне навучэнцаў.
Па радку 25 паказваецца колькасць вучнёўскiх месцаў у арганiзацыях, якiя створаны ў адпаведнасцi з дагаворамi аб падрыхтоўцы рабочых (служачых), заключанымi памiж установай ПТА i арганiзацыямi - заказчыкамi кадраў, установай ПТА, навучэнцам i арганiзацыяй - заказчыкам кадраў.
11. У раздзеле X "Колькасць i састаў кiруючых i педагагiчных работнiкаў" паказваюцца даныя аб колькасцi кiруючых i педагагiчных работнiкаў па штатнаму раскладу i фактычна, размеркаванне iх па полу, узросту i адукацыi.
У графе 15 паказваецца колькасць работнiкаў, якiя павысiлi квалiфiкацыю па профiлю спецыяльнасцi i атрымалi пасведчанне.
У графе 19 паказваецца колькасць работнiкаў, якiя прайшлi перападрыхтоўку па профiлю спецыяльнасцi i атрымалi дыплом.
У даведачнай iнфармацыi ў таблiцы 1 "Звесткi аб работнiках, якiя маюць адукацыю, якая адпавядае займаемай пасадзе" пры вызначэннi наяўнасцi адукацыi, адпавядаючай займаемай пасадзе, неабходна кiравацца квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi, выкладзеннымi ў квалiфiкацыйных характарыстыках адпаведных пасад, зацверджаных Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь.
12. У раздзеле XI "Размеркаванне кiруючых i педагагiчных работнiкаў па катэгорыях i стажу работы" паказваецца стаж работы ва ўстанове ПТА штатных кiруючых i педагагiчных работнiкаў.
Для кiруючых пасад у графах з 2 па 5 паказваюцца даныя аб квалiфiкацыйных катэгорыях па педагагiчнай дзейнасцi.
13. У раздзеле XII "Забяспечанасць харчаваннем i стыпендыямi навучэнцаў дзённай формы атрымання адукацыi" паказваюцца даныя па забяспечанасцi навучэнцаў харчаваннем аднаразовым i трохразовым, а таксама стыпендыямi на пачатак навучальнага года, колькасць навучэнцаў, атрымаўшых матэрыяльную дапамогу за папярэднi каляндарны год.
Радок 05 запаўняецца толькi ўстановамi, якiя размешчаны ў сельскiх населеных пунктах.
14. Па радках 31 - 47 у раздзеле XIII "Размеркаванне ўстаноў па тыпах" навучальная ўстанова ставiць "1" па тых радках, якiя адпавядаюць галiнам эканомiкi i сацыяльнай сферы, для якiх ажыццяўляецца падрыхтоўка рабочых (служачых) ва ўстанове.
У даведачнай iнфармацыi ў таблiцы 1 "Звесткi аб асобных установах ПТА" па радку 48 прыводзяцца даныя аб установах ПТА, якiя размешчаны на тэрыторыi ўстаноў крымiнальна-папраўчай сiстэмы, рэспублiканскiх унiтарных вытворчых прадпрыемстваў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў, рэспублiканскiх унiтарных вытворчых прадпрыемстваў лячэбна-працоўных прафiлакторыяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, па радку 49 - аб спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах i спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах.
У даведачнай iнфармацыi ў таблiцы 2 "Звесткi аб колькасцi навучэнцаў ва ўстановах ПТА" установа ставiць "1" у графе 1 i ў графе, якая адпавядае колькасцi навучэнцаў дзённага навучання.
15. У раздзеле XIV "Звесткi аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi рабочых i спецыялiстаў на ўмовах аплаты за навучанне" паказваюцца даныя аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi на дагаворнай аснове за кошт уласных сродкаў грамадзян, арганiзацый i органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.
16. Пасля запаўнення справаздачы выконваецца лагiчны i арыфметычны кантроль iнфармацыi.
Раздзел I. Колькасць пададзеных дакументаў на вучобу (графа 8) не павiнна быць менш за агульную колькасць прынятых навучэнцаў на I курс (графа 9) па ўсiх радках.
Колькасць навучэнцаў, фактычна прынятых на I курс (графа 9), павiнна быць не менш за колькасць навучэнцаў, прынятых па дагаворах (сума граф з 11 па 14), па ўсiх радках.
Колькасць выбыўшых навучэнцаў за справаздачны перыяд па розных прычынах (графа 3) павiнна быць больш за колькасць выбыўшых навучэнцаў па ўважлiвых прычынах (графа 4) па ўсiх радках.
Раздел II. Колькасць навучэнцаў на пачатак бягучага навучальнага года (графа 1) павiнна быць роўнай колькасцi навучэнцаў, размеркаваных па тэрмiнах навучання (сума граф з 2 па 6), па ўсiх радках.
Раздел III. Колькасць выпушчаных рабочых (служачых) (графа 1) павiнна быць не менш за колькасць навучэнцаў, якiя навучалiся па дагаворах, заключаных пры прыёме на I курс, i колькасцi выпускнiкоў, з якiмi i на якiх дадаткова былi закючаны дагаворы ў перыяд навучання (сума граф з 4 па 7), па ўсiх радках.
Раздзел IV. Колькасць працаўладкаваных выпускнiкоў (графа 2), паступiўшых на вучобу (графы 8, 9), прызваных на воiнскую службу (графа 11), павiнна быць не больш за колькасць навучэнцаў, якiя падлягалi размеркаванню (графа 1), па ўсiх радках.
Колькасць працаўладкаваных выпускнiкоў (графа 2) павiнна быць не больш за колькасць навучэнцаў, якiя падлягалi размеркаванню (графа 1), па ўсiх радках.
Колькасць працаўладкаваных выпускнiкоў (графа 2) павiнна быць не менш за колькасць працаўладкаваных у адпаведнасцi з дагаворамi (графы 3 - 5) i па заяўках заказчыкаў кадраў (графа 6) па ўсiх радках.
Раздзел V. Даныя па радку 01 павiнны быць роўнымi суме даных па радках 02 i 03, а таксама суме даных па радках 07, 08, 10, 11 ва ўсiх графах.
Колькасць асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця (радок 18) не павiнна быць менш за сумарную колькасць даных па радках з 19 па 23 ва ўсiх графах, а таксама павiнна быць не менш за колькасць навучэнцаў-iнвалiдаў (радок 24) ва ўсiх графах. Колькасць навучэнцаў-iнвалiдаў (радок 24) не павiнна быць менш за сумарную колькасць даных па радках з 26 па 29 ва ўсiх графах.
Па радках 09 i 12 даныя у графе 1 не павiнны быць больш за даныя ў графе 2.
Раздзел VII. Колькасць навучэнцаў, атрымаўшых квалiфiкацыi (сума даных па радках з 18 па 22), павiнна быць роўна суме даных па радках 14, 24, 25 ва ўсiх графах.
Раздзел XI. Колькасць загадчыкаў аддзяленняў (радок 11) не павiнна быць менш за суму даных па радках з 12 па 14 ва ўсiх графах.
Колькасць выкладчыкаў (радок 19) не павiнна быць менш за суму даных па радках 20 i 21 ва ўсiх графах.
Колькасць штатных работнiкаў (графа 1) павiнна быць роўная суме даных у графах з 2 па 5, а таксама суме даных у графах з 6 па 9 па ўсiх радках.
Для правядзення больш падрабязнага арыфметычнага кантролю неабходна выкарыстоўваць указаннi, зробленыя ў графах i радках справаздачы.
17. Кантроль памiж раздзеламi.
Раздзелы I i III. Даныя ў графе 5 раздзела I павiнны быць роўнымi даным у графе 1 раздзела III па ўсiх адпаведных радках.
Раздзелы I i V:
даныя ў графе 15 па радку 02 раздзела I павiнны быць роўнымi даным у графе 1 па радку 01 раздзела V;
даныя ў графе 9 па радках 02 - 05 раздзела I павiнны быць роўнымi даным у графах 2 - 5 па радку 01 раздзела V;
даныя ў графе 10 па радках 02 - 05 раздзела I павiнны быць роўнымi даным у графах 2 - 5 па радку 18 раздзела V.
Раздзелы I i VI. Паказчыкi ў графах 1, 3, 5 па радках 01, 07, 12, 18, 24, 30 раздзела VI павiнны адпавядаць паказчыкам у графах 15, 9, 5 па радках 02 - 07 раздзела I.
Раздзелы III i VI. Паказчыкi па радках 02 - 05 у графе 1 раздзела III павiнны адпавядаць паказчыкам па радках 01, 07, 12, 18 у графе 5 раздзела VI.
Раздзелы I i VII. Сума даных па радках з 18 па 22 ва ўсiх графах раздзела VII павiнна быць роўная даным у графе 5 раздзела I па радках 03 - 07.
Раздзелы III i VII. Сума даных па радках 24, 25 у графах з 1 па 3 раздзела VII павiнна быць роўная даным у графе 2 па радках 03 - 05 раздзела III.
Раздзелы V i VI. Сума даных па радку 30 у графе 1 раздзела V i па радку 01 у графе 2 раздела VI павiнна быць роўная даным па радку 01 у графе 1 раздела VI.
Заўвага. Тэрмiналогiя, прыведзеная ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.
Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6
|