Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 01.10.2008 N 209 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" i ўказанняў па яе запаўненнi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница






На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008 год;

1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008 год.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на фiлармонii i iншыя канцэртныя арганiзацыi.

3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 11 кастрычнiка 2007 г. N 272 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-нк "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" i ўказанняў па яе запаўненнi".

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзен пасля яе падпiсання.



Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI













                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Пастанова
                                                       Мiнiстэрства
                                                       статыстыкi i аналiзу
                                                       Рэспублiкi Беларусь
                                                       01.10.2008 N 209


--------------------------------------------------------------------------¬
¦                 ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ                 ¦
¦--------------------------------------------------------------------------


--------------------------------------------------------------------------¬
¦         КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦЬ ГАРАНТУЕЦЦА АТРЫМАЛЬНIКАМ IНФАРМАЦЫI         ¦
¦--------------------------------------------------------------------------


--------------------------------------------------------------------------¬
¦  Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi,  ¦
¦  несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi  ¦
¦  цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў  ¦
¦                   парадку, устаноўленым заканадаўствам                  ¦
¦                           Рэспублiкi Беларусь                           ¦
¦--------------------------------------------------------------------------


  ---------------------------------------------------------------------¬
  ¦                            СПРАВАЗДАЧА                             ¦
  ¦                аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi                 ¦
  ¦                            за 20__ год                             ¦
  ¦---------------------------------------------------------------------


---------------------------------+-------------¬  ------------------------¬
¦                                ¦   Тэрмiн    ¦  ¦  Форма 1-канцэртная   ¦
¦   Прадстаўляюць рэспандэнты:   ¦прадстаўлення¦  ¦      арганiзацыя      ¦
¦                                ¦             ¦  ¦     (Мiнкультуры)     ¦
+--------------------------------+-------------+  +----------+------------+
¦Фiлармонii i iншыя канцэртныя   ¦ 20 студзеня ¦  ¦Код формы ¦  0613532   ¦
¦арганiзацыi (далей - канцэртныя ¦             ¦  ¦па ОКУД   ¦            ¦
¦арганiзацыi):                   ¦             ¦  ¦----------+-------------
¦  Мiнiстэрству культуры         ¦             ¦
¦  Рэспублiкi Беларусь;          ¦             ¦  ------------------------¬
¦  сваей вышэйстаячай арганiзацыi¦             ¦  ¦        Гадавая        ¦
¦  (копiю па яе патрабаваннi)    ¦             ¦  ¦                       ¦
¦                                ¦             ¦  ¦------------------------
¦Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi¦ 1 сакавiка  ¦
¦Беларусь - зводныя статыстычныя ¦             ¦
¦даныя (iнфармацыю) па           ¦             ¦
¦рэспублiцы, абласцях i г. Мiнску¦             ¦
¦  Нацыянальнаму статыстычнаму   ¦             ¦
¦  камiтэту Рэспублiкi Беларусь  ¦             ¦
¦--------------------------------+--------------


--------------------------------------------------------------------------¬
¦Назва юрыдычнай асобы ў адпаведнасцi са статутам (палажэннем) ___________¦
¦_________________________________________________________________________¦
¦Орган дзяржаўнага кiравання (вышэйстаячая арганiзацыя) __________________¦
¦Асноўны вiд дзейнасцi ___________________________________________________¦
¦Паштовы адрас (фактычны) ________________________________________________¦
+-----------------------------+----------------+---------------------------
¦     Рэгiстрацыйны нумар     ¦ Улiковы нумар  ¦
¦         рэспандэнта         ¦  плацельшчыка  ¦
+---------------+-------------+     (УНП)      ¦
¦у статыстычным ¦    у ЕГР    ¦                ¦
¦рэгiстры (ОКПО)¦   (ОКЮЛП)   ¦                ¦
+---------------+-------------+----------------+
¦       1       ¦      2      ¦       3        ¦
+---------------+-------------+----------------+
¦               ¦             ¦                ¦
¦---------------+-------------+-----------------


                                 РАЗДЗЕЛ I
                 МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА


------+------------+---------------------------------+-----------+--------------¬
¦     ¦            ¦    З яе - плошча памяшканняў    ¦           ¦  Колькасць   ¦
¦     ¦   Плошча   +----------+------------+---------+ Колькасць ¦  пасадачных  ¦
¦Нумар¦памяшканняў ¦          ¦    якiя    ¦  якiя   ¦канцэртных ¦   месцаў у   ¦
¦радка¦  - усяго,  ¦канцэртных¦ патрабуюць ¦  маюць  ¦  залаў,   ¦ глядзельных  ¦
¦     ¦    кв.м    ¦  залаў   ¦капiтальнага¦аварыйны ¦  адзiнак  ¦залах, адзiнак¦
¦     ¦            ¦          ¦  рамонту   ¦  стан   ¦           ¦              ¦
+-----+------------+----------+------------+---------+-----------+--------------+
¦  А  ¦     1      ¦    2     ¦     3      ¦    4    ¦     5     ¦      6       ¦
+-----+------------+----------+------------+---------+-----------+--------------+
¦ 01  ¦            ¦          ¦            ¦         ¦           ¦              ¦
¦-----+------------+----------+------------+---------+-----------+---------------


                                РАЗДЗЕЛ II
                       АСНОЎНЫЯ ПАКАЗЧЫКI ДЗЕЙНАСЦI


-------------------------------+-----T------------+------------+---------------¬
¦                              ¦     ¦ Колькасць  ¦ Колькасць  ¦Паступленннi ад¦
¦       Назва паказчыкаў       ¦Нумар¦ канцэртаў, ¦ слухачоў,  ¦  канцэртаў,   ¦
¦                              ¦радка¦  адзiнак   ¦   тысяч    ¦мiльенаў рублеў¦
¦                              ¦     ¦            ¦  чалавек   ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦              А               ¦  Б  ¦     1      ¦     2      ¦       3       ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦Канцэрты на тэрыторыi         ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦вобласцi, у якой знаходзiцца  ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦канцэртная арганiзацыя:       ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  праведзеныя ўласнымi сiламi ¦ 02  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦  праведзеныя сiламi          ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  калектываў i выканаўцаў,    ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  прыехаўшых на гастролi з    ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  iншых абласцей Рэспублiкi   ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  Беларусь i з-за мяжы        ¦ 03  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦Усяго канцэртаў на тэрыторыi  ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦вобласцi, у якой знаходзiцца  ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦канцэртная арганiзацыя (сума  ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦даных па радках 02 i 03)      ¦ 04  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦  З iх:                       ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  канцэрты, праведзеныя для   ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  жыхароў сельскiх населеных  ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  пунктаў                     ¦ 05  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦  канцэрты, праведзеныя для   ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  жыхароў аграгарадкоў i      ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  населеных пунктаў, якiя     ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  падлягаюць пераўтварэнню ў  ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  аграгарадкi                 ¦ 06  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦  фiларманiчныя канцэрты      ¦ 07  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦     з iх канцэрты-лекцыi     ¦ 08  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦  фiларманiчныя i эстрадныя   ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  канцэрты для дзяцей         ¦ 09  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦Канцэрты ў канцэртных залах,  ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦якiя належаць канцэртнай      ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦арганiзацыi                   ¦ 10  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦Канцэрты за межамi вобласцi, у¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦якой знаходзiцца канцэртная   ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦арганiзацыя, праведзеныя      ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦ўласнымi сiламi               ¦ 11  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦  З iх:                       ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  фiларманiчныя канцэрты      ¦ 12  ¦            ¦            ¦               ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦  канцэрты за межамi          ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  Рэспублiкi Беларусь,        ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦  праведзеныя ўласнымi сiламi ¦ 13  ¦            ¦     x      ¦       x       ¦
+------------------------------+-----+------------+------------+---------------+
¦Усяго канцэртаў, праведзеных  ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦канцэртнай арганiзацыяй (сума ¦     ¦            ¦            ¦               ¦
¦даных па радках 04 i 11)      ¦ 14  ¦            ¦            ¦               ¦
¦------------------------------+-----+------------+------------+----------------


                                РАЗДЗЕЛ III
        ЗВЕСТКI АБ ПАСТАЯННЫХ КАЛЕКТЫВАХ I ВЫКАНАЎЦАХ НА КАНЕЦ ГОДА


-----------------+-----T----------------+---------------------------------¬
¦                ¦     ¦    Колькасць   ¦ Колькасць штатнага артыстычнага ¦
¦Жанр калектываў ¦Нумар¦   пастаянных   ¦персаналу i колькасць выконваючых¦
¦  (выканаўцаў)  ¦радка¦   калектываў,  ¦ работу па грамадзянска-прававых ¦
¦                ¦     ¦     адзiнак    ¦        дагаворах, чалавек       ¦
+----------------+-----+----------------+---------------------------------+
¦       А        ¦  Б  ¦        1       ¦                2                ¦
+----------------+-----+----------------+---------------------------------+
¦Фiларманiчныя   ¦ 15  ¦                ¦                                 ¦
¦калектывы       ¦     ¦                ¦                                 ¦
+----------------+-----+----------------+---------------------------------+
¦Эстрадныя       ¦ 16  ¦                ¦                                 ¦
¦калектывы       ¦     ¦                ¦                                 ¦
+----------------+-----+----------------+---------------------------------+
¦Камерныя        ¦ 17  ¦                ¦                                 ¦
¦калектывы       ¦     ¦                ¦                                 ¦
+----------------+-----+----------------+---------------------------------+
¦Фiларманiчныя   ¦ 18  ¦        x       ¦                                 ¦
¦выканаўцы       ¦     ¦                ¦                                 ¦
+----------------+-----+----------------+---------------------------------+
¦Эстрадныя       ¦ 19  ¦        x       ¦                                 ¦
¦выканаўцы       ¦     ¦                ¦                                 ¦
¦----------------+-----+----------------+----------------------------------


                                РАЗДЗЕЛ IV
                 ЗВЕСТКI АБ МАСТАЦКА-АРТЫСТЫЧНЫМ ПЕРСАНАЛЕ


                                                                  (чалавек)
------+------------+------------------------------------------------------¬
¦     ¦            ¦                З графы 1 - з адукацыяй               ¦
¦     ¦ Спiсачная  +--------+------------------+-----------+--------------+
¦Нумар¦колькасць на¦        ¦ з графы 2 - па   ¦           ¦з графы 4 - па¦
¦радка¦канец года, ¦вышэйшай¦    мастацка-     ¦ сярэдняй  ¦  мастацка-   ¦
¦     ¦   усяго    ¦        ¦   артыстычных    ¦спецыяльнай¦ артыстычных  ¦
¦     ¦            ¦        ¦ спецыяльнасцях   ¦           ¦спецыяльнасцях¦
+-----+------------+--------+------------------+-----------+--------------+
¦  А  ¦     1      ¦   2    ¦        3         ¦     4     ¦      5       ¦
+-----+------------+--------+------------------+-----------+--------------+
¦ 20  ¦            ¦        ¦                  ¦           ¦              ¦
¦-----+------------+--------+------------------+-----------+---------------


     Заўвага.  Даныя  паказваюцца:  у мiльенах рублеў i тысячах чалавек - з
адным знакам пасля коскi, у квадратных метрах i адзiнках - у цэлых лiчбах.


Кiраўнiк юрыдычнай асобы ____________              ________________________
                           (подпiс)                  (iнiцыялы, прозвiшча)


Бухгалтар ________________                         ________________________
               (подпiс)                              (iнiцыялы, прозвiшча)


Асоба, адказная за складанне
дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi ______________      _____________    ______________________
                   (пасада)            (подпiс)      (iнiцыялы, прозвiшча)


_____________________________              "__" ___________________ 200_ г.
 (нумар кантактнага тэлефона)                (дата складання дзяржаўнай
                                             статыстычнай справаздачнасцi)










                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Пастанова
                                                       Мiнiстэрства
                                                       статыстыкi i аналiзу
                                                       Рэспублiкi Беларусь
                                                       01.10.2008 N 209


УКАЗАННI

ПА ЗАПАЎНЕННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ

СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-КАНЦЭРТНАЯ АРГАНIЗАЦЫЯ (МIНКУЛЬТУРЫ)

"СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI КАНЦЭРТНАЙ АРГАНIЗАЦЫI"



1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-канцэртная арганiзацыя (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi" (далей - справаздача) прадстаўляюць фiлармонii i iншыя канцэртныя арганiзацыi (далей - канцэртныя арганiзацыi).

2. Канцэртныя арганiзацыi, часова не працуючыя па розных абставiнах, складаюць справаздачу за час сваей дзейнасцi.

3. Назва канцэртнай арганiзацыi ўказваецца поўнасцю i павiнна адпавядаць назве, прынятай ва ўстаноўчых дакументах.

4. У раздзеле I "Матэрыяльна-тэхнiчная база на канец года":

4.1. у графе 1 паказваецца агульная плошча ўсiх памяшканняў, якая ўключае ў сябе плошчу, адведзеную пад канцэртныя залы, дапаможныя, службовыя i iншыя памяшканнi, як ва ўласных, так i ў арандаваных будынках, незалежна ад таго, знаходзяцца яны па аднаму цi па некалькiх адрасах. Плошчы памяшканняў, якiя здаюцца ў арэнду, не ўлiчваюцца. Звесткi аб памеры плошчы памяшканняў бяруцца з тэхнiчнага пашпарту цi з дагавора арэнды;

4.2. графы 3, 4 запаўняюцца на падставе акта (заключэння) цi складзенага ва ўстаноўленым парадку iншага дакумента, якi характарызуе стан памяшканняў;

4.3. у графе 5 паказваецца колькасць канцэртных залаў (асноўных i дадатковых), якiя належаць канцэртнай арганiзацыi (уласныя памяшканнi або памяшканнi, арандаваныя на тэрмiн не меней за паўгода);

4.4. у графе 6 паказваецца камерцыйная колькасць месцаў у канцэртнай зале, якая менш за тэхнiчную на колькасць службовых месцаў.

5. Пры запаўненнi раздзела II "Асноўныя паказчыкi дзейнасцi" трэба кiравацца наступным:

5.1. па радку 04 паказваюцца даныя аб канцэртах, якiя праводзiлiся канцэртнай арганiзацыяй на працягу справаздачнага перыяду на тэрыторыi вобласцi, у якой знаходзiцца канцэртная арганiзацыя, як у сваiм канцэртным зале (уласным або арандаваным памяшканнi), так i на пляцоўках iншых арганiзацый (клубах, дамах культуры, палацах спорту i гэтак далей) i не толькi ўласнымi сiламi, але i запрошанымi на гастролi калектывамi i сольнымi выканаўцамi з iншых абласцей Рэспублiкi Беларусь i з-за мяжы;

5.2. даныя па радку 04 павiнны быць роўныя суме даных па радках 02 i 03;

5.3. канцэртныя арганiзацыi, якiя знаходзяцца ў г. Мiнску, па радках 02 - 09 паказваюць даныя аб канцэртах, якiя яны правялi на тэрыторыi г. Мiнска i Мiнскай вобласцi; па радку 05 - у сельскiх населеных пунктах Мiнскай вобласцi; па радку 06 - у аграгарадках i населеных пунктах, якiя падлягаюць пераўтварэнню ў аграгарадкi, Мiнскай вобласцi;

5.4. да фiларманiчных канцэртаў адносяцца канцэрты сiмфанiчных аркестраў, харавых i харэаграфiчных калектываў, аркестраў народных iнструментаў i духавых аркестраў, оперныя i камерныя канцэрты вакалiстаў-салiстаў, канцэрты артыстаў балета, iнструменталiстаў-салiстаў, дэкламатараў-майстроў мастацкага слова, камерна-вакальных i камерна-iнструментальных ансамбляў песнi i танца, ансамбляў танца, фальклорных ансамбляў i гэтак далей;

5.5. да эстрадных канцэртаў адносяцца выступленнi эстрадных аркестраў, вакальных i вакальна-iнструментальных ансамбляў, эстрадных калектываў з тэатралiзаванай праграмай (мюзiк-хол, вар'етэ, тэатр-мiнiяцюр i гэтак далей), лялечных груп, калектываў пантамiмы, тэатраў ценяў i iншых;

5.6. па радку 07 паказваюцца даныя аб фiларманiчных канцэртах як для дарослых, так i для дзяцей;

5.7. па радку 10 паказваюцца даныя аб усiх канцэртах, якiя праведзены канцэртнай арганiзацыяй у сваiх канцэртных залах (уласных або залаў, арандаваных на тэрмiн не меней за паўгода). Па гэтаму радку паказваюцца даныя аб канцэртах, якiя праведзены канцэртнай арганiзацыяй уласнымi сiламi i сiламi iншых калектываў i выканаўцаў як прыехаўшых на гастролi з iншых абласцей Рэспублiкi Беларусь i з-за мяжы, так i iншых калектываў i выканаўцаў з той жа вобласцi, што i канцэртная арганiзацыя, якая складае справаздачу;

5.8. у графе 2 даныя аб колькасцi слухачоў паказваюцца на аснове колькасцi прададзеных бiлетаў;

5.9. у графе 3 паказваюцца даныя аб даходах, фактычна атрыманых канцэртнай арганiзацыяй ад канцэртаў, праведзеных уласнымi сiламi i сiламi iншых калектываў i выканаўцаў;

5.10. даныя аб канцэртах, арганiзаваных у парадку шэфства, аб выступленнях штатных калектываў i выканаўцаў на радые i па тэлебачаннi ў справаздачу не ўключаюцца;

5.11. даныя аб дабрачынных канцэртах уключаюцца ў справаздачу.

6. У раздзеле III "Звесткi аб пастаянных калектывах i выканаўцах на канец года":

6.1. у графе 1 па радках 15 - 17 паказваецца колькасць пастаянных калектываў, уваходзячых у склад канцэртнай арганiзацыi на канец справаздачнага года, па iх жанрах;

6.2. у графе 2 паказваецца колькасць артыстычнага персаналу на канец справаздачнага года як штатнага, так i тых грамадзян, якiя выконваюць работу па грамадзянска-прававых дагаворах.

7. У раздзеле IV "Звесткi аб мастацка-артыстычным персанале":

7.1. у графе 1 паказваецца колькасць усяго мастацка-артыстычнага персаналу, у склад якога ўваходзяць мастацкiя кiраўнiкi, мастацкi персанал i артысты, якiя лiчылiся ў штаце канцэртнай арганiзацыi на канец справаздачнага года, незалежна ад таго, з'яўлялiся яны пастаяннымi, часовымi цi сезоннымi, а таксама незалежна ад велiчынi iх працоўнага дня - быў ен поўным цi скарочаным. Парадак вызначэння спiсачнай колькасцi работнiкаў устаноўлены пунктамi 8 - 13 Инструкции по заполнению форм государственной статистической отчетности по труду, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 17 верасня 2001 г. N 80 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 94, 8/7299);

7.2. у графе 2 паказваюцца даныя аб тых работнiках, якiя маюць дыплом аб вышэйшай адукацыi, а ў графе 4 - аб тых, якiя маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Асобы, якiя навучаюцца ў вышэйшых навучальных ўстановах i тыя, якiя вучылiся, але не закончылi iх, улiчваюцца па той адукацыi, якую яны атрымалi да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. У графах 3 i 5 паказваюцца даныя аб тых работнiках, якiя маюць адукацыю па мастацка-артыстычных спецыяльнасцях.

Заўвага. Тэрмiналогiя, прыведзеная ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList