ЛЕВОНЕВСКИЙ Валерий Станиславович levonevski.net

Загрузить Adobe Flash Player

Личный сайт


Разное

- Кодексы. Новые редакции

- Защита прав потребителей

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- Юридическая консультация

- Правовой портал Украины


Подписка



Rambler's Top100

Рассылка


 

16 октября 2007

А.Клімава адвезьлі ў Мазыр у “сталыпінскім” вагоне


Алег Грузьдзіловіч, Менск Андрэя Клімава на працягу трох дзён перавозілі зь Менску ў Мазырскую калёнію строгага рэжыму. Паводле былых палітвязьняў, умовы, у якіх перавозяць асуджаных у Беларусі, мала чым адрозьніваюцца ад сталінскага часу.

Андрэя Клімава ўжо прывезьлі ў Мазырскую калёнію строгага рэжыму, дзе былому дэпутату давядзецца адбыць яшчэ паўтара году з двух, якімі яго пакараў суд.

Гэтыя зьвесткі пацьвердзілі ў Мазырскай калёніі:

“Клімаў? Гэты палітычны? Зараз пагляджу. Андрэй Яўгенавіч? Так, у нас”.

У якіх умовах перавозілі Андрэя Клімава зь Менскага сьледчага ізалятару ў калёнію?

Былы палітзьняволены Валер Леванеўскі называе транспартаваньне асуджаных у Беларусі “жудасным”. “Унутры гэтак званага “сталыпінскага” вагону бяз вокнаў жалезныя клеткі, у якія замест шасьці чалавек запіхваюць удвая больш. Парадак ніяк не зьмяніўся са сталінскага часу”, — згадвае лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якога падчас двухгадовага зьняволеньня некалькі разоў перавозілі з адной калёніі ў другую.

“Бруд. Сьвятла там фактычна няма. У прыбіральню цягам сямі-васьмі гадзін могуць вывесьці адзін-два разы, а могуць і ніводнага разу. Таму вязьні, у якіх хворыя ныркі, мусяць мачыцца на месцы, і ў вагоне стаіць жудасны пах аміяку”, — апавёў Леванеўскі.

Чыгункай зь Менску да Мазыра 328 кілямэтраў. Звычайны цягнік гэту адлегласьць пераадольвае за сем гадзінаў. Чаму ж дарога ў калёнію для Андрэя Клімава цягнулася тры дні?

Валер Леванеўскі сьцьвярджае: вязьняў прывозяць у калёнію не па адным, а групай, каб запоўніць цэлы вагон. Дзеля гэтага іх назапашваюць у гэтак званых перасыльных турмах, якія звычайна знаходзяцца на вузлавых чыгуначных станцыях.

“Побыт там амаль не наладжаны. Мне, прыкладам, нават матраца не выдавалі, пакуль я не напісаў скаргі. Толькі тады для мяне неяк умовы палепшылі й пачалі выдаваць матрацы ды бялізну”.

Паводле Валера Леванеўскага, асноўная прычына пабытовых праблемаў у перасыльных турмах — недастатковае фінансаваньне. Што да стаўленьня ахоўнікаў, яно рознае. “Прыкладам, у баранавіцкай “перасылцы” да нас ставіліся па-людзку, але ў мяне гэта адзіны добры прыклад”, — згадаў былы вязень.

Як ставяцца ахоўнікі да вязьняў падчас перавозу цягніком? Валер Леванеўскі нагадаў каманды, якія найчасьцей чуў ад міліцыянтаў: “У цягнік бягом!”, “На выхад бягом!”. Паводле Валера Леванеўскага, выканаць такія каманды ня могуць многія вязьні, бо яны часта вельмі хворыя, але ахоўнікі на гэта амаль не зважаюць. “У іх да нас сваё стаўленьне. Прывязуць і рапартуюць па рацыі: “Груз 400 дастаўлены”.

“Яшчэ дагэтуль дзе-небудзь каля рэек прымушаюць вязьняў сядзець на кукішках”, — таксама згадаў Валер Леванеўскі. Пры гэтым ён прызнаў: асабіста яму на кукішках сядзець не даводзілася, бо ахоўнікі ўлічвалі, што ў яго хворыя ногі.

У Андрэя Клімава хранічнае захворваньне сэрца — стэнакардыя. Як былы дэпутат перанес пераезд у Мазыр, невядома. “Ён цяпер у карантыне, як і ўсе навічкі”, — паведамілі з калёніі.

Вядучаму. Нагадаем, Андрэй Клімаў ужо адбыў болей за тры гады ў калёніі агульнага рэжыму, потым болей за паўтара году на “хіміі”, а цяпер яго асудзілі на два гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Строгі рэжым адрозьніваецца ад узмоцненага меншай колькасьцю спатканьняў і перадачаў з волі.

Адметна, што на строгім рэжыме сярод вязьняў болей крымінальнікаў, якіх асудзілі за цяжкія злачынствы, у тым ліку паўторна. Андрэя Клімава пакаралі строгім рэжымам за антыўрадавы артыкул у інтэрнэце.



« Главная страница


Новости Беларуси

© 2001-2016. При полном либо частичном использовании материалов ссылка на Levonevski.net обязательна

карта новых документов

 

Ресурсы в тему

Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект о заключенных в Беларуси

Обзор новостейзаконодательства,  Беларусь , акции протеста, репрессии, малый бизнес

"ПРАВО" - законы Республики Беларусь по темам.

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ"


Текущее время


Избранное







TopList