В.Леванеўскі: Аляксандар Казулін варты Нобэлеўскай прэміі міру
Радыё Свабода. Былы палітвязень Валеры Леванеўскі зьвярнуўся да грамадзкіх і палітычных дзеячаў, прадпрымальнікаў, дыпляматаў, нобэлеўскіх ляўрэатаў з адкрытым лістом, у якім заклікае іх падтрымаць ініцыятыву аб вылучэньні палітзьняволенага Аляксандра Казуліна на Нобэлеўскую прэмію міру. Дзеля гэтага Леванеўскі таксама зьбіраецца ствараць адмысловы аргкамітэт.
Радыё Свабода. Аляксандар Казулін зьяўляецца барацьбітом за свабоду беларускага народу, таму варты гэтай узнагароды, лічыць Валеры Леванеўскі. Апроч гэтага, ён мяркуе, што працэдура вылучэньня палітвязьня мае прыцягнуць увагу міжнароднай грамадзкасьці да праблемы палітзьняволеных у Беларусі і можа паспрыяць вызваленьню самога Аляксандра Казуліна.
Сам Валеры Леванеўскі два гады знаходзіўся ў зьняволеньні па абвінавачаньні ў публічнай абразе прэзыдэнта краіны. Але са зьместу судовага працэсу вынікала, што ўлады спалохаліся масавага мітынгу прадпрымальнікаў, што адбыўся ў Горадні 1 траўня 2004 году, да арганізацыі якога меў дачыненьне спадара Леванеўскі як адзін з тагачасных лідэраў прадпрымальніцкага руху. Удзельнікі мітынгу скандзіравалі: “Не — трэцяму тэрміну для Лукашэнкі” і патрабавалі ягонай адстаўкі.
Валеры Леванеўскі выйшаў на волю 15 траўня 2006 году.