Сяргей Астраўцоў, Горадня. Сёньня кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін атрымаў адмоўны адказ наконт мітынгу 19 сакавіка. Заяву ён падаваў разам з двума іншымі актывістамі партыі.
У гарвыканкаме паведамілі: намаганьнямі заяўшчыкаў немагчыма нармальна арганізаваць мерапрыемства і гарантаваць на ім бясьпеку грамадзянаў, таму ўлады не дазваляюць правесьці мітынг.
Кіраўнік незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі мяркуе: улады спалохаліся, што на мітынг прыйдуць прадпрымальнікі, каб выказацца аб сваіх праблемах. Ён лічыць падставу фармальнай, паколькі гарантаваць бясьпеку — гэта задача міліцыі, а не саміх арганізатараў.