ЛЕВОНЕВСКИЙ Валерий Станиславович levonevski.net

Загрузить Adobe Flash Player

Личный сайт


Разное

- Кодексы. Новые редакции

- Защита прав потребителей

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- Юридическая консультация

- Правовой портал Украины


Подписка



Rambler's Top100

Рассылка


 

20 октября 2006

Амбасадары Эўразьвязу сустрэліся з уладамі і грамадзкімі дзеячамі Гарадзеншчыны


Радыё Рацыя. Дэлегацыя амбасадараў Эўразьвязу наведала Гародню, дзе правяла перамовы з кіраўнікамі мясцовай вэртыкалі, а таксама ў Генэральным кансуляце Рэчы Паспалітай сустрэлася з прадстаўнікамі некаторых гарадзенскіх грамадзкіх суполак.

Журналісты незалежных мэдыяў, у тым ліку і Рацыі ня мелі мажлівасьці прысутнічаць на сустрэчы ў гарадзенскім аблвыканкаме, дзе дыпляматы Эўразьвязу задавалі даволі балючыя для гарадзенскіх чыноўнікаў пытаньні наконт свабоды прэсы, адсутнасьці прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў у абласным савеце дэпутатаў, а таксама ня вельмі спрыяльных умоваў вядзеньня бізнэсу ў Эўрарэгіёне „Нёман”. Паколькі ў гэты эўрарэгіён уваходзяць, акрамя Беларусі, Літва, Польшча й Калінінгадзкі анкляў Расеі, дэлегацыя амбасадараў Эўразьвязу наведала Друскенінкай і Беласток.

Як паведаміў Рацыі надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Францыі ў Беларусі Стэфан Шмялеўскі, амбасадары мелі таксама сустрэчу з прадстаўнікамі каталіцкага клеру ў гарадзенскай дыяцэзіі і абмяркоўвалі інцыдэнт зь нядаўняй высылкай польскіх ксяндзоў і манашак.

Недарэчным момантам візыту амбасадараў Эўразьвязу ў Гародню можна лічыць тое, што журналістаў недзяржаўных мэдыяў не папярэдзілі і не запрасілі для асьвятленьня гэтага надзвычайнага візыту. Але дзякуючы польскаму консулу Янушу Дамброўскаму журналісты недзяржаўных мэдыяў атрымалі мажлівасьць патрапіць на сустрэчу з амбасадарамі ў Генэральны кансулят Рэчы Паспалітай. Амбасадары на гэтай сустрэчы паведамілі, што губэрнатар Уладзімер Саўчанка прэзэнтаваў ім як прыклад свабоднай прэсы газэту „Вячэрні Гродна”, журналісты якой пішуць, што хочуць. Аднак для дыпляматаў ягоныя словы падаліся непераканаўчымі.

Старшыня гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня „Трэці сэктар” Вітаўт Руднік распавёў амбасадарам Эўразьвязу пра дзейнасьць мясцовых грамадзкіх суполак. Акрамя Рудніка на сустрэчы таксама выступілі палітвязень і прадпрымальнік Валерый Леванеўскі, прафэсар Алесь Краўцэвіч, які ўзначальвае незарэгістраванае Беларускае гістарычнае таварыства й кіраўнік мясцовай суполкі Таварыства беларускай школы Валеры Задаля. Трэба адзначыць, што беларускія спэцслужбы вялі відэаздымак з дапамогай мясцовых тэлевізійшчыкаў прадстаўнікоў грамадзкіх суполак і незалежных журналістаў, якіх запрасілі ў польскі кансулят.

У кансуляце таксама адмяркоўваліся візавыя праблемы. Генэральны Консул Польшчы ў Гродне Анджэй Крэнтоўскі паведаміў, што ягоная пляцоўка пасьпяхова вырашае ўсе візавыя праблемы, нават дапамагае прадстаўнікам іншых краінаў Эўразьвязу ў вырашэньні складаных сытуацыяў на беларуска-польскай мяжы.

Амбасадар Францыі Шмялеўскі запрапанаваў сваім калегам зрабіць афіцыйны запыт гарадзенскім уладам наконт свабоды слова, прэсы й правоў чалавека на Гарадзеншчыне, якая ўваходзіць у эўрарэгіён „Нёман”.


Вацлаў Галімск
Радыё Рацыя



« Главная страница


Новости Беларуси

© 2001-2016. При полном либо частичном использовании материалов ссылка на Levonevski.net обязательна

карта новых документов

 

Ресурсы в тему

Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект о заключенных в Беларуси

Обзор новостейзаконодательства,  Беларусь , акции протеста, репрессии, малый бизнес

"ПРАВО" - законы Республики Беларусь по темам.

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ"


Текущее время


Избранное







TopList