ЛЕВОНЕВСКИЙ Валерий Станиславович levonevski.net

Загрузить Adobe Flash Player

Личный сайт


Разное

- Кодексы. Новые редакции

- Защита прав потребителей

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- Юридическая консультация

- Правовой портал Украины


Подписка



Rambler's Top100

Рассылка


 

10 марта 2007

“Мітынг – моцны аргумэнт для таго, каб улада нас пачула”


Прадпрымальнікі працягваюць падрыхтоўку да мітынгу 12 сакавіка. Менскія ўлады дазволілі правесьці яго ў парку Дружбы народаў ад 12 да 17 гадзіны. Яны будуць патрабаваць адмены апошніх рашэньняў улады адносна прадпрымальніцтва, якія лічаць дыскрымінацыйнымі.

Абвесткі аб мітынгу баяцца прымаць

Арганізатары спрабуюць даць абвесткі аб мітынгу на буйных рынках і ў гандлёвых цэнтрах Менску. Адзін з заяўнікаў акцыі Аляксандар Макаеў апавёў:

“На “Максімусе” баяцца прымаць. Мы разумеем і гаспадароў рынкаў, бо іх могуць звольніць. У “Малінаўцы” таксама адмаўлялі, але мы патэлефанавалі ў аблвыканкам, і яны тады ўжо далі дазвол нібыта на пяць аб’яў. Неразборліва так прачыталі. Зусім такая аб’ява нэўтральная, і тое баяцца даваць такія тэксты”.

"Дзяржаўныя мэдыі перад нашым мітынгам вядуць вялікую прапаганду"

Афіцыйныя мэдыі паведамляюць пра ўказ прэзыдэнта, падпісаны ў выходны дзень, 9 сакавіка, аб спрошчанай сыстэме падаткаабкладаньня суб’ектаў малога прадпрымальніцтва. Заяўнік мітынгу, юрыст Сяргей Балыкін сказаў:

“Мы дамагліся адной невялічкай перамогі. Трохі спужаўшыся нашага мітынгу, а таксама іншых акцый пратэсту, прэзыдэнт выдаў указ. Але сам гэты ўказ ні ў якім разе ня вырашыць пытаньняў прадпрымальнікаў. Толькі невялічкая колькасьць юрыдычных асобаў атрымае нейкую палёгку ад гэтага ўказу. А вось асноўнай масе прадпрымальнікаў, якія займаюцца гандлем, гэты ўказ ніяк не дапаможа. Дзяржаўныя мэдыі перад нашым мітынгам вядуць вялікую прапаганду, што ў нас усё добра і ўсе пытаньні вырашаюцца”.

"Гэтым мітынгам гэта не скончыцца, пакуль гэты абсурдны ўказ ня будзе адменены”

На мітынгу ў Менску 12 сакавіка прадпрымальнікі будуць найперш патрабаваць адмены прэзыдэнцкага ўказу № 760, які фактычна забараняе выкарыстоўваць наёмную працу. Актывіст руху Ігар Леднік сказаў:

“Будуць гучаць прапановы, што рабіць далей і як выпрацаваць агульныя такія дзеяньні ў межах прадпрымальніцкага руху. Гэта будуць прапановы. Мы лічым, што гэтым мітынгам гэта не скончыцца, пакуль гэты абсурдны ўказ ня будзе адменены”.

Запрошаны і Мілінкевіч

Паводле актывіста Сяргея Балыкіна, прадпрымальнікі мусяць прадэманстраваць, што яны нязгодныя цярпець ціск з боку ўладаў.

“Мы гатовы праяўляць грамадзянскую актыўнасьць у барацьбе. І сам па сабе мітынг, зразумела, ён нічога не вырашае. Але ён зьяўляецца вельмі добрым, моцным аргумэнтам для далейшых перамоваў, для таго, каб улада нас пачула”.

Прыняць удзел у мітынгу запрошаны лідэр аб’яднаных дэмсілаў Аляксандар Мілінкевіч.


Алесь Дашчынскі, Менск
Радыё Свабода



« Главная страница


Новости Беларуси

© 2001-2016. При полном либо частичном использовании материалов ссылка на Levonevski.net обязательна

карта новых документов

 

Ресурсы в тему

Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект о заключенных в Беларуси

Обзор новостейзаконодательства,  Беларусь , акции протеста, репрессии, малый бизнес

"ПРАВО" - законы Республики Беларусь по темам.

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ"


Текущее время


Избранное







TopList