ЛЕВОНЕВСКИЙ Валерий Станиславович levonevski.net

Загрузить Adobe Flash Player

Личный сайт


Разное

- Кодексы. Новые редакции

- Защита прав потребителей

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- Юридическая консультация

- Правовой портал Украины


Подписка



Rambler's Top100

Рассылка


 

8 марта 2007

Улады спрабуюць перашкодзіць арганізацыі мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў


Паводле аднаго з заяўнікаў акцыі Сяргея Балыкіна, нягледзячы на санкцыяваны характар мітынгу, які прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці 12 сакавіка ў Менску, улады робяць розныя перашкоды арганізатарам.

Мітынг на пляцоўцы ў парку Дружбы народаў блізу плошчы Бангалор арганізуецца з мэтай прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемаў індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) і супраць указа прэзыдэнта № 760, які зь 1 студзеня 2008 года фактычна забараняе ІП выкарыстоўваць наёмную працу.

Як паведаміў у інтэрвію агенцтву БелаПАН С. Балыкін, найперш было вельмі цяжка дамагчыся ў ідэалягічнага ўпраўленьня Менгарвыканкаму адказу на пытаньне, дазволена ці не правядзеньне мітынгу.

— Лісты на дамашнія адрасы заяўнікаў з паведамленьнем аб дазволе акцыі дасланыя яшчэ 6 сакавіка, аднак дагэтуль не дастаўленыя, — кажа Балыкін. — На нашыя тэлефонныя звароты ў гэтае ўпраўленьне 6 і 7 сакавіка мы атрымлівалі адказы, што пытаньне аб правядзеньні мітынгу яшчэ не вырашанае. Пра факт выдачы дазволу мы даведаліся ў прынцыпе выпадкова — пасьля таго як 7 сакавіка мне патэлефанавалі супрацоўнікі ГУУС Менгарвыканкаму з прапановай сустрэцца і абмеркаваць меры арганізацыі бясьпекі пры правядзеньні акцыі. І толькі ў ГУУС нам удалося атрымаць копію дазволу гарадзкіх уладаў. Хаця, як падаецца, менавіта мы павінны былі паведаміць праваахоўным ворганам аб правядзеньні мітынгу.

Паводле Балыкіна, атрыманне адказу Менгарвыканкаму напярэдадні чатырох выхадных дзён "зрабіла больш цяжкім правядзеньне інфармацыйнай работы, бо не працуюць СМІ, друкарні, дзе мы разлічвалі надрукаваць інфармацыйныя паведамленьні аб акцыі".

— Назіраюцца і выпадкі актыўнага супрацьдзеяньня ўладаў, — заявіў Балыкін. — Напрыклад, кіраўніцтва аднаго з буйных сталічных рынкаў сваім рашэньнем забараніла нам даваць аб'явы аб дазволеным мітынгу праз радыёвузел. Калі такія факты паўторацца і на іншых рынках, то мы будзем расцэньваць гэта як адзіную акцыю супрацьдзеяньня, якой кіруюць з аднаго цэнтру.

З другога боку, як заўважыў Балыкін, такія факты арганізатары акцыі расцэньваюць як своеасаблівы камплемэнт, "таму што ніхто ня будзе штурхаць мёртвага сабаку".

— Калі нам спрабуюць перашкодзіць, — заяўляе актывіст прадпрымальніцкага руху, — значыць, нас баяцца.


Радыё Рацыя



« Главная страница


Новости Беларуси

© 2001-2016. При полном либо частичном использовании материалов ссылка на Levonevski.net обязательна

карта новых документов

 

Ресурсы в тему

Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект о заключенных в Беларуси

Обзор новостейзаконодательства,  Беларусь , акции протеста, репрессии, малый бизнес

"ПРАВО" - законы Республики Беларусь по темам.

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ"


Текущее время


Избранное







TopList