Улады затрымалі арганізатара мітынгу прадпрымальнікаў
Ахова аўтарынку ў Малінаўцы 9 сакавіка затрымала Аляксандра Макаева — аднаго з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў 12 сакавіка у Менску. Макаеў распаўсюджваў інфармацыю-заклік прыйсьці на акцыю.
Прадпрымальнікі арганізуюць мітынг з мэтай прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемаў індывідуальных прадпрымальнікаў ды супраць прэзыдэнцкага ўказу, які з 1 студзеня 2008 году фактычна забараняе індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмную працу.
Паводле іншага заяўніка мітынгу, Сяргея Балыкіна, затрыманьне Макаева — яшчэ адна спроба ўладаў перашкодзіць у правядзеньні мітынгу:
— Мы расцэньваем гэта, — сказаў Балыкін, — як чарговую спробу перашкодзіць правядзеньню акцыі і ўпэўненяы, што гэтыя дзеяньні каардынуюцца з адзінага цэнтру.