ЛЕВОНЕВСКИЙ Валерий Станиславович levonevski.net

Загрузить Adobe Flash Player

Личный сайт


Разное

- Кодексы. Новые редакции

- Защита прав потребителей

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- Юридическая консультация

- Правовой портал Украины


Подписка



Rambler's Top100

Рассылка


 

4 апреля 2000

Прадпрымальнікі прадпрынялі спробу мітынгу


радыё "Рацыя" У панядзелак ў Менску на славутай плошчы Бангалор плянавалася правесьці мітынг прадпрымальнікаў у абарону сваіх правоў. Мітынг болей нагадваў няўдалы пікет, паколькі прысутнічала на ім некалькі дзесяткаў чалавек.

Вельмі красамоўная музыка гучала на прадпрымальніцкім мітынгу, заяўленым на 3 красавіка сёлета. Мітынг праводзіў Свабодны прафсаюз прадпрымальнікаў, які па сумяшчальніцтву са страйкавым камітэтам узначальвае небезьвядомы Валерый Леванеўскі. “Салодкія мары” гучалі на гэтай плошчы, на якой меркавалі сабрацца прадпрымальнікі, каб сказаць “Не – галечы”. Гэтым разам іх было некалькі дзесяткаў, усе астатнія прысутныя на гэтым “мітынгу”, з дазволу, былі журналісты. Усяго тут налічвалася не больш за 50 чалавек. Пасьля 15 хвіліннага чаканнья на мітынгу загучала гэтая музыка, каб прысутныя змаглі пагрэцца.

Нічога напрацягу наступнай паўгадзіны не зьмянілася: прадпрымальнікаў не пабольшала, гледачоў і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным – таксама. Прадпрымальнікі вырашылі ахвяраваць мітынгам на карысьць таксама заяўленай раней раздачы падарункаў дзецям. Дзяцей было не больш за дзесятак, таму марожанага і цукерак хапіла ўдосталь.

Пакуль дзеці частаваліся, я пацікавіўся ў ініцыятара мітынга Леванеўскага, як ён сам разглядае сёньняшнюю імпрэзу?

В.Л.: -- Это – немножко неудавшееся мероприятие. Я надеялся, что предпринимателей будет немного побольше, и мы подготовке уделили гораздо меньше внимания, чем 31 января. Так, было раскидано только 10 тысяч листовок против 100 тысяч во время зимней акции. Сказывается также то, что минских предпринимателей трогают меньше, чем в провинции.

Количество людей для создания республиканской структуры уже набрано – это более 600 чаловек, поэтому будем подавать документы на создание республиканской структуры.

Валерый Леванеўскі мае на ўвазе стварэньне Рэспубліканскага свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў, устаноўчы сход якога меркавалася правесьці таксама ўчора, перад самім мітынгам. Але сходу таксама не адбылося, паколькі ўлады не далі месца для яго.

Няўдалы мітынг з прычыны адсутнасьці саміх удзельнікаў, падобна, мае прычыну і гвалтоўныя дзеяньні праваахоўчых органаў па разгоне дэманстрантаў 25 сакавіка. Леванеўскі таксама пагадзіўся з падобнай прычынай.

В.Л.: -- Конечно, есть негатив. Многие предприниматели мне в лицо говорили, что я призывал их на акцию, тем самым подставил. Но я думаю, что это -- не главное. Мы планируем серьёзную акцию на конец мая-начало июня. Надо к ней отнестись ответственно. Всю вину, что людей мало, я беру на себя. Я думал, что предприниматели чуть-чуть более организованнее.

Спадзеў на вялікую яўку прадпрымальнікаў не спрацаваў, яны сваю актыўнасьць ў грамадзскіх справах засьведчылі адсутнасьцю актыўнасьці па абароне сваіх жа калегаў, якіх перыядычна выганяюць з розных кірмашоў, павялічваюць падаткі і штрафы.

Тым ня менш, Валерый Леванеўскі заявіў, што максімум напрыканцы красавіка можна будзе казаць пра стварэньне новай прадпрымальніцкай структуры.

Алесь Хмяльніцкі



« Главная страница


Новости Беларуси

© 2001-2016. При полном либо частичном использовании материалов ссылка на Levonevski.net обязательна

карта новых документов

 

Ресурсы в тему

Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект о заключенных в Беларуси

Обзор новостейзаконодательства,  Беларусь , акции протеста, репрессии, малый бизнес

"ПРАВО" - законы Республики Беларусь по темам.

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ"


Текущее время


Избранное







TopList