16.00 Прадпрымальнікі па-ранейшаму стаяць на плошчы Незалежнасьці. Перакрыты рух транспарту
Радыё Свабода: прадпрымальнікі зьбіраюцца заставацца на плошчы і надалей. Прадпрымальнікі перакрылі рух транспарту ля плошчы Незалежнасьці. Яны прапусьцілі толькі машыну “Хуткай дапамогі”.
У раёне плошчы Незалежнасьці ўтварыліся вялікія аўтамабільныя заторы ў сувязі з тым, што прадпрымальнікі перакрылі рух транспарту ў раёне плошчы
Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху на Гомельшчыне Алег Шабетнік асуджаны сёньня ў Рэчыцы на 5 сутак арышту і аштрафаваны на 700 тысяч рублёў.
У сям’і Алега Шабетніка паведамілі, што ён быў затрыманы ўчора блізу 22 гадзінаў участковым міліцыянтам і абвінавачаны ім ў брыдкаслоўі і супраціву міліцыянту. “Свабода” паведамляла, што Алег Шабетнік не ўтойваў свае намеры ўдзельнічаць 10 студзеня ў страйку прадпрымальнікаў у Менску.