ЛЕВОНЕВСКИЙ Валерий Станиславович levonevski.net

Загрузить Adobe Flash Player

Личный сайт


Разное

- Кодексы. Новые редакции

- Защита прав потребителей

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- Юридическая консультация

- Правовой портал Украины


Подписка



Rambler's Top100

Рассылка


 

10 декабря 2007

На Кастрычніцкай плошчы праходзіць мітынг прадпрымальнікаў


Радыё Свабода. Гэты матэрыял увесь час абнаўляецца

Репортаж на русском
Видеорепортаж с проходящей в центре Минска акции протеста предпринимателей

Прадпрымальнікі перадалі дэпутатам рэзалюцыю мітынгу.

14:30 Затрыманыя Віктар Крываль, Віктар Гарбачоў, Крысьціна Шацікава, Віктар Калей.

Дополнительно

14:20 Акцыя скончылася. Удзельнікі разышліся.

13:45 Заяўнікі акцыі зьвярнуліся да намесьніка кіраўніка менскай міліцыі Мельніка па гарантыі, што ніхто з удзельнікаў мітынгу і шэсьця ня будзе затрыманы. Міліцыянты толькі адказаў, што яны ўжо парушылі заканадаўства.

13:30 Некалькі заяўнікаў мітынгу ўвайшлі ў будынак Палаты прадстаўнікоў, каб перадаць дэпутатам рэзалюцыю. Паводле арганізатараў мітынгу, на плошчы Незалежнасьці знаходзіцца каля пяцісот чалавек.

13:25 На вуліцы Чырвонай затрыманы намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч. Ён быў на Кастрычніцкай плошчы падчас мітынгу, павітаўся са знаёмымі і сышоў. Зараз яго павезьлі ў Цэнтральнае РАУС. Спадара Івашкевіча вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве.

13:20 У Калёне ідуць Мікалай Статкевіч і Анатоль Лябедзька.

13:10 Прадпрымальнікі рухаюцца па ходніках у бок плошчы Незалежнасьці. Яны нясуць расьцяжку "Свабоду прадпрымальніцтву". У калёне прыкладна тысяча чалавек. Іх суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і гукаўзмацняльная машына, з якой іх пастаянна папярэджваюць пра недапушчальнасьць парушэньня заканадаўства.

12:48 На Кастрычніцкай плошчы затрыманы грамадзкі актывіст Барыс Гарэцкі.

12:48 Прадпрымальнікі вырашылі пайсьці да Палаты прадстаўнікоў і ўручыць дэпутатам сваю рэзалюцыю.'

12:40 Бабруйск. У цэнтры занятасьці пачалася сустрэча прадпрымальнікаў з намесьнікам начальніка ўправы працы, занятасьці ды сацыяльнай абароны Бабруйскага гарвыканкаму Ўладзімерам Красьнеўскім. Прадпрымальнікі патрабуюць ад улады гарантыяў свайго працаўладкаваньня.

“Прадпрымальнікі дамагаюцца ад чыноўніка адказу на пытаньне, чаму яны павінны выплачваць двухтыднёвую грашовую дапамогу людзям, якіх яны вымушаныя звальняць. Не яны выдавалі указ, а прэзыдэнт, то няхай ён і выплачвае дапамогу. Мы ня хочам звальняць гэтых людзей”, — паведаміла па тэлефону з цэнтру занятасьці бабруйская прадпрымальніца Тацяна Лазарава.

12:35 Выступоўцы паведамілі, што затрыманыя лідэры прадпрымальнікаў Аляксандар Цацура і Аляксандар Макаеў, а таксама зачыталі тэкст рэзалюцыю. У Купалаўскім сквэры вельмі гучна ўключылі музыку, якая заглушае прамовы прадпрымальнікаў. На Кастрычніцкай плошчы шмат міліцыянтаў і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

12:20 На Кастрычніцкай плошчы пачаўся імправізаваны мітынг. Да прысутных зьвярнуўся адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў. Ён зазначыў, што на плошчы сабраліся самыя сьмелыя, і заклікаў людзей працягваць адстойваць свае правы.

12:10 Каля навагодняй елкі на Кастрычніцкай плошчы прадпрымальнікі разгарнулі расьцяжкі з надпісамі "Свабоду прадпрымальнікам" і "Не 760-му Указу!"

12:00 На Кастрычніцкай плошчы пачалі зьбірацца прадпрымальнікі. Зараз іх некалькі дзесяткаў чалавек. Міліцыянты праз гукаўзмацняльнікі папярэджваюць людзей, што мітынг не санкцыянаваны, і яны будуць прыцягнутыя да адказнасьці. За Палацам Рэспублікі, у дварах – аўтобусы зь міліцыянтамі і аўтазакі.

11:55 Сьветлагорск. Болей за 150 індывідуальных прадпрымальнікаў прыйшлі да мясцовага цэнтра занятасьці насельніцтва. Грамадзкая актывістка Ірына Савасьцеева паведаміла, што людзі адказу на пытаньне, дзе яны далей будуць працаваць. У выніку выкананьня прэзыдэнцкага ўказу №760 у 2008 годзе будуць зьліквідаваныя больш як 500 працоўных месцаў.

“Чыноўнікі прапанавалі нам прайсьці да Цэнтральнага палаца культуры. У залі былі кіраўнікі райвыканкаму, падатковай інспэкцыі, санітарнай службы, міліцыі. Гутарка была эмацыйнай. І з прычыны таго, што чыноўнікі не маглі даць грунтоўныя адказы на ўсе нашы пытаньні. Зь іх боку гучалі заявы, кшталту, “рашэньні на скарачэньне – не нашы”, “вы разумееце, што мы толькі выканаўцы” і гэтак далей”, – паведаміла І.Савасьцеева.


11:50 Салігорск. Міліцыянты заблякавалі дом, дзе жыве дэмакратычная актывістка Ларыса Насановіч. Зараз яна ня мае магчымасьці выйсьці з дому.

11:45 Аляксадра Цацуру вязуць ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў аблвыканкаму, каб даць тлумачэньні па ягонай скарзе на незаконныя дзеяньні міліцыі падчас мінулай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што адбылася ў кастрычніку.
11:30 Баранавічы. У гэты момант болей за 70 прадпрымальнікаў з рынкаў гораду накіроўваюцца да будынку мясцовага райвыканкаму. Сябра аргкамітэту ў справе стварэньня грамадзкага аб”яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Пашко паведаміў, што удзельнікі акцыі будуць патрабаваць сустрэчы з кіраўнікамі адміністрацыі гораду. “У цэнтры занятасьці нам не абяцаюць гарантыяў працаўладкаваньня больш як 200 прадпрымальнікаў, якія згубяць сваю працу на рынках ў адпаведнасьці з прэзыдэнцкім указам нумар 760, – дадаў А.Пашко.


11:20 Аляксандра Макаева даставілі ў пракуратуру, дзе прапанавалі падпісаць папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону. Спадар Макаеў падпісаць паперу адмовіўся, яго адпусьцілі. Але праз некаторы час зноў затрымалі і вязуць у міліцыю Маскоўскага раёна сталіцы.

11:10 Міліцыянты пакуль не адпускаюць Аляксандра Цацуру. Яны тлумачаць гэта тым, то быццам бы жонка Цацуры загадала ім даставіць мужа такім жа чынам, як яго і забралі -- на міліцэйскай машыне.

11:00 Міліцыянты прымушалі Аляксандра Цацуру напісаць распіску, што ён добраахвотна адмаўляецца вярнуцца ў Салігорск на міліцэйскай машыне, на якой быў дастаўлены ў Менск. Спадар Цацура напісаў, што вяртацца ў Салігорск адмаўляецца, бо гэта парушае ягоныя канстытуцыйныя правы.

10:50 Віцебск. Больш як 50 прадпрымальнікаў праводзяць акцыю ля будынку цэнтра занятасьці. Старшыня прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам” Ірына Яскевіч паведаміла, што людзі патрабуюць ад мясцовых чыноўнікаў адказаць на пытаньне, якія пэрспэктывы працаўладкаваньня. “Калі будуць выкананыя патрабаваньні прэзыдэнцкага ўказу №760, то больш як адна тысяча індывідуальных прадпрымальнікаў у Віцебску апынуцца беспрацоўнымі, – заявіла І.Яскевіч.

Ніхто з чыноўнікаў пакуль не прыйшоў на сустрэчу з удзельнікамі акцыі.

10:50 У Менскую абласную пракуратуру даставілі Аляксандра Цацуру з Салігорску.

10:35 Да Менскай абласной пракуратуры пад'ехалі два супрацоўнікі Крымінальнага вышуку Маскоўскага РАУС горада Менска Ігар Дзячук і Дзьмітры Смут. Яны паведамілі, што ім загадана даставіць аднаго зь лідэраў прадпрымальнікаў Аляксандра Макаева ў міліцыю Маскоўскага раёна.

10:30 Паўторна затрыманы Мікалай Пахабаў, які вёз мэгафоны для правядзеньня мітынгу. Яго даставілі ў Савецкае РАУС.

10:25 Бабруйск. У гэтыя хвіліны прадпрымальнікі зьбіраюцца ля будынку мясцовага цэнтра занятасьці насельніцтва, што на скрыжаваньні вуліцаў імя Гогаля і імя Ўрыцкага. “Нас тут ўжо каля 40 чалавек. Мы патрабуем ад улады гарантыяў свайго працаўладкаваньня, паколькі прэзыдэнцкі ўказ нумар 760 ліквідуе нашы працоўныя месцы на рынках гораду”, – паведаміла прадпрымальніца Тацяна Лазарава.

10:00 Старшыня аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў паведаміў “Свабодзе”, што міліцыя сёньня затрымала арганізатараў мітынгу прадпрымальнікаў – Аляксандара Таўстыку, Мікалая Пахабава. Паводле В.Гарбачова, затрыманыя дастаўляюцца пад канвоем у Менскую абласную пракуратуру, дзе з ь іх патрабуюць пісьмовыя тлумачэньні і абавязацельствы не ўдзельнічаць у акцыі пратэсту.

9:30 Адзін з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў Віктар Крываль у прымусовым парадку быў дастаўлены ў Менскую абласную пракуратуру. Яго забралі з дому, зь вёскі Хатляны а 7-ай раніцы. У пракуратуры спадару Крывалю прапанавалі падпісацца пад папярэджаньнем аб недапушчальнасьці выходзіць на Кастрычнічкую плошчу, бо мітынг дазволены на плошчы Бангалор. Падпісаць папярэджаньне Віктар Крываль адмовіўся. Яго адпусьцілі.

9:15 У Салігорску з уласнай кватэры забралі аднаго зь лідэраў прадпрымальнікаў Аляксандра Цацуру. Паводле словаў самога спадара Цацуры, яго вязуць у Менскую абласную пракуратуру. Раней да прадпрымальніка прыходзілі супрацоўнікі салігорскай пракуратуры і папярэджвалі, каб ён ня ўдзельнічаў у мітынгу.

8:30 Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маскоўскага раёну затрымалі аднаго зь лідэра прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева. На мінулым тыдні А.Макаева затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РУУС. На яго склалі пратакол за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся. А.Макаеву ўручылі позву ў міліцыю на 12 сьнежня.

Сёньня ў Менску апоўдні на Кастрычніцкай плошчы заплянаваны мітынг прадпрымальнікаў. Яны зьбіраюцца выказаць сваё стаўленьне да палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу.

Полезные ссылки:

Правительство планирует организовать встречу с предпринимателями во Дворце Республики?

Онлайн-репортаж с митинга предпринимателей



« Главная страница


Новости Беларуси

© 2001-2016. При полном либо частичном использовании материалов ссылка на Levonevski.net обязательна

карта новых документов

 

Ресурсы в тему

Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект о заключенных в Беларуси

Обзор новостейзаконодательства,  Беларусь , акции протеста, репрессии, малый бизнес

"ПРАВО" - законы Республики Беларусь по темам.

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ"


Текущее время


Избранное







TopList