Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 3 октября 1996 г. №734 "Аб упарадкаваннi гандлю друкаванай прадукцыяй эратычнага характару ў г. Минску"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 3 кастрычнiка 1996 г.  N 734


 АБ УПАРАДКАВАННI ГАНДЛЮ ДРУКАВАНАЙ ПРАДУКЦЫЯЙ
 ЭРАТЫЧНАГА ХАРАКТАРУ Ў г.МIНСКУ

===

         [Изменения и дополнения:
             Решение  Минского  городского  исполнительного комитета
          от 14 января 1999 г. N 14.]


     У сувязi з ростам  колькасцi правапарушэнняў сярод падросткаў у
г.Мiнску  i  ў  мэтах  упарадкавання  гандлю  друкаванай  прадукцыяй
эратычнага характару, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1. Дазволiць продаж друкаванай прадукцыi эратычнага характару -
твораў  мастацкай  лiтаратуры   розных  жанраў,  выданняў  фальклору
(казкi,  анекдоты),  лiтаратуру  па  сексуальнай  асвеце  i палавому
выхаванню  (дапаможнiк па  тэхнiцы коiтусу,  сексуальныя гараскопы),
эратычныя  часопiсы,  газеты,  бюлетэнi,  брашуры,  прадукцыю  малых
формаў   (календары,   плакаты,   паштоўкi,   рэкламныя  праспекты),
кнiжна-часопiсную  афармiцельскую  прадукцыю  (мастацкiя фатаграфii,
малюнкi, эстампы i г.д.):

     1.1. Кнiгагандлёваму прадпрыемству "Белкнiга" у спецыялiзаваных
аддзелах кнiжных магазiнаў (дадатак 1);

     1.2. Мiнскаму гарадскому прадпрыемству "Саюздрук"  у  магазiнах
прадпрыемства;

     1.3. Камерцыйным    структурам   у   спецыялiзаваных   аддзелах
магазiнаў.

     2. Забаранiць   гандаль   друкаванай   прадукцыяй    эратычнага
характару ў цэнтральнай частцы горада (пр.Ф.Скарыны, пр.Машэрава, па
вул.Нямiзе,   М.Багдановiча,   К.Маркса,   Кiрава,   Гарадскi   вал,
Iнтэрнацыянальнай, Ленiна,    Энгельса,   Урыцкага,   Камсамольскай,
Рэвалюцыйнай,  Свярдлова,  Ленiнградскай,  у Троiцкiм прадмесцi,  на
Прывакзальнай плошчы, на пл.Незалежнасцi, у пераходах метрапалiтэна,
на рынках, вакзалах, аўтастанцыях.

     2.1. Забаранiць  гандаль   друкаванай   прадукцыяй   эратычнага
характару ў кiёсках, якiя належаць Мiнскаму гарадскому прадпрыемству
"Саюздрук".

     3.  За  гандаль  друкаванай  прадукцыяй  эратычнага характару ў
неўстаноўленых  месцах прымаюцца  меры адмiнiстрацыйнага  спагнання,
якiя прадугледжаны дзеючым  заканадаўствам. Канфiскаваная друкаваная
прадукцыя  эратычнага характару  ва ўстаноўленым  парадку перадаецца
для далейшай  рэалiзацыi на дагаварных  пачатках у кнiжныя  магазiны
горада:
     N 3 - пр.Партызанскi, 147 (Завадскi раён)
     N 11 - вул.Асiпенкi, 2 (Цэнтральны раён)
     N 16 - вул.К.Лiбкнехта, 88 (Маскоўскi раён)
     N 27 - вул.Танкавая, 16 "Медыцынская кнiга" (Фрунзенскi раён)
     N 34 - вул.Ландара, 2 (Кастрычнiцкi раён)
     N 46 - вул.Куйбышава, 75 (Савецкi раён)
     N 39 - вул.Калiноўскага, 55 (Першамайскi раён)
     N  9 - вул.Кашавога, 18 (Партызанскi раён)
     N 42 - пр.Ракасоўскага, 114 (Ленiнскi раён)
     Сродкi ад  канфiскаванай  прадукцыi  паступаюць на пазабюджэтны
рахунак Мiнгарвыканкома.

     4.   Дазволiць  нароўнi   з  iншымi   фiльмамi,  паказ  фiльмаў
эратычнага   характару   ў   г.Мiнску   ў   кiнатэатрах   "Сучаснiк"
(вул.Харкаўская,   70),   "Ракета"   (Рабочы   завулак,  3),  "Кiеў"
(вул.Кахоўская,  29), "Бярэсце"  (пр.газеты "Праўда",  25), "Дружба"
(вул.Ташкенцкая, 9),  "Вiльнюс" (вул.Калiноўскага, 55),  у вiдэазале
"Галактыка" (пр.газеты "Iзвесцiя", 18).
     У астатнiх кiнатэатрах i вiдэазалах  паказ  фiльмаў  эратычнага
характару забараняецца.

     5. Рашэнне ўступае ў сiлу з дня апублiкавання ў прэсе.
        Дзеянне яго  ў   адносiнах   перыядычных   выданняў  (газет,
часопiсаў) распаўсюджваецца толькi на тыя з iх,  якiя зарэгiстраваны
ва ўстаноўленым парадку ў якасцi эратычных. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт   5   дополнен   абзацем   вторым  решением  Минского
         городского  исполнительного комитета  от 14  января 1999 г.
         N 14
       _______________________________________________ _______ ___ _

     6. Рашэннi Мiнгарвыканкома N 488 ад 10.09.92,  N 6 ад 04.01.93,
N 615 ад 25.10.93 лiчыць страцiўшымi сiлу.

     7. Надрукаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Вячэрнi Мiнск".

     8. Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння   ўскласцi   на
начальнiка ўпраўлення культуры гарвыканкома Кураша В.I.


 Старшыня выканкома                                      У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.Валодзькiна

 Проверено: юрист Балашко А.А. 14.04.99



Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations