Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 13 июля 1995 г. №372 "О создании Республиканского межведомственного совета по проблемам инвалидов"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



           АБ СТВАРЭННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА МIЖВЕДАМАСНАГА
                   САВЕТА ПА ПРАБЛЕМАХ IНВАЛIДАЎ

                             ПАСТАНОВА
              Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                    ад 13 лiпеня 1995 г. N 372
       (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
         Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 20, арт. 478)

===

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь  от  2  мая  1997  г.  N 429 (Собрание
         декретов,  указов Президента  и постановлений Правительства
         Республики Беларусь, 1997 г., N 14, ст.507)  

  
        [Изменения и дополнения:
            Постановление  Кабинета Министров  от 12  января 1996 г.
         N 31]


     У адпаведнасцi  з артыкулам 6 Закона  Рэспублiкi Беларусь ад 11
лiстапада  1991 г.  "Аб  сацыяльнай  абароне iнвалiдаў  у Рэспублiцы
Беларусь" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Стварыць  Рэспублiканскi  мiжведамасны  савет  па праблемах
iнвалiдаў у наступным складзе:

 Русакевiч                - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi
 Уладзiмiр Васiльевiч       Беларусь (старшыня савета)

 Даргель                  - Мiнiстр сацыяльнай абароны (намеснiк
 Вольга Бранiславаўна       старшынi савета)

 Батура                   - Мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi
 Барыс Васiльевiч

 Бутэвiч                  - Мiнiстр культуры i друку
 Анатолiй Iванавiч

 Ганчарэнка               - Мiнiстр сувязi i iнфарматыкi
 Уладзiмiр Iванавiч

 Драбышэўская             - Мiнiстр аховы здароўя
 Iнеса Мiхайлаўна

 Збароўскi                - дырэктар Беларускага навукова-даследчага
 Эдуард Iосiфавiч           iнстытута экспертызы працаздольнасцi i
                            арганiзацыi працы iнвалiдаў

 Каўбаска                 - старшыня Цэнтральнага праўлення Беларус-
 Мiкалай Iгнатавiч          кага таварыства iнвалiдаў

 Коласава                 - старшыня праўлення Беларускага фонду мi-
 Валянцiна Уладзiмiраўна    ласэрднасцi i здароўя

 Лукашоў                  - Мiнiстр транспарту i камунiкацый
 Аляксандр Васiльевiч

 Макейчанка               - намеснiк Мiнiстра эканомiкi
 Барыс Андрэевiч

 Навiцкi                  - Мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва
 Генадзiй Васiльевiч

 Нятылькiн                - старшыня Цэнтральнага праўлення
 Анатолiй Iванавiч          Беларускага таварыства iнвалiдаў па
                            зроку

 Раманоўскi               - старшыня Цэнтральнага камiтэта Таварыст-
 Антон Аляксеевiч           ва Чырвонага Крыжа Рэспублiкi Беларусь

 Рыжанкоў                 - намеснiк Мiнiстра культуры i друку -
 Уладзiмiр Мiкалаевiч       старшыня Камiтэта па спорту Мiнiстэрства
                            культуры и друку

 Сасноў                   - Мiнiстр працы
 Аляксандр Вiктаравiч

 Сверж                    - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
 Анатолiй Iосiфавiч

 Стражаў                  - Мiнiстр адукацыi i навукi
 Васiлiй Iванавiч

 Шарко                    - старшыня Цэнтральнага праўлення
 Мiкалай Пiлiпавiч          Беларускага таварыства глухiх

 Шыпiца                   - саветнiк сакратарыята Намеснiка Прэм'ер-
 Вiктар Сцяпанавiч          мiнiстра Рэспублiкi Беларусь (сакратар
                            савета)

 Маркiянаў С.К.           - галоўны спецыялiст ўпраўлення адукацыi,
                            навукi, культуры, аховы здароў'я i
                            сацыяльнай абароны Апарату Кабiнета
                            Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (сакратар
                            савета)
       _______________________________________________ _______ ___ _
         В  состав  совета введен  С.К.Маркиянов; из  состава совета
         исключен В.С.Шипица постановлением Кабинета Министров от 12
         января  1996   г.  N  31

         Шыпiца                - саветнiк сакратарыята Намеснiка
         Вiктар Сцяпанавiч       Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi
                                 Беларусь (сакратар савета)


     2.   Зацвердзiць  прыкладзенае   Палажэнне  аб  Рэспублiканскiм
мiжведамасным савеце па праблемах iнвалiдаў.

     3.  Прызнаць   страцiўшымi  сiлу  пастановы   Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 12 сакавiка 1992 г. N 135 "Аб Рэспублiканскiм
мiжведамасным   савеце  па   праблемах  iнвалiдаў"   (ЗП  Рэспублiкi
Беларусь, 1992 г., N  8, арт. 126) i ад 29 снежня  1993 г. N 872 "Аб
змяненнi складу Рэспублiканскага  мiжведамаснага савета па праблемах
iнвалiдаў" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 36, арт. 695).


     Прэм'ер-мiнiстр
     Рэспублiкi Беларусь                         М.Чыгiр


                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                   пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                   Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiпеня
                                   1995 г. N 372


                             ПАЛАЖЭННЕ
              аб Рэспублiканскiм мiжведамасным савеце
                      па праблемах iнвалiдаў

     1.  Рэспублiканскi  мiжведамасны  савет  па праблемах iнвалiдаў
(далей - савет) ствараецца ў  мэтах  каардынацыi дзеянняў дзяржаўных
органаў, грамадскiх аб'яднанняў,  працоўных калектываў па рэалiзацыi
Законаў  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай  абароне  iнвалiдаў у
Рэспублiцы Беларусь" i "Аб  папярэджаннi iнвалiднасцi i рэабiлiтацыi
iнвалiдаў".

     2.  У  сваёй  дзейнасцi   савет  кiруецца  Сусветнай  праграмай
дзеянняў  у адносiнах  да iнвалiдаў  (Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеi
ААН  37/52 ад  3 снежня  1982 г.),  Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб
сацыяльнай   абароне  iнвалiдаў   у  Рэспублiцы   Беларусь"  i   "Аб
папярэджаннi   iнвалiднасцi   i   рэабiлiтацыi   iнвалiдаў",  iншымi
заканадаўчымi    актамi   Рэспублiкi    Беларусь,   пастановамi    i
распараджэннямi  Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  i  гэтым
Палажэннем.

     3. Галоўнымi задачамi савета з'яўляюцца:
     каардынацыя    дзейнасцi    дзяржаўных    органаў,   грамадскiх
аб'яднанняў,  працоўных калектываў  па ажыццяўленню  мерапрыемстваў,
накiраваных  на рэалiзацыю  законаў Рэспублiкi  Беларусь па пытаннях
абароны iнвалiдаў;
     вывучэнне  прычын  iнвалiднасцi  i  садзейнiчанне ў распрацоўцы
эфектыўных  мер  па  яе  папярэджванню  i аднаўленню працаздольнасцi
iнвалiдаў,  а таксама  праграм навуковых  даследванняў па  праблемах
iнвалiднасцi;
     стварэнне адзiнай сiстэмы медыцынскай, сацыяльнай i прафесiйнай
рэабiлiтацыi iнвалiдаў;
     развiццё  разнастайных  форм  сацыяльна-бытавога  абслугоўвання
iнвалiдаў,  стварэнне  сацыяльна-эканамiчных  i  прававых  умоў  для
забеспячэння iм роўных магчымасцей у грамадстве;
     распрацоўка  мер  па  павышэнню  ўзроўню  занятасцi iнвалiдаў у
народнай     гаспадарцы    рэспублiкi,     садзейнiчанне    развiццю
матэрыяльна-тэхнiчнай  базы  рэспублiканскiх  таварыстваў iнвалiдаў,
пашырэнню сеткi  камбiнатаў надомнай працы,  спецыялiзаваных цэхаў i
ўчасткаў,  кааператываў   для  працаўладкавання  асоб   з  панiжанай
працаздольнасцю;
     садзейнiчанне развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва па праблемах
iнвалiдаў.

     4. Савет адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:

     4.1.  аналiзуе  выкананне  законаў  Рэспублiкi  Беларусь,  якiя
датычацца  iнвалiдаў, пастаноў  i распараджэнняў  Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь па рэалiзацыi такiх законаў;

     4.2.  аналiзуе  стан  спраў   па  прафiлактыцы  iнвалiднасцi  i
рэабiлiтацыi   iнвалiдаў,   стварэнню   iм   роўных   магчымасцей  у
грамадстве,   рыхтуе  рэкамендацыi   па   ўстраненню   прычын,  якiя
садзейнiчаюць  росту  iнвалiднасцi.  Пры  неабходнасцi ўносiць гэтыя
пытаннi  на  разгляд  адпаведных   органаў  або  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь;

     4.3.   падрыхтоўвае  з   удзелам  зацiкаўленых   i  ўносiць  ва
ўстаноўленым    парадку   прапановы    па   паляпшэнню   арганiзацыi
абслугоўвання    iнвалiдаў,    забяспечвае    распрацоўку   праектаў
доўгатэрмiновых праграм  па праблемах iнвалiднасцi  i садзейнiчае iх
ажыццяўленню;

     4.4.    заслухоўвае   на    сваiх   пасяджэннях    паведамленнi
мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемстваў i
арганiзацый аб  прымаемых iмi мерах  па прафiлактыцы iнвалiднасцi  i
сацыяльна-працоўнай рэабiлiтацыi iнвалiдаў;

     4.5. прымае ўдзел у  распрацоўцы праектаў заканадаўчых актаў па
сацыяльнай абароне правоў i iнтарэсаў iнвалiдаў;

     4.6. стварае рабочыя i  экспертныя групы, творчыя калектывы для
падрыхтоўкi i разгляду адпаведных прапаноў.

     5.  Рашэннi   савета  па  пытаннях,   якiя  ўваходзяць  у   яго
кампетэнцыю,  з'яўляюцца абавязковымi  для выканання мiнiстэрствамi,
iншымi  цэнтральнымi  органамi   кiравання,  выканаўчымi  камiтэтамi
мясцовых    Саветаў   дэпутатаў,    прадпрыемствамi,   аб'яднаннямi,
арганiзацыямi, установамi  i даводзяцца да  iх у выглядзе  выпiсак з
пратаколаў пасяджэнняў савета.

     6. Пасяджэннi  савета праводзяцца па меры  неабходнасцi, але не
радзей аднаго разу ў паўгоддзе.

     7.  Пытаннi, якiя  ўносяцца на  разгляд савета,  i праекты  яго
рашэнняў  распрацоўваюцца  членамi   савета  сумесна  з  работнiкамi
зацiкаўленых  мiнiстэрстваў, аблвыканкамаў  i Мiнскага гарвыканкама,
прадпрыемстваў, аб'яднанняў, арганiзацый i ўстаноў.
     Неабходныя  для   разгляду  на  пасяджэннях   савета  матэрыялы
падаюцца  мiнiстэрствамi,  iншымi  цэнтральнымi  органамi кiравання,
аблвыканкамамi    i    Мiнскiм    гарвыканкамам,    прадпрыемствамi,
аб'яднаннямi, арганiзацыямi i ўстановамi.

     8. Падрыхтоўку звязаных з  работай савета матэрыялаў ажыццяўляе
сакратар савета.  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations